Беларуская літаратура першай паловы XX ст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2013 в 19:33, реферат

Описание работы

Беларуская літаратура пачатку XX ст. Развіцце нацыянальнай культуры. Роля перыядычных выданняў «Наша доля», «Наша ніва» і інш., выдавецкіх суполак у адлюстраванні жыцця, фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.Нашаніўскі перыяд у развіцці літаратуры. Агляд творчасці Цёткі, 3. Бядулі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш.

Работа содержит 1 файл

Государственное учреждение образования средняя школа.doc

— 91.50 Кб (Скачать)

“Государственное  учреждение образования средняя  школа №5”

 

 

 

 

 

 

 

Беларуская літаратура

першай паловы XX ст.

Выполнила Корсакова Алина

ученица 9 “Ж” класса

 

 

2011

Беларуская літаратура першай паловы XX ст.

Беларуская літаратура пачатку XX ст. Развіцце нацыянальнай культуры. Роля перыядычных выданняў «Наша доля», «Наша ніва» і інш., выдавецкіх суполак у адлюстраванні жыцця, фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.Нашаніўскі перыяд у развіцці літаратуры. Агляд творчасці Цёткі, 3. Бядулі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш.

Літаратурны рух на Беларусі ў 20-30-я гг. Пісьменніцкія арганізацыі  «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і іх роля ў актывізацыі літаратурнага  руху. Масавы прыход у літаратуру творчай  моладзі (У. Дубоўка, М. Лынькоў, П. Броўка, П. Трус, К. Крапіва, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш.). Тэмы і матывы іх творчасці.

Заходнебеларуская літаратура (М. Танк, У. Жылка і інш.)- Лёс беларускіх пісьменнікаў у 30-я гг. Звужэнне тэматыкі, спрошчанасць канфліктаў у даваеннай  літаратуры.  

  Сапраўдны зорны час настаў для беларускай літаратуры ў пачатку XX стагодзя. На небасхіле беларускай паэзіі, прозы, драматургіі заззялі тры зоркі першай велічыні - Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч. Плённа працавалі Цётка (Алаіза Пашкевіч), Алесь Гарун, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Максім Гарэцкi. У друку часта з’яўляліся імёны Сяргея Палуяна, Антона і Івана Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага. Засявалася беларуская ніва словам праўды, дабра з надзеяй на добры ўмалот і багаты ўраджай. Але новая навала накацілася на беларускі народ. Стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. Каб надрукаваць, беларускі верш часам выдаваўся за балгарскі ці яшчэ які-небудзь іншы. Ды наш народ ніколі не пакiдаў песні, слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць бясследна ў грознай віхуры ліхалецця, каб не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбанасці. Літаратура рабіла народ нацыяй, як магла, адсоўвала Чарнобыль бездухоўнасці і забыцця.     

Уладзімір Дубоўка яшчэ задоўга да чарнобыльскай бяды ў 1926 годзе пiсаў:

О Беларусь, мая  шыпшына, 
Зялёны ліст, чырвоны цвет! 
У ветры дзікім не загінеш, 
Чарнобылем не зарасцеш.

Што гэта? Прабачанне, прадчуванне  немінучай навалы ці звычайнае прароцтва  неўміручасці нашага духу? Перамагаючы  чужое, няноснае, прыўнесенае звонку, беларуская літаратура ішла да свайго нацыянальнага выяўлення, кондавага, аснатворнага, падваліннага. Учытваючыся ў радкі мастацкай творчасці пачатку XX стагоддзя, мы ўбачым як мужык - асноўны герой беларускай літаратуры - у скрусе гаруе часам, што ён нічым не вызначыўся, усё яшчэ той самы, як і быў, не змяніўся, не пабачыў свету, а то раптам з сумам і жалем, праз "смех скрозь слёзы" убачыць і адчуе, што ён ужо не той самы, што змяніўся, стаў не такім, якім быў дагэтуль, што "вылучаўся" са свайго, кондавага, адвечнага прывычнага свету. Чым больш беларус заставаўся беларусам, самім сабою, чым больш "мужычага" было ў ім, тым болей у ім было чалавечага, па вобразнаму выказванню Алеся Разанава, тым больш зямнога, агульначалавечага.

У пераадоленні знешніх уплываў, у адстойванні глыбоканацыянальных асаблівасцей - асноўная тэндэнцыя развіцця беларускай літаратуры. Ад "раскіданага гнязда" у Я. Купалы на пачатку стагоддзя - да разбурэння ўнутранага свету "людзей на балоце" пад уплывам знешніх абставін і ідэалогіі ў І. Мележа, калі нібыта да новай цывілізацыі далучаецца не толькi закінутая вёсачка, замкнёная сістэма маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей чалавека, а нішчыцца, нівеліруецца і раздзіраецца на кавалкі душа селяніна-працаўніка, якому ўсё яшчэ няма месца ў новым свеце - такі шлях беларускай літаратуры нашага XX стагоддзя.

У 20-ыя гады "распалавіненая" Беларусь жыла сваім жыццём. Чуўся  голас надзеі і чакання дэмакратычных  змен паэтаў "з-пад саламяных стрэх" Заходняй Беларусі, якія выяўлялі настроі працоўных мас: Ул. Жылка, І. Абдзіраловіч, Н. Арсеннева, К. Сваяк, Ф. Аляхновіч, Хв. Ільяшэвіч, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васілёк, П. Пестрак, - іх лёсы, і творчыя, і асабістыя, склаліся па-рознаму.

На хвалі шырока тады абвешчанай "першай беларусізацыі" актыўна - прыліў за прылівам - ішлі ўсё новыя і новыя сілы ў літаратуру ва ўсходняй Беларусі. Першым узнікла літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", якое з ініцыятыўнай групы з шасці чалавек вырасла да 500 аўтараў. Не ўсе з іх сталі прафесійнымі літаратарамі. Празмерная запалітызаванасць, лозунгавасць і "бурапеннасць" - касмічна-планетарнасць матываў іх творчасці хутка нарадзiлі новыя літаратурныя групоўкі. З'явілася "Узвышша", якое мела на мэце "даць" сапраўдную развітую мастацкую творчасць, уровень з іншымі літаратурамі свету. Пазней утварыліся "Полымя", "Пробліск", "Беларуская літаратурна-мастацкая камуна" і іншыя літаратурныя суполкі.

 Пісьменнікі знаходзіліся "ў віры жыцця", будучы ўцягненымі ў вірлівыя патокі часу, а часамі высвечваючы і "крывавыя віры" чалавечай псіхалогіі, бачачы, як "віры часу" закружваюць, зацягваюць у свой круга-бег, у сутонне ўседазволенасці, камчванства і дэспатыі. У ЗО-ыя гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. Творы напаўняліся штурмавым пафасам першых пяцігодак, ад літаратуры патрабавалася, каб яна дапамагала "варыць" сталь, "падносіць" цэглу, а фігура паэта бачылася не інакш як на пярэднім краі барацьбы за новы лад, ад яго патрабавалася быць удзельнікам, а не рэгістратарам усіх падзей і змен. Ды вось яшчэ адно ліха, яшчэ адна бяда літаратуры, што яна заўжды станавілася "гарачым цэхам", часам небяспечным для жыцця. Зніклі ў сутарэннях сталінскіх турмаў, запоўнiлі ГУЛАГi многія беларускія пісьменнікі. Адны з іх загінулі, другія былі амаль на тры дзесяцігоддзі выключаны з літаратурнага працэсу. Не стала В. Маракова, Т. Кляшторнага, М. Чарота, А. Дудара, А. Вольнага, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, П. Галавача, В. Каваля, С. Баранавых, С. Дарожнага , Ул. Галубка, М. Мрыя, А. Моркаўкі, Б. Мікуліча і інш. Адпакутавалі ў глухой тайзе Ул. Дубоўка, С. Грахоўскі, Я. Скрыган, С. Ліхадзіеўскі, А. Пальчэўса і інш. Сумнавядомы афарызм Сталіна, які, рэагуючы на арышт апоішніх сямнаццаці беларускіх пiсьменнікаў, раптам змяніў гнеў на літасць: "Ліквідаваць ордэры, а выдаць ордэны". 

У пасляваеннай літаратуры шмат шкоды  нарабіла так званая "тэорыя бесканфліктнасці", калі мастак павінен быў маляваць лёс пераможцаў, паказваючы барацьбу добрага ды яшчэ за лепшае. Выпрацоўваецца культ сілы і энергіі, вобраз жыццястойкасці: мускулісты, з квадратным тварам магутны асілак ў камбінезоне і энергічная прыгажуня з русявай касой і пружыністай хадою. Жыццё малявалася як заможнае, шчаслiвае, бясхмарнае. Банкеты, вяселлі, вечарынкi запаўнялі старонкі кніг - "віно цякло ракою, сусед паіў суседа". Такім быў рэалізм па заказу - сацыялістычны рэалізм у дзеянні. Ад літаратуры патрабаваўся новы герой. "Няшчасная тая краіна, якая пастаянна мае патрэбу ў героях", - пісаў Б. Брэхт. Надзвычай "ураджайным" на прыход у літаратуру новых пісьменніцкіх імёнаў быў пачатак 60-ых гадоў. Гэта пакаленне называлі пакаленнем, абпаленым вайною, або яшчэ філалагічным сузор’ем. Інтэлектуальны ўзровень той літаратуры даволі высокі. У паэзіі гэта былі: Р. Барадулін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Н. Гілевіч, П. Макаль, А. Лойка, А. Грачаннікаў, А. Пысін і інш. У прозе вылучаліся: М. Стральцоў, Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, А. Кудравец, Я. Сіпакоў, В. Адамчык і іншыя.

Рэцыдывы старых хвароб палезлі наверх у брэжнеўскiя часы, калі вытворчасць і "выхад з прарываў", мелiярацыя і змаганне за ўраджай зноў запаланілі, як у 30-ыя гады, творы мастацтва. Выхад з крызісу літаратура шукала ў гісторыі і філасофіі, інтэлектуальнай прозе, паэзіі, драме. Таму невыпадковы поспех, які выпаў на долю выдатных пiсьменнікаў Ул. Караткевіча, М. Стральцова і інш.

"Сена на асфальце" - вёска ў горадзе - гэта своеасаблівая формула жыцця пакалення шасцідзесятнікаў, паэтаў і празаікаў, а сам зборнiк пад такой назвай, як і многія творы М. Стральцова, гэта - проза высокага гатунку, пластычная, гнуткая, эмацыянальная, настраёвая. Разам з кнігамі Я. Сіпакова "Усе мы з хат", "Жыві, як хочацца", альбо ў адначассі з ягонай інтэлектуальнай прозай (цыкл апавяданняў "Жанчына сярод мужчын", зборнік "Спадзяванне на радасць" і іншыя ці зборнік прозы В. Іпатавай "20 хвілін з Немізідай") - яркая з'ява ў навелістыцы, "парушальнiкi спакою", шчырае жаданне выйсці на новыя жанваравыяўленчыя тэндэнцыі ў літаратуры, даючы нейкую чацвёртую рэальнасць, не толькі тое, што ёсць, што будзе, але і тое, што магло быць, мадэліруючы жыццё і сiтуацыі, праяўленні характараў у новых вымярэннях, доўга не вышукваючы сваіх персанажаў, а сустракаючы іх "на вуліцы, сярод іншых" - своеасаблівая адкрытая проза - у нечым блізкая да вядомага нам патоку свядомасці. Гэтая творчасць мае тэндэнцыю развівацца ў напрамку інтэлектуальнага мастацтва - не тыповае ў тыповым, па хрыстаматыі, а лагізіраваныя характары ў лагізіраваных абставінах, гэта значыць логікай мастацкай фантазіі створаныя вобразы ў не менш лагічна мажлівых сітуацыях (аповесці-канцэпцыі, апавяданні-канцэпцыі), з выразнай доляй дыдактыкі, ярка-ярка выяўленай маралі і аўтарскай ацэнкі. Амаль усе героі той прозы вяртаюцца ў свой учорашні дзень. Але ўчорашняга не вернеш. Трэба будаваць сваё жыццё. Такі вывад робіцца ў літаратуры. Працэсы перабудовы грамадства ў многім набліжала і наша літаратура. У лепшых творах выспявалі ідэі "жыцця не па мне", змагання з "двайной мараллю", паступова бралі верх агульначалавечыя пачуцці, нормы і прынцыпы.

Чалавек зможа многае, калі ў любой  сітуацыі здолее заставацца самім сабою. А такія сітуацыі ў першую чаргу  ствараліся ў экстрэмальных умовах, на пароэе "жыцця і смерці", на рубяжах дабра і зла, вернасці і здрады, на мяжы чалавечых мажлівасцей. Сусветную славу заваявалі сёння творы В. Быкава пра вайну, пра чалавека-работнiка на фронце. Ад "акопнай" праўды пісьменнік ішоў да філасофскага асэнсавання вайны як "знака бяды", сімвалаў бяды - прыкмет поўнага вынішчэння на зямлі, расчалавечвання асобы. Творы В. Быкава напісаны на матэрыяле ваенных гадоў, але яны распавядаюць і пра наш сённяшні час, наогул расказваюць пра чалавечую асобу. Галоўная заслуга В. Быкава ў тым, што ён паказаў мяжу трываласці чалавечага духу, крайнія рубяжы яго жыцця, гранічнае напружанне фізічных і духоўных сіл, апошнія намаганні, калі чалавек імкнецца выжыць, але і застацца чалавекам. Даследаванне вядзецца на мяжы "жыцця і смерці", "вернасці і здрады", "геройства і палахлівасці", многія мастацкія рэчы ў празаіка маюць прытчападобны характар, у іх абмаляваны сапраўды сітуацыі "парогавыя", "стрэсавыя", "альтернатыўныя", "непрадказальныя" (В. Быкаў: "Яго батальён", "Здрада", "Пастка", "Пайсці і не вярнуцца", "Дажыць да світання", "Кар'ер", "Сцюжа", "Аблава", "У тумане" і інш.). Акрамя згаданых вышэй беларускіх аўтараў, звернем увагу на лірычныя мініяцюры, празаічныя абразкі Я. Брыля і яго "Ніжнія Байдуны", дзе жыве стыхія каларытнага народнага жыцця, суседнічаюць гумар і сатыра, праяўляецца ўменне аўтара зазірнуць у душу народа, заўважаны вострая назіральнасць, аналітычны зрок, уменне "жывапісаць словам", даючы яскравы малюнак убачанага.

Цікавымі з'яўляюцца і жанрава-стылёвыя пошукі ў беларускай літаратуры XX ст. Можна вылучыць наступныя этапы творчай эвалюцыі новага стылю-часу. У беларускай прозе ў 20-ыя гады шырока бытаваў арнаментальны стыль, у якім перапляталіся самыя розныя стылёвыя дамінанты, пачаткі, дзе рублёная фраза суседнічала з рэалістычным апісаннем, альбо казачным зачынам. Такая проза М. Лынькова, В. Каваля, М. Нікановіча, С. Хурсіка, А. Дудара, А. Вольнага. На рубяжы 20-ых-ЗО-ых гадоў выразна акрэслілася тэндэнцыя маляваць жыццё герояў "праз гады" (П. Галавач), з’явіліся раманы-хронiкі аповесцi-лёсы, апавяданні-гісторыі жыцця. Шырока бытавалі так званыя "вытворчыя" раманы, аповесці, апавяданні - "прамова фактамі", дзе "ажывалі" "цэхавыя будні", "гады, як шторм", домны, гідрастанцыі, каналы. У "бесканфліктнай" прозе пасляваеннай пары дзейнічаюць "папяровыя", "крэмавыя" героі і разгортваюцца такія ж "блакітныя" страсці. Гэта была ілюзорная проза, створаная па тэорыі "бесканфліктнасці". У лірыка-філасофскай прозе 60-ых гадоў упершыню, бадай, літаратура на ўвесь голас загаварыла пра Беларусь і беларусаў, пра нацыянальныя карані, самабытнасць пачуццяў і зямлі, непаўторнасць чалавечых адчуванняў. Гэта была "спавядальная проза", дзе вялікае месца займалі матывы асабістага, перажытага.

 У літаратуру прыйшло пакаленне паэтаў і празаікаў высокаадукаваных, сапраўдных інтэлігентаў свайго часу. Усе яны прайшлі праз гады вучобы ва ўніверсітэце, працавалі ў рэдакцыях газет і на радыё, мелі добрую філалагічную падрыхтоўку. Гэта былі празаікі Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, В. Адамчык, Б. Сачанка, М. Стральцоў, І. Пташнікаў. У паэзіі выступалі В. Зуёнак, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, А. Лойка, Ю. Свірка і інш.

На пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развівала і ўмацоўвала нацыянальна-адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў ХІХ ст. і як ідэйна-эстэтычнае крэда сфармуляваную Ф. Багушэвічам у «Дудцы беларускай». Рэвалюцыя 1905—1907 актывізавала і пашырыла гэты працэс. У Вільні з'явіліся першыя газеты на беларускай мове: «Наша доля» (1906). Найбольш значным культурна-грамадскім асяродкам стала створаная ў 1906 газета «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся А. Луцкевіч, І. Луцкевіч (заснавальнікі і выдаўцы), Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіч, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі, А. Паўловіч, К. Каганец, С. Палуян, Я. Гмырак, А. Гурло, Я. Журба, Г. Леўчык, К. Буйло, А. Гарун, У. Галубок, Стары Улас, М. Арол, А. Бульба, У. Самойла і інш. Літаратура «нашаніўскай» пары была з'явай не толькі эстэтычнай, але як найбольш актыўная форма нацыянальнай самасвядомасці і дзейсным сродкам уплыву на грамадскае жыццё, ставячы сабе за мэту ўзняць беларускі народ з гістарычнага нябыту і выканаць сваю асветніцка-адраджэнскую місію. Паказваючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, яна ставіла эстэтычнае пытанне пра адмаўленне існуючых формаў жыцця і сцвярджэнне мастацкага ідэалу. Сэрцам беларускай літаратуры «нашаніўскай» пары была трывала ўгрунтаваная ў паэтыку нацыянальная ідэя, якой фактычна былі прасякнуты ўсе творы ад адкрыта патрыятычных па гучанні («Вера беларуса» Цёткі, «Ворагам беларушчыны», «Гэта крык, што жыве Беларусь» Я. Купалы, «Родныя вобразы» Я. Коласа, «У чатырохлецце «Нашай нівы», «Песня-звон» А. Гаруна) да чыста артыстычных (цыкл «У зачарованым царстве», «Алокрыф» М. Багдановіча). Прафесійнае станаўленне прозы адбывалася ў формах рэалістычна-бытавога (Ядвігін Ш., К. Каганец, Цётка, Я. Лёсік, П. Просты), псіхалагічнага апавядання (М. Гарэцкі), мастацкай алегорыі, прытчы (Я. Колас, М. Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (З. Бядуля). Здабыткі драматургіі ў гэты час найперш звязаны з творамі Я. Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»). М. Багдановіч, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян, Я. Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літаратуразнаўчай думкі.

І сусветная вайна, Лютаўская і  Кастрычніцкая рэвалюцыі, грамадзянская  вайна і замежныя інтэрвенцыі выклікалі значныя грамадска-палітычныя зрухі на Беларусі, падзеленай у 1921 на дзве часткі. Падчас Першай сусветнай вайны і абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў беларускай літаратуры дамінавала праблематыка патрыятызму і жыцця грамадства. Літаратура перыяду ваенна-рэвалюцыйнага ліхалецця была ў даволі анемічным стане, аднак менавіта ў гэты перыяд з'явіліся такія выдатныя творы, як вершы «Пагоня», «Страцім-лебедзь» М. Багдановіча, цыкл вершаў 1918-19 Я. Купалы, кніга крытыка-біяграфічных артыкулаў «Нашы песняры» А. Луцкевіча, п'есы Ф. Аляхновіча.

Информация о работе Беларуская літаратура першай паловы XX ст.