Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Января 2012 в 19:40, курсовая работа
Літаратура здольна адлюстроўваць усю шматбаковасць жыцця чалавека і грамадства. І у гэтым плане вядучая роля належыць эпасу. Менавіта эпас раскрывае, з аднаго боку, усе глыбіні і ўсю шматвобразнасць чалавечай псіхалогіі, а з другога – усё багацце і складанасць сувязяў чалавека са светам, з грамадствам, з гісторыяй.
Уводзіны 3-4
Раздзел 1. Эпас як род літаратуры 5-9
Раздзел 2. Вывучэнне эпічных твораў: шляхі і прыёмы аналізу.
10 -14
На
заключным этапе вывучэння
Цэласнасць успрымання і асэнсавання твораў вялікай эпічнай формы – аповесці і рамана – вымагае арганізацыі папярэдняга самастойнага чытання тэксту, што паўстаўстае асабліва актуальным у сувязі з малой колькасцю гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне літаратуры ў школе. У сучасных праграмах па беларускай літаратуры на вывучэнне аповесцяў адводзіцца ад 2 да 6 гадзін, на вывучэнне раманаў – ад 3 да 7 гадзін (колькасць вучэбнага часу можа вар’іруецца ў залежнасці ад ўзроўню навучання).
Сістэма ўрокаў, прысвечаных вывучэнню вялікага эпічнага твора, павінна быць скіраваная на развіццё ўмення параўноўваць асобныя кампаненты тэксту (часткі, раздзелы, эпізоды; вобразы герояў; асэнсаванне аўтарскай пазіцыі, яго канцэпцыі чалавечай асобы і г.д.), суадносіць іх паміж сабой – і з творам у цэлым. Метадычны алгарытм працы над ім выглядае наступным чынам:
1.
Агульная характарыстыка
2.
Месца твора ў сістэме
3.
Звесткі аб першай публікацыі
твора, аб уплыве на
4.
Характарыстыка: – тэматыкі, праблематыкі
твора, яго асноўных
– моўных мастацка-выяўленчых сродкаў; – ідэйнага зместу твора.
5.
Аналіз мастацка-філасофскай
6.
Месца твора ў гісторыі
Надзвычай важнае значэнне пры вывучэнні эпічнага твора вялікай формы набывае адбор і структураванне матэрыялу (эпізодаў, вобразаў, апісанняў і г.д.) для аналізу. На ўступных і арыентацыйных занятках не рэкамендуецца даваць папярэднюю ацэнку твора, бо ў такім выпадку ўсё астатняе вывучэнне будзе зводзіцца да паўтарэння ці мала цікавай дэталізацыі агучанага. Незалежна ад абранага шляху аналізу (“следам за аўтарам”, павобразнага, кампазіцыйнага, праблемна-тэматычнага, аглядавага, свабоднага аналізу альбо камбінаванага) на ўступных занятках настаўніку важна найперш зацікавіць вучня творам. У далейшай працы над тэкстам рамана адметную ўвагу варта звярнуць на арганізацыю паўторнага чытання; добрай дапамогай тут могуць стаць карткі з агульнымі, групавымі і індывідуальнымі заданнямі па тэксце, што прапануюцца на самым пачатку. Выніковай мэтай усіх этапаў працы над асобнымі часткамі (змястоўна-структурнымі кампанентамі) тэкста павінна стаць выпрацоўка цэласнага ўяўлення пра твор, таму важнае значэнне набывае паэтапнае абагульненне назапашаных звестак пра асаблівасці сюжэтна-кампазіцыйнай будовы, сістэму персанажаў (разнастайныя звесткі можна сістэматызаваць у схемах, табліцах; шматаспектнаму асэнсаванню вобразаў герояў спрыяюць разнастайныя творчыя заданні), адметнасці апавядальнай манеры, назіранні над мовай твора і г.д.
У
старшых класах вучні павінны
выяўляць большую самастойнасць
у аналізе твораў, ісці не столькі
“следам” за настаўнікам, колькі “поруч”
з ім. Дасягнуць гэтага можна праз
паступовае ўскладненне заданняў, пераход
ад першапачатковых назіранняў і
высноў, што тычацца асобных змястоўна-
Прыкладная схема аналізу літаратурнага твора
Информация о работе Спецыфіка вывучэння эпічных твораў у сярэдніх класах