Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Марта 2012 в 22:00, реферат
Анатоль Вярцінскі адносіцца да пасляваеннага пакалення паэтаў. Ён з*яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Песня пра хлеб», «Тры цішыні», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». Кожная з кніг паэта — сведчанне яго таленту, глыбокага разумення сэнсу жыцця, актыўнага пошуку высокага ідэалу, гармоніі. Сваё жыццёвае крэда паэт сфармуляваў так: «Дл
Анатоль Вярцінскі адносіцца да пасляваеннага пакалення паэтаў. Ён з*яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Песня пра хлеб», «Тры цішыні», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». Кожная з кніг паэта — сведчанне яго таленту, глыбокага разумення сэнсу жыцця, актыўнага пошуку высокага ідэалу, гармоніі. Сваё жыццёвае крэда паэт сфармуляваў так: «Для чалавека мала проста ненавідзець. Для чалавека мала проста любіць. Для чалавека мала быць проста сумленным. I проста чалавечным мала быць для чалавека. Чалавек яшчэ павінен адчуваць адказнасць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы».((()))Лірычны герой многіх твораў Анатоля Вярцінскага — няўрымслівы «дзівак-чалавек», які імкнецца да ўдасканалення навакольнай рэчаіснасці, не заўсёды задаволены вынікамі сваёй дзейнасці, марыць аб «цярністых шляхах з іх круцізною, з іх небяспечнай загадкаю». Нягледзячы на жыццёвыя недарэчнасці, няўдачы, расчараванні, гэты герой паўтарае,
Што ёсць дабро'на свсце,
Што будзс дабро
I што псраможа дабро.
Верай у перамогу дабра, гармоніі на зямлі напоўнена паэма А. Вярцінскага «Колькі лет, колькі зімі». Розныя буры і стыхіі, якія праляталі над планетай, стараліся прыдаць жыццю неўладкаванасць, унесці ў яго дысгармонію. Але нязменна планета рухалася па шляху абнаўлення, перамагаючы зло:
Чутна: вярнулася птушка з выраю,
лесню спявае сваю ціхамірную.
Звісаюць з нябес да ўлоння зямксга
плады залатыя жыцця... Перамогаі
Перамаглі: гармокія — тлум,
добрая воля — гвалт і глум,
святло — карычневую чуму,
вясна — эіму.
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць. У вершах яго можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Сапраўднае шчасце для паэта «не ружова-наіўнае, як першы веснавы цвет», а «сурова-зімняе, што знаходзіць свой шлях у муках і баях». Праўда — гэта тое, што «відавочна, што можна ўбачыць і ўчуць, што можна сэрцам адчуць». А. Вярцінскі «хлуснёю называе хлусню, а мітуснёю — мітусню, нядоўгае — нядоўгім, нядобрае — нядобрым, нячыстае — нячыстым, злачыннае — злачынствам».
Многія радкі вершаў А. Вярцінскага створаны пад уплывам вуснай народнай творчасці, успрымаюцца як афарызмы. Напрыклад: «Нашто бяссрэбранікам серабро — пасрэдных людзей пасрэднік», «Не ўсе хочуць быць добрымі, ды хочуць усе дабраты», «Расстаёмся з самімі сабою — нехта з боем, а нехта без бою», «Самае лепшае свята на зямлі, калі яго спраўляюць двое».
У складаны час напярэдадні XXI ст. паэт, на думку А. Вярцінскага, павінен «гаварыць пра сябе як пра час і пра час — як пра сябе, гарэць у вершах усёй сваёй чалавечай сутнасцю», садзейнічаць дасягненню кожным чалавекам «высокага неба ідэала». Разважаючы над мінулым і сённяшнім жыццём чалавецтва, паэт у адным з апошніх вершаў зборніка «Ветрана» сцвярджае:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццёстваральны.
Інакш — якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё дасцца, каб жыццё тварыць,
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —
Тварыць!