Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2011 в 22:41, доклад
Адплаціць за добрае я рады,
Абавязак просты прада мной:
Закрываць ад куль і ад снарадаў
Тое, што лічу сваей зямлёй.
ТЭМА ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Адплаціць
за добрае я рады,
Абавязак просты прада мной:
Закрываць ад куль і ад снарадаў
Тое, што лічу сваей зямлёй.
А.
Сербантовіч
Больш за 50 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — гэта значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі. І таму тэма Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца адной з важнейшых у беларускай літаратуры.
Да тэмы вайны звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў.
Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны -- паэма "Сцяг брыгады", "Прыгоды цымбал", вершы "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках", "Лiст з палону” - належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю - вось галоуныя тэмы гэтых творау
“Беларусь, я - твой воiн адданы i сын, мае думкi i сэрца заусёды з табою" калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стау на абарону Радзiмы. У вершы "Кожны з нас прыпасае радзiмы куток...“ паэт расказвае пра цяжкiе падзеi 1941г. З акруження на усход, за лiнiю фронту, прабiраюцца нашы воiны, адзiн з якiх - беларус. Трапiушы у аршанскiя лясы, родныя мясцiны, баец падпоуз да сяла, расхiнуу асцярожна кусты i знямеу - камiны... камiны... Многа фашысцкiх здзекау паспеу пабачыць салдат на спапялёнай i здратаванай ворагам роднай зямлi, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застауся толькi абгарэлы клен, якi пасадзiу калiсьцi яго бацька. Вакол горкi пыл, жудасная цiшыня, нi стуку, нi груку. I салдат упау на зямлю, якая "прытулiлася целам магутным” да яго, нiбы просячы абаранiць яе ад злых ворагаулiхадзеяу. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняу, нечалавечы боль па ахвярах, па параненай радзiме, мацнее нянавiсць да ворагау.
I прамыла
раса мае сумныя вочы.
Каб убачыу я усе, каб запомнiу усе.
Каб я думау пра помсту i удзень, i
у ночы.
I
хаця паэзiя П.Панчанкi была i есць
глыбока гуманiстычная,
Бо
нена тое Радзiма мне у рукi дала аутамат,
Каб стаяу на дарозе маей тройчы
выклыты кат".
Вершы
П.Панчанкi ваеннага часу носяць спавядальны
характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог,
звернуты да народа i краiны у самы трывожны
для iх час. На першым плане у гэтым маналогу
-- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота
i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага.
Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць,
яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага
жыцця.
У беларускай літаратуры нямала твораў, у якіх вайна падаецца праз успрыняцце яе мірным жыхаром. Гэта раманы "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы" I. Чыгрынава, "Знак бяды" В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю нават ва ўласным доме. Яго могуць вывезці ў чужую краіну і ператварыць у раба, прыкрыцца ім ад куль. Месцам здзекаў і гвалту, напрыклад, стаў для герояў В. Быкава ўласны хутар. Гэтым падкрэсліваецца асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны выразна раскрывалася ў творах пра Хатынь. Гэта "Хатынская аповесць" А. Адамовіча, дакументальная кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі". З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак аповесці "Я з вогненнай вёскі" паўстаюць маці, бацькі, дзеці, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў. Аповесць — не толькі страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму, але і сцвярджэнне таго, што дарога да Хатыні не павінна зарастаць у сэрцы кожнага чалавека.
Пра вайну напісана шмат. Гэта аповесці В. Быкава ("Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Сотнікаў", "Абеліск", "Воўчая зграя", "Знак бяды", "Сцюжа"), апавяданні Я. Брыля ("Маці", "Memento mori"), раман-эпапея М. Лынькова "Векапомныя дні", паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады", шматлікія вершы сучасных беларускіх паэтаў. Усе яны аб'яднаны памяццю сэрца, моцным жаданнем уваскрэсіць бессмяротныя подзвігі салдат, партызан і падпольшчыкаў, паказаць мірных жыхароў у выпрабаваннях вайны. Кнігі пра вайну можна лічыць своеасаблівым помнікам загінуўшым. Яны вучаць нас мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне, змаганню за мір і справядлівасць на ўсёй планеце.
Информация о работе Тэма вялікай айчыннай вайны ў беларускай літаратуры