Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2011 в 23:49, сочинение
Пра фашызм чалавецтва ведае, здаецца, усё. Попел мільёнаў ахвяр яго стукае ў сэрцы людэей. I ўсё ж сям-там спрабуюць зноў і зноў абяліць гэтую чуму XX стагоддзя — у вачах новых пакаленняў, якія пра вайну ведаюць толькі па кнігах і па фільмах. Але народная памяць жыве, бо той, хто не памятае свайто мінулага, асуджаны будзе зноў яго перажыць. Помніць пра вайну, пра яе ахвяры, пра тых, хто змагаўся за мір, – гэта абавязак усіх, хто жыве сёння. Таму ў беларускай літаратуры тэма вайны з’яляецца адной з важнейшых.
Жорсткая праўда Васіля Быкава пра вайну
Вайна – самае вялікае з усіх ліхаў,
заведзеных жыццем на зямлі”
В. Быкаў
Пра фашызм чалавецтва ведае, здаецца, усё. Попел мільёнаў ахвяр яго стукае ў сэрцы людэей. I ўсё ж сям-там спрабуюць зноў і зноў абяліць гэтую чуму XX стагоддзя — у вачах новых пакаленняў, якія пра вайну ведаюць толькі па кнігах і па фільмах. Але народная памяць жыве, бо той, хто не памятае свайто мінулага, асуджаны будзе зноў яго перажыць. Помніць пра вайну, пра яе ахвяры, пра тых, хто змагаўся за мір, – гэта абавязак усіх, хто жыве сёння. Таму ў беларускай літаратуры тэма вайны з’яляецца адной з важнейшых.
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчаць Васіля Быкава, бо не з чужых слоў ведаў пісьменнік, што адчувае чалавек, калі на яго рухаецца варожы танк, калі патрэбна ісці ў атаку пад кулямётным агнём. Галоўнай тэмай твораў Бывака з’яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Як пісаў рускі пісьменнік В. Астаф’еў, “прачатыеш кнігі Васіся Быкава – і табе не захочацца ваяваць. Яна агідная, вайна. Страшэнная. Трэба і пісаць яе агіднай і страшэннай, а не лозунгава-гераічнай”. Творы Быкава – гэта не толькі абеліск загінуўшым, напамін жывым. Проза Быкава – гэта “проідэй”, галоўная сярод якіх тая, Што вайна для нашага народа – нацыянальная трагедыя. Трагізм вайны ў тым, што яна забірае самых лепшых, самых таленавітых, самых любімых і дарагіх, а значыць, і вынішчае нацыю, разрывае повязь паміж вякамі і пакаленнямі.
“Што ёсць подзвіг? Ці бываюць сітуацыі, якія мацнейшыя за самага моцнага чалавека? Што ёсць памылка, а што злачынства і здрада? За што чалавек заслугоўвае пакарання і пагарды, а за што – літасці і спачування? Ці мае права чалавек судзіць іншых і распараджацца іх лёсамі? У чым сіла і слабасць чалавека? Чым вызначаецца сутнасць чалавека? Што самае трагічнае для нацыі, народа? Дзе вытокі нашых сённяшніх бед і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці?” – вось далёка не поўны пералік праблем, што ставіць Быкаў ў сваіх творах. Заслуга Васіля Быкава перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі трагічнага мінулага, ён напаўняе сваю прозу ідэй сучасным і адначасова вечным – тым, што хвалюе сёння кожнага з нас, што павінна хваляваць, каля хочам жыць і не знікнуць у гэтым свеце.
Са старонак кніг Васіля Быкава адзін за другім паўстаюць перад намі яго героі – радавыя, лейтэнанты, партызаны, падпольшчыкі, сяляне. Яны пільна углядаюцца у нашы твары, услухоўваюцца ў голас пісьменніка. “За тысячагоддзі зямной гісторыі аб вайне на ўсіх мовах свету напісана многа няпраўды, прыгожых казак і проста хлусні… Наша ж вялікая вайна, на палях якой вырашаўся лёс планеты, мела іншы характар і іншыя мэты. Гаварыць няпраўду аб ей не толькі амаральна, але і злачынна ў адносінах да мільёнаў яе ахвяр, у адносінах да будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавілі і якой цаной дасталося ім гэта збавенне”.
Небяспечнасць
і фашызму, на думку В. Быкава, у
тым, што ён непазбежна вядзе да вайны,
вынішчаючы усё людское ў чалавеку,
сеючы помслівасць і жорсткасць, пакідаючы
на сваім полі нявінныя ахвяры. Творы Быкава,
як салдаты ў баі, змагаюцца за мір, выкрываюць
жудаснае аблічча смерці. Чалавек створаны
для мірнага жыцця. Зямля таксама створана
для мірнага жыцця. Вайне не павінна быць
месца на гэтай зямлі – такі асноўны сэнс
творчасці Васіля Быкава.