Автор: Пользователь скрыл имя, 10 Декабря 2012 в 17:00, сочинение
Алесь Адамовіч назваў аповесць «Знак бяды», напісаную ў 1982 годзе, самай антываеннай з усіх быкаўскіх твораў, бо тут вайна выкрышецца шчыма, ацэнкай тых, каму яна заўсёды здавалася такой дзікай і бесчалавечнай. У адрозненне ад цэнт-ральных герояў папярэдніх быкаўскіх твораў галоўныя героі аповесці «Знак бяды» Пятрок і Сцепаніда не з'яўляюцца ні салдатамі, ні партызанамі, ні падполыпчыкамі.
Аловесць Васіля Быкава «Знак бяды», яе ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды.
Адно з самых
недаравальных злачынстваў
В. Быкаў
Алесь Адамовіч назваў аповесць
«Знак бяды», напісаную ў 1982 годзе,
самай антываеннай з усіх быкаўскіх
твораў, бо тут вайна выкрышецца
шчыма, ацэнкай тых, каму яна заўсёды
здавалася такой дзікай і бесчалавечнай.
У адрозненне ад цэнт-ральных герояў
папярэдніх быкаўскіх твораў галоўныя
героі аповесці «Знак бяды» Пятрок
і Сцепаніда не з'яўляюцца ні салдатамі,
ні партызанамі, ні падполыпчыкамі. Але
вайна пры-мушае і іх зрабіць
свой выбар, а выпрабаванне герояў сітуацы-яй
выбару — адметная асаблівасць творчасці
Васіля Быкава, верным якой, ж і праўдзе
жыцця, ён застаецца заўсёды.
I перамежаваны паказ сучаснага і мінулага
характэрны для яго творчасці, чым дасягаецца
глыбокі псіхалагізм тво-ра. Быкаў застаецца
верным сабе і няўмольнай ісціне: усё мае
свае вытокі, нічога выпадковага не бывае;
наперакор жыццю і самым складаным абставінам
Чалавек застаецца верным сабе і сваім
марадьным прынцыпам.
Аднак назначэнне рэтраспекцый у гэтым
творы не толькі дзеля матывацыі ўчынкаў
герояў і дасягнення псіхалагізму. Па
словах Васіля Быкава, «адно з самых недараваль-ных
злачынстваў сталінчшыны —ліквідація
традыцыйнай хрысціянскай маралі, спрадвечнай
сістэмы элементарных жыццёвых правілаў,
звычайна не надта паважанага, але нязменнага
ў жыцці здаровага сэнсу. Некалі імі ў
поўнай меры валодаў народ, цяпер жа не
валодае ніхто».
Назначэнне рэтраспекцый — паказаць заканамернасць
і сувязь паміж звёнамі сталінізму і фашызму
ў адным ланцугу бязмерных пакут беларускага
народа. Масавы генацыд, раз-бурэнне гнёздаў,
калечанне лёсаў, давядзенне людзей да
ад-чаю, крах веры, ідэалаў... Разрываюцца
самыя моцныя сувязі паміж людзьмі — кроўныя,
роднасныя. Жаніх, вымушаны «раскулачваць»
нявесту, даведзены да адчаю, канчае жыццё
самагубствам. Але самае страшнае, як зазначае
пісьменнік, разбураецца векавая народная
мараль, ствараюцца абставі-ны, што правакуюць
чалавека на выяўленне не самых леп-шых
яго якасцей, нават «мабілізуюць», рэалізуюць
самыя га-небныя; больш таго — заахвочваюцца,
а бар'ераў для такіх «мярзотнасцей» ужо
не існуе, яны знічшаны.
Даносы Каландзёнка каштавалі адным жыцця,
а другім — страты веры ў справядлівасць.
Гэты «ні мужык ні баба»,
10
няшчасны, у многім абдзелены прыродай
чалавек, адчуў, што прыйшоў яго зорны
час, калі настала панаванне такіх, як
ён. Ён стаў героем, яго цяпер ухваляюць
за брудныя спра-вы, а яго даносы — друкуюць.
Не без яго дапамогі чарговай ахвярай
калектывізацыі стала сям'я Ладзіміра
Багацькі. Сум-ленным змагаром за новае
жыццё, якое, верылася, будзе свет-лым,
шчаслівым, быў старшыня калгаса Лявон
Багацька, але і яго знішчыла рэпрэсіўная
машына... Багацькі, а такі трагічнылёс!
Тая праўда, тая трагедыя, якую зведаў
і сам пісьменнік яшчэ ў дзяцінстве, засталася
і знайшла сваё хвалюючае мас-тацкае ўвасабленне
ў аповесці. Так успамінае Васіль Быкаў
сваё, як ён сам вызначыў, «нгшчаслівае
дзяцінства»: «Рап-там зашіача маці. Такога
ніколі не было, калі нешта там зда-ралася
ў яе з бацькам, яна проста маўчала. А тут
— наўзрыд, давячыся слязьмі, плача. Я,
помню, прачнуўся, падхапіўся. Аказваецца,
учора арганізаваліся ў калгас і сёння,
значыць, раніцай прыехалі і з засекаў,
з кадушак у пуньцы забралі ўсё насенне.
А гэта якраз час сеяць. I чым дзяцей карміць,
і што самой есці? Ну вось з гэтага пачалося.
Трохі бульбы было, мяшалі з травой. I такое
харчаванне працягвалася шмат га-доў.
Зямля благая, ураджаі дрэнныя. Бацька
ж з маці праца-валі штодня. А прыносяць
паўмяшка. Гэта ўсё, што за год зарабіў.
А яшчэ і пастаўкі, падаткі з прысядзібнага
агарода...»
Наогул, жыццёвая аснова аповесцей (прыгадаем,
што пра-вобразамі Петрака і Сцепаніды
з'явіліся бацькі пісьменніка) — яшчэ
адна асаблівасць творчасці Васіля Быкава.
Аднак было б вельмі спрошчана і павярхоўна
ўсведамляць назначэнне гэтых галоўных
вобразаў толькі ў сцвярджэнні трагізму
вай-ны і яе ўсенароднасці. Гэта аповесць
да ўсяго, бадай, самая філасофская. I філасофія
твора выяўляецца не толькі рэалі-стычнымі
сродкамі, але найпсрш праз умоўнасці,
знакі, сімва-лы, што і вылучае гэты твор
з усёй творчасці Васіля Быкава як самы
дасканалы і высокамастацкі не толькі
па змесце, але і па форме. Адзін з крытэрыяў
мастацкай вартасці любога твора вычарпальна
сфармуляваны Мапасанам: «Геніяльным
з'яўляецца толькі такі твор мастацтва,
яьсі адначасова ўяўляе сабой сімвал і
дакладнае выражэнне рэчаіснасці». Аповесць
«Знак бяды» ў поўнай меры адпавядае гэтаму
крытэрыю.
У аповесці мноства ўмоўнасцей і сімвалаў.
Скрыпка Пет-рака — сімвал таленавітасці
беларускага народа. Хата Пет-рака і Сцепаніды
— сімвал Беларусі. Іх калодзеж — сімвал
невычэрпнай сілы народа. Крыж на Петраковай
Галгофе — увасабленне веры, якая здольна
дапамагчы чалавеку застац-ца Чалавекам
нават у абставінах, якія мацней за яго...
А сама Галгофа — сімвал зямелькі-карміцелькі,
якая для герояў — гэта як Радзіма, як
маці. Ёй не здраджваюць, нават калі яна
няўдаліца ці пакутніца. Адна дарога ў
чалавека — несці свой крыж да канца, раздзяліць
з маці-карміцелькай яе лёс. Маці-прырода
і сын-чалавек —неаддзельныя. Бомба —сімвал
сто-енага народнага гневу, усенароднай
барацьбы. «Бомба чака-ла свайго часу...»
Палаючы дом Сцепаніды і Петрака — таксама
сімвал. Не пастка, а непрыступная крэпасць,
помнік чалавеку, які змагаецца з абставінамі
да апошняга і перамагае ў гэтай барацьбе,
бо перамога заўсёды вызначаецца сілай
духу,
Мноства ў творы і непасрэдных знакаў-вешчуноў
бяды. Мёртвая птушка — народны знак-вяшчун
усіх пакутніцкіх віхураў, што пранясуцца
над гэтым полем, так шчодра па-літым чалавечым
потам. Спілаваны камсамольцамі крыж —
знак парушанай, адрынутай веры, якая і
дапамагала нашым героям вытрымаць усе
нягоды і выпрабаванні. А парушана вера
— і, як сказаў Купала, чорт «загаціў пекла
да варо-таў», загаціў, заўважым гэта, задоўга
да той навалы, імя якой — карычневая чума.
Тайфунамі пранясуцца над гэ-тым полем
і сталіншчына, і фашызм. I яшчэ трэба паду-маць,
які ж з тайфунаў страшнейшы.
Асаблівасць быкаўскіх сімвалаў, што яны
народныя, бо ўвасабляюць векавую народную
мараль. Знак бяды — не паспець аддаць
пазычаныя грошы чалавеку пры яго жыцці.
У тым, што Пятрок не паспеў аддаць Чарвякову
грошы, не яго віна, а бяда, трагедыя. Але
ж колькі народнай мудрасці і перасцярогі
ўсім нам і ў гэтай прыкмеце-знаку: усяму
свой час. Паспей зрабіць дабро бліжняму,
пакуль яму гэта яшчэ патрэбна. Спазніцца
з добрай справай — паспрыяць злу.
12
Знакаў бяды ў творы вельмі многа, але
ў загаловак вы-несены нейкі адзін. Які
ж са знакаў пісьменнік лічыць са-мым страшным,
самым максімальным знакам бяды? Ключ
разгадкі сэнсу назвы твора — ва ўсведамленні
ідэі і філа-софіі галоўных вобразаў.
Пятрок і Сцепаніда —носьбіты векавой
народнай (а сам Васіль Быкаў падкрэсліў:
хрысціянскай!) маралі і мудрасці, увасабленне
самых лепшых, высакародных чалавечых
і, пад-крэслім, нацыянальных якасцей,
пісьменніцкі ідэал і вы-разнікі яго, пісьменніцкага,
светапогляду і філасофскай кан-цэпцыі.
У нашай крытыцы заўважаецца павярхоўнае
і памылковае «прачьгганне» і ўсведамленне
гэтых вобразаў як антыподаў: моцная духам,
гераічная і бескампрамісная ў сваёй святой
ба-рацьбе з нелюдзямі Сцепаніда — і слабы,
палахлівы, прагма-тычны, апантаны прагай
выжыць любой цаной Пятрок. Моц-ныя, выключныя
асобы ў выключных абставінах —яшчэ адна
асаблівасць творчасці Быкава. Моцнай
асобай, на думку нека-торых чытачоў, у
творы з'яўляеццатолькі Сцепаніда.
Як нічога выпадковага не бывае на свеце,
так нічога вы-падковага няма ў творы такога
майстра слова, як Васіль Бы-каў. Усё: падтэкст,
дэталі, рэтраспекцыі, умоўнасці, імёны
і прозвішчы персанажаў —усё працуе на
ідэю твора. I Сцепа-ніда, і Пятрок — Багацькі.
У іх усё адно на дваіх: і Галгофа, і крыж,
і валёнкі — і лёс. Разлучыла іх толькі
смерць. Вобраз Петрака — парадаксальны:
нават некаторыя выявы, як нам здаецца,
слабасці, канфармізму — сведчанне яго
духоўнай сілы і велічы. Вельмі моцны ў
Петраку інстынкт самазаха-вання, імкненне
выжыць у экстрэмальнай сітуацыі, прага
і воля да жьвдця. Як справядліва зазначае
Ян Баршчэўскі, «ча-лавек, шукаючы паратунку
ад смерці, хапаецца за саломін-ку». Асуджэння
варта толькі «хаванне за спіны іншых»
(цы-тата з сачынення, змешчанага ў кнізе
для абітурыентаў). I за чые спіны хаваўся
Пятрок, цераз каго пераступіў, каго пада-слаў
пад ногі, ратуючыся ад смерці?
Усе мы на грэшнай зямлі жывём, на ёй нават
святыя — грэшнікі. Юнацкі максімалізм
адмаўляе зямное і «грэш нае» ў святых.
Адвечнае, мудрае — народнае «можа як
абыдзецца, калі з імі па-добраму» — успрымаецца
як згод-ніцкае «абы было ціха». Гэты вобраз,
як ніякі іншы ў твор-часці Васіля Быкава,
патрабуе ад нас здольнасці ўбачыць незвычайнае
ў звычайным, сілу — у слабасці, узвыша-нае
— у зямным, радасць — у смутку...
«Слабы» Пятрок заўсёды дапамагаў моцнай
Сцепані-дзе, калі яе сіла аказвалася слабой
перад сілай абставін. Прыгадаем, як не
змагла яна паехаць у Мінск да Чарвяко-ва,
каб выратаваць Лявона Багацьку, — паслала
Петрака. I паехаў, хаця гэта патрабавала
ад яго і фізічных, і мараль-ных высілкаў.
Паехаў, бо разумеў, што жыць хочацца не
толькі яму... Прыгадаем, як каршуном узвіўся
ён, як кінуўся ратаваць сваю Сцёпу (Сцепанідай
яна была для ўсіх, для яго — Сцёпа, ён
жа для ее не Пятрок, а Пётра!), калі тую
хацелі расстраляць за хітрыкі з Бабоўкай.
Моцная Сцепаніда не раз адступала перад
сілай Пет-рака. I калі ён не боты, а, далажыўшы
пазычаныя грошы, купіў... скрыпку. I калі
пайшоў тую скрыпку ратаваць: яна ўжо і
перажагналася, у думках развітаўшыся
з ім на-век. Палахлівец? I калі ён, наперакор
іх агульнаму жадан-ню завалодаць Яхілаўшчынай,
пасля бяссоннай, пакутлі-вай ночы разваг
і хістанняў, катэгарычна адмовіўся: «Не
пайду, і ўсё. Не магу я...» I гэта слабы чалавек?!
Дык якую ж сілу трэба мець, каб стрымаць
сябе, не пера-ступіць, не даць волю адвечнаму
чалавечаму «я!», «маё!», «мне!». Ды яшчэ
ў сітуацыі, калі само шчасце плыве табе
ўрукі!
Сіла незвычайнай моцнай асобы якраз і
вызначаецца мяжой, бар'ерам, які яна, асоба,
пераступіць не можа. Вы-значаецца не тым,
што яна можа, а наадварот — чаго не можа.
Зноў парадокс! Яго выдатна сфармуляваў
Васіль Быкаў, характарызуючы Сцепаніду:
«Але яна рэдка калі адмаўлялася ад сваіх
намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася
больш сілы, чымсьці іх здзейсніць».
Сіла незвычайнай, свабодалюбівай асобы
вызначаецца яшчэ і яе стаўленнем да чужой
свободы, чужой сілы, най-
14
перш — да свободы блізкіх ёй людзей. Свабодны
чалавек ніколі не пасягае на свабоду
другога, не прыніжае яго.
Мы захапляемся свабодалюбствам, пачуццём
уласнай годнасці, сілай, мужнасцю Сцепаніды.
А каму яна найперш абавязана гэтай свабодай?
Пісьменнік падкрэслівае, што знявага
«выклікала ў яе абурэнне і нянавісць.
Сапраўды, такога з ёй ніколі не здаралася»,
«ніхто яшчэ не падняў на яе руку — ні
бацька на малую, ні потым Пятрок».
Надзелены болыпай жыццёвай мудрасцю,
мацнейшым, чым у Сцепаніды, інстынктам
самазахавання, Пятрок ад-разу распазнаў
усю заганнасць, нават злачыннасць улады,
якая прыйшла, якой яны вымушаны былі падпарадкавац-ца.
Здаровы сэнс Петрака не прымаў таго, што
ўсёй ду-шой і сэрцам прыняла Сцепаніда,
прагнучы шчасця, вера-чы ў справядлівасць.
Верай і праўдай стала служыць яна гэтай
уладзе: актывістка, стаханаўка — сумленне
Высел-каў! I ён не абмяжоўваў яе актыўнасць,
бо бярог яе па-чуцці, не разбураў тую веру,
не адбіраў у яе мару аб шчасці. Чым гэта
скончылася, яскрава паказана ў аповесці:
пакут-ніцкую смерць Багацькі прынялі
ад рук тых, «кто был нн-чем», каго выявіла,
мабілізавала і паставіла сабе на службу
савецкая ўлада. Ці, як у выпадку з Гужам,
супрацьпаста-віла сабе, падзяліўшы людзей
на сваіх і чужых, зрабіўшы іх лютымі ворагамі
адзін аднаму. Якая ўлада —такія і слугі...
Пятрок і Сцепаніда — нацыянальныя тыпы.
Гэта ў мен-тальнасці нашага народа —
жыць з працы рук сваіх, потам і мазалямі
дабываць кавалачак хлеба. «Зямля — аснова
ўсёй Айчыне», замля — карміцелька. Колькі
разоў ты ёй пакло-нішся, столькі ты —
Чалавек.
Усе жыццёвыя прынцыпы быкаўскіх герояў
грунтуюц-ца на хрысціянскіх запаведзях.
Біблейскія рэмінісцэнцыі на такім узроўні
ў аповесці відавочныя і выяўляюць яшчэ
адну яе адметнасць. Усе ўчынкі нашых герояў
матываваны ме-навіта выкананнем вечных
законаў: нельга пабудаваць сваё шчасце
на няшчасці іншых. Не будзе шчасця на
зямлі чужой, адабранай, праклятай яе гаспадаром.
Адабраць, украсці — вялікі грэх. Нельга
радавацца, калі побач з та бой нехта плача,
пакутуе. Сцепанідзе стала сорамна перад
панам Адолем за сваю непрытоеную радасць.
Чалавек не бязгрэшны, але Сцепаніда пакутуе,
дакарае, раскайваецца і гоніць прэч са
сваёй душы недастойныя Чалавека страсці
і пачуцці. А мы? Ці заўсёды галоўным суддзёй
у нашых паўсядзённых учынках бывае нам
наша сумленне? Ці заў-сёды мы так пакутуем,
вагаемся, перш чым сказаць, зрабіць, пайсці
ці вярнуцца, і рашуча, як Пятрок, сказаць
сабе: нельга! Нельга — і ўсё, як бы таго
ні хацелася...
Яшчэ адзін, бадай, самы забыты ў наш час,
прынцып Петрака і Сцепаніды: трэба быць
літасцівым нават да свай-го ворага, асабліва
калі ён павержаны. Нельга здзекавацца
з таго, ад каго вызваліўся, а знайсці ў
сабе сілу паспагадаць, зразумець пераможанага
і зрынутага. «Вам сказана: любіце бліжняга
свайго і ненавідзьце ворага свайго. А
я кажу вам — любіце ворагаў вашых, дабраслоўце
ненавіснікаў і пра-клёншчыкаў вашых,
рабіце дабро крыўдзіцелям і ганіцелям
вашым...» (з Евангелля). Вельмі па-людску
абыходзяцца з панам Адолем яго ўчарашнія
батракі. I пахавалі па-хрысці-янску. Мабьвдь,
ведалі нашы продкі тое, чаму не вучаць
сёння нас: паспагадаць пакутніку, наведаць
хворага, пахаваць ня-божчыка — справы,
якімі ратуюцца нашы душы.
Паклапаціцца найперш пра калек і сірот
(прыгадаем клопат Сцепаніды пра Янака,
смерць якога яна ўсвядоміла таксама як
знак вялікай бяды), паспагадаць, дарадзіць,
зняць з душы камень, ратаваць другога,
нават калі небяспека пагражае самому,
— такія Пятрок і Сцепаніда.
Трагічна вырашае пісьменнік канфлікт
чалавека з не-людзямі. Сцэны гібелі Петрака
і Сцепаніды таксама сімва-лічныя. Самыя
лепшыя, самыя высакародныя і чыстыя душой
гінуць пакутніцкай смерцю ад рук сваіх
жа суай-чыннікаў.
Аповесць «Знак бяды» — не толькі самы
антываенны, але і самы нацыянальны з усіх
твораў Васіля Быкава. У чым жа гэта нацыянальнае
ў творы? Васіль Быкаў у пуб-ліцыстычных
артыкулах не раз даводзіў, што самая вялікая
трагедыя беларускага народа звязана
з несупыннымі вой-16
намі, рэпрэсіямі, у выніку якіх вынішчаецца
генафонд на-цыі, гінуць самыя лепшыя,
а значыць, вынішчаецца века-вая народная
мараль, духоўнасць як найвялікшае багацце
нацыі, што вядзе да разрыву повязі вякоў
і пакаленняў.
«Порвалась связь времен» — і рушацца
царствы, сем'і, рушыцца ўсё. Гэтьш творам
Васіль Быкаў паказаў вытокі і нашых сённяшніх
бед і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці.
3 нічога і будзе нішто. Адкуль жа нам быць
духоўна бага-тымі, калі Багацькі загінулі...
Сімвалічныя, знакавыя не толькі гібель
Петрака і Сце-паніды, але і тое, ад каго
яны сваю смерць прынялі. Сталінізм і фашызм
— прычына самай вялікай трагедыі беларускага
народа, які не быў гаспадаром на сваёй
зямлі, як і Багацькі ў сваёй хаце. Няволя,
нясіла... Але ж усё міна-ецца, і рабства
таксама не бывае вечным. Трагедыя наша
ў тым, што Багацькі так і не дачакаліся
ўнукаў, не сустрэ-ліся з імі ў гэтым жыцці.
I не перадалі ім векавую народ-ную мараль
і тыя прынцыпы, па якіх жылі і ад якіх
не ад-ступіліся нават пад страхам смерці.
I тым гэты знак папераджальны і для ўсіх
нас...
Информация о работе Аловесць Васіля Быкава «Знак бяды», яе ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды