Пра адвечнае і спрэчнае

Автор: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2011 в 00:10, реферат

Описание работы

Барока — назва мастацкага стылю, які для гісторыі беларускай культуры з'явіўся той вяршыняй, якой з'явіліся, мабыць, готыка — для Францыі, рэнесанс — для Iталіі, класіцызм — для Расіі, не змяншаючы іх агульны ўнёсак у сусветную цывілізацыю. Стыль у шырокім сэнсе — гэта спосаб сацыяльна-філасофскага мыслення, увасоблены ў формах мастацкай творчасці.

Работа содержит 1 файл

История сурс.doc

— 208.00 Кб (Скачать)

   У найбольш развітым варыянце сакральнага фасада віленскага барока калоны першымі пачынаюць «хваляваць» паверхню сцяны, то выступаючы з яе, то адступаючы ўглыб. Гэты рух узмацняецца глыбінна-прасторавымі суадносінамі вежаў і цэнтральнай часткі фасада і нарэшце дасягае апагея ў актыўным дыяганальным развароце канструкцыйных і дэкаратыўных элементаў кампазіцыі (вежаў, валют). Паміж архітэктарам і гледачом (успрымаючым суб'ектам) узнікае нешта накшталт гульні ў «зрокавы падман». 3-за вытанчанасці прапорцый, стэрэаскапічнай перспектывы ярусаў вежаў, ажурнасці іх форм, геаметрычнай адвольнасці планавых і франтальных абрысаў знікае адчуванне матэрыяльнасці і канструкцыйнасці архітэктуры. Між тым усе гэтыя мастацкія і аптычныя эфекты дакладна разлічаны і вывераны, больш таго, прасторавая ўстойлівасць, «жорсткасць», нададзена вышынным элементам з дапамогай тых архітэктурных сродкаў, якія яе візуальна маскіруюць. Так, напрыклад, канструкцыйную ўстойлівасць вежаў узмацняе іх тэлескапічная структура, а звязкі пілястраў і дыяганальна пастаўленыя па вуглах ярусаў пілоны-валюты працуюць як контрфорсы.

   Пры матэматычнай выверанасці архітэктурных форм віленскага барока пластычны дэкор фасадаў і інтэр'ераў касцёлаў набывае іншы раз празмерна экзальтаваны характар, некалькі здробнены і атэктанічны, уласцівы стылістыцы ракако. Узмацненне ролі мастацкага аксесуара выяўляецца ў валютах з «грабеньчыкамі», дэкаратыўных вазах, асіметрычным малюнку стукавай ляпніны і сніцарскай разьбы (картушаў, раслінных матываў і г. д.).

   Усе сродкі стварэння архітэктурна-мастацкага цэлага познебарочных фасадаў касцёлаў Беларусі выкарыстоўваліся і ў арганізацыі іх інтэр'ераў, дзе дадаткова ўзмацняліся і ўзбагачаліся арганічным сінтэзам архітэктуры з іншымі жанрамі манументальнага мастацтва.У інтэр'еры таксама менавіта архітэктурныя формы і канструкцыі вызначалі рытм і дынаміку замкнутай сакральнай прасторы, ствараючы для яе шматпланавую, амаль фантастычную па разнастайнасці мастацкіх прыёмаў аблямоўку.

   Велічныя прысценныя алтарныя кампазіцыі позняга барока па сутнасці з'яўляюцца творамі архітэктуры малых форм, сімвалічным увасабленнем «нябеснай брамы», першай прыступкай да якой выступаў фасад святыні. Іх архітэктанічная ярусная будова і дынамічная групоўка ордэрных элементаў вызначаюцца стылявым адзінствам. Але, дзякуючы камернасці і сакральнаму прызначэнню алтарных кампазіцый, абстрагаваная мова архітэктуры дапаўняецца ў іх больш канкрэтнай і даходлівай мовай скульптурнай пластыкі і рэлігійнага жывапісу, якія інтэрпрэтавалі для вернікаў будову Сусвету і гісторыю хрысціянства.

   Галоўным прынцыпам познебарочнага сінтэзу мастацтваў у сакральным інтэр'еры з'яўляецца іх дыфузнае ўзаемадзеянне, перацяканне адно ў адно, неакрэсленасць межаў розных відаў і жанраў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Фрэскавыя размалёўкі, якія часта суцэльным дываном пакрывалі сцены, апорныя слупы і падпружныя аркі, скляпенні і купалы, ілюзорна пашыралі прастору, нібыта раскрываючы яе ў бязмежнасць космасу. Гэта дасягалася стварэннем жывапіснага архітэктурнага стафажу ў моцнай стэрэаскапічнай перспектыве, з вострымі ракурсамі фантазійных архітэктурных форм, якія аптычна працягвалі рэальную тэктоніку збудавання.

   Важнай састаўной часткай эмацыянальнага ўздзеяння інтэр'ера з'яўлялася мастацкае афармленне апорных канструкцый і арганных хораў, якім надавалася хвалістая прасторавая структура. Суправаджэнне літургічнага дзеяння арганнай музыкай надавала яму асаблівую ўрачыстасць і велічнасць, узмацняла эмацыянальнае ўздзеянне адпаведнасцю візуальных і акустычных рытмаў, багаццем поліфаніі. 3 пашырэннем арганнай музыкі ў касцельным і уніяцкім храмабудаўніцтве аб'ём фасада-нартэкса атрымаў яшчэ адну значную функцыю: у ім над уваходам арганічна і памастацку выразна размяшчаліся хоры для арганаў. Паколькі на Беларусі арыентацыя алтарнай часткі касцёлаў часта мянялася з усходу на захад, арган, размешчаны на процілеглым баку, атрымліваў ролю другой «нябеснай брамы» (гэтаму адпавядала і яго мастацка-кампазіцыйнае вырашэнне, якое шмат у чым паўтарала алтарную кампазіцыю). Будова познебарочных арганаў абавязкова падпарадкоўвалася цэнтральна-восевай білатэральнай сіметрыі. Арганныя трубы, якія нагадвалі архітэктурныя калоны, завяршаліся хвалістымі разарванымі антаблементамі, упрыгожваліся разнастайнымі аплікатыўнымі дэталямі: картушамі, ракайлямі, выкананымі ў тэхніцы скразной ці накладной разьбы з пазалотай. Агароджы арганных хораў часта дэкараваліся размалёўкай з выявамі музычных інструментаў.

   У аздабленні арганаў, амбонаў, канфесіяналаў і іншых прадметаў сакральнага начыння інтэр'ераў сярэдзіны XVIII ст. найбольш відавочны рысы стылю ракако, якія выявіліся ў асіметрыі і атэктанічнасці форм, дамінаванні S-naдобных ліній, ракавінападобных завіткоў, неглыбокім рэльефе разьбы і ляпніны аплікатіыўнага характару, спалучэнні манахромнай афарбоўкі з пазалотай. Для ракако неўласцівыя актыўнае глыбінна-прасторавае ўзаемадзеянне буйных архітэктурных форм, заснаванае на канструкцыйнай аснове, прынцып сіметрыі, паліхромія і багацце фактур інтэр'ераў барока, але яны часта выступаюць у арганічным мастацкім спалучэнні. Падобную складаную стылявую аўру атрымалі ў сярэдзіне XVIII ст. інтэр'еры шматліх касцёлаў «жабрацкіх» ордэнаў, якія з пункту леджання пышнасці, рэпрэзентатыўнасці, лічнай гармоніі сінтэзу мастацтваў выглядаюць зусім не па-жабрацку.

   Пачатак XVIII ст.у архітэктуры касцёлаў Беларусі адзначаны панаваннем стылі-стыкі «сармацкага» барока і ўплывам «класічнага» барока, заснаванага на італьянскіх першаўзорах і архітэктурных трактатах. Гэтыя плыні захоўваюцца і ў другой палове XVIII ст., але іх удзельная вага ў велізарнай спадчыне сакральнага дойлідства таго часу значна змяншаецца. Тыпалогія касцёлаў XVIII ст. вызначаецца вялікай разнастайнасцю: гэта пераважна трохнефавыя базілікі ці аднанефавыя храмы з двухвежавым альбо бязвежавым фасадам, з рознымі відамі трансепта ці без яго, што падкрэслівала лацінскую семантыку храма ці, наадварот, нівеліравала яе. Акрамя адзначаных асноўных тыпаў сустракаюцца варыянты аднанефавых аднавежавых і цэнтрычных святынь з семантыкай роўнаканцовага раннехрысціянскага крыжа. Гэтую мазаічную карціну знітоўвае ў адзіную гісторыка-культурную з'яву агульная сацыяльна-канфесійная прафама, эстэтычная канцэпцыя барока і мясцовая будаўнічая традыцыя.

   Сонца віленскага барока, што ўзышло напачатку другой трэці XVIII ст. у сталіцы Вялікага княства Літоўскага, амаль адначасова заззяла на беларускіх землях, раскінуўшы свае промні на самыя аддаленыя рэгіёны. Свайго апагея яно дасягнула ў 1740—1770 гг. у эстэтычна і канструкцыйна дасканалых творах сакральнага доилщства, дзе ўсе яго кампаненты зліліся ў непаўторнае і самабытнае мастацкае цэлае. Рэлігійна-сімвалічная праграма і амаль незямная прыгажосць і адухоўленасць архітэктуры візуальна пераадолелі яе матэрыяльную аснову сродкамі ілюзіяністычна-аптычнай карэкціроўкі эстэтычнага вобраза і найбагацейшага сінтэзу мастацтваў. Можна толькі ўявіць сабе эмацыянальны стан, рэлігійны экстаз простага, часта неадукаванага верніка, праз свядомасць якога ва ўсёй першароднай сукупнасці мастацкіх сродкаў праходзіў такі магутны эстэтычны імпульс. Стыхія эстэтыкі віленскага барока ўсхвалявала архітэктурныя формы, карэнным чынам змяніла іх прапарцыянальны лад, прымусіла канструкцыі працаваць на стварэнне ірэальных, алагічных, падманных уяўленняў. Менавіта са стылявой плынню віленскага барока ў сакральнай архітэктуры Беларусі звязана з'яуденне.апор скданага сячэння ў выглядзе латарынгскага крыжа, адпаведных ім спараных падпружных арак, тэлескапічна-шкілетнай яруснай будовы вежаў, спецыфічных выпукла-ўвагнутых франтальных і планавых абрысаў, глыбінна-прасторавай структуры галоўных фасадаў у спалучэнні з ор-дэрным дэкорам, які маскіраваў канструкдыйныя вузлы (слаістыя пілястры, вуглавыя пілоны-валюты і інш.). Флагманамі ў стварэнні нацыянальнай разнавіднасці позняга барока выступалі архітэктары І.Фантана III, І.К.Глаўбіц, Л.Грын-цэвіч, А. Асікевіч. Іх нельга разглядаць як замежных майстроў (за выключэннем I. К. Глаўбі-ца): Фантана і Пенс былі прадстаўнікамі асіміляваных архітэктурна-мастацкіх дынастый, а Грынцэвіч і Асікевіч, відавочна, цалкам мяс-цовага паходжання. Усе яны мелі выдатную прафесійную адукацыю, былі выхаваны на лепшых узорах заходнееўрапейскай архітэктуры. Вялікая і самабытная спадчына сакральнай ар-хітэктуры беларускага барока, яе высокі мастацкі ўзровень, адпаведнасць гістарычнаму лёсу і духоўнаму стану краіны яскрава сведчаць пра магутны творчы патэнцыял нашага народа.

   Паступова ў празмернай рафінаванасці і падкрэсленым рацыяналізме архітэктуры позняга барока пачынаюць гучаць ноткі заняпаду, прадчуванне адыходу ў гістарычны нябыт. Знікненне жыццёвай моцы, жыццесцвярджальнага пачатку ў храмабудаўніцтве нібыта прадказвае гістарычны крах агромністай канфедэратыўнай дзяржавы, які быў ужо наканаваны. Ідэі эпохі Асветніцтва, ліберальным прыхільнікам якіх быў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, спрыялі пранікненню эстэтычнага крэда французкага класіцызму і ўзнікненню на гэтай аснове «станіславоўскага стылю» — барочнага класіцызму, як у свецкай, так і сакральнай архітэктуры. Гэта адбілася ў спрошчанасці планавых схем і агульнай архітэктонікі храмаў, вяртанш да класічнай трактоўкі архітэктурнага ордэра. Наступіла восень барока, узыходзіла па-зімоваму халаднаватае кароткае сонца эстэтыкі класіцызму. Асаблівай прыхільніцай строгага класіцызму была расійская імператрыца Кацярына II. Гэта выявілася ў яе негатыўным стаўленні да творчасці геніяльнага архітэктара елізавецінскай эпохі Б. Растрэлі (мусіў эміфыраваць з Расіі ў Курляндыю), а таксама да рамантычнага кірунку ў класіцызме таленавітага рускага дойліда В. Бажэнава. Але для Кацярыны II касмапалітычная эстэтыка класіцызму была не толькі асабістай прыхільнасцю, але і даволі нейтральным і зручным сродкам духоўнай асіміляцыі далучаных у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх тэ-рыторый у сувязі з іх радыкальнай палітычнай і канфесійнай пераарыентацыяй (параўнальна з псеўдарускім стылем, які на дзяржаўным узроўні пачалі насаджаць у беларускім сакральным дойлідстве пасля паўстання 1830—1831 гг.). Помнікі духоўнай культуры папярэдняй эпохі ў далейшым чакаў незайздросны лёс. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  План 
 

  1. Пра адвечнае і спрэчнае;
 

2.  Стылявыя плыні барока; 

3.  Віленскае барока; 

  4. Архітэктурныя помнікі віленскага барока. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  Зпіс літаратуры 

       Т.В. Габрусь “Мураваныя харалы”

Информация о работе Пра адвечнае і спрэчнае