Рэдагаванне тэкстаў на раннепісьмовым этапе

Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2011 в 08:44, реферат

Описание работы

Дзеля выяўлення рэдактарскіх правак у тэкстах Евангелле, я выбрала тэксты Евангелляў ад Мацвея і Лукі. На падставе гэтага аналізу я хацела прасачыць актуальнасць такой апрацоўкі для сённяшніх літаратурных рэдактараў. Мэта маёй працы – правядзенне рэдактарскага аналізу на ўзроўне лексікі, граматыкі і стылістыкі.

Содержание

УВОДЗІНЫ …………………………………………….................…………….. 4
ЧАСТКА I . Асноўныя звесткі
І.1. Евангелле. Азначэнне паняцця ...........……...…………….................…….. 4
І.2. Вінцэнт Гадлеўскі...........……...…….......................……….................…….. 4
ЧАСТКА ІІ. Рэдактарскі аналіз тэкстаў “Нараджэнне Езуса Хрыста”..............5
ЗАКЛЮЧЭННЕ .……………..….………………...............………………..….... 6
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ........

Работа содержит 1 файл

Беларускі дзяржаўны універсітэт.doc

— 50.50 Кб (Скачать)

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі

Інстытут  журналістыкі 

                                      Кафедра

                                    стылістыкі і літаратурнага  рэдагавання 
 
 

Рэдагаванне тэкстаў на раннепісьмовым этапе

(на матэрыяле  перакладаў В.Гадлеўскага). 
 

                                         Рэферат па АТДР

                                         студэнткі 2 курса 11 групы

                                         Гулевіч Кацярыны

                                         Выкладчык: Хромчанка  А.Р. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Мінск

2009 

ЗМЕСТ 

УВОДЗІНЫ …………………………………………….................…………….. 4

ЧАСТКА I . Асноўныя звесткі

І.1. Евангелле. Азначэнне паняцця ...........……...…………….................…….. 4

І.2. Вінцэнт Гадлеўскі...........……...…….......................……….................…….. 4

ЧАСТКА ІІ. Рэдактарскі  аналіз тэкстаў “Нараджэнне Езуса Хрыста”..............5

ЗАКЛЮЧЭННЕ .……………..….………………...............………………..….... 6

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ............................................................7 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      УВОДЗІНЫ

     Дзеля выяўлення рэдактарскіх правак у  тэкстах Евангелле, я выбрала тэксты Евангелляў ад Мацвея і Лукі. На падставе гэтага аналізу я хацела прасачыць актуальнасць такой апрацоўкі для сённяшніх літаратурных рэдактараў.  Мэта маёй працы – правядзенне рэдактарскага аналізу на ўзроўне лексікі, граматыкі і стылістыкі.

      ЧАСТКА  I . Асноўныя звесткі

      І.1. Евангелле. Азначэнне  паняцця

      Евангелле (грэч.: euaggelion - добрая вестка) – царкоўна-рэлігійны тэрмін, які ужываецца да твораў новазапаветнага зводу кананічных кніг Бібліі (першых чатырох кніг Новага запавету), у якіх апавядаецца пра зямное жыццё і выкладаюцца дагматы Ісуса Хрыста – заснавальніка хрысціянства.

      Навуцы  вядома значная колькасць твораў гэтага тыпу, якія царква падзяляе на дзве групы. Да першай з іх яна адносіць тэксты чатырох апосталаў: Евангелле ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі, ад Іаана. Тэксты гэтых евангелляў яна прызнала і ўнесла ў канон кніг Новага запавету Бібліі. Тэксты іншых евангелістаў (назарэяў, іудзеяў, Нікадзіма, Фамы, Якава і інш.) царква адвяргае і лічыць іх апакрыфічнымі.[3, c.1]

І.2. Вінцэнт Гадлеўскі

Свой  аналіз я рабіла на матэрыяле перакладаў Вінцэнта Гадлеўскага. Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Гадлеўскі нарадзіўся 16 лістапада 1888 года ў мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета (цяпер Свіслацкі раён). Закончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, пазней — Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Пецярбурзе (1916 г.). Там Вінцэнт Гадлеўскі быў пасвечаны ў ксяндзы і атрымаў вучоную ступень магістра тэалогіі. Ён — удзельнік Першага ўсебеларускага кангрэса (снежань 1917 г.), удзельнік Першага з’езду беларускага каталіцкага духавенства (24–25 траўня 1917 г.). Супрацоўнічаў з газетай гэтай партыі «Крыніца» (пазней «Беларуская крыніца») пад псеўданімам В. Скаліманоўскі.

У снежні 1942 года Вінцэнт Гадлеўскі быў  арыштаваны гестапаўцамі, якія мелі інфармацыю пра яго падпольную дзейнасць. Вінцэнт  Гадлеўскі быў закатаваны гестапаўцамі без суда і адпаведнай дакументацыі працэсу. [2, с.1]

      ЧАСТКА  ІІ. Рэдактарскі аналіз тэкстаў “Нараджэнне  Езуса Хрыста”

      Для свайго аналізу я выбрала два варыянты тэкстаў “Нараджэнне Езуса Хрыста”.

      Першае, на што я звярнула ўвагу, - адрозненні ўжо ў самой назве. У Евангеллі ад Лукі – “Нараджэнне Езуса Хрыста”, а ў Евангеллі ад Мацвея – “Зачацце і нараджэнне Езуса Хрыста”. Таксама адрыўкі знаходзяцца ў розных раздзелах: у другім і ў першым раздзелах адпаведна. Памеры тэкстаў не аднолькавыя: 21 і 49 строчак.

      Тэксты  змяшчаюць у сабе цытаты, але яны аформлены толькі спасылкамі.

      Значных граматыхных адрозненняў я не знайшла. На маю думку, гэта вынік  таго, что пераклад быў зроблены адным і тым жа чалавекам.

      Лексічных жа правак вельмі шмат. У тэксце паводле Лукі з’яўляюцца пабочныя лініі, напрыклад, апавяданне пра спіс цэзара Аўгуста або з’яўленне анёла пастухам; удакладненні – Марыя палажыла дзіця ў жолаб. У тэксце паводле Мацвея Язэп жадаў пакінуць Марыю, чаго няма ў папярэднім матэрыяле. 
 
 
 
 
 
 
 
 

      ЗАКЛЮЧЭННЕ

     На  падставе аналіза варыянтаў тэкстаў Евангелля “Нараджэнне Езуса Хрыста” можна зрабіць наступныя высновы:

    • рэдагаванне на раннепісьмовым этапе існавала;
    • асабліва выкарыстоўваліся лексічныя праўкі;
    • вывучэнне рэдагавання тэкстаў на раннепісмовым этапе актуальна: сучасныя літаратурныя рэдактары могуць засвоіць вопыт мінулых пакаленняў.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

    1. Чатыры Эвангелліі / Пераклў кс. В.Гадлеўскі. – Гродна: Гродзен. Рымск.-катал. Дыяцэзія; 1998. – 117с.
    2. Сайт часопіса “Наша вера” /№ 1(39) 2007/ Уладзімір Конан Ксёндз Вiнцэнт Гадлеускi: фiласофскае абгрунтаванне беларускай iдэi / http://media.catholic.by/
    3. http://be.wikipedia.org / wiki / Евангелле

Информация о работе Рэдагаванне тэкстаў на раннепісьмовым этапе