Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Февраля 2013 в 20:50, реферат
Аднак да 1928 года балынавікі адмаўляюцца ад прынцыпаў нэпа. Сярод асноўных прычын згортвання нэпа: 1) рост сацыяльнага расслаення грамадства, у якім бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт; 2) немагчымасць эканамічнага дыктату пралетарскай дзяржавы ва ўмовах існавання прыватнай уласнасці; 3) усталяванне асабістай улады I. Сталіна і яго вялікія геапалітычныя планы.
1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах
2. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
3. Эканоміка БССР у перыяд НЭП
3.1 Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
3.2 Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
3.3 Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Дзітвянская сярэдняя школа”
Беларуская ССР у гады новай эканамічная палітыкі
Выканаў
вучань 11 «А» класа
Капцэвіч Ілья
Дзітва
2012
Змест
1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах
2. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
3. Эканоміка БССР у перыяд НЭП
3.1 Сутнасць і
значэнне новай эканамічнай
3.2 Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
3.3 Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
4. Крызісы НЭПа.
Прычыны згортвання новай
Новая эканамічная
палітыка (нэп) ажыццяўлялася па рашэнні
X з'езда РКП(б) з сакавіка 1921 г. да 1928 г.
Яна была накіравана на ўздым і хуткі рост
эканомікі. Асноўным яе прынцыпам, у адрозненні
ад ранейшай палітыкі ваеннага камунізму,
з'яўлялася выкарыстанне таварна-грашовых
адносін. Асноўнымі напрамкамі нэпа былі
наступныя: 1) замена харчовай развёрсткі
харчовьш падаткам, меншым у два разы;
2) свабода выбару формаў землекарыстання;
3) дазвол арэнды зямлі і найму рабочай
сілы; 4) замена натуральнага падатку грашовым;
5) права селяніна свабодна распараджацца
лішкамі вырабленай прадукцыі; 6) заахвочванне
і шырокае выкарыстанне розных форм кааперацыі;
7) дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю,
перадача дробных і сярэдніх прадпрыемстваў
у арэнду; 8) існаванне ў прамысловасці
прыватных, кааператыўных, змешаных і
дзяржаўных формаў уласнасці пры захаванні
«камандных вышынь» у эканоміцы за дзяржавай;
9) скасаванне ўраўнілаўкі ў аплаце працы,
бясплатных паслуг, карткавай сістэмы,
пашырэнне матэрыяльнай зацікаўленасці
ў выніках працы; 10) выкарыстанне гаспадарчага
разліку і пашырэнне самастойнасці ў рабоце
дзяржаўных прадпрыемстваў; 11) дазвол
прадпрымальніцкай дзейнасці і прыватнага
гандлю пры манаполіі дзяржавы на знешнегандлёвую
дзейнасць; 12) фінансавая стабілізацыя
ў выніку грашовай рэформы 1922-1924 гг. з пераходам
да новай грашовай адзінкі - савецкага
чырвонца, вырабленага з золата ці паперы,
але забяспечанага золатам і роўнага крыху
болын за 5 долараў ЗША.
На Беларусі нэп меў таксама
некаторыя асаблівасці.
1. Шырокае распаўсюджванне
набыла хутарская форма гаспадарчай дзейнасці,
якую падтрымліваў урад БССР (што атрымала
назву «палітыка хутарызацыі», яе асноўны
творца - наркам земляробства БССР Дз.
Прышчэпаў). Пашырэнне хутароў было абумоўлена
гістарычнай традыцыяй, якую падтрымлівала
сялянства. У БССР забяспечанасць зямлёй
была ніжэйшай, чым у сярэднім па СССР,
прыродныя ўмовы для земляробства былі
больш неспрыяльныя з-за балоцістасці,
лясістасці і нізкай якасці глебы. Церазпалоснымі
былі 74% сялянскіх гаспадарак. Пералічаныя
асаблівасці землекарыстання дазвалялі
забяспечваць саміх сябе толькі 4,5% сялянскіх
гаспадарак, у той час як астатнія 95,5% з
іх былі нерэнтабельнымі. Развіццё хутарской
формы землекарыстання забяспечыла хуткія
тэмпы аднаўлення і развіцця сельскай
гаспадаркі ў БССР. Мелі поспех пасяўныя
кампаніі 1921-1922 гадоў. Рознымі формамі
кааператываў было ахоплена 60% вясковага
насельніцтва. Да 1927 г. дзякуючы нэпу ў
БССР была поўнасцю адноўлена сельская
гаспадарка, а прамысловасць па асноўных
паказчыках перавысіла даваенны ўзровень
развіцця.
2. Акрамя таго, толькі
ў БССР на момант увядзення нэпа (пачатак
20-х гадоў) існаваў арганізаваны прыватна-гандлёвы
апарат, захаваны ў гады замежнай інтэрвенцыі
і ваеннага камунізму. Ён спрыяў эканамічнаму
развіццю ў гады нэпа.
3. На тэрыторыі Беларусі
пераважала дробная прамысловасць, а не
фабрыкі і заводы, як у РСФСР, таму ў БССР
дзяржаўныя трэсты не атрымалі значнага
распаўсюджвання.
4. Пераход да нэпа прывёў
да некаторага ажыўлення грамадскапалітычнага
жыцця ў рэспубліцы. У 20-я гады ў БССР была
распачата спроба нацыянальна-культурнага
адраджэння, якая атрымала назву «беларусізацыя».
З-за мяжы на родную зямлю вярнулася значная
частка палітычных дзеячоў, якія не падзялялі
балыпавіцкую ідэалогію.
Аднак да 1928 года балынавікі
адмаўляюцца ад прынцыпаў нэпа. Сярод
асноўных прычын згортвання нэпа: 1) рост
сацыяльнага расслаення грамадства, у
якім бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню
сваіх праграмных мэт; 2) немагчымасць
эканамічнага дыктату пралетарскай дзяржавы
ва ўмовах існавання прыватнай уласнасці;
3) усталяванне асабістай улады I. Сталіна
і яго вялікія геапалітычныя планы.
1. Грамадска-палітычнае
жыццё БССР у 20-х гадах
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а таксама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю" паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб’яднальнай дзейнасці - сталінская “аўтанамізацыі” і ленінская “саюзная”.І. Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.
У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) - на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з’езд Саветаў (узначаліў А. Чарвякоў). Усерасійскі з’езд пачаў працу 30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя органы, у склад якіх увайшло 7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку А. Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве СССР вызначалася адпаведна колькасці насельніцтва рэспублік, таму РСФСР мела значную перавагу над астатнімі рэспублікамі. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся.
Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема - неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі; да таго ж, на гэтай тэрыторыі існаваў складзены стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе - гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва 1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП (б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай) у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні і актыўная раз’ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб’яднання з БССР.
У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з’езд Саветаў БССР ухваліў аб’яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек.
У жніўні 1924 года пачалася адміністрацыйная рэформа. Тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг па 10 раёнаў. У межах кампактнага пражывання нацыянальных меньшасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія). Аднак па-за межамі БССР засталася большая частка Гомельскай губерні і частка Віцебскай (Веліжскі, Себежскі і Невельскі паветы). У лістападзе 1926 года пасля вывучэння гэтага пытання Палітбюро ЦК УКП (б) прыняў рашэнне аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, у перадачы паўночных паветаў было адмоўлена. З 1926 года БССР уяўляла больш-менш адзіны культурны і гаспадарчы рэгіён, на тэрыторыі якого пражывала пераважная большасць прадстаўнікоў адной нацыі - беларусаў.
5-12 красавіка 1927
года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў
БССР была прынята новая
З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў. У выніку, у 1921 годзе самаліквідаваліся ці распаліся Бунд, Яўрэйская камуністычная партыя, была разгромлена Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (беларускія эсэры). Паступова аслаблі пазіцыі ўрада БНР у эміграцыі. Амністыя 1923 года асобам, якія не выступалі супраць савецкай улады са зброяй стварыла ўмовы для вяртання на радзіму часткі нацыянальных дзеячаў. А пачатак палітыкі “беларусізацыі” ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. На Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года Рада БНР аб’явіла аб спыненні барацьбы супраць савецкай ўлады і аб самароспуску.
Аднак маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёны СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.
Актыўна пашыралі дзейнасць
прафсаюзы, галоўнай мэтай якіх стала
абарона пралетарыяту ў барацьбе
супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка
пашыраў свой уплыў сярод моладзі
камсамол. Папулярнымі былі такія
таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя
аб’яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы
Міжнароднай арганізацыі
2. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна аб’явіла аб пачатку палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва. Адначасова адпаведныя накірункі былі аб’яўлены і ў іншых нацыянальных рэгіёнах. Але фактычна мерапрыемствы ў гэтым накірунку пачаліся яшчэ з 1921 года. У ліпені 1924 года пачала дзейнічаць урадавая камісія па правядзенню беларусізацыі ў БССР.
Перадумовамі пачатку “беларусізацыі” быў пачатак НЭПа, што дазволіла стабілізаваць эканоміку рэгіёну, супакоіць насельніцтва, абуранае рэквізіцыямі. Палітычная амністыя 1923 года і палітыка вяртання на Беларусь спецыялістаў з іншых саюзных рэспублік стварыла сацыяльную базу для беларусізацыі. Гэтыя спецыялісты прынялі актыўны ўдзел у стварэнні навуковых устаноў Беларусі - БДУ (1921 год) і Інбелкульта (1922 год). Узбуйненні Беларусі аб’ядналі ў межах аднаго дзяржаўнага ўтварэння адзін народ - беларусаў.
Беларусізацыя мела вызначаныя накірункі - перавод справаводства на беларускую мову, перавод адукацыйных устаноў на беларускую мову, абавязковае ўвядзенне прадмета “беларусазнаўства" ў вучэбныя праграмы, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў (палітыка “карэнізацыі”), але не па нацыянальнай прыкмеце - а па дзелавым якасцям. Аднак пры гэтым не абмяжоўвалі магчымасці для развіцця культуры іншых нацыянальнасцей БССР - па Канстытуцыі 1927 года дзяржаўнымі з’яўляліся 4 мовы. А палітыка карэнізацыі, калі ўлічваць этна-нацыянальны склад насельніцтва беларускіх гарадоў, не прывяла да “панавання” ва ўладзе выключна беларусаў.
Беларусізацыя мела
станоўчыя вынікі як для культурнага
развіцця, так і для палітычнай
стабілізацыі на Беларусі. Па сутнасці,
Беларусізацыя выбіла глебу з-пад
ног дзеячаў БНР, прывяла да роспуску
яе Рады і вяртанню на Беларусь многіх
культурных дзеячаў з эміграцыі
(В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, І. Краскоўскі
і інш.). Пашырэнне ўжытку беларускай
мовы прывяло да паскоранага афармлення
яе навуковых асноў, стварэнню навуковай,
дзелавой, ваеннай тэрміналогіі (беларускую
мову вывучалі ў вайскавых частках,
размешчаных на Беларусі). У 1926 годзе
была праведзена міжнародная канферэнцыя
па беларускаму правапісу, якая вырашыла
некаторые разногалоссі ў гэтай
галіне мовазнаўства. Значныя поспехі
былі дасягнуты ў вывучэнні
У канцы 20-х гадоў разам са згортваннем НЭПа пачаліся мерапрыемствы па згортванню палітыкі беларусізацыі. Так, у лістападзе 1927 года на чарговым з’ездзе кампартыі Беларусі бызо заяўлена, што нацыянал-дэмакратызм быў прагрэсіўнай з’явай, калі змагаўся з самадзяржаўем, а ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту зрабіўся кантррэвалюцыйнай з’явай. Наступны з’езд у лютым 1929 года абвясціў аб абвастрэнні класавай барацьбы, у тым ліку і на культурным фронце. Нацыянал-дэмакратызмам пачалі трактаваць як ідэалогію, якая ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя. Сацыяльнай апорай нацдэмаўшчыны аб’явілі кулацтва. Гэта стварыла падмурак для будучых рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, якая была абвінавачвана ў адкрытым антысаветызме. Палітыка беларусізацыі была прыпынена.
Важнай задачай
для беларускага савецкага
Беларуская навука развівалася ў межах вышэйшых навучальных устаноў - БДУ, Беларускага палітэхнічнага інстытута (1922 г.), Беларускай сельскагаспадачай акадэміі (1925 г.), Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1924 г.) і інш. У 1922 годзе на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі (уваходзілі Я. Карскі, Я. Колас, Я. Купала і інш) быў створаны Інстытут беларускай культуры, які стаў падмуркам для ўтварэння ў 1929 годзе Акадэміі навук. Першым кіраўніком Інбелкульта быў С.М. Некрашэвіч, з 1924 года - У.М. Ігнатоўскі. У 1922 адчыніла дзверы Дзяржаўная бібліятэка БССР, наладжвалася музейная справа.
У 20-я гады росквіт атрымала беларуская літаратура. Дзейнічаюць беларускія літаратурныя гурткі - "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.), рускі “Звенья" і г. д. З’явіліся новыя імёны - К. Чорны, К. Крапіва, М. Зарэцкі, М. Лынькоў і інш., разам са сталымі (Я. Колас, Я. Купала, З. Бядуля, Ц. Гартны) яны шукалі новыя шляхі ў мастацтве. У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Гэта быў перыяд адноснай свабоды творчасці, які скончыўся ў канцы 20-х гадоў.
У жніўні 1920 года ў Мінску пачаў дзейнасць беларускі тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. У верасні 1920 года быў адчынены Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), які ставіў расійскую і беларускую класіку. У 1926 годзе ў Віцебску быў адчынены БДТ-2, створаны на базе беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Менавіта ў Віцебску пачала сваю творчасць Стэфанія Станюта. У 20-х гадах у Мінску, Віцебску і Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, а ў 1924 годзе ў Магілёве была пастаўлена першая беларуская опера М. Чуркіна “Вызваленне працы”, ён жа напісаў першы сімфанічны твор - “Беларускія карцінкі”. Плённа працавалі баларускія кампазітары Я. Цікоцкі і М. Аладаў.
У 1921-1928 гадах узнікла беларускае кіно. Спачатку ствараліся дакументальные стужкі-хронікі падзей,а ў 1926 годзе выйшла першая мастацкая стужка “Лясная быль” рэжысёра М. Тарыча аб падзеях грамадзянскай вайны на Беларусі. Першыя беларускія кінастужкі ствараліся ў Ленінградзе на кінастудыі “Савецкая Беларусь”, якая дзейнічала на базе “Ленфільма”.
Информация о работе Беларуская ССР у гады новай эканамічная палітыкі