Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2011 в 21:41, контрольная работа
Адзенне з’яўляецца важным этнічным і сацыяльным паказчыкам. Яно выконвае не толькі практычныя, але і этнакультурныя, эстэтычныя, абрадавыя, магічныя функцыі. Адзенне адлюстроўвае дух эпохі, пануючы стыль і моду, індывідуальны густ, пачуццё меры, псіхалогію чалавека, яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, сацыяльную іпрафесійную прыналежнасць. Яно прыкметна залежыць і ад бытавой сітуацыі.