Знак бяды

Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2010 в 13:57, доклад

Описание работы

Краткое содержание по аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная.

Работа содержит 1 файл

Документ Microsoft Office Word.docx

— 13.82 Кб (Скачать)

Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў  ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі  жыхарамі, для якіх уласны хутар  становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая  вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца  адны і да якой нізасці апусціцца  другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць  прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці  духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва  не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх  сябе. Яно найбольш праяўляецца ў  часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек  стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё  і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць  іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома  канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак  і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю  вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з  абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся  з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў  ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш  небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся  прыхільнікам новых змен, дапамагаў  адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў  узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай  сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы  ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць  не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны  некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды  і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад  намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі  сродкамі будуць імкнуцца да панавання  і знішчэння існуючага ладу. Фашысты  з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і  ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй  затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці  дзеянняў паліцаі, якія не часова, а  ўжо назаўсёды сталі чужымі для  аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць  на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і  былыя свае людзі, якія з-за здрады і  прадажнасці сталі чужымі для  свайго народа. Аўтар сцвярджае, што  свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны  служыць любому злу, якое знаходзіцца  пры ўладзе. Вайна — тая крытычная  сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу. 
 
Информация о работе Знак бяды