Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 13:24, реферат
Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм.
Сярод жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца творы на прыродную тэматыку. Такiм чынам, адным з кірункаў развіцця літаратуры для дзяцей і юнацтва з’яўляецца прыродазнаўчая літаратура.
Частка 1. Вершы пра прыродныя з’явы 3
Частка 2. Колькі слоў пра аўтара 5
Частка 3. Зборнік варшаў для дзяцей «Зялёнае лета» 8
Спіс выкарыстаных крыніц 11
ЗМЕСТ
Частка 1. Вершы пра прыродныя з’явы 3
Частка 2. Колькі слоў пра аўтара 5
Частка 3. Зборнік варшаў для дзяцей «Зялёнае лета» 8
Спіс выкарыстаных
крыніц 11
Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм.
Сярод жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца творы на прыродную тэматыку. Такiм чынам, адным з кірункаў развіцця літаратуры для дзяцей і юнацтва з’яўляецца прыродазнаўчая літаратура.
У творах пра прыроду сустрэнем лірычны роздум, узрушаны жэст, жывую філасоўскую думку.
Каляндарна-абрадавая паэзія – від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарна-абрадавай паэзіі – у родавым грамадстве.
У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбіўся культ Сонца. Не выпадкова і найбольшыя земляробчыя ўрачастасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне.
З развіццём грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала ў сабе працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека.
Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш 20-ці жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругазваротам ў прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзіі беларускага земляробчага календара вылучаюцца чатыры вялікія цыклы: веснавы, летні, асенні, зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд мелі адпаведныя абра-ды, звычаі, павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе.
Зімовы перыяд у сялянскім каляндары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях.
Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба – пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу.
Летнія абрады і песні прызначаліся зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю.
Асенні перыяд земляробчага каляндара быў бедны на абрады. Звязаны з уборкай яравых, выбаркай, апрацоўкай ільну, засяваннем азімых – заканчэннем палявых работ, ён характарызаваўся дамінаваннем у песнях перадвясельных матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку.
Сучасная
беларуская паэзія таксама часта
характарызуе прыродныя з'явы з
выкарыстаннем розных мастацкіх
прыёмаў. У сваіх вершах сучасныя
аўтары апяваюць любоў да радзімы, шырока
выкарыстоўваюць сімвалічныя
Дзіцячая
літаратура, адным з прадстаўнікоў якой
з'яўляецца С. Валодзька не застыла на
месцы. Яна развіваецца, яна імкнецца ісці
ў нагу з часам.
1988-м
годам пазначаны «ўваходзіны»
Станіслава Валодзькі ў
Вершы друкаваў у выданнях Беларусі, Латвіі, Літвы, Англіі, Польшчы, Украіны. У 1983 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў Менску ў серыі «Першая кніга паэта» выйшаў калектыўны зборнік паэзіі «Сцяжына», дзе змешчана вялікая падборка вершаў С. Валодзькі «На хвалях хвалявання». У 1995 г. у выдавецтве «Латгалес реклама» ў Даўгаўпілсе ўбачыў свет зборнік вершаў для дзяцей «Пацеркі», дзе вершы паэта пададзены ў аўтарскім перакладзе з беларускай мовы на расейскую. У 1996 г. у выдавецтве «Полымя» ў Менску ў серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік лірычных вершаў С. Валодзькі «У вачах Айчыны», а ў 1998 г. у выдавецтве «SAB» у Даўгаўпілсе — зборнік вершаў «Зварот да сэрца» ў перакладзе на расейскую мову.
Рыс.
С.Валодзька
Зборнік вершаў С. Валодзькі «Памяці гаючая трава» выйшаў у Даўгаўпілсе ў 2001 г., дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы, Асацыяцыі беларусаў-прадпрымальнікаў Латвіі «Беларускі шлях», некаторых акцыянерных таварыстваў, фірмаў і народнай лекаркі Любові Міронавай.
У прадмове «Сэрца паэта» доктар філалогіі Эдуард Мекш, які з’яўляецца і рэдактарам кнігі, вытлумачвае адметнасць напісанага С. Валодзькам: «У чым прыцягальнасць паэзіі С. Валодзькі для чытачоў любога ўзросту? Перш за ўсё ў шчырасці. С. Валодзька — паэт, якому верыш. Ён не гоніцца за вытанчанай рыфмай, не захапляецца постмадэрнісцкімі вышукамі, не эксперыментуе з рытмам і гукапісам. І ў той жа час у яго вершах ёсць усё: і гукавая мелодыка, і выразны рытм, і метафарычная насычанасць, што мае цягу да сімволікі, дзе самыя галоўныя — жыццё, каханне, маці, Радзіма».
Вершы Станіслава Валодзькі не крыклівыя, не бадзёрыста-заліхвацкія. У іх — спакойны, разважлівы роздум.
Аўтар вольна і па-гаспадарску кемна пачувае сябе ў традыцыйным рэчышчы літаратуры, і яго не спакушаюць настырна-мадэрновыя ўзвівы. І яму ўдаецца ўзбагаціць чытача запаветнай надзеяй Паэзіі.
З лістапада 1995 па снежань 1998 г. С. Валодзька ўзначальваў Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» у Даўгаўпілсе.
Ён з’яўляецца сябрам рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Складае і рэдагуе беларускамоўную старонку «Беларус Латгаліі» ў даўгаўпілскай рэгіянальнай газеце «Латгалес Лайкс». У перыядычных выданнях Рэспублікі Беларусь выступае сапраўдным летапісцам латышска-беларускіх культурных узаемадачыненняў.
Зборнік
вершаў, лічылак, загадак, скорагаворак,
калыханак для маленькіх
У зборнік увайшлі вершы С. Валодзькi і Т. Сучковай. Вершы С. Валодзькi прысвечаны розным тэмам. Тут і вершы пра жывёл (Ну і свінка, Лебедзь і рак, Мядзведзь і вожык, Сарокі), і пра прыродныя з"явы (смачны сняжок).
Разгледзім
некаторыя вершы на прадмет асаблівасцей
стылю і жанру.
Смачны сняжок
Снегу больш няма ўжо:
З'ела сонейка сняжок,
З'ела, як Віталік кашу,
Усміхнулася
І кажа:
- Ну сняжок і смачны быў жа,
Што... праменьчыкі
абліжаш.
У тэматычных i семантычных адносінах лексічны склад верша засяроджаны на прыёмах метафары і параўнанні.
У
вершы аўтар карыстаецца
Сонца ў аўтара становіцца адушаўлёных, надзеленым здольнасцямі гаварыць і ёсць.
Падкрэсліваючы перавагу сонца С. Валодзька выкарыстоўвае ідыёмы: пальчыкі абліжаш (праменьчыкі абліжаш).
“Калыханкі”. Калыханкі С. Валодзька просценькія па кампазіцыі, з дакладным рытмам. Сюжэт у іх толькі пазначаны, але прысутнічае апавядальнасць, даецца канкрэтная і неабходная, адпаведная ўзросту малых інфармацыя.
Прызначэнне калыханак - супакоіць, прысыпіць дзіця. Гэта дасягаецца у C.Валодзька за кошт напеўнасці, мяккага гукапісу галоснымі і санорнымі, памяншальна-ласкальных суфіксаў, расцягвання галосных, пяшчотных гукаперайманняў.
Яшчэ адным з жанраў прадстаўленых у зборніку з’яўляюцца забаўлянкі і пацешкі
Іншае, чым у калыханак,
Мяне пакрыудзiла…
Цыбуля!
Паводле
мастацкай формы забаўлянкі - гэта
вершаваныя рытмізаваныя і рыфмаваныя
шматрадкоўі, часта ў форме дыялогу,
жартоўна-гумарыстычнага, вясёлага, гарэзлівага
зместу. Яны толькі часам маюць
элементы мелодыі, а ў большасці
выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна,
у рытме адпаведнага дзеяння.
У
зборніку прадстаўлены не толькі пацешкі
і колыбульные, але вершы якія
нясуць сэнсавую нагрузку, паволі навучаючы
дзіцяці. Напрыклад “Пацеха”:
З татам мы прйшлi ў гай.
Ен умее адмыслова
Паўтарать за мною словы.
Тата кажа:
- Вось пацеха,
Папугай
у гаі – рэха.