Водгук на аповесць Васіля Быкава "Знак бяды". Знакі бяды ў аповесці

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2011 в 14:11, сочинение

Описание работы

3 даўніх часоў да нас дайшлі паданні, легенды, прык-меты, варажба. Людзі верылі ў існаванне добрых і злых духаў. Адных яны лічылі сваімі заступнікамі, а друтіх, наадварот, баяліся, рабілі ўсё магчымае, каб задобрыць. А тых, каго зараз называюць экстрасэнсамі, празорцамі, лічылі калдунамі. У сярэднія вякі іх нават спальвалі на вогнішчах.

Работа содержит 1 файл

Документ Microsoft Office Word (2).docx

— 14.12 Кб (Скачать)

Водгук на аповесць Васіля Быкава "Знак бяды". Знакі бяды ў аповесці

  
 

3 даўніх часоў да нас дайшлі паданні, легенды, прык-меты, варажба. Людзі верылі ў існаванне добрых і злых духаў. Адных яны лічылі сваімі заступнікамі, а друтіх, наадварот, баяліся, рабілі ўсё магчымае, каб задобрыць. А тых, каго зараз называюць экстрасэнсамі, празорцамі, лічылі калдунамі. У сярэднія вякі іх нават спальвалі на вогнішчах. 

У любога чалавека ёсць нейкае больш ці менш вы-яўленае шостае пачуццё. Нездарма ў кожнай не зусім звычайнай з'яве ці сне чалавек спрабуе ўбачыць знак зверху. Знак, які прадвяшчае нешта добрае ці бяду. Калі чытаеш кнігі, часта сустракаешся з тым, што ге-роі якім-небудзь чынам адчуваюць тое, што з імі зда-рьіцца. А калі ўзяць аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», дык ледзь не ў кожным раздзеле можна знайсці нейкі знак.

 Не назавеш добрым і лёгкім жыццё Сцепаніды і Петрака Багадькаў на хутары Яхімоўшчына. Як прак-лён прагучалі для іх словы пана Адольфа Яхімоўска-га: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас». 3 таго часу ўсё пайшло не так, як трэба. 

У час агляду поля на Юр'еў дзень Багацькі знайшлі мёртвага жаўранка, а гэта было вельмі дрэннай прык-метай. Калі яны вярнуліся на хутар, то ўбачылі, што іх былы гаспадар павесіўся. Гэта таксама прадвяшчала нейкую бяду. 

Праз нейкі час не вытрымала і пала набытая ад ста-рой гаспадаркі кабылка. Шмат нагараваліся Багацькі, пакуль набылі каня. Пасля таго, як нарадзілася Феня, Сцепаніда доўгі час не магла працаваць. Пятрок адзін касіў, жаў, цягнуў усю гаспадарку, таму і надарваўся. А калі вазіў сена, яго брычка падвярнулася. Пятрок пад-ставіў плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы ён адбыў у бальніцы. За гэты час у полі перастаяла і палегла ярына. Па восені нажалі вельмі мала, ледзь вярнулі насенне. 

Каб адвесці беды ад хутара, Пятрок паставіў на ўзгор-ку крыж. Ён верыў, што крыж дапаможа. Але крыж мала прастаяў. Яго спілавалі камсамольцы. 

Вайна не мінула хутар, і пісьменнік апісвае новыя знакі бяды. Напрыклад, надвор'е заўсёды было халод-нае, шэрае. Вецер гнаў рваныя хмары. Сонца паказва-лася вельмі рэдка. Амаль тыдзень кожную раніцу на хутар прылятала чорная варона. Яна садзілася на плот і прарэзліва каркала. Накрычаўшыся, птушка сціхала, а пасля ляцела ў гай. 

Гаспадарам сніліся дрэнныя сны. У адным сне Пят-рок убачыў нейкіх чарвей. Яны варушыліся, абкруч-валіся адзін вакол другога, паўзлі па нагах Петрака. Пазней ён убачыў пацука, які хаваўся ад яго. і на пра-цягу сну Пятрок спрабаваў забіць яго. 

Сцепаніда сніла, што яна карабкаецца на нейкую гару і валачэ за сабой цяжкі груз. Гэты цяжар цягне яе ўніз. Рукамі не было за што ўчапіцца. Але ўсё роў-на Сцепаніда паўзла, тым больш, што верх быў ужо блізка. Ёй патрэбны былі сілы хоць яшчэ на два крокі. А раней, яшчэ да вайны, Сцепаніда часта сніла, што гарыць Яхімоўшчына. 

Не падманулі знакі. Спачатку на хутар прыехалі паліцаі, затым немцы. Пасля збілі Сцепаніду так, што яна не магла ўстаць. Забралі і забілі Петрака. Нарэш-це, згарэла Яхімоўшчына, а ў агні загінула Сцепаніда.

Информация о работе Водгук на аповесць Васіля Быкава "Знак бяды". Знакі бяды ў аповесці