Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 14:15, реферат
КАРОТКАЯ АНАТАЦЫЯ МОДУЛЯ
Дадзеная тэма ўключае ў сябе блок пытанняў аб паняцці, сутнасці, прыкметах і відах дзяржаўна-прававога рэжыму. Азначаецца адрозненне дзяржаўна-палітычнага рэжыму ад палітычнага. Азначаюцца віды палітычных рэжымаў. Асобныя пытанні прысвечаны характарыстыцы дэмактатычнага, аўтарытарнага, таталітарнага рэжымаў.
Дзяржаўна-прававы (палітычны) рэжым.
Дэмакратычны рэжым.
Аўтарытарны рэжым.
Таталітарны (дэспатычны) рэжым.
У
залежнасці ад розных унутраных і
знешніх умоў, якія складаюцца ў
пэўнай дзяржаве, ад тэндэнцый развіцця
грамадства, аўтарытарны рэжым схіляецца
ў бок дэмакратызацыі або таталітарызацыі.
4.
Таталітарны (дэспатычны)
рэжым
Паняцце “таталітарызм” у літаральным сэнсе слова азначае “увесь”, “цэлы”, “поўны”. Таму таталітарны рэжым азначае абсалютны кантроль дзяржаўнай улады над усімі сферамі грамадскага жыцця, поўнае падпарадкаванне чалавека дзяржаве і пануючай ідэялогіі.
Любая дзяржава ў адрозненне ад дэспатузму (у выглядзе тыраніі, дыктатуры, таталітарызму) ажыццяўляе сваю ўладу у рамках пэўнага правапарадку. Без гэтага не можа быць дзяржавы, а ёсць дэспатызм з адпаведным антыправавым рэжымам – тырынічным, дыктатарскім, ваенна-паліцэйскім, фашасцкім, расава-нацысцкім, партыйна-класавым, і г.д. Усё гэта разнавіднасці дэспатычных рэжымаў. Таталітарныя (дэспатычныя) рэжымы нельга характарызаваць як дзяржаўныя, як форму ажыццяўлення дзяржаўнай улады. Яны не сумяшчальныя з паняццямі дзяржава і права. Пры такіх рэжымах дзяржава перастае быць прававой арганізацыяй і пераўтвараецца ў злачынную.
Адным з найбольш недэмакратычных з’яўляецца таталітарны фашысцкі рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках рэакцыйных сіл і ажыццяўляецца дыктараскімі, насільственнымі метадамі. Правы і свабоды чалавека нікім і ні чым не абараняюцца, у грамадстве пануюць праізвол і беззаконне.
Для таталітарнага рэжыму характэрны наступныя прыкметы:
СПІС
ЛІТАРАТУРЫ
ГЛАСАРЫЙ
Паняцце | Сэнс паняцця |
Форма дзяржавы | сукупнасць спосабаў арганізацыі, уладкавання і рэалізацыі дзяржаўнай улады |
Палітычны рэжым | сукупнасць метадаў, сродкаў і спосабаў ажыццяўлення палітычнай улады |
Дзяржаўна-прававы рэжым | сукупнасць метадаў, прыёмаў і спосабаў ажыццяўлення дзяржаўнай улады, якія выражаюць яе змест і характар з пункту гледжання суадносін дэмакратычнага і аўтарытарнага |
Дэмакратыя | ад грэч. demos – народ + kratos – улада – улада народа – гэта форма дзяржавы, у якой вярхоўная ўлада ажыццяўляецца выбіраемым насельніцтвам калегіяльным органам |
Аўтарытарны рэжым | форма рэжыму, пры якой палітычная ўлада ажыццяўляецца канкрэтнай асобай (суб’ектам) – класам, партыяй, элітнай групай і інш. – пры мінімальным удзеле народу |
Таталітарны рэжым | форма рэжыму, які характарызуецца абсалютным кантролем дзяржаўнай улады над усімі сферамі грамадскага жыцця, поўным падпарадкаваннем чалавека дзяржаве і пануючай ідэялогіі |
ТЭСТЫ
Заўвага!
Неабходна выбраць усе правільныя
адказы.
1. Як суадносяцца паміж сабой паняцці “дзяржаўна-прававы рэжым” і “палітычны рэжым”?:
1) дзяржаўна-прававы рэжым – гэта частка палітычнага рэжыму;
2) палітычны рэжым – гэта частка дзяржаўна-прававога рэжыму;
3) гэтыя паняцці нічым не адрозніваюцца.
2. Палітычны рэжым – гэта:
1) сукупнасць прыёмаў, спосабаў, сродкаў ажыццяўленння дзяржаўнай улады;
2) сукупнасць прыёмаў, спосабаў, сродкаў ажыццяўленння палітычнай улады;
3) сукупнасць удзельнікаў палітычнага жыцця, адносін паміж імі, сродкаў і спосабаў перадачы палітычнай інфармацыі, палітычных праграм, ідэй, тэорый, норм;
4) перадаваемы цераз пакаленні вопыт палітычнай дзейнасці, які ўключае веды, перакананні, мадэлі паводзін чалавека і сацыяльных груп.
3. Якія прыкметы ўласцівы непасрэдна дзяржаўна-прававому рэжыму?:
1) характар палітычнага лідарства;
2) суадносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі;
3) палітычная роля сілавых структур дзяржавы;
4) гарантаванасць правоў і свабод чалавека;
5) характар прававога рэгулявання;
6) улік
інтарэсаў меншасці пры
7) вяршэнства
закону ў сістэме нарматыўна-
4. Для сацыялістычнага тыпу дзяржавы ўласцівы рэжымы:
1) народна-дэмакратычны;
2) дыктатура пралетарыята;
3) таталітарны;
4) ваенна-паліцэйскі;
5) ліберальны;
5. Аўтарытарны рэжым характэрны для наступных тыпаў дзяржавы:
1) феадальнай і сацыялістычнай;
2) рабаўладальніцкай і феадальнай;
3) толькі сацыялістычнай;
4) толькі феадальнай;
5) характэрны для ўсіх гістарычных тыпаў дзяржавы.
6. Дзяржаўна-прававы рэжым мае наступныя разнавіднасці:
1) ліберальны, буржуазна-дэмакратычны, ваенна-паліцэйскі;
2) дэмакратычны, аўтарытарны, таталітарны;
3) дэмакратычны і аўтарытарны;
4) ліберальны, дэмакратычны, аўтарытарны.
7. Для дэмакратычнага рэжыму характэрна:
1) правы і свабоды чалавека маюць фіктыўны характар;
2) існаванне адной афіцыйнай ідэялогіі, іншыя забаронены;
3) канцэнтрацыя ўлады ў адных руках;
4) прыярытэт дзяржаўнай формы ўласнасці;
5) падзел дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую;
6) панаванне
закону ва ўсіх сферах
8. Для аўтарытарнага рэжыму характэрна:
1) выбарнасці і змяняемасць цэнтральных і мясцовых органаў дзяржавы;
2) высокая ступень кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця;
3) усеагульная мілітарызацыя грамадскага жыцця;
4) панаванне адной партыі, пры гэтым афіцыйна дзейнічае шматпартыйнасць;
5) панаванне дзяржавы над правам;
6) “сілавыя”
структуры знаходзяцца пад
9. Прынцып прававога рэгулявання “дазволена ўсё, што не забаронена законам” з’яўляецца прыкметай:
1) дэмакратычнага рэжыму;
2) аўтарытарнага рэжыму;
3) таталітарнага рэжыму.
10. Ці залежыць дзяржаўна-прававы рэжым ад дзяржаўна-тэрытарыяльнага ладу:
1) залежыць;
2) не залежыць.
11. Які рэжым існуе ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь?:
1) дэмакратычны;
2) аўтарытарны;
3) таталітарны;
4) ліберальны;
5) народна-дэмакратычны.
12. Для таталітарнага рэжыму характэрна:
1) парушэнне прынцыпу падзелу ўладаў;
2) апазіцыя не дапускаецца да рэальнага ажыццяўлення ўлады;
3) правы і свабоды чалавека маюць фіктыўны характар або ўвогуле адсітнічаюць;
4) існуе выбарачная цэнзура, “полугалоснасць”;
5) ліквідацыя інстытутаў цывільнага грамадства;
6) грамадскія
адносіны рэгулююцца па
13. Прынцып панавання закону ва ўсіх сферах грамадскага жыцця характэрны для:
1) таталітарнага рэжыму;
2) аўтарытарнага рэжыму;
3) дэмакратычнага рэжыму.
14. Высокая ступень кантролю дзяржавы над усімі сферамі жыцця характарызуе:
1) таталітарны рэжым;
2) аўтарытарны рэжым;
3) дэмакратычны рэжым.
15. Манапольны кантроль дзяржавы над СМІ, ідэялогіяй, адукацыяй характэрны для:
1) таталітарнага рэжыму;
2) аўтарытарнага рэжыму;
3) дэмакратычнага рэжыму.