Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 13:31, реферат
Реферат про исторического деятеля Беларуси, его жизнь и работу. Реферат на белорусском языке.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі
нацыянальны тэхнічны
універсітэт”
Аўтатрактарны
факультэт
РЭФЕРАТ
На тэму
“Вацлаў
Ластоўскі.Жыццё
і дзейнасць”
Мінск
2009
Вацлаў
Ластоўскі
Ён
прыйшоў на свет 8 лістапада 1883 года.
Малая радзіма Ластоўскага - Дзісеншчына,
дзе ў засценку Калесьнікаў жылі ягоныя
бацькі-арандатары. Маючы за плячыма толькі
пачатковую школу, Вацлаў здолеў шляхам
самаадукацыі здабыць бліскучыя веды
ў гуманітарных навуках, развіць свой
талент літаратара і гісторыка.
Ад
1906 году Вацлаў Ластоўскі жыў у
Вільні, быў сябрам нашай першай
палітычнай партыі - Беларускае Сацыялістычнае
Грамады.
У
1909-м ён стаў сакратаром выдаванай
у Вільні штотыднёвай беларускай газеты
"Наша Ніва". На яе старонках часта
з’яўляліся гарачыя публіцыстычныя артыкулы,
вершы і апавяданні Ластоўскага, падпісаныя
псеўданімамі Юры Верашчака і Власт. Яго
пяру належыць гістарычна-фантастычная
аповесьць "Лабірынты", якую можна
лічыць першым фантастычным творам у беларускай
літаратуры. У аповесці ідзе гаворка пра
існаванне высокаразвітай крыўскай цывілізацыі,
не менш старажытнай за антычныя.
Глыбока
перакананы, што нацыянальнае адраджэнне
немагчымае без вяртання народу праўды
пра яго мінуўшчыну, Ластоўскі грунтоўна
вывучае беларускую даўніну і ў выніку
піша "Кароткую гісторыю Беларусі",
якая ўпершыню была надрукаваная ў "Нашай
Ніве", а ў 1910 годзе выйшла асобнай кнігай.
У прадмове да яе гаварылася : "Гісторыя-
гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё
народу. I нам, каб адбудаваць сваё жыццё,
трэба пачаць з фундаменту, каб будынак
быў моцны. А фундамент у нас важны, гісторыя
наша багата: "жатва многа, а делатель
мало", як кажа Святое Пісанне. Поле
пустое, бо сыны Бацькаўшчыны нашай к чужым
у найміты пайшлі, чужыя гумны і засекі
багацяць! Працу гэтую ахвярую сыном маладой
Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і
няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю
Бацькаўшчыны ў сваёй роднай мове".
Бясспрэчнае
лідэрства ў нашай гісторыі крывічоў
і іх нашчадкаў сталася падставаю
ўзнікнення полацка-крывіцкае канцэпцыі
беларускай дзяржаўнасці і культуры. Ластоўскі
абгрунтаваў яе на ўзроўні навуковай публіцыстыкі
і мастацкай інтуіцыі. Пазней, ужо ў 20-я
гады, ён пісаў: "Крывія, Русь, Літва
- патройны вузел, трохпаверхі лябірынт,
у якім блудзіла і дагэтуль блудзіць нашае
нацыянальнае "я"... Адыходзіць удаль,
але не замірае імя "Крывія", "Крывічы".
Недзе ў мінуўшчыне, а таксама глыбока
ў народнай свядомасці жыве і пакутуе,
чакаючы дня свайго ўваскрэшання, напоўмістычнае
імя "Крывія", якому прызначана ў
гісторыі народу замкнуць круг часу, быць
ачышчальным агнём, магічным дарожным
знакам, гаючай і жывучай вадой Адраджэньня
Народу".
У
1916-1917 гады Вацлаў Ластоўскі рэдагаваў
у Вільні грамадзка-палітычную і літаратурную
газету нацыянальна-дэмакратычнага кірунку
"Гоман". Ён чынна працаваў у Беларускай
Сацыялістычнай Грамадзе, змагаючыся
за нацыянальную самастойнасць Бацькаўшчыны.
Стаў адным з аўтараў "Мэмарандуму прадстаўнікоў
Беларусі", які адстойваў права беларускага
народу на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё
і які быў прадстаўлены ў 1916 годзе на міжнароднай
канфэрэнцыі ў Лазане.
Ластоўскі
быў адным з тых палітыкаў,
што стаялі ля вытокаў абвешчанай
25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай
Рэспублікі, а ў снежні 1919-га ўзначаліў
яе Раду міністраў.
Ён
неаднаразова выступаў у абарону
растаптанай бальшавікамі беларускай
дзяржаўнасці перад Лігаю Нацый.
Кіраўніцтва
БНР знайшло прытулак у суседняй
Летуве.
Першая
Усебеларуская канферэнцыя 1921 года ў Празе
прызнала ўрад Ластоўскага адзіным законным
беларускім урадам. Ягоны прэм'ер на пачатку
20-х гадоў наведаў з дыпламатычнымі місіямі
Бэльгію, Ватыкан, Італію, Нямеччыну, Францыю,
Чэхаславакію, Швейцарыю... Паўсюль ён
выступаў за нацыянальныя правы суайчыннікаў,
якія пасля Рыжскае дамовы апынуліся ў
дзьвюх дзяржавах - Польшчы і марыянеткавай
БССР, што ў 1922 годзе стала часткаю Савецкага
Саюзу.
Падаўшы
ў 1923-м ў адстаўку, Ластоўскі застаўся
ў Коўне, што тады была сталіцаю незалежнай
Летувы. Ён рэдагаваў там беларускі часопіс
"Крывіч". Там пабачылі свет яго славутыя
працы "Расійска-крыўскі (беларускі)
слоўнік" і "Гісторыя беларускай
(крыўскай) кнігі", у якой дадзена апісанне
манускрыптаў і друкаваных выданняў ад
канца X да пачатку XIX стагодздзя.
У
сярэдзіне дваццатых гадоў наш герой адышоў
ад чыннай палітычнай дзейнасці. Паездка
ў Менск на міжнародную навуковую канфэрэнцыю
ў 1926 годзе пакінула ў Вацлава Ластоўскага
ўражанне, што ўрад БССР сапраўды зацікаўлены
справаю нацыянальнага адраджэння і стварае
добрыя ўмовы для працы навуковай і творчай
інтэлігенцыі. У наступным годзе былы
прэм'ер па прыкладзе некаторых іншых
дзеячоў БНР вярнуўся на Бацькаўшчыну.
Напачатку
ён працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага
музею. Пад ягоным кіраўніцтвам ішло плённае
збіранне і даследванне даўніны. Толькі
адзін прыклад: дзякуючы намаганням Ластоўскага
была знойдзеная і перавезеная ў Менск
нацыянальная святыня беларусаў - крыж
найпадобнейшай Эўфрасінні Полацкай.
Ад 1928 году Вацлаў Ластоўскі быў акадэмікам
і неадменным сакратаром Беларускай Акадэміі
навук.
Часу
для працы на карысць радзіме яму
заставалася зусім мала. Над беларускай
інтэлігенцыяй ужо была ўзнятая крывавая
сякера сталінскіх рэпрэсій. 21 ліпеня
1930 году Ластоўскага арыштавалі па справе
гэтак званага "Саюзу вызвалення Беларусі"
і праз дзесяць месяцаў турэмнага зняволення,
допытаў і катаванняў выслалі ў Саратаў.
Там ён працаваў загадчыкам адзелу рэдкіх
рукапісаў у бібліятэцы мясцовага ўнівэрсытэту.
Але ў 1937-м зноў быў арыштаваны. 23 студзеня
1938 году куля бальшавіцкага ката абарвала
жыццё вялікага сына беларускага народу.
Вернасць свайму абавязку інтэлігента
і навукоўца ён захоўваў да канца.
Адзін
з вядомых дзеячоў беларускага замежжа
Янка Станкевіч пісаў пра Ластоўскага:
"Ён пасвяціў сябе ўсяго адраджэнню
беларускага народу, належачы да тых нямногіх,
што не толькі ўсёй душою аддаліся справе
беларускай, але і ўвесь час свой аддавалі
ёй".
Імя
Вацлава Ластоўскага вярнулася
ў кантэкст нашага нацыянальнага жыцця
толькі напрыканцы 80-х гадоў мінулага
стагодздзя. У 1988-м ін быў рэабілітаваны.
Праз сем гадоў у выдавецтве "Навука
і тэхніка" ў сэрыі "Нашы славутыя
землякі" выйшла прысвечаная нашаму
герою кніга Язэпа Янушкевіча "Неадменны
сакратар Адраджэння". А першая на Бацькаўшчыне
кніга твораў самога Вацлава Ластоўскага
пабачыла свет толькі ў 1997-м у недзяржаўным
выдавецтве "Беларускі кнігазбор".
Узятым з яе вершам у прозе "У час аблогі"
мы і завершым перадачу:
На грудзе, абкружаным глыбокаю вадой, я горад збудаваў.
Змацаваў яго дубоваю сцяной, байніцамі, на зводах мост уздоймны палажыў.
У клеці звёз усякага дабра,- калі б на грод лягла аблога...
I вояў здрадных, лжывых я разлічыў, каб з вернаю дружынай толькі
дзяліць мой белы й чорны дзень...
I от нахлынуў вораг многі.
Ударыў я у звон трывожны.
Дзынёў патужна цяжкі сьпіж...
Аднак на клік мой зоўны ніхто ка мне не пасьпяшаў:
У горадзе маім - такім мацоўным - адзін я быў!..