Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2012 в 15:35, реферат
Талент сапраўднага паэта — заўсёды загадка, тым больш, шматгранны талент. Як вядома, загадка прыносіць эстэтычную асалоду тады, калі знаходзіцца адгадка. А як жа з паэзіяй Максіма Танка? У чым жа галоўны сакрэт яго творчасці? Дзе хаваецца залаты ключык, якім можна было б адамкнуць і пазнаць дзівосныя чары казак, калыханак, скорагаворак, лічылак, задачак, дзіцячых вершаў таленавітага мастака? Што з'яўляецца крыніцай яго натхнення?
Аддам усе дзівы тых казак ...
Максім Танк
Талент сапраўднага паэта — заўсёды загадка, тым больш, шматгранны талент. Як вядома, загадка прыносіць эстэтычную асалоду тады, калі знаходзіцца адгадка. А як жа з паэзіяй Максіма Танка? У чым жа галоўны сакрэт яго творчасці? Дзе хаваецца залаты ключык, якім можна было б адамкнуць і пазнаць дзівосныя чары казак, калыханак, скорагаворак, лічылак, задачак, дзіцячых вершаў таленавітага мастака? Што з'яўляецца крыніцай яго натхнення? Сам паэт адказвае, што ён шукае «непаўторныя і фарбы і гукі» паўсюдна — «сярод людскіх клапот і спраў, сярод сузор'яў, дрэў і траў, там, дзе ніхто іх не шукаў», і. нарэшце, знаходзіць іх на блізкай і роднай пявучай зямлі беларускай, дзе «крыніцы звіняць, пераліўчата ззяюць азёры».
У самым пачатку дарогі малады летуценнік, сялянскі хлопец з невялікай нарачанскай вёскі Пількаўшчына, Яўген Скурко (Максім Танк) выявіў зайздросную асаблівасць: ён настройваўся не толькі на засваенне фальклору і вопыту папярэднікаў, але і на мастацкі эксперымент, на новыя формы ў мастацтве. «Прабую вызваліцца са старых паэтычных канонаў, з палону пявучасці, традыцыйнай вобразнай сістэмы, хоць пакуль што ў мяне больш паражэнняў, як удач. Адчуванне крызісу архаічных форм яшчэ нічога не дае. Да новага цяжка знайсці ключы», — пісаў Максім Танк. 1 ён іх шукаў, вучыўся глядзець шматгранна, не з адной, а з некалькіх пазіцый. Крок за крокам набліжаўся да той ісціны, што жыццё — гэта сінтэз дабра і зла, праўды і маны, сілы і слабасці, руху наперад і супынку ў дарозе.
Пра такое шматколернае ўспрыманне рэчаіснасці і сваёй місіі сведчаць першыя кнігі паэта «На этапах», «Журавінавы цвет», «Пад мачтай» і ў значнай меры дзённікавыя запісы «Лісткі календара» (пачатыя яшчэ ў 1932 г., яны асобным выданнем выйшлі ў 1970 г.). 3 іх паўстае асоба інтэлектуальная, засяроджаная на сабе, адкрытая адначасова і болю, і радасці, чуйная да ўсіх змен, што адбываліся ў лёсе народа, бо жыць прыйшлося «на пераломе жалеза і песні».
«Пра ўсё гэта трэба пісаць.., — чытаем у яго «Лістках календара», — народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс».
Я не магу вас песняй цешыць
3 абмытых бурамі эстрад,
Хоць меў бы пенсію штомесяц
І спакайней бы жыў я шмат.
... Таму што на жывое слова,
Што вынес я з сялянскіх хат,
Сплыла крыві цяжкая кропля
У мільёны тры карат.
(«Адказ»)
Паэзію для сябе ён лічыў «паветрам і хлебам, хлебам і паветрам». «Я ўсё пачынаю думаць, што сапраўдная паэзія пачынаецца не ад слоўнай і рытмічнай эквілібрыстыкі, але —ад думкі», — пісаў Максім Танк у тых жа дзённікавых нататках.
Шматтраннай асобай мастак слова застаецца і пазней, калі ў Вялікую Айчынную вайну выносіць свой боль за народ, радзіму, край на паказ усяму свету, тонка, элегічна-журботна смуткуе з прычыны нечаканай страты гармоніі, разбурэння парадку на зямлі, пераасэнсоўвае старонкі гісторыі, удакладняе сваю пазіцыю.
У ваеннай лірыцы (зб. «Вастрыце зброю», «Праз вогненны небасхіл») паўстае вобраз маці-Радзімы, якая не скарыцца чужынцам, гучаць заклікі ўзняцца на свяшчэнную барацьбу за волю і родную бацькаўшчыну, выказана вера ў перамогу:
Настане дзень баёў апошніх!
Мы адступілі, каб было
Дзе легчы ворагу на пожнях,
Парослых сіняй гавылой.
А мы шляхі вярнуцца знойдзем,
Як вырай іх знаходзіць век,
Па сонцу, што над намі ўзойдзе,
Па звону беларускіх рэк.
(«Мы вернемся»)
Да апошняга ўдара сэрца ён верыў у праўду, народ, Радзіму, якую любіў адначасна «звонка, сумна, бунтарна» за «песні і сасонкі, узгоркі і даліны». Гэтыя словы з верша 30-х гг. «За песні і сасонкі». Пройдзе час, у 90-я гт. паэт напіша:
Ёсць адна песня песняў—
Пра Радзіму,
Ніхто не знае,
Хто яе пачаў,
І ніхто не знае,
Хто і калі яе скончыць.
(“Ёсць адна песня песняў»)
Паэт складае свае песні «з гоману крыніцаў, шуму ніў і хваль азёрных, з весніх галасоў птушыных», «з польных траў і зёлак, з кропляў дажджавых, з расінак...». Ён шукае простых слоў надзённых, з сэрца ўзятых, з роднай глебы, слоў, якія пахнуць «потам, перагноем, жытнім хлебам».
Даўно стаў хрэстаматыйным верш «Родная мова», напісаны ў трывожны час вайны (1943 г.). Паэт верыць, што «сатканая»
3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц.
3 сузор 'яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
1 з гора, і з радасці...
песня, роднае слова не загіне, зазвініць у кожнай хаце, прашуміць вясновым дажджом і расквеціць усмешкай вусны дзіцяці. А вось у апошняй кнізе «Еггаіа» (1996 г.) паэт напамінае, што для сябе ў жыццёвую дарогу ўзяў, акрамя акрайца хлеба, жменькі солі, блаславення маці, «беспамылковы компас — сваю мову».
Як асоба, Максім Танк у адначассе сейбіт і філосаф, рамантык і рэаліст, практык і тэарэтык, звычайны і незвычайны, адным словам, — розны і непаўторны... І вынікам неардынарнасці асобы стала неардынарнасць створанага ёю мастацкага свету. Неардынарнасць шматграннасці, непадобнасць да іншых.
Максім Танк — паэт-філосаф, паэт, які ўражвае глыбінёй мыслення, мастацкім асэнсаваннем адвечных праблем жыцця. Нездарма ў яго паэзіі так часта сустракаем вобразы зямлі, плуга, хлеба, маці, роднай мовы. Маральна-эстэтычным эталонам шчасця ён лічыць народнае ўяўленне аб ім:
Простае шчасце людское,
Так як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
3 хлеба, сабранага ў полі.
Мы многа ведаем пра М. Танка як паэта глыбока філасофскага мыслення, наватара, значна менш — як пра аўтара цікавых, дасціпных твораўдля дзяцей. Адметная асаблівасць яго паэзіі для юнага чытача — яе заглыбленасць у маральна-этычную праблематыку. У гэтых адносінах адчуваецца агульнасць набыткаў песняра з набыткамі казак У. Дубоўкі. Абодва мастакі слова валодалі надзвычай зайздроснай здольнасцю заўважаць сур'ёзны і павучальны сэнс у вуснай народнай творчасці розных часоў і набліжаць яе да сучаснасці.
Пісаць для дзяцей М. Танк пачаў у 1937 г. Гэта былі пераважна казкі і вершы з фантастычным сюжэтам, якія друкаваліся ў «Беларускім летапісе» і часопісе «Снапок».
На аснове легендаў, паданняў пра асілкаў, волатаў, народных музыкаў ён піша фальклорна-казачныя паэмы «Сказ пра Вяля», «Казка пра Музыку». Заступнікамі і абаронцамі народа выступаюць Вяль і Мастак-чарадзей, песня якога сілы людзям давала, «шмат будзіла надзей і сірот сагравала». Героі жывуць высокімі ідэаламі свабоды і чалавечнасці.
Максім Танк пісаў у «чаканні сонца», марыў пра хараство жыцця і ў душах дзяцей хацеў пасеяць зерне дабрыні, павагі, справядлівасці. З досціпам, гумарам напісаны ў давераснёўскі час казка «Мухамор», «Казка пра Мядзведзя», верш «Дзед і шчупак». Разам з тым творы зместам сур'ёзныя, бо скіраваны на агульначалавечыя праблемы.
Так, нягледзячы на звышзадачу стварыць «заклікавую» паэзію рэвалюцыйнага змагання, падобную на камяні, вырваныя з бруку падчас дэманстрацый, малады паэт думаў і марыў пра будучыню, пра тых, у чые рукі давядзецца пазней перадаць эстафету, — дзяцей.
Сімвалічна, што лірыка М. Танка ваенных гадоў, авеяная публіцыстычным пафасам, як і давераснёўская, заканчваецца казкай для дзяцей «Галінка і верабей». Кожны павінен рабіць тое, што яму належыць, — гэтую думку даводзіць аўтар, апісваючы смешныя ўчынкі галінкі-вярбінкі, вераб'я, казуль, ваўкоў і іншых персанажаў.
М. Танк пастаянна вядзе «перапіску з зямлёю», засяроджваючы ўвагу чытача на фальклорных вытоках сваёй творчасці. Казачна-фантастычныя матывы ўвасабляюцца ў арыгінальнай паэтычнай форме і вылучаюцца індывідуальнай манерай выяўлення пачуццяў, настрою і думак.
Мы бачым злітыя ў адзін рух, музыку і слова:
Люлі, люлі, памажыце,
Конікі ў зялёным жыце,
Ветры, што шумяць у голлі,
Гукі-перагукі ў полі,
Зайцы шэрыя, казулі,
Жаваранкі і зязюлі,
Зоры ў небе ціхім веснім,
Казкі, прыказкі і песні,
Мне закалыхаць, загушкаць
Сінявокую дачушку...
І самой здаецца маці,
Што калышацца ўсё ў хаце,
3 хатай неба ў зорных пырсках
І зямля ўся, як калыска.
Напеўнасць, пяшчотнасць, лагоднасць ствараецца ў калыханцы паўторам гукаў, ужываннем слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, арыгінальнымі метафарамі і параўнаннямі.
Творы М. Танка шчодра заселены дрэвамі, травамі, кветкамі, птушкамі, свойскімі і дзікімі жывёламі, якія сваімі звычкамі і паводзінамі падобны да людзей. 1 хоць вобразы фаўны і флоры традыцыйныя ў дзіцячай літаратуры, але неўтаймаваная фантазія паэта ставіць іх у незвычайныя, займальныя і камічныя сітуацыі, каб найбольш ярка высвеціць адпаведныя рысы таго ці іншага персанажа. Прыём антрапамарфізму дае магчымасць спраецыраваць іх дзеянні на людскія ўчынкі.
Захапленне філасофскай лірыкай не магло не адбіцца на творчасці М. Танка для дзяцей. Высокі інтэлект мастака слова выявіўся ў вершах «Чаму птушкі лётаюць», «Магчыма, не чулі», «Падслуханае», «Слімак», «Божыя кароўкі». Творы сведчаць аб тонкім разуменні паэтам асаблівасцей дзіцячага ўспрымання свету, аб уменні задаволіць захапленне дзяцей яркім і незвычайным. Ён засяроджвае ўвагу на здольнасці маленькіх дзяцей захапляцца казкай дзіўнай на замёрзлым акне («Казка пра казку»), на ўменні прыслухацца і пачуць, як «пчалой пазвоньвае крыніца» («На паляне»), як вясна, вярнуўшыся з выраю, «пяе ізноў з бярозкай над ракой, пяе сярод дуброў, лугоў з Ірынкаю малой» («Ірынка»), як лес спявае Верачцы малой — «звон чуецца рабінавы, звон чуецца калінавы» («Сярод лясоў наднёманскіх»).
М. Танк, паэт з багатай фантазіяй, сінтэзуючы фальклорныя і класічныя традыцыі, дасягае ў творах для дзяцей нечаканага мастацкага эфекту. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць надаюць вершам філасофскі падтэкст. Адсюль вынікае і такая асаблівасць твораў паэта: ідэйны змест іх выходзіць за рамкі абмежавальных традыцыйных вершаваных радкоў, а таксама за межы яго славеснага афармлення. Паэт захапляецца чысцінёй і наіўнасцю дзіцячага ўспрымання свету і занепакоены тым, што гэты неруш часам разбураецца дарослымі, траціцца і губляецца дзіцячая непасрэднасць. Маленькая Галя не можа ўцяміць, як з напісаных у буквары складоў «ма» і «ма» можа атрымацца яе жывая мама («Мама»).
М. Танк імкнецца абудзіць у дзяцей радасць пазнання, захапіць іх думку, фантазію, адказваючы на штодзённае «чаму». І ,юны чытач даведваецца, што птушкі лётаюць таму, бо не могуць хадзіць «па вуснах пявучых траў, па жывых, раскрытых вачах лотаці». Прырода, такім чынам, паўстае жывой істотай, якую дзеці павінны шанаваць, берагчы, бо іначай яны не здолеюць адкрыць для сябе яе таямніцы, напрыклад, такую: «Калі вада — з неба, — людзі кажуць: дождж, калі з зямлі — фантан». Як відаць, паэзія М. Танка разлічана на дадатковую працу дзіцячай свядомасці і ідэйна-сэнсавы пошук.
У мініяцюры «У школе» чытаем:
— Скажы, Марылька,
Чаму ты,
Калі цябе выклікаю,
Не адклікаешся?
— А мяне мама заве
Не Марылькай,
А Сонейкам.
Так дасціпная прытча, пытанне і адказ адначасова перарастаюць у павучанне, як жыць і быць добрым.
Паэт лічыў: «Калі недапушчальна абы-якім зернем засяваць поле, дык яшчэ больш клапатліва мы павінны падыходзіць да таго, якія зерні кідаем у чулыя дзіцячыя сэрцы». Зернем дабрыні, спагады, сумленнасці, чалавечнасці засяваў паэт сэрцы чытачоў, ствараючы калыханкі, лічылкі, пацешкі, казкі. У вершы «Перад расстаннем» (1992) М. Танк пісаў:
... Прашу і завяшчаю,
Калі свой век я дажыву,
Хоць пару беларускіх казак
Пакласці мне пад галаву.
Паэт меў неадольнае жаданне — «на сваіх шляхах нарачанскіх паставіць помнікі матчыным казкам».
Усё напісанае Максімам Танкам — высокай мастацкай вартасці.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні (зараз Мядзельскі раён Менскай вобласьці). У час першай сусьветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і зь верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.
У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вілейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.
У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.