Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Мая 2012 в 14:13, дипломная работа

Описание работы

Актуальнасць даследавання – абумоўліваецца тым, што ў якасці аб’екту даследавання былі абраны тэрміны сваяцкіх адносінаў, якія, як вядома, з’яўляюцца багатай крыніцай для разнастайных лінгвістычных даследаванняў.
Мэта даследавання – прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах
Задачы даследавання:
1) разгледзець асноўныя паняцці дыпломнай работы: тэрмін, тэрміналагічная сістэма, тэрмны сваяцтва;
2) высветліць ступень даследаванасці тэмы ў англійскім і беларускім мовазнаўстве;

Содержание

Уводзіны ..................................................................................................... 4
Глава 1. ТЭРМІНЫ Ў ЛЕКСІЧНАЙ СІСТЭМЕ МОВЫ……………….6
Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы............................................ 6
Асаблівасці беларускай тэрміналогіі…….…….…………. 8
Асаблівасці англійскай тэрміналогіі…………………….... 10
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НАЙМЕННЯЎ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВах……………………………………………………..…………….……… 13
2.1 Станаўленне славянскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………...……. 14
2.2 Станаўленне англійскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………………17
Высновы…………………………………………………………....19
Глава 3. ТЭРМІНАЛІЗАЦЫЯ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ мовах........................................................ 20
3.1 Лексічныя адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва……………………………………………………………….… 20
3.1.1 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай мове …………………………………………………………….……..… 20
3.1.2 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай мове............................................................................................................ 24
3.2 Лексічныя адзінкі вертыкальнай лініі сваяцтва………..….. 27
3.2.1 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай
мове …………………………………………………………………..…..27
3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай
мове ……………………………………………………..………………. 30
Высновы ........................................................................................... 34
Заключэнне .............................................................................................. 35
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................

Работа содержит 1 файл

Дыплом.doc

— 255.50 Кб (Скачать)

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь 

Установа  адукацыі

“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт  імя А.А. Куляшова” 
 

Кафедра англійскага, агульнага і славянскага  мовазнаўства 
 
 
 

Дыпломная праца 
 

тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах 
 
 

               Выканаўца:  студэнтка 5 курса групы А-52

                   факультэта  замежных моў

                   Батурына  Ганна Сяргееўна 
               

               Кіраўнік: кандыдат філалагічных навук

                   дацэнт  Доўгаль Алеся Валер’еўна 
               
               
               
               
               
               
               
               

Магілёў 2012

 

Рэферат 
 

     Аб’ём і структура працы: 39 старонак. Дыпломная праца складаецца з уводзінаў, трох глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (усяго 25 пазіцый).

     Ключавыя словы: англійская мова, беларуская мова, тэрмін, тэрміналогія, сваяцкія адносіны, лексема, семантыка.

     Аб’ект даследавання: словы, якія з’яўляюцца найменнямі сваяцкіх адносінаў у англійскай і беларускай мовах.

     Мэта даследавання: прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах.

     Метад даследавання: апісанне, семантычны аналіз, параўнальна-сапастаўляльны аналіз.

     Вынікі  даследавання: сабраная картатэка тэрмінаў сваяцкіх адносінаў уключае ў сябе 18 адзінак гарызантальнай сістэмы ў беларускай мове, 18 лексем у англійскай мове, што датычыцца вертыкальнай лініі сваяцтва – 18 і 20 тэрмінаў адпаведна ў беларускай і англійскай мовах. У рабоце былі прааналізаваны марфалагічныя, сінтаксічныя, семантычныя асаблівасці гэтых лексем. У ходзе даследавання выяснілася, што сістэмы сваяціх адносінаў у дзвюх мовах маюць значныя адрозненні асабліва ў семантычным плане.

     Сфера прымянення вынікаў  даследавання: лексікалогія англійскай і беларускай мовы.

 

Змест 
 

     Уводзіны ..................................................................................................... 4

     Глава 1. ТЭРМІНЫ Ў ЛЕКСІЧНАЙ СІСТЭМЕ МОВЫ……………….6

    1. Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы............................................ 6
    2. Асаблівасці беларускай тэрміналогіі…….…….…………. 8
    3. Асаблівасці англійскай тэрміналогіі…………………….... 10

         Высновы ........................................................................................... 12

     Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НАЙМЕННЯЎ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВах……………………………………………………..…………….……… 13

         2.1 Станаўленне славянскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………...……. 14

         2.2 Станаўленне англійскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………………17

         Высновы…………………………………………………………....19

     Глава 3. ТЭРМІНАЛІЗАЦЫЯ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ мовах........................................................ 20

         3.1 Лексічныя  адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва……………………………………………………………….… 20

         3.1.1 Найменні гарызантальнай сістэмы  сваяцтва ў англійскай мове …………………………………………………………….……..… 20

         3.1.2 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай мове............................................................................................................ 24

           3.2 Лексічныя  адзінкі  вертыкальнай лініі сваяцтва………..….. 27

         3.2.1 Найменні вертыкальнай сістэмы  сваяцтва ў англійскай

    мове …………………………………………………………………..…..27

         3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы  сваяцтва ў беларускай

    мове ……………………………………………………..………………. 30

         Высновы ........................................................................................... 34

     Заключэнне .............................................................................................. 35

     Спіс  выкарыстаных крыніц ................................................................. 37 
 

 

Уводзіны 
 

     Даследаванні ў розных мовах паказваюць, што тэрміны – гэта адзінкі, якія не заўсёды з’яўляюцца адназначнымі і незалежнымі ад кантэксту. Трэба падкрэсліць той факт, што ў асноўным тэрміны характэрныя для навуковай стылістыкі – гэта значыць выкарыстоўваюцца больш шырока ў навуковых працах, ў галіновых слоўніках і г.д. Таксама трэба дадаць, што калі лексічная адзінка пераўтвараецца ў тэрмін, то яна атрымлівае дваістую функцыю. Таму і тэрміны сваяцкіх адносінаў маюць сваю глыбокую гісторыю, семантычныя, стылістычныя і функцыянальныя адносіны.

     Актуальнасць  даследавання – абумоўліваецца тым, што ў якасці аб’екту даследавання былі абраны тэрміны сваяцкіх адносінаў, якія, як вядома, з’яўляюцца багатай крыніцай для разнастайных лінгвістычных даследаванняў.

     Мэта  даследавання – прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах

     Задачы  даследавання:

     1) разгледзець асноўныя паняцці дыпломнай работы: тэрмін, тэрміналагічная сістэма, тэрмны сваяцтва;

     2) высветліць ступень даследаванасці тэмы ў англійскім і беларускім мовазнаўстве;

     3) ахарактыразаваць тэрміналагічную сістэму “сваяцкія адносіны”;

     4) з тлумачальных слоўнікаў англійскай і беларускай моў выпісаць лексемы, якія называюць сваякоў;

     5) пабудаваць вертыкальную і гарызантальную лініі сваяцкіх адносінаў у абедзвюх мовах;

     6) прааналізваць семантычныя, структурныя і функцыяльныя асаблівасці тэрмінаў сваяцтва ў абедвюх мовах;’

     7) выявіць спецыфічныя адметнасці  тэрмінаў сваяцтва ў англійскай мове ў дачыненні да беларускай мовы.

     Аб’ект  даследавання – словы, якія з’яўляюцца найменнямі сваяцкіх адносінаў.

     Прадмет даследавання – марфалагічныя, сінтаксічныя, семантычныя асаблівасці лексем, якія зяўляюцца тэрмінамі сваяцкіх адносінаў.

     Метад даследавання – апісанне, семантычны аналіз, параўнальна-сапастаўляльны аналіз.

     Фактычны  матэрыял даследавання – 35 адзінак ў беларускай мове і 38 лексем ў англійскай мове. Слоўнікі: О. С. Ахманова, П.У. Сцяцко, А. Л. Юрэвіч, і інш “Concise Oxford English Dictionary” = Тлумачальны слоўнік англійскай мовы; Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, Трубачев О. Н. “История славянских терминов родства” і г.д.

     Структура і аб’ём і даследавання: курсавая праца складаецца з уводзінаў, трох глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (усяго 29 пазіцый). У першай главе “Тэрміны ў лексічнай сістэме мовы” даюцца азначэнні тэрмінам і расказваецца пра іх асаблівасці ў беларускай і англійскай мовах. У другой главе “Асаблівасці станаўлення наймення сваяцкіх адносінаў у англійскай і беларускай мовах” даецца апісанне этымалагічнага паходжання тэрмінаў у абедзвюх мовах . У трэцяй главе “Тэрміналагізацыя сваяцкх адносінаў у англійскай і беларускай мовах” апісваюцца семантычныя і сінтаксічныя асаблівасці лексем, пабудаваны дзве сістэмы сваяцкіх адносінаў у абедзвюх мовах – вертыкальная гарызантальная. У заключэнні абагульняюцца вынікі даследавання. Аб’ём дыпломнай працы – 40 старонак.

     Тэарэтычная (практычная) значнасць  даследавання заключаецца ў тым, што матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны ў выкладанні сучаснай беларускай і англійскай моў.

 

     

     Глава 1.Тэрміны ў лексічнай  сістэме мовы 
 

     У сучасных літаратурных мовах тэрміналагічная  лексіка стала неад’емнай часткай  лексічнай сістэмы. Гэта адлюстроўваюць, у прыватнасці, тлумачальныя і перакладныя слоўнікі розных моў.

     Стан  развітой мовы патрабуе ўнармавання  тэрміналогіі, якое, з’яўляючыся істотнай рысай літаратурнай мовы, мае пэўныя агульныя і спецыфічныя для любой  тэрміналогіі асаблівасці. 
 

    1. Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы
 
 

     Развіццё  навукі прыводзіць да ўзнікнення новых  прадметаў, рэчываў аб'ектаў, паняццяў, з'яў і г. д. Такая акалічнасць  абумоўлівае і з'яўленне спецыяльных  слоў для іх наймення. Так узнікаюць  тэрміны, аднак не кожнае спецыяльнае слова становіцца тэрмінам.

     Тэрмін (ад лац. Terminus — канец, мяжа) — гэта “спецыяльнае слова і спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, вытворчасці, эканомікі, палітыкі ды інш” [Сцяцко 1990, с. 153-154]. Як зазначае В. А. Ляшчынская: «Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнн звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана» [Ляшчынская 2001, с.96].

     А. А. Рэфармацкі адзначае, што тэрміны – гэта адназначныя словы, пазбаўленыя экспрэсіўнасці. М. М. Глушко канстатуе, што “тэрмін – гэта слова ці словазлучэнне для выражэння паняццяў і абазначэння прадметаў, якой валодае, дзякуючы наяўнасці ў яго строгай і дакладнай дэфініцыі, выразнымі семантычнымі межамі і таму адзначанае ў межах адпаведнай класіфікацыйнай сістэмы” [Антанюк 1987, с. 4-5].

     Сукупнасць  тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй. Існуе тэрміналогія лінгвістычная, медыцынская, тэхнічная, філасофская, педагагічная, псіхалагічная, астранамічная ды інш. Для кожнай навукі, такім чынам, існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай навуковай галіной. Акрамя таго тэрміналогія — гэта сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы (напрыклад, беларуская тэрміналогія, англійская тэрміналогія).

     Тэрміны адрозніваюцца ад агульнаўжывальных  слоў цэлым шэрагам асаблівасцей. Сярод такіх спецыфічных рыс  вылучаюцца:

  1. Сістэмнасць, г. зн. што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі. Таму сваю сутнасць тэрміны выяўляюць толькі ў межах адной сістэмы. Адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз прыналежнасць да адпаведнай сістэмы. Напрыклад, слова эліпс у мовазнаўстве абазначае 'пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту ці канкрэтнай сітуацыі', а эліпс у матэматыцы — 'замкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі да дзвюх дадзеных кропак (фокусаў) застаецца пастаяннай’.

     Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна — ператварэнне таго ці іншага тэрміна ў неспецыяльную лексічную адзінку, іншымі словамі, страта тэрмінам спецыяльнага значэння; рэакцыя як тэрмін і дзеянне, раман як твор і адносіны і пад.

   2) Імкненне  да адназначнасці ў межах сваёй тэрміналагічнай сістэмы. Пэўны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, і гэтаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін (напрыклад, літаратуразнаўчыя тэрміны, напр.: рыфма, ямб; лінгвістычныя, напр.: сінонім, антонім, дзеяслоў). Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, бо мнагазначнасць, як з'ява шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, сустракаецца і ў тэрміналогіі (напр.: абзац — 'адступленне ў пачатку радка' і 'частка тэксту паміж такімі адступленнямі').

   3) Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку, напр.: нос (мыс), рукаў (ракі), складкі (гор) і пад.

       Працы даследчыкаў паказваюць, што тэрміны ў пэўнай тэрміналагічнай сістэме  могуць уступаць у сінанімічныя адносіны (хоць гэтыя адносіны вельмі спецыфічныя), а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Напрыклад, для абазначэння аднаго і таго ж паняцця ‘травяністая расліна сямейства мховых з вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі’ выкарыстоўваюцца словы крокус і шафран (таксама эліпс і эліпсіс і пад.).

Информация о работе Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах