Вобразы Петрака і Сцепаніды

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Октября 2011 в 18:55, сочинение

Описание работы

Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці "Знак бяды", за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія.

Работа содержит 1 файл

Вобразы Петрака і Сцепаніды.docx

— 20.06 Кб (Скачать)
 

Вобразы Петрака і Сцепаніды

Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці "Знак бяды", за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з'яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. І гэта не проста надуманае жаданне аўтара: лёс жыхароў хутара служыць своеасаблівым папярэджаннем для людзей, што бяда побач, што яна толькі прыхавалася, чакаючы свайго часу. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак аповесці прысвечана перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў — Сцепаніды і Петрака Багацькаў — В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Уражвае, напрыклад, той момант, калі Сцепаніда і Пятрок, атрымаўшы дзве дзесяціны зямлі з надзелаў пана Адольфа, правялі бяссонную ноч у трывогах, роздумах і сумненнях, Можа, лепш адмовіцца ад зямлі? А як жыць без яе? Калі ж браць, то як глядзець у вочы свайму былому гаспадару?! У гэтых разважаннях мы бачым высакароднасць, прыгажосць, багацце душы герояў твора. Чуйная да чужога тора, Сцепаніда сэрцам успрымала тую несправядлівасць, якая спадарожнічала калектывізацыі, не прымала гвалтоўнасці, здзеку і абразаў, якія чыніліся ў вёсцы. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў, якіх і кулакамі назваць было цяжка. Бо ці ж кулак той, хто ўсё стварае сваім мазалём? Таму збірала яна подпісы ў абарону старшыні Лявона. Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова. Аднак супрацьстаяць рэпрэсіўнай машыне было немагчыма: нават той жа Чарвякоў, як відаць з падзеяў твора, быў толькі паслухмяным вінцікам гэтага бесчалавечнага механізма і сам стаў яго ахвярай. Сцепаніда, якая і да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, не змагла змірыцца з новымі парадкамі, прынесенымі на нашу зямлю гітлераўцамі. Свядома канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі, яна змагалася з імі магчымымі для старой жанчыны сродкамі: схавала газу, пазбавіўшы гэтым немцаў святла; прыхавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку... Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна: купіць у Карнілы за апошняга парсючка бомбу і знішчыць узноўлены мост. Здаецца, задуманае ёю вось-вось здзейсніцца. Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды. Апошняе, што яна паспявае зрабіць, — гэта перахаваць бомбу ў іншае месца. А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату, Сцепаніда, выразна ўсведамляючы свой лёс, аблівае сябе газай і падпальвае. Задыхаючыся ў дыме і полымі, ад якога ўжо смылелі валасы на галаве, гарэлі рукавы ватоўкі, Сцепаніда падумала, як бы апраўдваючы свой учынак з бомбай: "Можа, й добра, што з бомбай яе ніхта не бачыў. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? І не спяць ні ўдзень, ні ўначы — баяцца да скону". Трагічная смерць Сцепаніды ўспрымаецца як знак непераможнасці народа, нязломнасці яго духу. Адна з галоўных думак, якую спрабуе давесці да чытача аўтар твора, заключаецца ў рытарычным пытанні: што лепш: памерці без супраціўлення, пасіўна ўспрымаючы гвалт, які чыніць вораг на роднай зямлі, ці змагацца з гэтым гвалтам актыўнымі дзеяннямі, ад якіх вораг не будзе мець спакою ні ўдзень, ні ўночы. Зыходзячы з гэтага, Петрака можна ў нейкай ступені разглядаць як супрацьлеглы Сцепанідзе вобраз. Пятрок, па натуры ціхі, памяркоўны, крыху палахлівы, спрабуе прыстасавацца да абставін, перачакаць навалу. Ён улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. У гэтым выяўляецца адна з рыс сялянскай псіхалогіі: абы было ціха. Аднак поўнасцю прыстасавацца да жудасных умоў фашысцкай акупацыі немагчыма. Паступова ў душы нясмелага, далікатнага чалавека выспявае гнеўны пратэст. Пятрок пераадольвае сваю слабасць, знаходзіць у сабе незвычайныя сілы і выказвае паліцаям усю сваю нянавісць і пагарду. Гэты ўчынак заканчваецца арыштам, турмой і, урэшце, смерцю. Вобразам Петрака В. Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкіх выпрабаванняў лавіраванне паміж сваімі і чужымі, хаванне за спіны іншых заканчваюцца трагічна. Чалавек павінен з першай хвіліны акупацыі заняць цвёрдую, непрымірымую пазіцыю ў дачыненні да ворагаў. Аповесць "Знак бяды" — твор, па сведчанні П. Дзюбайлы, "аб нечалавечых пакутах і аб сапраўднай чалавечнасці, аб сіле і нязломнасці чалавечага духу, сапраўды народнага характару". Назва твора набывае сімвалічнае значэнне. Знак бяды — гэта мяжа, на якой чалавек павінен даць адказ свайму сумленню: ці здатны ён да абароны сваёй годнасці і гонару роднай зямлі, У вобразе Сцепаніды В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць. А яшчэ — гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у гераіні магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасці выжыць, застацца чалавекам са сваімі прынцыпамі. І менавіта гэтыя прынцыпы знайшлі сваё выяўленне ў апошнім учынку Сцепаніды.

Информация о работе Вобразы Петрака і Сцепаніды