Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2012 в 20:26, контрольная работа
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны судовую сістэ-му Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцый-ны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.
34. СУДОВЫЯ ОРГАНЫ БЕЛАРУСІ
Ў 20-30-я гг. XX ст.
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны судовую сістэ-му Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцый-ны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.
Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымі-нальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.
Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэ-горыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэў-трыбуналам, а дзяжурныя камеры народных судоў прымалі да вядзення справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць раз-гледжаны судом неадкладна. Дзяжурная камера пры Над-звычайнай камісіі разглядала справы, якія былі ў вытвор-часці гэтай камісіі і па якіх патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.
Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэсгтубліканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных удар-ных сесій.
На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы — Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.
Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці чле-наў зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася разгляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалю-цыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдыта-цыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і іншых грамадска небяспечНых злачынствах.
Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, раз-гляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з'яўляўся народны камісар юстыцыі.
Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных ыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэйшага судовага кан-
уолю НКЮ БССР.
Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да
угой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР у
лпаведнасці зрашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзей-
сці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г.
довай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правя-
енні судовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скаса-
ны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суд-
яў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Каса-
ыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд.
Вышэйшы суд меўтры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, іымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы суд разглядаў у
ршай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы,
кія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з'яўляўся
сацыйнай і нагляднай інстанцыяй для народных судоў
эспублікі.
Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кантроль за правамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі.
го рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены
~лькі Прэзідыумам ЦВК БССР.
Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было за-
верджана другой сесіяй ЦВК БССР чацвёртага склікання ў
акавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі
одзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народ-
ы суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, а для
ырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных удоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага зака-
адаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвала-
я ўтварэнне пленума Вышэйшага суда.
3 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае Палажэнне аб судо-ым ладзе БССР, у якім быўулічаны новы адміністрацый-
а-тэрытарыяльны падзел рэспублікі.
3 1 кастрычніка
1925 г. замест Вышэйшага суда, які не
еў магчымасці абслужыць насельніцтва
ўсіх-акругоў і за-
яспечыць кантроль за дзейнасцю народных
судоў, былі
вораны акруговыя суды
ў Мінску, Віцебску, Магілёве,
Бабруйску і Мазыры. У межах тэрыторыі акругі яны вы-конвалі функцыі, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю Вы-шэйшага суда.
У
сувязі са змяненнем адміністраныйна-тэрытарыяль-
Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаваннс грамадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацы-ялістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны.
У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вярхоўнага суда рэспублікі. У яго складзе з'яўляецца спе-цыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў), за выключэннем спраў аб здра-дзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў.
Згодна з артыкулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судо-вая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваец-ца, што правасуддзе ў рэспубліцы ажыццяўляецца «также спецнальнымн судамп СССР, создаваемымн по постановле-нню Верховного Совета СССР» (арт. 80).
Улютым 1938 г. з увядзеннем натэрыторыі Беларускай ССР абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтвараюцца аблас-ныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік, які быў прыняты ў жніўні 1938 г. Асноўным звяном на Беларусі па-ранейша-му заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і разглядаў болыную частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным па-радку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, ра-шэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд заста-
ваўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго падсуднасці.
Аналагічную структуру меў Вярхоўны суд БССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых ор-ганаў рэспублікі.
Такім чынам, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыгавораў і рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, стаў Вярхоўны суд Беларускай ССР.