Современная белорусская литература

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2012 в 16:07, реферат

Описание работы

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.

Работа содержит 1 файл

Документ Microsoft Office Word (2).docx

— 38.01 Кб (Скачать)

За бацькоўскую  родную мову,

За культуру, за праўду сваю,

I за вернасць радзімаму  слову

Столькi мук у няроўным баю!

Не, дарэмна пагрозы  і здзекі,

Трыбуналы, канвой, ланцугі,

Мы - за права - быць чалавекам,

I за край наш  усім дарагі!

У адным са сваіх вершаў паэтэса шчыра прызнаецца:

. . . Бо сваёй дарагой  Беларусі

Усё, што ў сэрцы, даўно аддала.

Важкі ўклад у  паэзію зрабілі К. Буйло, Е. Лось, В. Вярба, Я. Янішчыц, сучасныя паэтэсы В. Іпатава, Р. Баравікова, Н. Мацяш, Г. Каржанеўская, Т. Бондар, В. Аколава, В. Коўіун, чые  галасы чутны ў мнагагалоссі нашых  дзён, чые адчуванні з'яўляюцца для  многіх з нас камертонам трымцення  душы. Гэта драматызаваная але і пачуццёвая лірыка, "плачу без слёз", душэўная споведзь, паэзія болю, страт, лакут, пратэсту і надзей.

"Вярнуліся"  зноў на сваю радзiму творы многіх паэтаў, празаікаў замежжа: М. Сяднёва, У. Глыбіннага, Ул. Клішэвіна, Ю. Віцьбіча, К. Акулы, А. Салаўя, М. Кавыля, Ул. Клішэвіча, Я. Золака, В. Адважнага і многіх іншых. Пакручасты і нялёгкі лёс выпаў на долю паэтэсы далёкага замежжа Н. Арсенневай, якая паходзіць з таго роду, што даў па мацярынскай лінii рускага паэта М. Ю. Лермантава і якая апошнія некалькі дзесяцігоддзяў жыла ў Амерыцы.

Паэтэса актыўна выступала за рэалізацыю нацыянальнай незалежніцкай ідэі на Беларусі, хоць ніколі і не была палітыкам. Апошнім часам ў яе вершах усё выразней пра-ступалі духоўны пачатак, вера ва ўсемагутнасць боскай сілы, якая не пакіне ні любы народ, ні край дарагі. Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяю ціхой і ветлай

Рассып праменне свае хвалы.

Так гучаць радкі  з верша Н. Арсенневай "Малітва". Уключаны ў літаратурны працэс творы А. Мрыя, Б. Мікуліча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, Ул. Жылю, Л. Родзевіча і іншых.

У80-ых гадах "вярнулася" да беларусаў і п'еса Я. Купалы "Тутэйшыя", моцна ўзняўшы ўзровень нашай адзінайна сённяшні дзень беларускай літаратуры. Я. Купала некалі пісаў:

Я не чыноўнік, і не граф, не князь,

Таксама - я не турак  і не грэк.

I нават не паляк  і не маскаль,

А проста я тутэйшы  чалавек!

Моладзь - новая нацыя - шырока ідзе ў літаратуру, на пярэдніх лініях змагаючыся за новае Адраджэнне. "Тутэйшыя" - так называлася і  новае літаратурнае аб'яднанне 80-ых гадоў, што, поруч з "Талакой", "Узгор'ем" і іншымі рухамі нацыянальна свядомай моладзі, імкнуліся актыўна ўплываць на літаратурны працэс, праяўлялі  і праяўляюць шчырыя клопаты пра  развiццё літаратуры і роднай мовы, рост нацыянальнай самасвядомасці народа. Л. Галубовіч (Зборнік "Таемнаець агню" і "Споведзь бяссоннай душы"), А. Глобус ("Парк", "Адзінота на стадыёне"), А. Сыс ("Агмеяь", "Пан Лес"), С. Сокалаў-Воюш ("Кроў на сумётах") і многія іншыя маладыя паэты прабіваюцца да свайго чытача праз тоўшчу напластаванняў нацыянальнага нігілізму, засілля ідэалагiчных догмаў, эпігонства і графаманію. Маладыя працуюць у літаратуры ўпэўнена, хораша, часта эксперыментуюць.

Калі б давялося скласці тэатральную афішу з  таорамі нацыя-нальнай драматургii, дык там стаялі б несмяротная  купалаўская п"еса "Паўлінка", якой адкрываецца кожны новы тзатральны сезон у тэатры імя Я. Купалы, яго ж драмы "Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя п"есавадэвіль "Сялянка" (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча), п"ееы К. Крапівы ("Мілы чалавек", "Брама неўміручасці"), А. Макаёнка ("Пагарэльцы", "Святая прастата"), А. Дударава ("Вечар", "Радавыя", "Купала", "Князь Вітаўт"), М. Матукоўскага ("Амнісіыя", "Алошняя інстанцыя"), А. Петраіпкевіча ("Напiсаннае застааецца", "Соль"), У. Бутрамеева ("Крык на хутары" або "Страсці па Аўдзею").

"Запытай сябе  сам", - вось лейтматыў многіх  твораў А. Макаёнка, які "вывеў"  беларускую драматургію да шырокага  гледача і чытача ад Брэста  да ўладаівастока. а таксама  за межы былога СССР. Быў час,  калі п"есы драматурга ставіліся ў васьмідзесяці тэатрах адразу. Яны набліжалі змены ў нашым паўсядзённым існаванні, бо мастака заўсёды прыцягвалі калізіі маральнага жыцця грамадства і прырода чалавека, гарманізацыя чалавечай асобы, якая адчувае на сабе пастаянны знешні ціск.

Заўважныя поспехі  беларускага літаратуразнаўства і  крытыкі, найперш, дзякуючы даробку  С. Александровіча, Ул. Калесніка, Р. Бярозкіна, А. Мальдзіса, Ул. Конана, Г. Кісялёва, М. Мушынскага, А. Сідарэвіча, С. Лаўшука, С. Кавалёва і іншых.  

Беларуская літаратура - гэта цэлы свет - багаты, шматнаселены, са сваімі клопатамі і праблемамі.

Сёння беларуская літаратура ў вялікай хадзе, на дарозе да дабра, праўды, справядшвасці.

Не ізаляванай і  не правінцыяльнай бачыцца нам сёння  наша беларуская літаратура. Яна развіваецца ўпоравень з іншымі літаратурамі свету. Гзта літаратура, якая ўсебакова і аб'ектыўна расказала пра Беларусь і беларусаў у свеце, пра жыццё народа на гістарычных скрыжалях часу. Яна развівалася разам з народам, абнаўлялася і адраджалася. Яна замацавала багаты духоўны вопыт бепарускага народа, нялёгкiя шляхі-дарогі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі.

Кніга пра бескарыснага ратаборца высокай ідэі ставіцца побач з рукатворнымі помнікамі чалавечай дзейнасці - з паўсядзённай працай людской.

Такім "заключэннем  аб жыцці" з'яўляецца ўся наша беларус-кая  літаратура, якую нездарма называюць  прыгожым пісьменствам.

Лiтаратура:

«Беларусазнаўства» (Навучальны дапаможнiк) – (П. Брыгадзiн, Л. Лойка)

«Беларуская лiтаратура» – (А. Кавалюк, М. Зюгiн)

«Наша мова» - (П. Апатавец)


Информация о работе Современная белорусская литература