Тыпізаваныя сінтаксічныя гутарковыя канструкцыі

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Сентября 2012 в 19:36, курсовая работа

Описание работы

Працэс пранікнення гутарковых маўленчых адзінак у мову беларускай мастацкай літаратуры мае доўгую гісторыю. Яго пачаткам варта лічыць XVI ст., калі мастацкія творы сталі своеасаблівым каталізатарам народных гаворак. Выкарыстанне моўна-выяўленчых сродкаў гутарковага ўжытку па рознаму адбывалася у мастацкай літаратуры беларусаў, таму лінгвістычнае апісанне гэтага працэсу таксама прайшло некалькі этапаў. Праўда, да сённяшняга дня спецыяльнага даследавання беларускай гутарковай мовы ў беларускім мовазнаўстве яшчэ не праводзілася, хоць праблема ўжывання элементаў вусна-гутарковага маўлення знайшла адлюстраванне не толькі ў артыкулах, але і манаграфіях беларускіх лінгвістаў.

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ І. АСПЕКТЫ ВУСНА-ГУТАРКОВАГА МАЎЛЕННЯ Ў МАСТАЦКІМ ТЭКСЦЕ 6
1.1 Сінтаксічныя асаблівасці гутарковага маўлення 9
РАЗДЗЕЛ ІІ. ГУТАРКОВЫ СІНТАКСІС Ў МАСТАЦКІМ ДЫЯЛОГУ 13
2.1. Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі ў творах М. Зарэцкага 13
2.2. Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі у рамане Дж. Оруэла “1984” 24
2.3 Параўнанне асаблівасцей сінтаксісу твораў М. Зарэцкага і рамана Дж. Оруэла “1984” 33
ЗАКЛЮЧЭННЕ 38
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 40

Работа содержит 1 файл

курсовая.doc

— 242.00 Кб (Скачать)

 

Атрыманыя вынікі можна падаць у наступнай табліцы-схеме:

Адметнасць

М. Зарэцкі

Дж. Оруэл

эліптычныя канструкцыі і сказы

+

+

аднасастаўныя сказы

+

+

складаныя сказы

-/+

+

пабочныя словы

+

+

звароткі

+

-/+

аднародныя члены

+

-/+

паўторы, сінанімічныя словы

+

+

пытальныя і выклічныя сказы

+

-/+

 

незавершаныя сказы

-/+

+

 

Такім чынам, у мастацкіх дыялогах М.Зарэцкага сінтаксічныя гутарковыя элементы даволі распаўсюджаны. Большая частка выказванняў—гэта простыя сказы. Складаныя канструкцыі (галоўным чынам складаназалежныя і бяззлучнікавыя складаныя сказы) у ролі рэплік ужываюцца параўнальна радзей. Паколькі дыялогі ў творах мастацкай літаратуры будуюцца так, каб сцэны сустрэч і размоў дзейных асоб былі максімальна набліжаныя да рэальнасці, пісьменнік са шматлікіх сінтаксічных сродкаў выкарыстоўвае ўласцівыя беларускай гутарковай мове пытальныя, пабуджальныя, клічныя сказы, звароткі, няпоўныя і незакончаныя сказы, сінтаксічна непадзельныя канструкцыі і інш. Лексічны паўтор у рэпліках дыялогаў М.Зарэцкага выражае экспрэсіўную рэакцыю на сказанае. Намі выдзелена некалькі тыпаў паўтораў: паўтор у выглядзе пытання, паўтор з клічнай інтанацыяй, двайны паўтор, паўтор з адмаўленнем, паўтор з мадальнымі словамі або мадальнымі спалучэннямі слоў, паўтор дзеясловаў-выказнікаў, прыслоўяў і безасабова-прэдыкатыўных слоў, займеннікі-паўторы. Кожны тып паўтораў выкарыстоўваецца пры самых разнастайных сэнсавых узаемаадносінах рэплік як стылістычны прыём, ужыты празаікам пры мастацкім адлюстраванні рэальнага жыцця і жывой мовы беларусаў.

Гутарковы сінтаксіс рамана Дж. Оруэла вызначаецца больш складаным сінтаксісам (складаныя развітыя сказы, рытарычныя пытанні), больш доўгімі выказваннямі аднаго героя (разважанні, перакананні). Словы аўтара прысутнічаюць вельмі часта для паяснення таго, што адбываецца (выклікана гэта тым, што гаворка, якая перадаецца ў дыялогу, не вызначаецца эмацыянальнасцю).

Безумоўна, нягледзячы на агульную накіраванасць рамана Дж. Оруэла (перадача размоў людзей, якія амаль пазбаўлены звычайных пачуццяў), эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць перадаецца, як і ў творах М. Зарэцкага, пры дапамозе эліптычных і парцэляваных канструкцый, выклічнікаў, звароткаў, няпоўных сказаў, выклічных сказаў.

Трэба адзначыць і тое, што усе асаблівасці, уласцівыя сінтаксічным канструкцыям гутарковага маўлення і мэтанакіравана выкарыстаныя ў мове твораў М.Зарэцкага і ў рамане Дж.Оруэла, рэалізуюцца толькі ў кантэксце, у цеснай узаемасувязі з іншымі мастацка-вобразнымі і выяўленчымі сродкамі мовы мастацкай літаратуры. Таму прынцып тыповай індывідуалізацыі характару, выяўлены ў манеры апісання, апавядання, разважання (гаворкі, маўлення) і пабудаваны на жывой бытавой разнастайнасці сацыяльна-экспрэсіўных варыяцый, у творах пісьменнікаў знаходзіць надзвычай арыгінальнае выражэнне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    

 

                                         ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Роля гутарковага маўлення для развіцця літаратурнай мовы вельмі вялікая. Пранікненне элементаў гутарковага стылю ў кніжныя стылі — гэта адзін з асноўных, агульных працэсаў развіцця літаратурнай мовы. «Можна сказаць,— пісаў Л. У. Шчэрба,— што ўсе змены, якія потым выяўляюцца ў літаратурнай мове, куюцца і збіраюцца ў кузні размоўнага маўлення». Гэта асабліва характэрна для беларускай літаратурнай мовы, якая ўзнікла на аснове жывога народнага маўлення і ўвесь час папаўняе свае скарбніцы з гэтых невычэрпных крыніц. Пастаянна ўзаемадзейнічаючы са стабільнымі нормамі кніжна-пісьмовага маўлення, гутарковае маўленне аказвае на іх значны ўплыў, разам з тым змяняючыся пад уздзеяннем узаемаўплыву.

Структурны аналіз гутарковых сінтаксічных канструкцый у мове твораў аднаго з вядомых беларускіх празаікаў 30-х гадоў XX ст. М.Зарэцкага і ў рамане не менш знакамітага англійскага пісьменніка Дж.Оруэла дазволіў зрабіць наступныя высновы:

1. У творах М.Зарэцкага і ў рамане “1984” сустракаецца значная колькасць элементаў вусна-гутарковага маўлення, якія не супрацьпастаўляюцца агульнапрынятай, кадыфікаванай, кніжнай мове, а характарызуюцца непасрэднасцю, нязмушанасцю выказвання.

2. Гутарковы стыль літаратурнай мовы абслугоўвае пераважна сферу бытавых зносін і рэалізуецца галоўным чынам у вуснай, дыялагічнай форме сучанай мовы, якая звязана найбольш з канкрэтным спосабам мыслення, з патрэбамі непасрэдных зносін. З літаратурна-мастацкіх тэкстаў пісьменнікаў яскрава відаць, што пры дапамозе гутарковых сінтаксічных канструкцый даходліва выказваюцца думкі, пачуцці, ацэнкі.

3. Асаблівасцю ўжывання гутарковых сінтаксічных канструкцый з’яўляецца тое, што іх састаў у мове літаратурна-мастацкіх тэкстаў не можа быць неабмежаваны, паколькі мова мастацкай літаратуры мае свае кантэкстуальныя законы. Майстэрства М.Зарэцкага і Дж.Оруэла якраз і праяўляецца ва ўменні выбраць з вялікай колькасці канструкцый гутарковага сінтаксісу той неабходны мінімум, які ў спалучэнні з іншымі моўна-выяўленчымі сродкамі дазваляе па-майстэрску рэалізаваць задуманае. Таму, ствараючы мастацкі тэкст, пісьменнікі не калькуюць аўтаматычна жывое вуснае маўленне, а адбіраюць толькі тыя яго асаблівасці, якія, не перашкаджаючы ўспрыняццю тэксту, выконваюць характарыстычную і сюжэтную функцыі твораў.

4. Пры ўзнаўленні М.Зарэцкім і Дж.Оруэлам у мастацкіх тэкстах сінтаксічных канструкцый гутарковага маўлення назіраецца іх эстэтычная мадыфікацыя, таму яны набываюць у творах пісьменнікаў своеасаблівае структурнае афармленне і функцыянальную матывацыю. З гэтага вынікае, што ў мастацкім тэксце гутарковае маўленне выступае як імітаванае, таму яго трэба разглядаць перш за ўсё як аўтарскі прыём, які дапамагае пісьменнікам ствараць натуральную, жывую моўную плынь і перадаваць праз асноўныя ўзроўні мовы пэўныя стылістычныя адценні. Для рэалізацыі гэтага пісьменнікі ўводзяць у дыялагічную мову сваіх твораў найбольш тыповыя асаблівасці гутарковага маўлення.

5. Агляд і супастаўленне розных лінгвістычных прац дазваляе зрабіць выснову аб неабходнасці шырокага даследавання сінтаксічных гутарковых канструкцый як у творах беларускага пісьменніка М.Зарэцкага, так і замежных пісьменнікаў. Такое даследаванне не толькі выявіць заканамернасці ўжывання структур гутарковай мовы ў літаратурна-мастацкім тэксце у прыватнасці, яно актуальнае і ў плане сістэмнага апісання вобразна-выяўленчых сродкаў мовы мастацкай літаратуры ўвогуле.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

 

1.             Абабурка М.В. Ад гутарковай мовы да літаратурна-мастацкага тэксту: на матэрыяле твораў М.Зарэцкага: дапаможнік / М.В. Абабурка, І.М. Ячмянёва; Магілёўс. дзярж. ун-т.—Магілёў, 2005.—116с.

2.             Бурак Л.І. Сучасная белар. мова: Сінтаксіс, Пунктуацыя: Вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ун-таў.—Мн.: Універсіт, 1987.—320с.

3.             Вильчицкая Е.А. Коммуникативно-прагматические функции парцелляции и присоединения в современном франц. языке: дис. … канд. филол. наук: 10.02.05/ Вильчицкая Е. А.—МИ., 1991.—153с.

4.             Виноградов В.В. О языке художественной прозы.—М.: Наука, 1980.—360с.

5.             Виноградов В.В. Проблемы русской стилистики. – М.: Высшая школа, 1981. – 320 с.

6.             Жуков В.П. Семантика фразеологических оборотов. – М.: Просвещение, 1978. – 160 с.

7.             Журавский А.И. О некоторых различиях между письменной и устной разговорной формами белорусского лит. языка//ВЯ.—1973.—N3.—c.26—36.

8.             Зарэцкі М. Выбранае. – Мн., 2002.—320с.

9.             Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы.—Мінск: Нар. асвета, 1992,—191с.

10.        Кныш Л.С. Паралінгвістычныя сродкі гутарковай камунікацыі ў мастацкім тэксце (паводле прозы Максіма Гарэцкага) / Л. Кныш // Максім і Гаўрыла Гарэцкія і іх грамадска-культурнае і навукова-творчае асяроддзе: матэрыялы XV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 7 чэрв. 2007 г. / Дзярж. музей беларус. літ.; адк. рэд. Р. Гарэцкі. – Мінск, 2008. – с. 81 – 85.

11.        Кныш Л.С. Гутарковая камунікацыя ў маст. прозе М.Гарэцкага: спосабы стылізацыі: дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01/Л.С. Кныш, Мінск 2006.— 320 с.

12.        Кожина М.Н. Стилистика русского языка. – М.: Просвещение, 1977. – 219 с., Изд-е 3-е. – М.: Просв., 1993. – 223 с.

13.        Кухаренко В.А. Интерпретация текста.—Л.: Просвещение, 1978.—372с.

14.        Лаптева О.А. Русский разговорный синтаксис. – М.: Наука, 1976. – 399 с.

15.        Лепешаў І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. – Мінск: Народная асвета, 1981. – 159 с.

16.        Orwell George. 1984.—New York., 1961.—272с.

17.        Паўлоўская Н.Ю. Катэгорыя мадальнасці ў суч. бел. мове.—Мн.: МДЛУ, 2001.—206с.

18.        Пешковский А.М. Избранные труды.—М.: Учпедгиз, 1959.—276с.

19.        Сиротинина О.Б. Русская разговорная речь: Пособие для учителя.—М.: Просвещение, 1983.—80с.

20.        Сиротинина О.Б. Современная разговорная речь и её особенности.—М.: Просвещение, 1974.—144с.

21.        Скшидло А.Я. Экспрессивно-просторечные глаголы-синонимы в диалогах художественной прозы // Вопросы стилистики. – Вып. 15 – Саратов: СГУ, 1980. – С. 16 – 17.

22.        Цікоцкі М.Я. Стылістыка бел. мовы. —Мінск: Універсітэцкае, 1995.—294с.

23.        Цікоцкі М.Я. Стылістыка бел. мовы: Вучэб. дапам. –2-е выд., перапрац. і дап.—Мн.: Унів,. 1995.—296с.

24.        Цікоцкі М.Я. Сугучнасць слоў жывых… : Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры.—Мінск: Выд-ва БДУ, 1981.—191с.

25.        Чорны К. Выбраныя творы.—Мн.: “Беллітфонд”, 2000.—608с.

26.        Шакун Л.М. Гісторыя бел. літ. мовы.—МВССіПА БССР, 1963.—339с.; Выд. 2-е.—Мінск: Універсітэцкае, 1984.—319с.

27.        Шпак І. Гутарковы стыль: Сістэмы работы у XI класе гуманіт. Профілю // Роднае слова.—1998.—N6.—C.107—111;--N7.—C.90—96;—N8.—146—152.

28.        Щерба Л.В. Избранные работы по русскому языку.—М.: Учпедиз, 1957.—188с.

29.        Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы. – Мінск: Выш. школа, 1983. – 271 с.

30.        Ячмянёва І.М. Адметнасці канструявання дыялагічнага маўлення ў прозе ( на матэрыяле твораў беларускіх пісьменнікаў 20 – 30-х гг. XX ст.) / І.М. Ячмянёва; Гомел. дзярж. ун-т. – Гомель, 2002. –21 с.

 

42

 



Информация о работе Тыпізаваныя сінтаксічныя гутарковыя канструкцыі