Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Мая 2012 в 01:02, реферат
Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Але ў дадзенай працы мы разгледзім толькі паэзію канца 20-ых – пачатку 30-ых гг. Зразумела, што гэта толькі невялічкая частка той спадчыны, якую нам пакінуў вялікі пясняр.
Паэзія Янкі Купалы канца 20-ых пачатку 30-ых гадоў
Янка Купала - класік сусветнай
і беларускай літаратуры, адзін з
заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
і сучаснай беларускай літаратурнай
мовы, народны паэт Беларусі, духоўны
лідэр беларускага
У канцы 20-х гг. у творчасці Я. Купалы з'яўляюцца ноткі песімізму і трывогі. Яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталітарная сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў ДПУ давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам. Асноўным у творчасці Я. Купалы гэтага перыяду становіцца ўхваленне савецкай рэчаіснасці. У яго паэзію шырока ўваходзіць тэма сацыялістычных пераўтварэнняў, дружбы паміж народамі, калектыўнай працы, новай маралі і этыкі. Прыкладам можа служыць «ляўкоўскі» цыкл вершаў Я. Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццёвую аснову, бо многія прыватныя факты паэт імкнуўся засведчыць паэтычным, узнёслым словам, хацеў праславіць ляўкоўцаў, людзей калгаснай вёскі. Але не ўсе вершы дасканалыя ў мастацкіх адносінах. У іх амаль адсутнічае тая філасофская заглыбленасць, якая была ўласціва творам дарэвалюцыйнай паэзіі Я. Купалы. Наватарскім для 30-х гг. лічыўся верш «Лён», у якім паэт праслаўляе перадавую калгасніцу, закаханую ў брыгадзіра:
Сэрца ныла, бы з нуды,
Бы сама была ня ўся, –
Спадабала я тады
Брыгадзіра Міхася.
Сёння, праўда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводкі ў каханні.
Наватарскімі лічыліся вершы «Алеся», «Хлопчык і лётчык», у якіх раскрываліся імкненні моладзі да авалодання складанымі прафесіямі:
Паляцела дзяўчына
Самалётам гонкім
Над шчаслівай краінай,
Над роднай старонкай.
Адчыняе вароты
Нябесным маршрутам
Ці, як ястраб, з высотаў
Скача з парашутам.
“Алеся” 1935г.
— Мой мілы таварыш, мой
лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сне.
“Хлопчык і лётчык” 1935г.
У вершы «Сыны» ўслаўляліся
шэсць сыноў старога
Першы кажа: — Землі буду
Трактарам варочаць,
Каб рунелі, зелянелі,
Аж яснелі вочы.
рабочага-ліцейшчыка, будаўніка домнаў і мартэнаў :
Другі кажа: — На заводзе
Быць хачу даўно я,
Дзе чыгун ракою льецца,
Дзе звініць сталь звонам.
бясстрашнага марака:
Плаваць я пайду на мора, —
Сказаў гэтак трэці, —
Дзе «Чэлюскін» горда плаваў,
Дзе пурга, дзе вецер.
смелага лётчыка:
Сын чацвёрты: — Хочу лётаць
Птушкаю крылатай,
Мераць неба ў самалёце
Над тваёю хатай.
чырвонага байца-пагранічніка:
Байцом буду я чырвоным, —
Пяты кажа гэтак, —
Сцерагчы граніцы-межы
Краіны Саветаў…
і паэта:
А сын шосты: — Складаць песні
Буду, колькі змогі,
Пра вялікія падзеі..
Шчаслівае калгаснае жыццё праслаўляецца ў вершах «Вечарынка» і «Госці».
Информация о работе Паэзія Янкі Купалы канца 20-ых пачатку 30-ых гадоў