Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 01:06, курсовая работа
Шэраг навукоўцы доўга лічылі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. у Расіі рубяжом Новай і навейшай гісторыі. Сёння большасць з іх лічаць такой падзеяй Першую Сусветную вайну. Менавіта з яе пачаткам чалавецтва ўвайшло ў новую эпоху, эпоху сусветных войнаў. Сусветная вайна з’явілася небачнай дагэтуль апакаліпсічнай катастрофай. Таму зразумела жаданне большасці людзей развітацца са старым светам, каторы нясе адказнасць за такія жудасныя падзеі.
Уводзіны………………………………………………………………………2
Глава І. Гістарыяграфія гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе вынікаў на Беларусі і Заходнім фронце
§1. Праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі ў працах гісторыкаў 90-х гг…………………………………………………………11
Глава ІІ. Барацьба бальшавікоў за ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі
§1. Барацьба за ўладу паміж ВРК Заходняга фронту і Камітэтам выратавання рэвалюцыі (кастрычнік – лістапад 1917)……...…............14
§2. Фарміраванне і дзейнасць Аблвыкамзаха (лістапад 1917 – люты 1918)…………………………………………………………………. ……18
§3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага ………16
Заключэнне………………………………………………..…….……..
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ бЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу
|
“Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі і Заходнім фронце” |
Курсавая праца |
спецыяльнасць дакументазнаўства і ІЗК
Мінск, 2009
Змест
§1. Праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі ў працах гісторыкаў 90-х гг…………………………………………………………11
§1. Барацьба за ўладу паміж ВРК Заходняга фронту і Камітэтам выратавання рэвалюцыі (кастрычнік – лістапад 1917)……...…............14
§2. Фарміраванне
і дзейнасць Аблвыкамзаха (лістапад
1917 – люты 1918)…………………………………………………………………
Уводзіны.
Шэраг навукоўцы доўга лічылі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. у Расіі рубяжом Новай і навейшай гісторыі. Сёння большасць з іх лічаць такой падзеяй Першую Сусветную вайну. Менавіта з яе пачаткам чалавецтва ўвайшло ў новую эпоху, эпоху сусветных войнаў. Сусветная вайна з’явілася небачнай дагэтуль апакаліпсічнай катастрофай. Таму зразумела жаданне большасці людзей развітацца са старым светам, каторы нясе адказнасць за такія жудасныя падзеі. Знішчэнне базы капіталістычнага грамадства ў сусветным маштабе зрабілася неадкладнай мэтай, якую патрэбна было здзейсніць любымі метадамі. Пераўтварэнне імперыялістычнай вайны ў вайну грамадзянскую за новае, справедлівае грамадства – сацыялізм – гэта лозунг, з якім звярнуўся да народа У. Ленін. А вось уяўленні пра сацыялістычнае грамадства і шляхі яго пабудовы ў розных палітычных партый і сацыяльных груп было рознае.
Як бачым, няўдачы дэмакратыі былі не спецыфікай Расіі, а агульнаеўрапейскай з’явай. Гэта значыць, што буржуазна-дэмакратычны шлях, па якому ішла Расія пасля лютага 1917 г., наўрад ці меў шансы на поспех і доўгатэрміновае развіццё.
Часовы ўрад не быў у стане
вызваліць дэмакратычную
Тэма ўсталявання савецкай улады на беларусі на сённяшні час вельмі актуальна. Па-першае гэта магчымасць разгледзіць яе з усіх бакоў, што зусім недаўна было немагчыма (ідэалагічныя забароны з боку Савецкай ўлады). Па-другое з’явіліся працы, якія раней не выдаваліся, або не маглі быць выдадзены, адкрыўся доступ да раней засакрэчаных архіўных дакументаў і спраў, пры дапамозе Інтэрнэту адкрыўся доступ да замежнай літаратуры, архіваў розных краін.
Тэму сваёй працы я вылучыў невыпадкова. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі праходзіла складана і неаднаабразна. Паколькі разабрацца ў гэтым працэсе нялёгка, я і вырашыў напісаць дадзеную працу з мэтай падрабязней разабраць і вывучыць этап усталявання ўлады Саветаў у Беларусі.
Глава І. Гістарыяграфія гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе вынікаў на Беларусі і Заходнім фронце.
§1. Праблемы гісторыі Кастрычніцкай рвалюцыі ў працах гісторыкаў 90-х гг.
У сярэдзіне 80-х гг. мінулага стагоддзя пачаўся новы этап у развіцці гістарыяграфіі Кастрычніка. Дакладней сказаць - стварыліся ўмовы для новага ўзроўня даследаванняў, высунутыя новыя патрабаванні, пастаўленыя новыя задачы.
Адбываецца спроба адмовіцца ад
аднабаковасці ў вывучэнні
Пастаўленая задача даследаваць сукупнасць усіх класаў грамадства, усіх палітычных партый, як у іх канфрантацыі, так і ў стварэнні розных блокаў і дамоў.
У другой палове 80-х – пачатку 90-х
у Беларусі адбываюцца радыкальныя
сацыяльна-эканамічныя і
Негледзячы на іх непслядоўнасць і
супярэчлівы характар, глыбокі крызіс
Беларускага грамадства, большасць
беларускіх гісторыкаў актыўна працуе
над пераасэнсаваннем мінулага, пераадоленні
ідэалагічных догмаў мінулага. Вядзецца
распрацоўка раней закрытых тэм,
звязаных са станаўленнем і развіццём
Беларускага Нацыянальнага
Новыя навуковыя падыходы пераважаюць у “Нарысах гісторыі Беларусі”, другая частка якіх прысвечана савецкаму перыяду. Тут разглядаюцца рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі і Заходнім фронце ў кастрычніку 1917 года, уварэнне органаў савецкай улады. Тут больш аб’ектыўна паказана стваральная праца Беларускага народа, яго цяжкія выпрабаванні, ёсць спроба асвятліць пазіцыі розных палітычных сіл ў гэты час. Вернуты з небыцця імёны многіх выдатных дзеячоў нашай Бацькаўшчыны.
Трэба адзначаць новыя пдыходы да распрацоўкі гэтай тэмы ў такіх працах Беларускіх гісторыкаў, як: Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі. Мн., 1; Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі. Мн., 1995.
Шмат прац які пераасэнсоўваюць падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэты час з’яўляецца ў Маскве. Напрыклад: Кастрычнік 1917: найвялікшая падзея стагоддзя або сацыяльная катастрофа? М., 1991; Палітычныя дзеячы Расіі, 1917: Біаграфічны слоўнік. М., 1993.
У гэты час з’яўляюцца публікацыі Беларускіх эмігранцкіх аўтараў, якія раней былі недаступны чытачу. Раней высновы Беларускіх эмігранцкіх даследчыкаў па розных аспектах гісторыі Беларусі падаваліся як фальсіфікацыя “Буржуазных нацыяналістаў”. Пачатку 90-х пачалі складвацца новая узаемаадносіны з вучонымі на эміграцыі, іх спадчыны.
Можна прывесці як прыклад працу
Калубовіча А. В. “Айцы БССР і іх
лёс”, апублікаваную ў кнізе
У гэты перыяд публікуюцца ўспаміны ўдзельнікаў барацьбы з бальшавікамі: Керанскі А. Ф. Расія на гістарычным павароце. Мемуары. Пераклад з англійскага. М., 1993; Милюкоў П. Н. Успаміны. М., 1991.
Гэтак жа публікуюцца працы аўтараў, якіх працяглы час не перавыдавалі: Суханаў Н. Н. Занатоўкі аб рэвалюцыі. Т. 1 - 3. М., 1991-1992; Троцкі Л. Д. Да гісторыі рускай рэвалюцыі М., 1990, Урокі кастрычніка. СПБ., 1991 г.
Вышлі працы Замежных аўтараў: Верт Н. Гісторыя савецкай дзяржавы, 1900-1991, пераклад з французскага. 2 выданне. М., 1995; Кар Э. Х. Руская рэвалюцыя ад Леніна да Сталіна, 1917-1929, пераклад з англійскага. М., 1990.
Падводзячы вынікі можна сказаць, што пераасэнсаванне гісторыі Кастрычніка адбываецца вельмі павольна, не без супраціву тых, хто застаўся на старых пазіцыях - відавочнага або ўтоенага, маўкліва чакаюшчага вынікі гэтага супрацьборства.
Старыя падыходы ў распрацоўцы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі толькі пачынаюць пераадольвацца. Апынулася, што ў новых умовах, калі са шматлікіх падзей, тэм і імёнаў знята "табу", працаваць стала складаней, неабходная больш прафесійная праца. Збаўленне ад звыклых стэрэатыпаў адбываецца хваравіта. А адказнасць гісторыкаў невымерна высокая. Абавязковай умовай рашэння новых задач для сучасных гісторыкаў - даступнасць усіх крыніц, незалежна ад іх паходжання, не павінна быць забароненых зон. Гэта задача будучых пакаленняў гісторыкаў.
Глава ІІ. Барацьба бальшавікоў за ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі.
§1. Барацьба за ўладу паміж ВРК Заходняга фронту і Камітэтам выратавання рэвалюцыі.
(Кастрычнік лістапад 1917)
Перамога узброенага паўстання і Петраградзе прадвызначыла зыход барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі. 25 кастрычніка 1917 выканкам Мінскага Савета, якім кіравалі бальшавікі, выдаў загад №1 “Да насельніцтва горада Мінска і яго ваколіц”. У якім заявіў пра пераход улады да саветаў.
У адказ прыхільнікі Часовага ўрада
стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі
Заходняга фронту. У склад гэтага
Камітэту паводле партыйнай
Асноўнай мэтай лічыў –
Загады, звароты, адозвы камітэта змяшчался ў газетах “Сацыяліст – рэвалюцыянер”, “Луч”, “Мінская газета”.
На ўзор Мінскага Камітэта выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту падобныя арганізацыі былі створаны ў Бабруйску, Оршы, Полацку, і іншых гарадах Беларусі.
У распарджэнні Камітэта была Каўказская дывізія і некаторыя іншыя вайсковыя часткі. 27 кастрычніка 1917 Камітэт увёў Мінск часткі Каўказскай дывізіі, зняў ваенныя пасты Мінскага Савета, адхіліў прызначаных ім камісараў, запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе. Суадносіны сіл на той час былі не на карысць бальшавікоў. У выніку кампрамісу з Мінскім Саветам – Камітэт выратавання рэвалюцыі абавязаўся не пасылаць узброеныя часці на Петраград і Маскву і не прапускаць іх праз Мінск.
Мінскі савет згадзіўся
А.Алібегянц і Я.Пярно павінны былі быць у складзе Камітэта выратавання рэвалюцыі да таго часу, пакуль будуць выконвацца узятыя камітэтам абавязательствы.
Камітэт выратавання рэвалюцыі абвясціў сябе часовай уладай на ўсім Заходнім фронце і ў прыфрантавой паласе да склікання Устаноўчага сходу і 28. 10. 1917 выдаў загад №1 пад якім падпісаліся 19 арганізацый.
У адпаведнасці з гэтым загадам усе загады, што маглі з’явіцца ў раёне Заходняга фронту без подпісу Камітэта выратавання рэвалюцыі абвяшчаліся несапраўднымі і не падлягалі выкананню. 30 кастрычніка 1917 г. загадам №3 Камітэт забараніў у Мінску “ ўсякага кшталту мітынгі і зборышча”.
Дзеянні Камітэта Выратаваня рэвалюцыі падтрымала Вялікая Беларуская Рада.
Бальшавікі Мінска прынялі загады па ўмацаванню сваіх сіл. 27 кастрычніка 1917 быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. У яго склад увайшлі прэзідыўм Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя камітэта Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту, прадстаўнікі Мінскага раённага чыгуначнага камітэта і таксама прадстаўнікі ўсіх вайсковых часцей горада Мінска. Усяго ў склад ВРК Заходняга фронту ўваходзіла больш за 25 чалавек. Старшынёй ВРК Заходняга фронту быў абраны Ландар Карл Іванавіч (нар. 1883) , які з верасня 1917 года з’яляўся старшынёй Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, член Мінскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б), адзін з рэдактараў бальшавіцкай газеты “Звязда”.
ВРК паслаў сваіх эмісараў на фронт за ваеннай дапамогай Мінскаму Савету. Пачаліся перывыбары эсэра-меншавіцкіх салдацкіх камітэтаў. Дзейнасць Мінскага Савета падтрымалі прафсаюзы, іншыя арганізацыі.
Бальшавіцкія выданні
31 кастрычніка 1917 г. на пасяджэнні Мінскага Савета фракцыі бальшавікоў і левых эсэраў вынеслі пастанову аб выхадзе з Камітэту выратавання рэвалюцыі. 1 лістапада 1917 года адбылося апошняе пасяджэнне Камітэта Выратавання Рэвалюцыі з удзелам бальшавікоў. Дэлегацыя Мінскага Савета, у складзе А.Алібегянца і Я. Пярно, абвінаваціла Камітэт выратавання ў парушэнні нейтралітэту ў адносінах да падзеі ў Петраградзе і абвясцілі аб сваім выхадзе з яго.
У той самы дзень 1 лістапада 1917 Мяснікян А. Ф. (з верасня 1917 старшыня Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП (б), таксама член бальшавіцкай фракцыі выканкому Зах. Фронту, член Мінскага савету) выступіў на старонках бальшавіцкай “Звязды” з абвінавачваннямі Камітэта выратавання рэвалюцыі ў контррэвалюцыі. 1 лістапада 1917 у Мінск прыбыў браніраваны поезд, бронемашыны і асобныя вайсковыя падраздзяленні, якія ўзялі пад ахову Мінскі савет і горад.
Информация о работе Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі і Заходнім фронце