Адкуль пайшла беларуская мова

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Февраля 2013 в 19:59, реферат

Описание работы

Вытокі беларускай і ўкраінскай моў вельмі блізкія. Ціснуў іх і агульны прэс царкоўнаславянскай. Не мае значэння, што Кіеў быў на дзвесце гадоў меней "адарваны" ад Расеі, чым Менск ды Полацак: царкоўнаславянская мова "апрацоўвала" беларускую ды ўкраінскую мовы адзін часавы адрэзак, ад прыняцця хросту да часоў канчатковага падзелу на царкоўнае і свецкае ў культуры. Адсюль і выключная блізкасць моў-сёстраў.

Работа содержит 1 файл

бел. мова.doc

— 38.50 Кб (Скачать)

Адкуль пайшла беларуская мова?

Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.

Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся  побач. Потым яны разышліся. І  на новых жыхарствах узніклі тры  новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.

Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі - першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ "старажытнарускай" ("древнерусский язык"). Старажытнаруская мова мела магчымасці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а потым - Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны "старажытнарускі народ" аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, "распалася" і "старажытнаруская мова": ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.

 Схеме моўнага развіцця: агульнаславянская  мова - усходнеславянская супярэчаць  факты. Бо як трэба разумець  генеалогію моў? Драбленне моў выклікалася драбленнем іхніх носьбітаў - вось як. Калі існавала некалі агульнаславянская мова, то гэта значыць, што было адно нейкае племя, якое карысталася ёю. Потым, павялічыўшыся, яно падзялілася на тры плямёны: паўднёвае, заходняе і ўсходняе. Адпаведна гэтаму з ранейшай агульнай іх мовы ўзніклі тры новыя: паўднёваславянская, заходнеславянская ды ўсходнеславянская. А тыя, у сваю чаргу падзяліўшыся, далі сучасныя славянскія мовы...

Нешта падобнае і накрэслівае кіеўскі  летапіс - "Аповесць мінулых гадоў" ("Повесть временных лет"). Ён паведамляе, што славяне спачатку жылі на Дунаі, адкуль разышліся "и прозвашася имены своими, где седше на которомъ месте". Так узніклі маравы, чэхі, харваты, сербы, харутане. Славяне, што прыйшлі на Віслу, спачатку назваліся ляхамі. Потым ляхі падзяліліся, у выніку чаго з'явіліся палякі, луцічы, мазаўшане, памаране.

Такім чынам, для заходніх славян прама  ўказваецца носьбіт іх агульнай мовы - ляхі. Для паўднёваславянскай жа мовы такога носьбіту не ўказваецца. Не згадана ў летапісе і племя, ад якога пайшлі б, як ад ляхаў палякі, луцічы, мазаўшане ды памаране, усходнеславянскія плямёны.

Нашы продкі крывічы і радзімічы, безумоўна, прыйшлі з захаду (гл. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. 1990, с.28, 37). Драгавічоў жа Мікола Іванавіч залічвае ў тыя плямёны, якія прыйшлі з поўдня. У той жа час былі драгавічы і палабскія (гл. тамсама, с.22).

Такім чынам, большасць славянскіх плямёнаў на ўсход прыйшла з захаду, астатнія - з поўдня. Зразумела, што  гаворкі іх не маглі быць аднолькавыя. Хоць філолагі пра гэта не гавораць, але ўсведамляюць. Адсюль і тэзіс аб "фармаванні" з тых гаворак агульнай усходнеславянскай мовы: не было, дык сфармавалася!

Праўда, у Кіеўскай дзяржаве была мова, на якой пісаліся творы ды дакументы і ў Кіеве, і ў Полацку, і ў Маскве. І ніякіх іншых моў ад таго часу не засталося. Але ці таму, што яна ўвогуле была адна? Можа, таму, што іншыя не фіксаваліся на паперы?

Дарэчы, філолагі сцвярджаюць, што  ў Кіеўскай Русі было аж дзве пісьмовыя  мовы. Адна - гэта тая, што прыйшла сюды разам з хрысціянствам, мова Святога Пісання. Другая - тая, што ўжо была тут, з VІІ-VІІІ стагоддзяў. Першую называюць царкоўнаславянскай (стараславянскай), другую - старажытнарускай.

Для параўнання адзначу, што наш  Ф.М.Янкоўскі знаходзіць паміж беларускай і расейскай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзесяткі сінтаксічных (гл. Ф.Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 1983, с.21-38). Ужо не кажу пра лексічныя, якія ніхто не лічыў. І то знаходзяцца расейскія філолагі, якія не супроць залічыць беларускую мову ў "наречия" расейскай (адзін такі разумнік выкладаў у Літаратурным інстытуце, калі я там вучыўся). А тут - усяго 8 фанетычных адрозненняў, некалькі ішых слоў, і ўжо сцвярджаецца наяўнасць самастойнай "старажытнарускай" мовы.

Час ужо паставіць кропкі над "і": старажытнарускай мовы ніколі не існавала, ні пісьмовай, ні гутарковай. Былі гаворкі палянаў, драўлянаў, крывічоў і г.д. А тое, што нам засталося  ад Кіеўскай Русі на паперы, напісана на царкоўнаславянскай, мове Бібліі. Іначай і быць не магло. Мова Бібліі, як і сама яна, у тыя часы лічылася свяшчэннай і адзіна магчымай для пісьмовага выкарыстання. Царкоўнаславянская мова ва Ўсходняй Эўропе выконвала тую ж ролю, што і лаціна ў Заходняй. Біблія была не толькі Свяшчэнным Пісаннем, але і адзіным падручнікам, па якім вучыліся чытаць і пісаць....

Разуменне таго, што славянскія гаворкі Беларусі былі пераважна  заходнімі, мае вялікае значэнне. Не, па нашай мове "польскі бот" не хадзіў. Яна сама па сабе, ад вытоку была блізкая да польскай, як блізкія да той чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялікая колькасць беларускіх слоў, што супадаюць з аналагічнымі польскімі, існуе ў ёй спрадвечна: бачыць, кахаць, рэч, уласны і гэтак далей. Свой жа сённяшні ўсходнеславянскі выгляд беларуская мова набыла ў выніку сямісотгадовага ціску з боку царкоўнаславянскай.

Не дзяржава, а царква выканала гіганцкую працу па ператварэнні заходнеславянскай моўнай плыні  ў нешта такое, што завецца  цяпер усходнеславянскай падгрупай моў. Бо дзяржава карысталася пісьмовай мовай час ад часу, а царква - кожны дзень. Па ўсёй краіне, у кожным храме. Вы ўявіце сабе, дзень пры дні, з году ў год, ад пакалення да пакалення народ чуе ў царкве адну і тую ж мову. На ёй завучвае модлы, спявае псалмы. Ці ёсць лепшы спосаб для вывучэння мовы? Ужо не кажу пра тое, што царкоўнаславянская была мовай Бога, і, далучыўшыся да яе, вернік нібы атрымліваў магчымасць гаварыць з Творцам!

Сёння царква не з'яўляецца манапалістам моўнага ўздзеяння: школа, прэса, кнігавыданне і іншыя сучасныя сродкі - магутнейшыя, чым царкоўная імша. Але не звяртаць увагі на моўную ролю царквы нельга. Беларуская дзяржава, калі яна дбае аб захаванні мовы, павінна ў першую чаргу падтрымліваць тыя канфесіі і тых святароў, якія вядуць багаслужбу па-беларуску.

Калі ўважліва прыгледзецца да гэтых навацый у помніках беларускай пісьмовасці, пачынаючы з ХV стагоддзя, то можна пераканацца, што яны маюць заходні характар. Іх лічаць запазычаннямі з польскай, але яны - не польскія, ці, скажам болей дакладна, далёка не цалкам польскія.

Увогуле, калі не прызнаць, што славянскія гаворкі Беларусі спаконвечна былі блізкімі да польскіх, то немагчыма растлумачыць тую павальную добраахвотную паланізацыю, што, урэшце, заліла беларускую шляхту. Бо што яшчэ: цяга да болей высокай культуры? Але ж Вялікае Княства Літоўскае мела сваю, не ніжэйшую. Мела пісьмовасць, не маладзейшую за польскую, шматжанравую літаратуру, гарады і замкі. Пераход да каталіцызму? Але касцёл у тыя часы працаваў яшчэ на лаціне, што аніяк не магло далучаць верніка да польскай мовы.

Думаецца, што старабеларуская  пісьмовая мова не адлюстроўвае сапраўднага  стану старабеларускай размоўнай, якая была значна бліжэй да пальшчызны. Пры гэтым пісьмовая была цесна  звязаная з царкоўнаславянскай, г.зн. мовай царквы. А ХVІІ-ХVІІІ стагоддзі былі ўжо новым часам, калі рэлігійнае і свецкае стала рэзка падзяляцца, свецкае рабіцца прыярытэтным. Польская ж мова была тады чыста свецкай. Можа, таму і хіснулася да яе маларэлігійная шляхта Вялікага Княства, што мяняла веру як пальчаткі?

Старабеларуская пісьмовая  мова - гэта поле змагання беларускай з  царкоўнаславянскай. Згодна з логікай  развіцця гэтая барацьба мусіла скончыцца  перамогай народнай мовы. Але на гэта не стала часу: старабеларуская  ў 1696 годзе была пазбаўлена статуса дзяржаўнай і спыніла сваё існаванне. Царкоўнаславянская ж як мова царквы працягвала жыць у праваслаўных ды вуніяцкіх храмах. І, здавалася б, яна павінна была знішчыць народную дашчэнту, замяніць яе сабой. Ды гэтага не адбылося, дзякуючы невычэрпнаму запасу жыццёвых сіл народнай мовы, не растрачаных яшчэ і сёння.

Прыблізна гэткі ж лёс  і ўкраінскай мовы, што з беларускай мае адны, заходнеславянскія карані.

Вытокі беларускай і ўкраінскай моў вельмі блізкія. Ціснуў іх і агульны прэс царкоўнаславянскай. Не мае значэння, што Кіеў быў на дзвесце гадоў меней "адарваны" ад Расеі, чым Менск ды Полацак: царкоўнаславянская мова "апрацоўвала" беларускую ды ўкраінскую мовы адзін часавы адрэзак, ад прыняцця хросту да часоў канчатковага падзелу на царкоўнае і свецкае ў культуры. Адсюль і выключная блізкасць моў-сёстраў.

 

 

 


Информация о работе Адкуль пайшла беларуская мова