Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2012 в 23:15, реферат
З 1 верасня бягучага года беларусы пачалі карыстацца новымі “Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Але ж неабходнасці перавучваць родную мову няма, бо адбылася не кардынальная рэформа, а толькі ўдакладненне правапісу. Гэта было патрэбна таму, што з 1951 года (менавіта правіламі таго году выдання мы карысталіся дагэтуль) з’явілася шмат новых слоў. І мала хто ведаў, як правільна іх пісаць. І гэта не адзінае, што падштурхнула да новага. Напрыклад, звод "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў, у першую чаргу настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы.
УСТУП
ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Інстытут журналістыкі
БДУ
“Змяненні ў беларускам правапісе”
Рэферат па сучаснай беларускай мове
студэнткі 2 курса 3 групы
Карпіцкай Кацярыны
Выкладчык: Бардзіян
Мінск 2010
ЗМЕСТ
УСТУП
З 1 верасня бягучага года
беларусы пачалі карыстацца новымі “Правіламі беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі”. Але ж неабходнасці
перавучваць родную мову няма, бо адбылася
не кардынальная рэформа, а толькі ўдакладненне
правапісу. Гэта было патрэбна таму, што
з 1951 года (менавіта правіламі таго году
выдання мы карысталіся дагэтуль) з’явілася
шмат новых слоў. І мала хто ведаў, як правільна
іх пісаць. І гэта не адзінае, што падштурхнула
да новага. Напрыклад, звод "Правіл беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі", выдадзены
ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай
рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў,
у першую чаргу настаўнікаў і выкладчыкаў
беларускай мовы.
Увогуле, паколькі правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, то ён не можа працяглы час заставацца без змяненняў. Бесперапыннае развіццё мовы выклікае неабходнасць удасканалення і правапісных норм, прывядзення іх у адпаведнасць з моўнай практыкай. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра гэтая праблема для беларускай мовы паўстала ў канцы XX ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.
У новай рэдакцыі "Правіл..." істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай істотна зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове ў школе.
Адразу такія змяненні спужалі школьнікаў, якім трэба здаваць па беларускай мове экзамен, а таксама абітурыентаў, якія вырашылі здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове. Па-першае, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у сваім інструкцыйна-метадычным пісьме “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2010—2011 навучальным годзе” паведамляе, што “ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны тыя пазіцыі, у якіх адбыліся змены ў правапісе”. Гэта значыць, што пытанняў па новым правілам не будзе на працягу трох навучальных гадоў. Менавіта таму не трэба ў апошнюю хвіліну “перакідвацца” на вывучанне рускай мовы. Гэта толькі пагоршыць вашы справы!
А па - другое, тым, хто сапраўды ведаў родную мову, пужацца нечага. Пунктаў па змяненню правілаў не так шмат і перавучыць некалькі десяткаў пунктаў не будзе вялікай праблемай.
Якія ж змены прапанавны? Запрашаю прасачыць.
1. Істотна пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў (напрыклад, адажыа, трыа).
2. Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад, універсітэт, але ва ўніверсітэце.
3. Спрошчаны правілы пераносу слоў, што цалкам адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.
4. Унесены карэктывы ў правілы напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з агульным прынцыпам акання і сучаснай моўнай практыкай.
5. Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар.
6. Уведзены новы раздзел "Правапіс некаторых марфем", у якім, дарэчы, адлюстравана пераважнае ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава-(-ява-), а не -ірава-(-ырава-).
Прапанаваны таксама іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Акрамя таго, ён у большай ступені будзе адпавядаць фанетычнай сістэме беларускай мовы і асаблівасцям беларускага вымаўлення.
ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА
Якія ж пазіцыі зафіксаваны ў новым правапісе? Іх няшмат. Усяго каля 20.
Вось некаторыя з пазіцый:
• уносяцца змены ў напісанні складанаскарочаных слоў. У новай рэдакцыі правіл такія словы як прафкам, гаркам, газпрам і г.д. патрэбна пісаць праз А. (Дагэтуль пісалася гарком, газпром);
• пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. У новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі трэба пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа, Ватэрлоа, медэа, Токіа. (Дагэтуль пісалася адажыо, трыо, Токіо);
• ў словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элементы -эр, -эль будуць перадавацца як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар. (Дагэтуль пісалася прынтэр, пэйджэр);
• паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і іншыя. (Дагэтуль пісалася дзевяты, дзесяты…);
• уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў: чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі. (Раней пісалася чаньчуньскі, цяньшаньскі)
Ёсць яшчэ адзін важны раздзел “Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый”. Згодна з ім трэба пісаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Але ёсць два выключэнні з правіла: у назвах Палата прадстаўнікоў і Нацыянальны сход другое слова пішацца з маленькай літары.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Новыя "Правілы беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі" з'яўляюцца
аптымальнымі у сучаснай моўнай сітуацыі
ў краіне і будуць садзейнічаць стабілізацыі
правапісных норм беларускай літаратурнай
мовы, забяспечуць пераемнасць
Прафесар В. Іўчанкаў выказаў сваю думку наконт новых правілаў так: “…Закон рэгламентуе выкарыстанне пісьмовай беларускай мовы ва ўсіх сферах яе прымянення. Думаю, ен будзе садзейнічаць стабілізацыі арфаграфічных норм беларускай літаратурнай мовы, забяспечыць пераемнасць і захаванне адзінага моўнага рэжыму ў сістэме адукацыі, адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што ў выніку ўмацуе прэстыж у грамадстве беларускай мовы як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь”.