Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2012 в 11:36, реферат
Пасля разгрому нямецка-фашысцкіх войск на Курскай дузе, а потым і Левабярэжнай Украіне Чырвоная Армія разгарнула буйнейшае стратэгічнае наступленне, у выніку якога на шырокім фронце ад Лоева да Днепрапятроўска выйшла да Дняпра. 22 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Днепр на ўчастку Мнева—Чарнобыль—Сташаў і ў гэты ж дзень вызваліла першы раённы цэнтр рэспублікі Камарын.
Уводзiны……………………………………………………………………………………………..3
1 Пачатак вызвалення: поспехі, няўдачы і страты………………………………………………..4
2 Аперацыя "Баграціён" ……………………………………………………………………………8
Заключэнне…………………………………………………………………………………………17
Спiс выкарыстанных крынiц…………
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»
Кафедра Экономической истории
РЕФЕРАТ
по дисциплине: История Беларуси
на тему: Вызваленне Беларусi ад нямецка–фашысцкiх захопнiкаý (верасень 1943-
лiпень1944 гг.)
Студент
ФМ, 1-й курс, ДКА-1
Проверил
МИНСК 2010
ЗМЕСТ
Уводзiны…………………………………………………………
1 Пачатак вызвалення: поспехі, няўдачы і страты………………………………………………..4
2 Аперацыя "Баграціён" ……………………………………………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Спiс выкарыстанных крынiц………………………………………………………………
Уводзiны
Пасля
разгрому нямецка-фашысцкіх войск на Курскай
дузе, а потым і Левабярэжнай Украіне Чырвоная
Армія разгарнула буйнейшае стратэгічнае
наступленне, у выніку якога на шырокім
фронце ад Лоева да Днепрапятроўска выйшла
да Дняпра. 22 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага
фронту фарсіравала Днепр на ўчастку Мнева—Чарнобыль—Сташаў
і ў гэты ж дзень вызваліла першы раённы
цэнтр рэспублікі Камарын.
У выніку
ажыццяўлення Смаленскай наступальнай
аперацыі 1943 г. войскі Заходняга і Бранскага
франтоў ва ўзаемадзеянні з войскамі Калінінскага
фронту працягвалі наступленне ў напрамку
Оршы і Магілёва. 26 верасня 3-я і 50-я арміі
Бранскага фронту вызвалілі райцэнтр
Хоцімск Магілёўскай вобласці. 30 верасня
войскі 50-й арміі ва ўзаемадзеянні з войскамі
10-й арміі Заходняга фронту авалодалі
горадам Крычаў.
Пераадольваючы
ўпартае супраціўленне ворага, 49-я армія
фарсіравала Сож, 28 верасня вызваліла
райцэнтры Мсціслаў і Дрыбін і выйшла
да ракі Проня. У гэты дзень былі вызвалены
Клімавічы і Касцюковічы, а 1 кастрычніка
— Чэрыкаў і Краснаполле.
Плануючы
далейшыя ваенныя дзеянні ў кастрычніку
і пачатку лістапада, Стаўка Вярхоўнага
Галоўнакамандавання (Стаўка ВГК) паставіла
задачу разграміць войскі групы армій
"Цэнтр" і вызваліць ад акупантаў
усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся
войскі трох франтоў: Калінінскага (з 20
кастрычніка 1943 г. 1-га Прыбалтыйскага),
Заходняга і Цэнтральнага.
1 Пачатак вызвалення: поспехі, няўдачы і страты
Стаўка
ВГК меркавала, што гітлераўцы ў летняй
кампаніі 1943 г. панеслі вялікія страты
і настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць
стрымаць наступленне савецкіх войск.
Аднак для такіх аптымістычных планаў
падстаў не было. Суадносіны сіл бакоў
былі прыкладна роўнымі, савецкія войскі
не мелі яшчэ дастатковай перавагі над
ворагам.
Наступленне
войск Чырвонай Арміі пачалося ў кастрычніку
і працягвалася на шырокім фронце да канца
1943 г.
6 кастрычніка
1943 г. войскі правага крыла Калінінскага
фронту нанеслі ўдар з поўначы на невельскім
напрамку ў тыл віцебскай групоўкі гітлераўцаў.
На другі дзень яны вызвалілі Невель. 8
кастрычніка 1943 г. Чырвоная Армія вызваліла
райцэнтр Лёзна Віцебскай вобласці. Перад
войскамі фронту адкрываўся шлях на Полацк
і Віцебск. Як пазней прызнаваў гітлераўскі
генерал К.Тыпельскірх, гэта брэш ператварылася
ў кроватачывую рану на стыку груп армій
"Поўнач" і "Цэнтр".
Германскае
камандаванне не без падстаў лічыла, што
калі не ўдасца ўтрымаць Віцебск (яго немцы
лічылі варотамі ў Прыбалтыку), то для
Чырвонай Арміі адкрыецца шлях праз Даўгаўпілс
на Рыгу. Гiтлераўцы вельмі баяліся выхаду
савецкіх войск да Полацка, якія разам
з партызанамі Полацка-Лепельскай зоны
маглі сур'ёзна пагражаць тылам груп армій
"Поўнач" і "Цэнтр". Каб лакалізаваць
прарыў савецкіх войск і не дапусціць
іх далейшага прасоўвання, германскае
камандаванне спешна перакінула ў раён
Гарадка знятыя з іншых участкаў фронту
7 пяхотных і 1 танкавую дывізіі. Адначасова
была значна ўзмоцнена авіяцыйная групоўка
пад Віцебскам. Завязаліся ўпартыя кровапралітныя
баі, якія працягваліся да кастрычніка.
Гiтлераўцам удалося спыніць наступленне
Чырвонай Арміі.
У выніку
кастрычніцкіх баёў войскі Калінінскага
фронту сваёй задачы не выканалі, панеслі
вялікія страты — 56 474 салдаты і афіцэры
забітымі, параненымі і прапаўшымі без
вестак.
У лістападзе
1-ы Прыбалтыйскі (былы Калінінскі) фронт
атрымаў папаўненне, і 13 снежня войскі
11-й гвардзейскай і 4-й ударнай армій зноў
пачалі штурм варожых пазіцый у раёне
Гарадка. Баі вяліся цяжкія, кровапралітныя,
але завяршыліся нязначным поспехам. 24
снежня 11-я гвардзейская армія авалодала
Гарадком.
У баях у
раёне Невеля—Гарадка войскі 1-га Прыбалтыйскага
фронту, якія вялі наступленне з 6 кастрычніка
да 31 снежня 1943 г., страцілі 168 902 салдаты
і афіцэры, з іх 43551 чалавек забітымі і
125 351 параненымі.
Гiтлераўцы
трывала замацаваліся на выгадных пазіцыях
і аказвалі ўпартае супраціўленне. Савецкае
камандаванне прыкладала ўсе намаганні,
каб узяць Віцебск. Для гэтага былі прыцягнуты
войскі 1-га Прыбалтыйскага і Заходняга
франтоў. 3 лютага 1944 г. наступленне аднавілася.
І зноў баявыя дзеянні прынялі ўпарты,
кровапралітны характар. Яны працягваліся
з перапынкамі да канца сакавіка. Савецкія
войскі прайшлі наперад і глыбока ахапілі
горад з паўночнага захаду і паўднёвага
ўсходу, перарэзалі шашу і ўсутыч падышлі
да чыгункі Віцебск — Орша. Аднак і на
гэты раз вызваліць Віцебск не ўдалося.
Фронт тут стабілізаваўся да лета 1944 г.
У той час
як войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту вялі
баі на віцебскім напрамку, Заходні фронт
разгарнуў наступленне на Оршу і Магілёў
сіламі ўдарнай групоўкі ў складзе 10-й
гвардзейскай, 21-й і 33-й армій. Пачалося
яно 3 кастрычніка 1943 г. 3 самага пачатку
баі прынялі бязлітасны характар. Кожны
метр беларускай зямлі адваёўваўся ў ворага
цаной вялікіх страт. Гiтлераўскае камандаванне
перакінула сюды з іншых участкаў фронту
3 пяхотныя і 2 танкавыя дывізіі, і яму ўдалося
спыніць наступленне савецкіх войск.
Стаўка
ВГК прааналізавала прычыны няўдач гэтага
наступлення і патрабавала ад камандуючага
Заходнім фронтам генерала арміі В.Д.Сакалоўскага
ўнесці карэктывы ў план аперацыі і больш
старанна падрыхтавацца да наступных
дзеянняў.
Тэрмін
для падрыхтоўкі новага наступлення быў
вызначаны вельмі кароткі. Войскі фронту
не змаглі ўсебакова падрыхтавацца да
яго, не былі забяспечаны неабходнай колькасцю
артылерыі і танкаў, не мелі надзейнага
прыкрыцця авіяцыяй. У такіх умовах войскі
фронту 12 кастрычніка перайшлі ў наступленне.
У тых баях
у складзе 33-й арміі ўдзелынічала 1-я польская
пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі
пад камандаваннем генерала брыгады Зыгмунта
Берлінга, якая была створана на тэрыторыі
Савецкага Саюза. Яна была поўнасцю ўкамплектавана
згодна штату савецкай гвардзейскай дывізіі.
Акрамя таго, мела танкавы полк і знішчалына-супрацьтанкавы
дывізіён 45-мм пушак. Да пачатку наступлення
ў дывізіі налічваліся 12 144 салдаты і афіцэры.
За два дні цяжкіх баёў польскія воіны
авалодалі некалькімі ўмацаванымі пунктамі
ворага, у тым ліку вёскамі Паўзухі і Трыгубава.
14 кастрычніка дывізія была выведзена
ў рэзерв 33-й арміі на даўкамплектаванне,
таму што панесла вялікія страты.
Салдаты
і афіцэры гэтай дывізіі праявілі гераізм
і самаадданасць, за што 242 з іх былі ўзнагароджаны
ордэнамі і медалямі, а капітану Уладзіславу
Высоцкаму і аўтаматчыцы Анэлі Кшывань
прысвоена званне Героя Савецкага Саюза
(пасмяротна).
Нягледзячы
на вялізныя намаганні і страты, войскі
Заходняга фронту ў выніку сямідзённых
баёў нязначна прайшлі наперад, прарваўшы
толькі першую паласу варожай абароны.
На працягу
шасці месяцаў арміі Заходняга фронту
сем разоў пераходзілі ў наступленне,
але задач, якія былі пастаўлены перад
імі Стаўкай ВГК, не выканалі. Яны змаглі
прасунуцца толькі на 10—20 км, не здолелі
разграміць варожую групоўку, фарсіраваць
Днепр, авалодаць Оршай і Магілёвам і выйсці
ў цэнтральныя раёны Беларусі. У ходзе
няўдалага наступлення часці і злучэнні
фронту панеслі вельмі цяжкія страты ў
жывой сіле і баявой тэхніцы. 3 12 кастрычніка
1943 г. да 1 красавіка 1944 г. было забіта, паранена
і прапала без вестак больш за 330 тыс. салдат
і афіцэраў.
Войскі
Цэнтральнага фронту (20 кастрычніка 1943
г. перайменаваны ў Беларускі) ў гэты час
вялі цяжкія баі на гомельска-бабруйскім
напрамку. 16 кастрычніка 1943 г. 65-я армія
фарсіравала Днепр на ўчастку Лоеў — Радунь.
183 воіны арміі за фарсіраванне Дняпра
былі ўдастоены звання Героя Савецкага
Саюза.
За паўтара
месяцы баёў пасля фарсіравання Дняпра
войскі 65-й арміі знішчылі 22850 варожых
салдат і афіцэраў, 375 гармат і мінамётаў,
258 танкаў і штурмавых гармат, шмат іншай
тэхнікі, вызвалілі больш за 300 населеных
пунктаў, у тым ліку г. Рэчыцу. Страты савецкіх
войск склалі 88 206 чалавек, з іх беззваротныя
— 21 650 салдат і афіцэраў.
27 лістапада
пачалі наступленне войскі правага крыла
Беларускага фронту сіламі 50-й і 3-й армій.
Яны вызвалілі Прапойск (цяпер Слаўгарад),
Карму, Журавічы і выйшлі да Дняпра ў раёне
Новага Быхава.
26 лістапада
войскі 11 -й і 48-й армій выбілі гітлераўцаў
з Гомеля — першага вызваленага абласнога
цэнтра Беларусі.
К канцу
лістапада 1943 г. войскі Беларускага фронту
адкінулі ворага на 130 км і вызвалілі значную
частку тэрыторыі рэспублікі, але і самі
за час Гомельска-Рэчыцкай аперацыі (10—30
лістапада) страцілі забітымі 21 650 чалавек,
параненымі і хворымі — 66 556 чалавек.
8 студзеня
1944 г. войскі Беларускага фронту сіламі
65-й і 61-й армій разгарнулі наступленне
ў напрамку Калінкавіч і Мазыра. Пасля
ўпартых баёў 14 студзеня гэтыя гарады
былі вызвалены.
У выніку
ажыццяўлення Калінкавіцка-Мазырскай
аперацыі савецкія войскі дасягнулі значных
поспехаў. Яны прайшлі наперад на 60 км,
адкінулі гітлераўцаў да ракі Пціч, знішчылі
больш за 10 тыс. і ўзялі ў палон 250 салдат
і афіцэраў ворага. Але і самі страцілі
з 8 па 30 студзеня 1944 г. забітымі 12 350 і параненымі
43 807 чалавек.
20 студзеня
1944 г. пасля жорсткіх баёў войскі 65-й арміі
авалодалі пасёлкам Азарычы. На поўнач
ад яго разведчыкамі 37-й гвардзейскай
дывізіі ў балотах былі выяўлены створаныя
гітлераўцамі тры лагеры смерці каля пасёлкаў
Дзерць і Азарычы і на захад ад вёскі Падасінавік.
Лагеры ўяўлялі сабой пляцоўкі пад адкрытым
небам, акружаныя калючым дротам. Туды
фашысты сагналі некалькі дзесяткаў тысяч
грамадзян. Больш за 5 тыс. з іх без памяці,
у тыфозным трызненні ляжалі ў гразі пад
дажджом і снегам. Не было ежы, вады для
піцця. Забаранялася нават распальваць
вогнішчы. Людзі паміралі тысячамі. Савецкія
воіны, якія не раз глядзелі смерці ў вочы,
калаціліся ад жаху, убачыўшы тое, што
рабілі фашысты з мірнымі людзьмі.
Было выратавана
больш за 33 тыс. чалавек, у тым ліку 15 960
дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў, жанчын 13
072 і старых 4 448 чалавек.
Ваенны
савет 65-й арміі прыняў тэрміновыя і рашучыя
меры па аказанні ім неабходнай дапамогі.
У населеных пунктах Валовічы, Карані,
Маркавічы і іншых былі абсталяваны прыёмныя
і харчавальныя пункты, лазні і дэзінфекцыйныя
камеры. Адзінаццаць армейскіх шпіталяў
аказвалі дапамогу цяжка хворым.
Наступленне
Чырвонай Арміі праходзіла ў цесным узаемадзеянні
з партызанамі. Партызаны Гомельскай вобласці
да моманту набліжэння савецкіх войск
у паласе іх наступлёння ўтрымлівалі 34
населеныя пункты і некалькі перапраў
цераз раку Бярэзіна. У тыя дні яны знішчылі
ў баях каля 600 варожых салдат і афіцэраў,
пусцілі пад адхон 37 воінскіх эшалонаў
з жывой сілай і тэхнікай, знішчылі і пашкодзілі
10 танкаў і бронемашын, 373 аўтамашыны, 1
самалёт, узарвалі 5 чыгуначных мастоў
і 47 на шашэйных дарогах, разграмілі 3 гарнізоны
ворага.
Партызаны
Палескай вобласці толькі за перыяд з
16 па 31 снежня пусцілі пад адхон 8 эшалонаў
праціўніка з жывой сілай і тэхнікай, падарвалі
9 аўтамашын, 1 танк, знішчылі больш за 200
салдат і афіцэраў.
3 уступленнем
Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі
асаблівае значэнне набыло разбурэнне
чыгуначных камунікацый ворага. У гэты
перыяд партызаны правялі другі этап "рэйкавай
вайны" пад кодавай назвай "Канцэрт".
Ён пачаўся 19 верасня і працягваўся да
пачатку лістапада 1943 г. Паводле афіцыйных
звестак, у выніку аперацыі было падарвана
90126 рэек, пушчаны пад адхон 1 041 варожы
эшалон, узарваны 72 чыгуначныя масты, 432
масты на шашэйных і грунтавых дарогах,
знішчаны 23 самалёты, 83 танкі, 6 танкетак,
29 бронемашын, 2 017 аўтамашын. Прапускная
здольнасць чыгунак гітлераўцаў скарацілася
на 40%, што сур'ёзна паўплывала на забеспячэнне
варожых войск і перакідку рэзерваў, перашкодзіла
арганізацыі адыходу і вывазу нарабаваных
рэчаў.
Дапамогу
Чырвонай Арміі ў вызваленні роднай зямлі
аказала і грамадзянскае насельніцтва.
Мясцовыя жыхары прымалі ўдзел у разбурэнні
шляхоў адступлення ворага, прадстаўлялі
савецкім воінам разведвальныя звесткі,
указвалі замініраваныя шляхі, варожыя
засады. Пасля вызвалення працавалі на
рамонце дарог, будаўніцтве мастоў. Так,
у Гомельскай вобласці штодзень працавалі
на рамонце дарог каля 20 тыс. чалавек. Да
1 чэрвеня 1944 г. у вызваленых раёнах рэспублікі
інжынернымі часцямі Чырвонай Арміі з
дапамогай мясцовага насельніцтва было
пабудавана 100 чыгуначных мастоў, 554 масты
на шашэйных і грунтавых дарогах, адноўлены
два буйныя масты цераз Сож у Гомелі і
Днепр у Рэчыцы.
3 восені
1943 і на пачатак 1944 г. з вызваленых раёнаў
у Чырвоную Армію было мабілізавана больш
за 100 тыс. чалавек. Больш за 45 тыс. партызан
уступілі ў рады Чырвонай Арміі са сваёй
зброяй.
21 лютага
1944 г. 3-я армія 1-га Беларускага фронту
(17 лютага Беларускі фронт быў перайменаваны
ў 1-ы Беларускі) пры падтрымцы 50-й арміі
з поўначы пачала наступленне ў раёне
Рагачова, фарсіравала Днепр і ноччу 24
лютага штурмам авалодала Рагачовам, прасунулася
на поўнач ад яго да ракі Друць. За пяць
дзён наступлення савецкія войскі нанеслі
сур'ёзнае паражэнне 9-й нямецкай арміі,
але і самі панеслі вялікія страты. Загінулі
7164 і паранены 24 113 салдат і афіцэраў.
Аднак войскі
Чырвонай Арміі восенню 1943 і зімой 1944 г.
не змаглі выканаць тыя задачы, якія ставіла
перад імі Вярхоўнае Галоўнакамандаванне.
Асноўнай прычынай няўдач, як прызнаваў
Генеральны штаб і як было ўстаноўлена
спецыялынай камісіяй Дзяржаўнага камітэта
абароны, з'явілася нездавальняючае кіраўніцтва
з боку камандавання франтоў, грубыя парушэнні
некаторымі камандзірамі і штабамі правіл
арганізацыі, забеспячэння і вядзення
наступлення. Не заўсёды рацыянальна ствараліся
групоўкі войск. Былі сур'ёзныя пралікі
ў выкарыстанні танкаў і арганізацыі разведкі.
У выніку савецкія войскі неслі цяжкія
страты і марудна прасоўваліся наперад.
І ўсё ж,
нягледзячы на асобныя няўдачы, наступленне
Чырвонай Арміі восенню і зімой 1943 — 1944
гг. у Беларусі мела важнае значэнне для
далейшага ходу ўсёй Вялікай Айчыннай
вайны. Савецкія войскі нанеслі гітлераўцам
вялікія страты, вызвалілі поўнасцю ці
часткова 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36
раённых цэнтраў і два абласныя — Гомель
і Мазыр. Чырвоная Армія замацавалася
на пазіцыях, з якіх летам 1944 г. пачалася
славутая беларуская наступальная аперацыя
"Баграціён".
2 Аперацыя "Баграціён"
Гэту гучную
і слаўную назву атрымала Беларуская наступальная
аперацыя (23.06.—29.08) — адна з буйнейшых
пераможных стратэгічных наступальных
аперацый Чырвонай Арміі ў 1944г.
Пасля ўпартых
наступальных зімова-вясенніх баёў ва
ўсходняй Беларусі становішча ваюючых
бакоў на цэнтральным участку савецка-германскага
фронту часова стабілізавалася.
К зыходу
22 чэрвеня лінія фронту праходзіла на
ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва,
Бабруйска і далей па рацэ Прыпяць да Ковеля.
Савецкім войскам тут супрацьстаяла найбольш
моцная групоўка вермахта: правафланговыя
злучэнні 16-й арміі групы армій "Поўнач",
група армій "Цэнтр" у складзе 3-й
танкавай, 4-й, 9-й і 2-й палявых армій, а таксама
левафланговыя злучэнні 4-й танкавай арміі,
якая ўваходзіла ў групу армій "Паўночная
Украіна", — усяго 63 дывізіі і 3 брыгады.
Гэтыя злучэнні налічвалі ў сваім складзе
1,2 млн. чалавек, больш за 9,5 тыс. гармат
і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат,
каля 1 350 самалётаў.
Выгадныя
ўмовы мясцовасці — вялікая колькасць
рэк, азёр, балот і лясных масіваў —дазвалялі
гітлераўскаму камандаванню стварыць
тут моцную сістэму абароны. Нямецкія
войскі занялі загадзя падрыхтаваную
глыбокаэшаланіраваную абарону, якая
абапіралася на развітую сістэму ўмацаванняў.
Гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск,
Барысаў і Мінск спецыялыным загадам Гітлера
№ 11 ад 8 сакавіка 1944 г. былі аб'яўлены ўмацаванымі
раёнамі-крэпасцямі, якія павінны былі
ўтрымліваць прызначаныя фюрэрам каменданты
нават пры поўным акружэнні. Толькі сам
Гітлер па хадайніцтву камандуючага групы
армій мог даць загад пакінуць умацаваны
раён-крэпасць.
Усё гэта
стварала вялікія цяжкасці для буйнамаштабнага
наступлення савецкіх войск. І тым не менш
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання
яшчэ вясной 1944 г. вызначыла: напрамкам
галоўнага ўдару летняй кампаніі будзе
Беларусь. Гэта рашэнне дыктавалася дзвюма
галоўнымі абставінамі. Па-першае, вызваленне
Беларусі адкрывала найкарацейшы шлях
у Германію. Па-другое, улічвалася тое,
што праціўнік не чакаў рашаючага ўдару
на гэтым участку, паколькі характар мясцовасці,
паводле разлікаў гітлераўскіх стратэгаў,
перашкодзіць масіраванаму прымяненню
танкаў.
Вызваленне
Беларусі і выхад да дзяржаўнай мяжы СССР,
на думку савецкага камандавання, павінны
былі садзейнічаць далейшаму разгрому
ворага на захадзе Украіны, у Прыбалтыцы
і Усходняй Прусіі, а таксама поспеху дэсантнай
аперацыі саюзнікаў у Францыі.
Пры вызначэнні
напрамку галоўнага ўдару ўлічваліся
ўсё больш узрастаючая баявая моц Чырвонай
Арміі, наяўнасць буйных рэзерваў, якія
дазвалялі стварыць значную перавагу
над ворагам, асабліва ў авіяцыі, артылерыі,
танках, і выгадная канфігурацыя фронту.
Савецкія войскі ахоплівалі флангі групоўкі
ворага. Важнае значэнне мела і наяўнасць
у тыле ворага буйных сіл беларускіх партызан,
якія здольны былі аказаць вялікую дапамогу
Чырвонай Арміі, а таксама спрыяльных
умоў для скрытага сканцэнтравання неабходнай
для правядзення аперацыі вялікай колькасці
войск, дасягнуць стратэгічнай раптоўнасці.
Усё гэта
вызначыла асноўныя мэты аперацыі: умела
канцэнтруючы войскі на напрамках галоўных
удараў, рассекчы абарону праціўніка ў
некалькіх месцах, затым акружыць i знішчыць
войскі яго асноўных груповак. Былі праведзены
арганізацыйныя мерапрыемствы. Паводле
рашэння Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г.,
Заходні фронт быў падзелены на 2-і і 3-і
Беларускія франты. Праведзена перагрупоўка
армій і рэзерваў Стаўкі ВГК на гэтым напрамку.
Для правядзення
Беларускай аперацыі прыцягваліся сілы
чатырох франтоў: 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы
генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-га Беларускага
(камандуючы генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня
генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), 2-га Беларускага
(камандуючы генерал-палкоўнік, з 28 ліпеня
генерал арміі Г.Ф.Захараў) і 1-га Беларускага
(камандуючы генерал арміі, з 29 чэрвеня
маршал К.К.Ракасоўскі), авіяцыя далёкага
дзеяння і Дняпроўская ваенная флатылія.
Яны мелі 2 400 тыс. чалавек, больш за 36 тыс.
гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных
гармат, 5 300 баявых самалётаў.
Трэба адзначыць,
што першапачаткова аперацыі франтоў
планаваліся на глыбіню 70—160 км. Пры пастаноўцы
такіх параўнальна абмежаваных задач,
відаць, улічвалася беспаспяховасць наступальных
аперацый Заходняга фронту ў восеньска-зімовай
кампаніі 1943—1944 гг. У далейшым, калі наступленне
набывала ўсё большы поспех, планы франтоў
былі ўдакладнены.
Планам
аперацыі "Баграціён" прадугледжваліся
таксама актыўныя дзеянні беларускіх
партызан, мелася на ўвазе цеснае іх узаемадзеянне
з войскамі Чырвонай Арміі. Удзел партызан
Беларусі ў аперацыі разглядаўся Стаўкай
ВГК як фактар не толькі палітычнага, але
і аператыўна-стратэгічнага значэння.
Беларускі
штаб партызанскага руху (БШПР) (начальнік
штаба П.З.Калінін) загадзя вызначыў задачы
па аказанні ўсямернай дапамогі Чырвонай
Арміі. Найважнейшымі з іх былі нанясенне
ўдараў па тылах групы армій "Цэнтр",
дэзарганізацыя работы транспарту, сувязі,
сістэмы забеспячэння, адцягванне як мага
большай колькасці сіл ворага на ахову
ваенных аб'ектаў, скоўванне яго аператыўных
рэзерваў, правядзенне разведкі, блакіраванне
і разгром асобных гарнізонаў і ўмацаваных
пунктаў, захоп і ўтрыманне перапраў і
г.д.
Для паляпшэння
аператыўнага кіраўніцтва баявымі дзеяннямі
партызанскіх фарміраванняў, іх каардынацыі
з дзеяннямі армейскіх часцей былі створаны
і прыкамандзіраваны да ваенных саветаў
франтоў аператыўныя групы БШПР, якім
падпарадкоўваліся ўсе партызанскія атрады
і брыгады, што дыслацыраваліся на адпаведных
аператыўных напрамках франтоў.
Беларускія
партызаны сваімі актыўнымі дзеяннямі
трымалі гітлераўцаў у пастаянным напружанні.
Захопнікі былі вымушаны праводзіць супраць
іх карныя аперацыі, ахоўваць кожны кіламетр
чыгунак і шашэйных дарог, кожны аб'ект,
які меў ваеннае значэнне. На гэта адцягвалася
вялікая колькасць ахоўных і вайсковых
часцей. Агульная іх лічба з улікам спецыяльных
паліцэйскіх фарміраванняў, якія не ўваходзілі
ў склад ахоўных дывізій, летам 1944г. складала
18 дывізій.
Найбуйнейшай
акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі
да аперацыі "Баграціён" стаў трэці
этап "рэйкавай вайны". У ноч з 19 на
20 чэрвеня 1944 г. партызаны нанеслі магутны
ўдар па чыгуначных камунікацыях ворага
на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі.
Яны падарвалі 40 775 рэек, паралізавалі
рух на важнейшых чыгунках. Працягваючы
ўдары ўжо ў перыяд паспяховага наступлення
Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня
падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек. Адступаючы
пад ударамі Чырвонай Арміі, немцы не маглі
скарыстаць чыгуначны транспарт у неабходным
аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так
і для эвакуацыі сваіх тылоў.
Трэці этап
"рэйкавай вайны" з'яўляецца класічным
прыкладам аператыўна-тактычнага ўзаемадзеяння
партызан з Чырвонай Арміяй, аперацыяй
унікальнай па сваіх маштабах, выніках
і ступені ўзаемадзеяння. Такая аперацыя
была праведзена ўпершыню.
За дзень
да пачатку аперацыі ў палосах наступлення
дывізій першага эшалона перадавыя батальёны
правялі разведку боем. Найбольшы поспех
быў дасягнуты на 1-м Прыбалтыйскім фронце.
Тут падраздзяленні пры падтрымцы танкаў,
артылерыі і авіяцыі пад канец дня 22 чэрвеня
паглыбіліся на 6—8 км і, па сутнасці, прарвалі
першую лінію абароны гітлераўцаў. На
аршанскім напрамку ў паласе 3-га Беларускага
фронту перадавыя батальёны сустрэлі
ўпартае супраціўленне ворага і поспеху
не мелі. Паводле сведчання ўзятага пазней
у палон камандзіра 206-й пяхотнай дывізіі
генерал-лейтэнанта А.Хітэра, германскае
камандаванне прыняло разведку боем за
чарговае няўдалае наступленне савецкіх
войск. Гэта быў яшчэ адзін пралік гітлераўцаў,
удар на наступны дзень асноўных сіл нашых
войск аказаўся для іх яшчэ больш нечаканым
і ашаламляльным.
І вось наступіў
доўгачаканы дзень у жыцці беларускага
народа. 23 чэрвеня 1944 г. галоўныя сілы 1-га
Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Беларускіх
франтоў пасля магутнай артылерыйскай
і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне
на віцебскім, аршанскім і магілёўскім
напрамках. На наступны дзень на бабруйскім
напрамку абрушылі ўдары па праціўніку
войскі 1-га Беларускага фронту.
Найбольш
упартыя баі разгарнуліся пад Віцебскам
і Оршай, якія гітлераўцы ператварылі
ў магутныя вузлы супраціўлення. Утрыманню
гэтых гарадоў нямецкае камандаванне
надавала асаблівае значэнне, паколькі
Віцебск прыкрываў шлях у Прыбалтыку,
а праз Оршу ішлі карацейшыя дарогі да
Мінска.
У выніку
паспяховых баёў абодва флангі віцебскай
групоўкі ворага былі разгромлены. 25 чэрвеня
войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага і
39-й 3-га Беларускага франтоў злучыліся
на захадзе ад Віцебска, завяршыўшы яе
акружэнне.
У выніку
актыўных, зладжаных дзеянняў савецкіх
войск Віцебскі "кацёл" быў рассечаны
на часткі. 26 чэрвеня ў ім ужо былі тры
ізаляваныя групы: адна ў раёне Віцебска,
другая на паўднёвым захадзе ад горада,
трэцяя на захадзе.
У гадзіну
ночы 26 чэрвеня 145-я дывізія 43-й арміі 1-га
Прыбалтыйскага фронту настолькі імкліва
ўварвалася ў Віцебск, што фашысты не паспелі
ўзарваць ні чыгуначную станцыю, ні масты
цераз Заходнюю Дзвіну. Па іх галоўныя
сілы дывізіі пераправіліся ва ўсходнюю
частку горада і да сярэдзіны дня разам
са злучэннямі 39-й арміі 3-га Беларускага
фронту ачысцілі Віцебск ад праціўніка.
Рэшткі гітлераўскай 206-й пяхотнай дывізіі
здаліся ў палон.
Спалены,
разбураны Віцебск быў амаль пустым. За
тры гады акупацыі фашысты знішчылі больш
за 50 тыс. жыхароў горада і 20 тыс. вывезлі
на работы ў Германію.
На працягу
дня і ночы 27 чэрвеня савецкія войскі пры
актыўнай падтрымцы авіяцыі сціскалі
кальцо вакол варожай групоўкі, якая налічвала
больш за пяць дывізій і шмат дробных падраздзяленняў.
Яе вайсковыя часці перамяшаліся, афіцэры
згубілі кантроль над падначаленымі. Пасля
няўдалых спроб вырвацца з "катла"
арганізаванае супраціўленне фактычна
спынілася. Адны падраздзяленні здаваліся
ў палон, іншыя разбегліся па лясах і балотах,
з імі вялі барацьбу партызаны.
За шэсць
дзён баёў вораг страціў 20 тыс. салдат
і афіцэраў забітымі, больш за 10 тыс. былі
ўзяты ў палон. У ліку палонных аказаліся
камандзір 53-га армейскага корпуса генерал-палкоўнік
Ф.Гальвітцэр, начальнік штаба гэтага
корпуса палкоўнік Шміт, камандзір 206-й
пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант А.Хітэр,
камандзір 197-й пяхотнай дывізіі палкоўнік
Прой і інш.
25 чэрвеня
быў вызвалены Багушэўск. Авалоданне ім
мела вялікае аператыўнае значэнне: дазваляла
паскорыць увод у прарыў конна-механізаванай
групы пад камандаваннем генерал-лейтэнанта
М.С.Аслікоўскага і 5-й гвардзейскай танкавай
арміі маршала бронетанкавых войск П.А.Ротмістрава.
Усяго ў прарыў уводзілася да 1 000 танкаў
і самаходных гармат. Ужо 26 чэрвеня конна-механізаваная
група выйшла да Сянно, а 5-я гвардзейская
танкавая армія на аўтамагістраль Масква—Мінск
і чыгунку Орша—Мінск у раёне Талачына
ў абыход буйной групоўкі ворага, якая
працягвала ўтрымліваць раён Оршы.
Баі за Оршу
працягваліся ўсю ноч з 26 на 27 чэрвеня
і к 4 гадзінам раніцы часці 36-га гвардзейскага
стралковага корпуса 11-й арміі і 71-га стралковага
корпуса 31 -й арміі пасля жорсткіх вулічных
баёў авалодалі горадам. Вялікі ўклад
у разгром гэтай варожай групоўкі ўнесла
1-я паветраная армія пад камандаваннем
генерал-лейтэнанта авіяцыі М.М.Громава,
лётчыкі якой толькі за 26 чэрвеня зрабілі
620 самалёта-вылетаў.
У ходзе
баёў на подступах да Оршы і ў самім горадзе
гітлераўцы страцілі забітымі і параненымі
каля 20 тыс. салдат і афіцэраў, 1 700 было
ўзята ў палон.
24 чэрвеня
войскі 1-га Беларускага фронту перайшлі
ў наступленне дзвюма ўдарнымі групамі.
У 6 гадзін раніцы з плацдарма ў раёне Рагачова—
Жлобіна рушылі на пазіцыі праціўніка
3-я і 48-я арміі (камандуючыя генерал-лейтэнанты
А.В.Гарбатаў і П.Л.Раманенка). За першы
дзень баёў яны змаглі захапіць толькі
першую і другую траншэі. Вораг упарта
супраціўляўся. Неаднаразова пераходзіў
у контратакі. На працягу першых двух дзён
кровапралітных баёў савецкія воіны здолелі
прарваць толькі першую паласу абароны
гітлераўцаў і прасунуцца на 8 кіламетраў.
Больш паспяхова
разгортваліся падзеі ў паўднёвай ударнай
групоўцы, якую складалі 65-я і 28-я арміі
(камандуючыя генерал-палкоўнік П.І.Батаў
і генерал-лейтэнант А.А.Лучынскі). Войскі
65-й арміі ў першы дзень наступлення прарвалі
абарону праціўніка на фронце да 30 км і
ў глыбіню да 10 км. У прарыў быў уведзены
1-ы гвардзейскі танкавы корпус (камандзір
генерал-маёр М.Ф.Паноў), які паглыбіў прарыў
да 20 км. На другі дзень у бітву на стыку
65-й і 28-й армій рушыла конна-механізаваная
група (камандзір генерал-лейтэнант І.А.Пліеў).
Цяжкія
баі ішлі пад Парычамі. 25 чэрвеня немцы
чатыры разы пераходзілі ў контратакі
буйнымі сіламі пяхоты пры падтрымцы танкаў
і штурмавых гармат. Ударамі з некалькіх
напрамкаў савецкія войскі рассеклі баявыя
парадкі ворага, разграмілі 41-ы танкавы
корпус праціўніка і 26 чэрвеня апоўдні
штурмам авалодалі Парычамі. Шлях на Бабруйск
быў адкрыты.
На трэці
дзень наступлення 1-ы гвардзейскі танкавы
корпус выйшаў на подступы да Бабруйска
з паўднёвага ўсходу.
Да канца
дня 26 чэрвеня 9-ы танкавы корпус (камандзір
генерал-маёр Б.С.Бахараў) прасунуўся на
50 км і выйшаў да Бабруйска з усходу, а
27 чэрвеня злучыўся з часцямі 1-га гвардзейскага
танкавага корпуса і завяршыў у Бабруйску
і на паўднёвым захадзе ад яго акружэнне
6 дывізій і асобных часцей 9-й нямецкай
арміі, якая налічвала да 40 тыс. салдат
і афіцэраў і мела вялікую колькасць узбраення
і ваеннай тэхнікі.
У другой
палове дня 27 чэрвеня часці 1-га гвардзейскага
танкавага корпуса без разведкі пайшлі
ў атаку на горад з боку Яловік і Мінскай
шашы, але поспеху не мелі, страцілі пры
гэтым 27 танкаў.
Услед за
танкамі 3-я і 28-я арміі высунуліся на знешні,
а 48-я і 65-я на ўнутраны франты акружэння
Бабруйскай групоўкі.
Гiтлераўцы
рабілі адчайныя спробы вырвацца з "катла".
У раёне Цітаўкі (усходняя ўскраіна Бабруйска)
27—28 чэрвеня яны правялі да 15 атак, імкнучыся
прарвацца на поўнач.
Важную
ролю ў разгроме гэтай групоўкі ворага
адыгралі лётчыкі 16-й паветранай арміі
(камандуючы генерал-лейтэнант авіяцыі
С.І.Рудэнка). Калі гітлераўцы сканцэнтравалі
вялікія сілы пяхоты і тэхнікі ў раёне
Дубаўкі каля Бабруйска, каб прарвацца
на поўнач, і такая магчымасць была зусім
рэальнай, па загаду камандуючага фронтам
у паветра падняліся 526 самалётаў. За паўтары
гадзіны лётчыкі скінулі на ворага больш
за 11 300 бомбаў, выпусцілі 572 рэактыўныя
снарады і больш за 40 тыс. снарадаў з авіяцыйных
пушак. Раён атак авіяцыі ўяўляў сабой
вялізныя могілкі варожых салдат і афіцэраў
і знявечанай ваеннай тэхнікі.
За два дні
баёў, 27 і 28 чэрвеня, савецкія войскі знішчылі
больш за 10 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка,
да 6 тыс. узялі ў палон. Групоўка ворага
на паўднёвым усходзе ад Бабруйска была
ліквідавана.
Адначасова
ішлі жорсткія баі за Бабруйск. Гарнізон
горада ведаў пра лёс групоўкі ў раёне
Дубаўкі і самым разумным для яго было
б здацца. Але абаронай кіраваў камендант
Бабруйска і бабруйскага ўмацаванага
раёна генерал-маёр Гаман — "надзейны
салдат фюрэра", кат, на сумленні якога
былі тысячы расстраляных, закатаваных
савецкіх грамадзян. Ён не хацеў здавацца,
бо добра разумеў, які лёс якога напаткае.
Гарнізон,
які налічваў больш за 10 тыс. салдат і афіцэраў,
папоўніўся рэшткамі разгромленага 41-га
танкавага корпуса, што прарваліся ў горад
на чале з камандзірам генерал-лейтэнантам
Гофмайстэрам, і 35-га армейскага корпуса
(камандзір генерал-лейтэнант фон Лютцаў).
Тут укрыліся таксама 20-я танкавая і 18-я
зенітная дывізіі і іншыя часці. Вакол
горада была пабудавана моцная кругавая
абарона.
Усю ноч
на 28 чэрвеня і дзень 29 чэрвеня на ўскраінах
Бабруйска ішлі ўпартыя баі. Ноччу гітлераўцы
зрабілі спробу прарвацца з горада на
паўночны захад. Пусціўшы ўперад ударныя
штурмавыя афіцэрскія батальёны, гітлераўцы
агульнай колькасцю да 15 тыс. чалавек пры
падтрымцы 30 танкаў і 12 штурмавых гармат
атакавалі пазіцыі 356-й стралковай дывізіі.
У начной цемры завязаліся рукапашныя
схваткі. Але прарвацца гітлераўцам не
ўдалося. У 2 гадзіны пасля другой, яшчэ
больш лютай атакі, яны змаглі ўклініцца
ў абарону дывізіі. Аднак масіраваным
агнём артылерыі і гэта атака была адбіта.
Усё ж, нягледзячы
на шчыльнае кальцо акружэння, каля 5 тыс.
чалавек на чале з камандзірам 41-га танкавага
корпуса Гофмайстэрам і камендантам бабруйскага
ўмацаванага раёна Гаманам удалося вырвацца
з акружэння. Але яны былі зноў акружаны
часцямі 365-й дывізіі і 1-й гвардзейскай
мотастралковай брыгадай 1-га гвардзейскага
танкавага корпуса на паўднёвым усходзе
ад Сычкава і Свіслачы і знішчаны ці ўзяты
ў палон. У палон трапілі Гофмайстэр і
Гаман. (На судовым працэсе ў Бранску ў
1946 г. Гаман за свае злачынствы быў прыгавораны
да пакарання смерцю і павешаны.)
Раніцай
29 чэрвеня пачаўся апошні штурм Бабруйска,
у выніку якога злучэнні 65-й і 48-й армій
авалодалі горадам.
У акружэнні
і знішчэнні бабруйскай групоўкі ворага
актыўны ўдзел брала Дняпроўская ваенная
флатылія (камандзір капітан 1-га рангу
В.В.Грыгор'еў).
У Бабруйскім
"катле" была ліквідавана варожая
групоўка колькасцю больш за 6 дывізій
9-й нямецкай палявой арміі. Гiтлераўцы
страцілі 50 тыс. чалавек забітымі, у палон
трапіла 23 680 салдат і афіцэраў, падбіта
і захоплена 366 танкаў, больш за 5 тыс. гармат
і мінамётаў, каля 16 тыс. аўтамашын і іншая
ваенная тэхніка.
У выніку
акружэння і разгрому бабруйскай групоўкі
ворага моцная абарона праціўніка на паўднёвым
флангу "беларускага балкона" была
зламана, і савецкія войскі прасунуліся
да 110 км. Гэта дазволіла развіць імклівае
наступленне на Мінск і Баранавічы.
У той час,
калі завяршаўся разгром фашысцкай групоўкі
ў Бабруйску, галоўныя сілы 1-га Беларускага
фронту працягвалі наступленне на Асіповічы
і Слуцк. 28 чэрвеня былі вызвалены Старыя
Дарогі, а 30 чэрвеня — Слуцк. Гэта адкрывала
шлях конна-механізаванай групе для рэйду
ў глыбокі тыл праціўніка. 2 ліпеня савецкія
войскі пры падтрымцы партызан авалодалі
Стоўбцамі, Гарадзеяй і Нясвіжам і перарэзалі
камунікацыі мінскай групоўкі праціўніка
на Баранавічы, Лунінец і Брэст.
Перадавыя
атрады 69-й і 37-й гвардзейскай стралковых
дывізій 65-й арміі да ночы 27 чэрвеня дасягнулі
Асіповіч і з ходу атакавалі гітлераўскія
часці. 28 чэрвеня варожыя войскі былі выбіты
з горада. 3 вызваленнем Асіповіч адчыніліся
"вароты" на Баранавічы і Мінск.
У тыя дні,
калі ішлі баі пад Віцебскам, Оршай, Бабруйскам,
войскі 2-га Беларускага фронту наносілі
ўдары па цэнтральнаму ўчастку Беларускага
выступу. Яны павінны былі скаваць злучэнні
4-й нямецкай армii ў вяршыні выступу, не
даць ворагу магчымасці планамерна адыходзіць
на магілёўска-мінскім напрамку, разграміць
іх і тым самым забяспечыць паспяховы
манеўр войск 3-га i 1-га Беларускіх франтоу
па абыходу i акружэнню асноỳных сіл групы
армій "Цэнтр" на ўсход ад Мінска.
26 чэрвеня
злучэнні 49-й і 50-й армій (камандуючыя генерал-лейтэнанты
І.У.Грышын, І.В.Болдзін) пры актыўнай падтрымцы
авіяцыі фарсіравалі Днепр. Увечары 27
чэрвеня выйшлі да Магілёва і замкнулі
вакол яго кальцо акружэння. У "катле"
апынуліся 12-я пяхотная дывізія, 632-і ахоўны
полк, 49-ы ахоўны батальён і іншыя часці
4-й арміі. Цяжкі, кровапралітны бой працягваўся
ўсю ноч. На досвітку гітлераўцы пры падтрымцы
20 танкаў і штурмавых гармат зрабілі спробу
вырвацца з акружэння, але поспеху не мелі.
28 чэрвеня Магілёў быў поўнасцю ачышчаны
ад фашыстаў. Гiлераўцы страцілі 6 тыс.
салдат і афіцэраў забітымі і каля 3 400
палоннымі. Трапілі ў палон таксама камандзір
12-й пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант
Бамлер са сваім штабам і камендант Магілёўскага
ўмацаванага раёна генерал-маёр фон Эрдмансдорф.
(Фон Эрдмансдорф на судовым працэсе ў
Мінску ў 1946 г. як ваенны злачынца быў прыгавораны
да пакарання смерцю праз павешанне.)
Жахлівую
карціну ўбачылі савецкія воіны ў Магілёве.
Горад быў амаль поўнасцю разбураны. За
перыяд акупацыі фашысты знішчылі тут
больш за 70 тыс. ваеннапалонных, 10 тыс.
чалавек мясцовага насельніцтва і вывезлі
на катаргу 2 тыс. магіляўчан. Са 112 тыс.
жыхароў даваеннага Магілёва ў час вызвалення
ў горадзе пражывала толькі 10 120 чалавек.
Як і ў дні
гераічнай абароны Магілёва ў ліпені 1941
г., савецкія войскі пры яго вызваленні,
паказалі ўзоры адвагі. За гераізм і мужнасць,
праяўленыя пры вызваленні Магілёва, 28
салдат і афіцэраў былі ўдастоены звання
Героя Савецкага Саюза, а ўсяго за фарсіраванне
Дняпра на поўначы і поўдні ад Магілёва
і вызваленне горада гэта званне атрымалі
92 воіны 2-га Беларускага фронту.
Войскі
2-га Беларускага фронту, праследуючы ворага,
выйшлі ў міжрэчча Друці і Дняпра. Сваімі
актыўнымі дзеяннямі яны надзейна скавалі
галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі з фронту
і пазбавілі яе магчымасці планамерна
адысці, што было вельмі важна, паколькі
1-ы і 3-і Беларускія франты абыходзілі
з флангаў гітлераўскую групоўку, каб
акружыць і знішчыць яе.
Такім чынам,
за шэсць дзён наступлення, з 23 па 28 чэрвеня
1944 г, пад ударам чатырох франтоў магутная
варожая абарона на велізарнай прасторы
паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю была
зламана. Былі вызвалены сотні населеных
пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша,
Магілёў, Бабруйск. Цяпер перад савецкімі
войскамі стаяла задача шляхам фланговых
ахопаў з раёнаў Барысава і Асіповіч на
Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя
сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала
на захад, і вызваліць сталіцу Беларусі.
Войскі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў
без прамаруджвання распачалі выкананне
гэтых задач.
Тым часам
1-ы Прыбалтыйскі фронт працягваў наступленне
ў напрамку Полацка і Глыбокага. У выніку
актыўных баявых дзеянняў войскі 4-й ударнай
арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.Ф.Малышаў)
і правафланговых злучэнняў 6-й гвардзейскай
арміі (камандуючы генерал-палкоўнік І.М.Чысцякоў),
пераадольваючы ўпартае супраціўленне
гітлераўцаў, 4 ліпеня вызвалілі Полацк.
Войскі
1-га Прыбалтыйскага фронту на працягу
29 чэрвеня — 4 ліпеня прасунуліся на 120
км на захад, выйшлі на подступы да Літвы
з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад адной
групы армій "Цэнтр" і "Поўнач".
Нямецкае
камандаванне разумела сітуацыю, якая
склалася, і рабіла адчайныя спробы спыніць
наступленне Чырвонай Арміі, утрымаць
Мінск, што дазволіла б прыняць захады
па вываду з акружэння рэшткаў 18 дывізій,
якія рухаліся лясамі з усходу ў напрамку
беларускай сталіцы. Для гэтага гітлераўцам
былі патрэбны буйныя рэзервы. Але такіх
рэзерваў у Беларусі гітлераўцы не мелі,
а часу для іх перадыслакацыі з іншых франтоў
і разгортвання не было. У раёне Мінска
абараняліся рэшткі 25-й, 78-й, 256-й і 260-й пяхотных,
5-й танкавай дывізій, а таксама перакінутыя
з Польшчы 2-і, 24-ы, 25-ы і 26-ы паліцэйскія
палкі СС і розныя спецыяльныя падраздзяленні.
Самае моцнае
супраціўленне ворага на мінскім напрамку
савецкія войскі сустрэлі на рубяжы па
рацэ Бярэзіна, асабліва ў раёне Барысава,
Нова-Барысава і Зембіна.
Хуткаму прасоўванню
механізаваных злучэнняў 3-га Беларускага
фронту садзейнічала баявая дапамога
партызан. Яны скавалі рэзерв нямецкага
камандавання — 391 -ю, 201 -ю, 221 -ю ахоўныя
дывізіі, якія вымушаны былі весці зацяжныя
баі з народнымі мсціўцамі, раскідаўшы
свае часці па вялікай тэрыторыі. Спробы
гітлераўскага камандавання арганізаваць
сіламі гэтых дывізій контрудар праваліліся.
Яны не паспявалі сканцэнтравацца на пэўных
напрамках і знішчаліся па частках войскамі
Чырвонай Арміі.
Камандуючы
3-м Беларускім фронтам І.Д.Чарняхоўскі
29 чэрвеня аддаў загад камандуючаму 5-й
гвардзейскай танкавай арміяй маршалу
бронетанкавых войск П.А.Ротмістраву энергічна
развіваць наступленне ў паласе аўтастрады
Масква—Мінск і авалодаць Мінскам к зыходу
2 ліпеня 1944 г..
Пасля вызвалення
Барысава часці арміі з баямі хутка ішлі
наперад уздоўж Маскоўскай шашы на Мінск.
Аднак 2 ліпеня на рубяжы Жодзіна—Смалявічы
яны атрымалі загад нанесці ўдар па праціўніку,
які абараняў паўночныя і паўночна-заходнія
подступы да Мінска, і ісці на Вільнюс.
Напрыканцы дня танкавыя карпусы 5-й гвардзейскай
танкавай арміі выйшлі на Лагойскую шашу.
Пад Астрашыцкім Гарадком завязаўся цяжкі
бой, у выніку якога гэты населены пункт
быў вызвалены. Апошняя перашкода на шляху
да Мінска была ліквідавана.
Перадавыя
атрады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса
(камандзір генерал-маёр І.А.Воўчанка)
2 ліпеня распачалі баі на паўночнай ускраіне
Мінска, а 29-ы гвардзейскі танкавы корпус
(камандзір генерал-маёр Я.І.Фаміных) прасунуўся
ў раён Заслаўя, дзе перарэзаў аўтамабільную
дарогу, якая вяла ад Мінска на Маладзечна.
2-і гвардзейскі
танкавы корпус перайшоў у рашучае наступленне
26 чэрвеня 1944 г. Усяго ў корпусе налічваліся
11 132 салдаты і афіцэры, 252 танкі і самаходныя
артылерыйскія ўстаноўкі (САУ), 112 гармат
і мінамётаў. Высокія баявыя магчымасці
корпуса дазволілі вырашаць складаныя
баявыя задачы ў аператыўнай глыбіне тылу
праціўніка, у адрыве ад стралковых дывізій.
Пасля фарсіравання
Бярэзіны каля вёскі Чарняўка брыгады
корпуса павялі наступленне на Мінск па
цяжкадаступных балоцістых мясцінах праз
партызанскую зону. Усе дарогі тут былі
завалены, перакопаны канавамі, масты
разбураны. Вялікую неацэнную дапамогу
танкістам аказалі партызаны брыгад імя
М.А.Шчорса, 1-й Мінскай і мясцовыя жыхары.
К вечару
2 ліпеня корпус выйшаў на подступы да
Мінска: на рубеж Каралёў Стан—Жукаў Луг—Юхнаўка—Гарадзішча—
У 3 гадзіны
ночы 3 ліпеня танкісты корпуса завязалі
баі ўжо на ўскраіне Мінска. Не сустрэўшы
арганізаванага супраціўлення ворага
па Маскоўскай шашы, яны прарваліся па
Савецкай вуліцы (цяпер праспект Францішка
Скарыны) да цэнтра горада.
На подступах
да Мінска і ў баі ў горадзе танкісты толькі
4-й гвардзейскай танкавай брыгады знішчылі
15 танкаў, 4 штурмавыя гарматы, 52 палявыя
гарматы і мінамёты, каля 3 тыс. салдат
і афіцэраỳ ворага.
Услед за
танкістамі да горада падышлі перадавыя
часці 11-й гвардзейскай і 31-й армій.
У гэты ж
дзень упартыя баі разгарэліся на поўдзень
ад Мінска. Тут гітлераўцаў грамілі войскі
1-га Беларускага фронту: 3-я армія генерал-палкоўніка
А.В.Гарбатава, 1-ы гвардзейскі танкавы
корпус генерал-маёра М.Ф.Панова і 9-ы танкавы
корпус генерал-маёра Б.С.Бахарава. На
слуцка-баранавіцкім напрамку дзейнічалі
галоўныя сілы фронту: 48-я армія генерал-лейтэнанта
П.Л.Раманенкі, 65-я армія генерал-палкоўніка
П.І.Батава, 28-я армія генерал-лейтэнанта
А.А.Лучынскага і конна-механізаваная
група генерал-лейтэнанта І.А.Пліева.
3 ліпеня
танкісты 1-га гвардзейскага танкавага
корпуса разам з войскамі 3-га Беларускага
фронту ў 13 гадзін распачалi баі за поўнае
вызваленне Мінска ад ворага. Услед за
танкістамі да горада наблізіліся перадавыя
атрады 3-й арміі, якія выйшлі на шашу Магілёў—Мінск
і адкінулі адступаючыя нямецкія войскі
на поўдзень. 3 выхадам злучэнняў 3-га і
1-га Беларускіх франтоў да Мінска, на паўночны
захад, поўдзень і паўднёвы захад ад горада
было завершана акружэнне 4-й нямецкай
арміі і некаторых іншых часцей. У Мінскім
"катле", які знаходзіўся на ўсходзе
ад горада, апынулася 105-тысячная варожая
групоўка.
У другой
палове дня 3 ліпеня сталіца Беларусі была
поўнасцю вызвалена ад гітлераўцаў. У
ходзе баёў за горад праціўнік пацярпеў
сур'ёзнае паражэнне: немцы страцілі 53
танкі, акрамя таго, 5 танкаў былі захоплены
непашкоджанымі. Знішчана вялікая колькасць
бронетранспарцёраў, аўтамашын, забіта
і ўзята ў палон шмат варожых салдат і
афіцэраў.
Перад вачамі
воінаў-вызваліцеляў паўстала жахлівая
карціна разбуранай дашчэнту сталіцы
Беларусі. На Савецкай вуліцы ўцалела
не болей 10 будынкаў. 3 332 прадпрыемстваў
засталося толькі 19.
Некалькі
ўцалелых будынкаў аказаліся замініраванымі.
Сапёры хутка наладзілі кантакты з падпольшчыкамі
і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі
Дом урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы
Дом афіцэраў. Усяго ў горадзе было абясшкоджана
каля 3 тыс. розных мін.
3 радасцю
і захапленнем сустракалі Чырвоную Армію
жыхары Мінска. А іх у горадзе засталося
не так многа. За тры гады акупацыі фашысты
расстралялі і закатавалі больш за 120 тыс.
чалавек. Населыніцтва не хавала шчаслівых
слёз, вітаючы сваіх вызваліцеляў. "Мінск...
гэта слова гучыць сёння ў сэрцы беларуса,
як велічны гімн, як песня славы пераможнай
зброі Чырвонай Арміі", — пісаў у тыя
дні народны паэт Беларусі Якуб Колас.
Жахлівую
карціну ўбачылі савецкія воіны на ўскраіне
Мінска — у Трасцянцы. Тут пылалі гіганцкія
вогнішчы, на якіх гарэлі трупы савецкіх
людзей, перакладзеныя бярвёнамі. Так
гітлераўцы спрабавалі замесці сляды
сваіх страшэнных злачынстваў. У канцлагеры
"Трасцянец" было знішчана больш
за 206 тыс. савецкіх людзей і грамадзян
з розных краін Еўропы.
Пасля вызвалення
Мінска 31-я армія 3-га Беларускага фронту,
33-я, 49-я арміі і 38-ы стралковы корпус (камандзір
генерал-маёр А.Д.Церашкоў) 50-й арміі 2-га
Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні
з партызанамі пачалі баі па ліквідацыі
варожай групоўкі, акружанай на ўсход
ад горада.
На працягу
некалькіх дзён савецкія войскі і партызаны
пры актыўнай падтрымцы авіяцыі вялі цяжкія
баі з гітлераўцамі, якія спрабавалі вырвацца
з акружэння. Баі не спыняліся ні днём,
ні ноччу, насілі бязлітасны характар.
7—8 ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон
галоўныя сілы акружаных войск, а 9— 11
ліпеня — асобныя групы. Праціўнік страціў
больш за 70 тыс. салдат і афіцэраў забітымі
і каля 35 тыс. палоннымі. У ліку палонных
было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў
і 9 камадзіраў дывізій.
Агульныя
страты Чырвонай Арміі пры ліквідацыі
"мінскага катла" склалі 25,7 тыс. салдат
і афіцэраў.
4 ліпеня
1944 г. завяршыўся першы этап аперацыі "Баграціён"
грандыёзнай бітвы за Беларусь. У выніку
разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад
Віцебскам, Бабруйскам і Мінскам утварыўся
гіганцкі пралом да 400 км па фронту і да
500 км у глыбіню, які нямецкае камандаванне
закрыць не змагло.
Улічваючы
становішча, якое складвалася на той час,
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання
загадала 4 ліпеня працягваць імклівае
наступленне ўсімі чатырма франтамі. Пачаўся
другі этап аперацыі "Баграціён"
— барацьба за канчатковае вызваленне
Беларусі.
Ужо 4 ліпеня
войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі
на рубяжы Нарач—Смаргонь—Маладзечна—
Красная Волма. 5 ліпеня яны авалодалі
г. Маладзечна. У гэты ж дзень быў вызвалены
ад фашыстаў Валожын. Да 15 ліпеня войскі
фронту з баямі прайшлі 180—200 км на захад
і падышлі да Гродна. Ноччу 15 ліпеня да
ўсходняй ускраіны Гродна выйшлі дывізіі
50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Досвіткам
16 ліпеня ў ходзе начнога бою войскі гэтых
франтоў авалодалі важным ўмацаваным
раёнам гітлераўцаў — горадам і крэпасцю
Гродна.
Разам з
савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе
1-й паветранай арміі самааддана змагаўся
1-ы знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў
"Нармандыя". За гераізм і мужнасць,
праяўленыя імі пры вызваленні Беларусі
і, у прыватнасці, падчас авіяцыйнага забеспячэння
фарсіравання ракі Нёман, палку было нададзена
ганаровае найменне Нёманскага.
Войскі
2-га Беларускага фронту за 12 дзён з баямі
прайшлі да 270 км, фарсіравалі рэкі Моўчадзь,
Шчару і Нёман, вызвалілі Навагрудак, Ваўкавыск.
Тэрыторыя Беларусі на гэтым напрамку
была цалкам вызвалена ад акупантаў.
Вялікія
поспехі былі дасягнуты ў паласе наступлення
1-га Беларускага фронту. 8 ліпеня войскі
48-й, 65-й і 28-й армій пры падтрымцы авіяцыі
авалодалі Баранавічамі, 10 ліпеня часці
65-й арміі ва ўзаемадзеянні з 1-м гвардзейскім
танкавым корпусам вызвалілі Слонім.
14 ліпеня
войскі 61-й арміі пры актыўнай падтрымцы
Дняпроўскай ваеннай флатыліі і партызан
штурмам авалодалі Пінскам.
Савецкія
войскі імкліва набліжаліся да дзяржаўнай
мяжы. 21 ліпеня часці 65-й арміі перасеклі
яе ў раёне Белавежскай пушчы і пачалі
вызваленне Польшчы.
Асноўныя
сілы 1-га Беларускага фронту хутка набліжаліся
да Брэста. 27 ліпеня пасля магутных удараў
артылерыі і авіяцыі войскі 28-й арміі (камандуючы
генерал-лейтэнант А.А.Лучынскі) і 70-й арміі
(камандуючы генерал-лейтэнант В.С.Папоў),
што падышла з поўдня, замкнулі кальцо
акружэння вакол Брэста. На наступны дзень
у выніку рашучага штурму горад быў узяты.
Хуткае
авалоданне Брэстам было забяспечана
выдатнымі дзеяннямі ўдарнай групоўкі
левага крыла 1-га Беларускага фронту ў
складзе 47-й, 8-й гвардзейскай і 69-й арммй
(камандуючыя генерал-лейтэнант М.І.Гусеў,
генерал-палкоўнік В.І.Чуйкоў і генерал-лейтэнант
У.Я.Калпакчы), 2-й танкавай арміі (камандуючы
генерал-палкоўнік танкавых войск С.І.Багданаў),
6-й паветранай арміі (камандуючы генерал-лейтэнант
авіяцыі Ф.П.Палынін), 7-га і 2-га гвардзейскіх
кавалерыйскіх карпусоў (камандзіры генерал-лейтэнанты
М.П.Канстанцінаў і В.В.Крукаў), 1-й арміі
Войска Польскага (камандуючы генерал-лейтэнант
З.Берлінг).
28 ліпеня
1944 г. стаў знамянальным днём у гісторыі
беларускага народа: узяццем Брэста савецкія
войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх
захопнікаў з беларускай зямлі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку паспяховага ажыццяўлення
Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён"
Чырвоная Армія вызваліла ўсю
тэрыторыю рэспублікі, большую
частку Літвы, частку Латвіі, усходнія
раёны Польшчы і падышла да мяжы Германіі.
У ходзе аперацыі савецкія войскі поўнасцю
разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады ворага,
50 дывізій страцілі больш за палову свайго
складу. Было знішчана і ўзята ў палон
больш за 500 тыс. салдат і афіцэраў. Адна
з мацнейшых варожых груповак — група
армій "Цэнтр" — фактычна перастала
існаваць.
Перамога
ў Беларусі аказала ўплыў на змяненне
становішча на іншых франтах другой сусветнай
вайны, стварыла спрыяльныя ўмовы для
разгортвання новага магутнага стратэгічнага
наступлення Чырвонай Арміі ў заходніх
абласцях Украіны, у Малдове, Прыбалтыцы,
значна аблягчыла дзеянні нашых саюзнікаў
па антыгітлераўскай кааліцыі ў Францыі.
Беларуская
наступалыная аперацыя "Баграціён"
па свайму размаху, колькасці сіл, што
ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з
буйнейшых не толькі Вялікай Айчыннай
вайны, але і ўсёй другой сусветнай вайны.
Наступленне, якое пачалося ў паласе 700
км, завяршылася на фронце каля 1 000 км.
Савецкія войскі прасунуліся на глыбіню
550—600 км. 3 абодвух бакоў з улікам рэзерваў,
якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзелынічала
больш за 4 млн. чалавек, каля 62 тыс. гармат,
больш за 7 100 самалётаў.
У барацьбе
за вызваленне Беларусі савецкія воіны
праявілі масавы гераізм і самаадданасць.
Больш за 1500 савецкіх воінаў, якія вызначыліся
ў Беларускай аперацыі, удастоены звання
Героя Савецкага Саюза; у ліпені-жніўні
баявыя ордэны і медалі атрымалі больш
за 402 тыс. салдат і афіцэраў чатырох франтоў,
якія вызвалілі тэрыторыю рэспублікі,
663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя
найменні гарадоў і рэк Беларусі.
Як сімвал
неўміручай славы савецкіх воінаў і партызан,
загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны,
узвышаецца ў Мінску на плошчы Перамогі
велічны помнік-абеліск. Перад ім гарыць
вечны агонь — напамін пра незабыўныя
подзвігі патрыётаў, якія аддалі жыццё
за Радзіму.
На 21-м кіламетры
Маскоўскай шашы ў памяць пра тыя векапомныя
дні ўзняўся Курган Славы - даніна ўдзячнасці
беларускага народа сваім вызваліцелям.
Перад Акруговым Домам афіцэраў на пастаменце
стаіць легендарны Т-34 у гонар воінаў 4-й
гвардзейскай танкавай брыгады 2-га гвардзейскага
танкавага корпуса 3-га Беларускага фронту,
фактычна гэты помнік усім танкістам,
якія вызвалялі Мінск.
Дарагой
цаной дасталося вызваленне Беларусі.
Страты войск 1-га Прыбалтыйскага, 1-га,
2-га, 3-га Беларускіх франтоў і Дняпроўскай
ваеннай флатыліі ў Беларускай наступальнай
аперацыі «Баграціён» склалі 765 815 чалавек,
у тым ліку беззваротныя — 178 507 салдат
і афіцэраў. Савецкія войскі страцілі
2957 танкаў і САУ, 822 самалёты, 2447 гармат
і мінамётаў.
Зямля беларуская
шчодра паліта крывёю сыноў і дачок усіх
народаў Савецкага Саюза. Няма ў Беларусі
такога месца, якое не было б сведкам народнага
подзвігу. І няма месца, дзе б не шанавалі
гэтыя подзвігі.
На беларускай
зямлі каля 8 500 мемарыяльных комплексаў,
помнікаў і абеліскаў і каля 5 500 брацкіх
пахаванняў з імёнамі і безыменных — тых,
хто загінуў у самыя трагічныя месяцы
1941 г., у вызваленчых баях 1943—1944 гг., у партызанскіх
атрадах і падпольных арганізацыях, падчас
вызвалення еўрапейскіх краін. Але яшчэ
да гэтай пары больш за мільён загінуўшых
на беларускай зямлі ляжаць у безыменных
магілах. Яны не шкадавалі сваёй крыві
ў імя Перамогі над фашызмам, не шкадавалі
самага дарагога — жыцця.
Вялікая
бітва за Беларусь ужо стала гісторыяй,
а гістарычная памяць — гэта напамін пра
слаўныя і трагічныя старонкі з жыцця
нашага народа. Яна дапаможа нам засцерагчыся
кары ад бяспамяцтва, не дасць забыць нашай
гісторыі і традыцый, прымножыць нашы
сілу і шчырасць, каб адданай любоўю і
пашанай аберагаць усё адвечнае і высакароднае,
што абаранілі для нас удзельнікі Вялікай
Айчыннай вайны.
1 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. - Мн., 1990.
2 Всенародная борьба в
Великой Отечественной войны: в 3 т. – Мн.,1983 – 1985. – 3 т.
3 Героические страницы
4 Жуков, Г.К. Воспоминания и размышления: в 2 т. / Г.К. Жуков. – М.: Агенство печати
новости, 1978. – Т. 2. – 390 с.
5 Нямецка–фашысцкi генацыд на Беларусі (1941-1944). – Мн., 1995.
6 Партизанские формирования
1941 – июль 1944). – Мн., 1983.
7 Туронак Ю. Беларусь пад
8 Энцыклапедыя гiсторыi
Информация о работе Вызваленне Беларусi ад нямецка–фашысцкiх захопнiкаý