Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Февраля 2013 в 15:06, доклад

Описание работы

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская).

Работа содержит 1 файл

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага.doc

— 1.07 Мб (Скачать)

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

10 «Б»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская).

Этнічную  большасць у Вялікім княстве  Літоўскім складалі нашчадкі былых  усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія не растварыліся ў вялікай дзяржаве, а захавалі свае традыцыі, звычкі, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай часткіўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую ролю ў яе фарміраванні адыгралі, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкі Віленшчыны і паўночных гарадоў Вялікага княства Літоўскага-Віцебска, Полацка, Смаленска.Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская мова” ўзнік пазней). У пісьмовых помніках сустракаюцца таксама назвы “проста  молва”, “рускій язык” (у адрозненне ад “языка словенского” – царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”.

 

“Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных традыцый папярэдніх стагоддзяў. Яна  выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі. На ей існавала багатая літаратура, навуковая і мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. – і тэксты Св. Пісання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ей ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння. На беларускай мове пісаліся і найважнейшыя юрыдычныя дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, прызначаныя для Вялікага княства Літоўскага. Актавыя дакументы, выдадзеныя вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі, склалі гістарычны архіў, вядомы пад назвай Метрыка Вялікага княства Літоўскага (Літоўская метрыка). Ен змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў, якія не толькі даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага на працягу амаль чатырох стагоддзяў, але і з яўляюцца крыніцай вывучэння стану тагачаснай беларускай мовы, шляхоў яе развіцця.

 

 

 

 

 

 

Дзелавыя  дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі  асаблівасці народнай гаворкі –яе  багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з явы. Разам з тым у іх выпрацоўваліся і спецыфічныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы, стандартныя канцылярскія звароты, сваеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. У практыцы срававодства і заканадаўства складваліся характэрныя рысы старабеларускай мовы, ішло папаўненне яе слоўніка грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй. Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г. (Статут юрыдычна замацоўваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім). У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі. Надзвычай шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексікі – ад назваў дзяржаўных рэлігій, службовых асоб да найменняў прадметаў і з яў бытавога характару.

 

Высокі  ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы (афіцыйныя і прыватныя  хронікі), мемуары, творы мастацкай  літаратуры – перакладной (гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.). У моўных адносінах свецка-мастацкая літаратура даволі стракатая. Творы ўзнікалі ў розны час, і аўтарамі іх былі людзі розных густаў, рознай манеры пісьма. Таму побач з жывой народна-гутарковай моўнай стыхіяй тут можна сустрэць традыцыйныя, часам архаічныя, кніжна-пісьмовыя спосабы і прыемы апісання, царкоўнаслявянскую і г.д. Аднак у цэлым, як адзначае Я.Ф.Карскі, творы, і арыгінальныя, і перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай беларускай літаратуры пісаліся, па сутнасці, на той жа мове, што і розныя юрыдычныя і дзелавыя помнікі.

 

Паступовая  дэмакратызацыя старабеларускай свецкай  пісьменнасці, якая выяўлялася ў замене архаічных моўных элементаў адпаведнымі  элементамі жывой народнай мовы, пашырылася і на рэлігійную літаратуру, якая традыцыйна стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры – даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Як вядома, гісторыя Беларусі мае тую адметнасць, што хрысціянства сюды прыйшло не толькі ў грэка-візантыйскіх, але і ў рымска-каталіцкіх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляля кгіжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пранікненне беларускай мовы ў канфесійную літаратуру паступова звужала сферу выкарыстання царкоўнаславянскай мовы. Спачатку асаблівасці мясцовых беларускіх гаворак пранікалі ў некананічныя рэлігійныя творы, затым царкоўна-славянскія рысы стыхійна замяняюцца беларускімі і ў тэкстах Св. Пісання. К XVI ст. гэты працэс набывае такія памеры, што асобныя помнікі рэлігійнай літаратуры можна разглядаць не проста як узоры беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, а як самастойныя пераклады на беларускую літаратурную мову.

 

Пераклад  і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю  такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, кнігі  якіх увасобілі дэмакратызацыю царкоўна-славяншчыны  ў напрамку больш зразумелага для чытача пісьма. Напрыклад, выданні Ф. Скарыны настолькі насычаны беларусізмамі, што паміж вучонымі ўзніклі рознагалоссі адносна іх моўнай асновы. Адны вучоныя лічаць яе беларускай, другія сцвярджаюць пра перавагу царкоўнаславянскай іх асновы. Аднак як бы гэта не называлі - беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы ці “высокі стыль” старабеларускай мовы – важна, што Ф. Скарына першы свядома сінтэзаваў у сваіх выданнях элементы мертвай царкоўнаславянскай мовы і жывой беларускай гаворкі. На літаратурнай і мовазнаўчай ніве Беларусі Ф. Скарына распачаў тую ж самую працу, якую ў велікарускай літаратуры двума стагоддзямі пазней пачне М. В. Ламаносаў, дбаючы пра “равность” паміж кніжнаславянскай і рускай гутарковай мовамі. Моватворчую дзейнасць Ф. Скарыны можна зразумець і апаніць на агульнаеўрапейскім фоне эпохі Адраджэння, якой паасобныя еўрапейскія мовы і абавязаны ўзыходжаннем з простых “гаворак” да ўзроўню нацыянальных моў. Нагадаем вялікіх італьянскіх гуманістаў – Дантэ, аўтара “Боскай камедыі”, які першым гаворку своей Бацькаўшчыны – Тасканскай вобласці  - імкнуўся ўзняць да агульнаітальянскай нацыянальнай свядомасці, Петрарку, Бакачыо, якія шырока спалучалі ў сваіх творах лацінскую мову з жывой народнай гаворкай. Перакладаючы “Біблію”, Скарына дастасоўваў беларускае слова да высокіх мерак Св. Пісання, суадносіў беларускую мову з іншымі мовамі свету – халдзейскай, яўрэйскай, лацінскай, грэчаскай, царкоўнаславянскай.

Увядзенне ў сакральную мову народных элементаў  адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай мовы. У другой палове XVI ст., у разгар Рэфармацыі на Беларусі, паслядоўнікі Ф. Скарыны – Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. Давялі справу да канца, даўшы народу рэлігійныя творы на беларускай мове.

 

Такім чынам, на ранніх этапах сваей гісторыі беларускі народ ажыццяўляў пісьмовыя  зносіны на мове, якая значна адрознівалася  ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Як і ўсякая іншая літаратурная мова данацыянальнай эпохі, яна была да канца арганізаванай структурай, не мела сталых, зафіксаваных у граматыках норм. Тагачасныя аўтары апіраліся на традыцыі старажытнага пісьменства, асабліва ў галіне графікі, арфаграфіі,статыстыкі. Гэта ў пэўнай ступені архаізавала літаратурную мову, аддаляла яе ад народнай гаворкі. Разам з тым пісьменнікі неабмежавана карысталіся лексікай і фразеалогіяй народнай мовы, якая з яўлялася для іх узорам моватворчасці і невычэрпнай крыніцай выяўленчых сродкаў. Спалучэнне гэтых рознародных моўных элементаў не было, аднак, механічным, не надавала цалкам штучны характар мове старабеларускага пісьменства. Яна мела адзнакі літаратурнасці і адпавядала тым патрабаванням, якія ставіліся перад ею як сродкам пісьмовых зносін і літаратурнай творчасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратурная  мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” літаратурнай мовай  у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская ці якая іншая). Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай у выніку аб яднання Вялікага княства Літоўскага з Полшчай (Люблінская унія 1569г.), хоць і з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, мела вынікам значэнне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамічнае і палітычнае становішча, чым   аслабленае ў Лівонскай вайне Вялікае княства Літоўскае. Валодаючы ўнутрапалітычнай ініцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Яна выяўлялася найперш ў імкненні падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэнні каталіцызму, польскай культуры, мовы.

Памеры  таго як Княства паступова траціла  палітычную самастойнасць і з раўнапраўнага суб екта шматэтнічнай дзяржавы ператваралася ў нацыянальна залежны край польскай улады, пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове.

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская  мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калі дакументы Літоўскай метрыкі на працягу XV-XVI стст. напісаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. – пераважна на польскай і часткова лацінскай. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку. У выніку дэнацыяналізацыі і апалячвання ў новых палітычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская літаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становіцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблівы сацыяльны жаргон, у якім польскія рысы перамешваюцца з беларускімі мясцовымі моўнымі асаблівасцямі.

Творы, якія выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стст., беспадстаўна напаўняюцца  паланізмамі, прычым не толькі лексічнымі, але і граматычнымі, словаўтваральнымі. Часта ўсе выказванне афармляецца  на ўзор польскай статыстыкі. Паводле  слоў Я.Ф. Карскага, беларуская літаратурная мова к канцу XVII ст. так паланізавалася, што па свайму лексічнаму складу стала мала адрознівацца ад польскай гаворкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Такім чынам, працяглая паланізацыя, вынікам  якой стала звужэнне сацыяльнай базы беларускай мовы (складу яе носьбітаў), абмежаванне яе жанравай структуры, нематываванае пранікненне ў беларускі слоўнік паланізмаў, а з другога боку, архаізаванасць самой структуры граматычных і правапісных норм старабеларускай мовы, часта далекіх ад жывой народнай мовы – усе гэта прывяло да заняпаду беларускай літаратурнай мовы старой традыцыі. Яна ўжо не магла задаволіць камунікатыўныя патрэбы тагачаснага грамадства.

Засмечаная  і сацыяльна непрэстыжная, беларуская літаратурная мова ўступае пазіцыі  польскай мове. І калі яшчэ ў 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч з захапленнем пісаў, што “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною…”, то ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова.

 

Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусім мала помнікаў на беларускай мове. Гэта асобныя мастацкія творы  – ананімныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлікія драматычныя  творы – камедыі, інтэрмедыі да школьных драматычных твораў. Спецыфіка гэтых твораў у тым, што яны напісаны ліцінкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапісу. У адрозненне ад традыцыйна-этымалагічнага правапісу кірылаўскіх старабеларускіх выданняў, дзе многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі (аканне, цеканне і інш.) звычайна не адлюстроўваліся, фанетычны прынцып пісьма лацінкай вельмі дакладна перадаваў ўсе асаблівасці беларускага вымаўлення.

Мова драматычных  твораў надзвычай блізкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянізмы, не выяўляюцца якія-небудзь кніжныя, архаічныя элементы, тыповыя для старабеларускай пісьменнасці. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкі, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане.

Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасці і нацыянальнай літаратурнай мовы, якая пачала фарміравацца на народна-дыялектнай аснове.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

       

 

               


Информация о работе Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага