Шпаргалка по "Истории РБ"

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Января 2012 в 14:32, шпаргалка

Описание работы

Шпаргалка по Истории РБ

Работа содержит 1 файл

Шпоры по истории.doc

— 147.50 Кб (Скачать)
 
 
13 Праблема паходжання  беларусаў. 14 Стварэнне ВКЛ:  ад Міндоўга да  Віценя. 

Асаблівасцю ўтварэння  Беларуска-Літоўскай дзяржавы была перавага знешнепалітычных прычын над эканамічнымі. У сяр. 13 ст. для абароны сваёй незалежнасці ва ўмовах націску з паўночна-заходняга боку рыцараў-крыжакоў болцкае і ўсходне славянскае насельніцтва аб’яднала свае намаганні. Таксама стварэнню новай дзяржавы паскорылі небяспекі з боку татар. Утварэнню княства таксама садзейнічала станаўленне ў Панямонні гарадоў, у прыватнасці Навагрудка, як цэнтру развіцця гандлю, раместваў і як цэнтраў абароны. А князь Міндоўг у выніку барацьбы з іншымі князямі вымушан быў накіравацца ў суседні Навагрудак. Гэты горад стаў першай сталіцай ВКЛ. Міндоўг аб’яднаў землі гістарычнай Літвы. З 1246 г. князь Навагрудскі. У 1253 г. прыняў тытул караля. Вёў барацьбу з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі, у 1260 г. разбіў іх войскі каля возера Дурбе. Забіты ў выніку змовы Даўмонта і Траняты. Войшалк (сын Міндоўга) (1264 – 1267). 1264 г. заваяваў Нальшаны, Дзявольту і пашырыў тэрыторыю ВКЛ. Прадстаўляў інтэрэсы навагрудскіх феадалаў, жорстка распраўляліся з феадаламі заваяваных літоўскіх зямель. У 1267 г. перадаў у ВКЛ галіцкаму князю Шварну. 1270 – 1282 г. князь ВКЛ Трайдэн. Прадаўжаў прадаўжаў палітыку Войшалка па ўмацаванню дзяржавы. Дзейнічаў у інтэрэсах Чорнай Русі. У 1277 г. каля Гародні і Слоніма разбіў войскі татараў і рускіх князей. У 1278 г. разбіў лівонскіх рыцараў , у 1281 г. адабраў ад немцаў Дынабург, ваяваў з Польўчай. Віцень (1293 – 1316 г.). Умацаваў адзінства дзяржавы, апіраючыся на Навагрудскае, Гарадзенскае, Полацкае і інш. У1294 г. задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў. 1298 г. заключаны мірны дагавор з Рыгаю. 1298, 1305 адбіў паход крыжакоў на Жамойцію.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
15 ВКЛ пры Гедыміне, Альгердзе, Вітаўце.

Гедымін (1316 -1341 г.) вёў палітыку на ўмацаванне дзяржавы, нанёс нямецкім рыцарам шэраг  паражэнняў, найбольш у 1331 г.. У сваёй дзейнасці арынтаваўся на падтрымку беларускіх феадалаў. У склад ВКЛ у час яго княжаства ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. Змагаўся з маскоўскім князем Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад. Каля 1323 г. сталіцай ВКЛ зрабіў Вільню. Заключыў гандлёвыя пагадненні і пашыраў дыпламатычныя сувязі. Загінуў пры асадзе нямецкай крэпасці Баердург. Альгерд (1345 – 1377 г.) тэрыторыя дзяржавы вырасла ў два разы. Ён вёў актыўную знешнюю палітыку. 1362 г. разбіў войскі татараў на р. Сінія Воды. Спрабаваю падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, тры рабіў паходы на Маскву ( 1368, 1370, 1372). Паспяхова ваяваў з крыжаносцамі. Пры ім амаль усе беларускія землі былі аб’яднаны. У ВКЛ была беларуская мова і культура пануючымі. Вітаўт (1392-1430 г.) праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання асабістай улады.Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці.Узначаліў барацьбу супраць уплыву ў ВКЛ польскіх разанскіх князеў у барацьбе супраць палітыкі Масквы.У 1404 г. заваяваў Смаленс; 1408 вызначыў мяжу з Маскоўскай дзяржавай па рэках Угра і Ака. 1399 г. пацярпеў паражэння ад татараў на р.Ворскле, ала адабраў ад іх поўдзнь Падоліі, што дало ВКЛ выхад да Чорнага мора.У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі ВКЛ. Двойчы рабіў загады прыняць каралеўскі тытул і карону ( 1429, 1430 г.) , але перашкаджалі магнаты Польшчы.

16 Барацьба з крыжацкай агрэсіяй у 14 – пач. 15 ст.

У 14-15 ст. асноўную пагрозу для ВКЛ уяўлялі агрэсіі  крыжакоў. Барацьба супраць крыжакоў была барацьбой за выжыванне славян і балцкіх народаў. Да пачатку 15 ст. пад уладай Тэўтонскага ордэна трапілі літоўцы, якія жылі на левым беразе ніжняга цячэння Немана. Крыжакі захапілі вусце заходняй Дзвіны і Немана. У 1324 г. Давыд Гарадзенскі разбіў крыжакоў, якія напалі на Навагрудак. Ен узначальваў паход гродзенцаў на Прусію. Калі войска Тэўтонскага Ордэна трымалі ў асадзе Пскоў, жыхары звярнуліся за дапамогай да Давыда, і ен са сваей дружынай разбіў крыжакоў. Наступны удар па Ордэну ен нанес у Мазовіі ў 1324 г. Праз два гады Давыд загінуў у час пахода на Брадэнбург. У 1348 г.  ВКЛ выйграла ў крыжакош на р. Стрэве. Рашучая бітва адбылася 15 чэрвеня  1410 г. каля вескі Грунвальд. Крыжацкая армія была разбіта. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў  ім духоўным фізічным вынішчэннем.

 
 
17 Сацыяльна-эканамичнае  развиццё ВКЛ у  другой палове 13 –  15 ст.

У другой палове 13 – 15 ст. складалася с/г з якой были цесна звязаны рамяство і промыслы. Шалоўнымі ў с/г  з’яўляюцца –  земляробства і жывёлагадоўля. Права ўласнасці на землю належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела шмат зямель. Значнай колькасцю зямель валодаў князь. У 14 – першай палове 15 ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў.З другой паловы 15 ст. – падзел працы. Хуткі рост гарадоў і мястэчак – цэнтраў рамяства і гандлю. Пашырыўся ўнутраны рынак і знешні гандль, на змену панскаму двару (забяспечвалі толькі ўнутраныя патрэбы землеўласніка) прыйшоў фальварак (арыентаваўся на рынак). Па формах рэнты сяляне падраздяляліся на  наступныя катэгорыі: “даннікі”, “цяглыя”, “чыншавыя”. Да канца 15 ст. у час панавання натуральнай гаспадаркі “даннікі” пераважалі. Даніна натурай была галоўнай. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчынскай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына – праца ў панскай гаспадаркі. У гэты час на Беларусі назіраецца інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Урбанізацыя  — працэс павышэння ролі гарадоў у развіцці грамадства. Перадумовы ўрбанізацыірост у гарадах прамысловасці, развіццё іх культурных і палітычных функцый, паглыбленне тэрытарыяльнага падзелу працы. Для ўрбанізацыі характэрныя прыток у гарады сельскага насельніцтва і нарастальны маёнтнікавы рух насельніцтва з сельскага асяроддзя і найблізкіх малых гарадоў у буйныя гарады .

18 Культура беларускіх  зямель у другой  палове 13 – 15 ст.

Беларуская культура ўзнікла і развівалася на сіаражытных  усходнеславянскіх традыцыях. Інтэнсіўна развівалася матэрыальная культура: узніклі новыя формы і спосабы апрацоўкі глебы, арганізацыі земляробства. Развітымі відамі рамесніцкай дейнасці была апрацоўка скур, выраб з іх абутку, адзення,  рэчаў гаспадарчага і хатняга ўжытку. Цэнтрамі развіцця культуры была рэлігія. У 14 ст. большая частка насельніцтва ВКЛ былі праваслаўнымі. Пасля крэўскай уніі на тэр. Беларусі пачынае развівацца каталіцтва. Барацьба  каталіцтва і праваслаўя не садзейнічала развіццю культуры, але сама царква была яе цэнтрам. Будаваліся храмы і касцёлы, якія садзейнічалі развіццю мастацтва, сцены ўпрыгожваліся фрэскамі (малюнак на штукатурке), устанаўліваліся ў касцёлах драўляныя і каменныя скульптуры святых, маляваліся іконы. На развіццё жывапісу і скульптуры моцны ўплыў аказала і Візантыя і захад Еўропы. Развіваецца дойліцтва (архітэктура), будуюцца ўмацаваныя замкі і крэпасці ў асноўным раманскага стылю (замкі ў Крэве, Лідзе Навагрудку, Міру). У царкоўным будаўніцтве на змену раманскаму стылю прыходзіць гатычны (троіцкі касцёл у Баранавічскам р-не) На развтіццё архітэктуры моцны ўплыў з захаду. Развівалася кніжная справа і літаратура, кнігі былі рукапісныя з невялікімі малюнкамі. Вокладкі кніг былі з дошак абцягнутых скурай і ўпрыгожаны каштоўнымі каменнямі і металамі. Вядомыя помнікі літаратуры Лаўрышаўскае, Друцкае, Жыравіцкае летапісанне, агульна-дзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне. Духоўная творчасць адлюстроўвалася ў фальклёры, песенным, харэаграфічным і музычным мастацтве.

 
 
 
19 Фарміраванне беларускай  народнасці (др. пал. 13 – 16 ст.)

Вытокі беларускай народнасці бяруць свой пачатак з засялення Беларусі славянскімі плямёнамі.  Славяне змешаўшыся з балцкім насельніцтвам складалі радумовы. Крывічы, радзімічы -  палачане, дрыгавічы разам з балтамі склалі этнічную аснову беларусаў. Галоўнымі этнічнымі прыметамі з’яўляюцца: тэрытарыяльнае пражыванне, культура, набыт, мова. Значны ўплыў на фарміраванне беларускай народнасці аказала стварэнне ВКЛ, дзе ў адной дзяржаве пражывалі беларусы і літоўцы. Адметнымі рысамі беларусаў былі:працавітасць, гланаванне зямле, гасцепрыімства, цярпімасць, разважлівасць, міралюбівасць і шанаванне радзімы. Назва “Белая Русь” узнікла ў 13 ст. спачатку адносілася да тэрыторыі падняпроў’я і дзвіны, а ў 17 ст. замацавалася на ўсёй тэрыторыі. У 13 – 16 ст. фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі асаблівасцямі і лексетычным складам. Развіццю мовы спрыяла тое, што ў 14 – 17 ст. яна была дзяржаўнай мовай ВКЛ. Большая частка беларусаў у 16 ст. называля сябе літвінамі, на поўдні – палешукамі, а на ўсходзе – русінамі. Беларусамі яны сталі называцца значна пазней, такім  чынам ішло фарміраванне беларускай народнасці.

20 Дзяржаўна-палітычны  лад ВКЛ.

Палітычны лад  у ВКЛ прадоўжыў палітычную традыцыю полацкай зямлі. У пач. другой паловы 14 ст. ва главе дзяржавы стаяў князь (гаспадар), улада яго абмежавана вяліка-княжскай радай. Феадалы палучаюць прывіліі, па якім могуць на знешнія адносіны, князь не можа адмяняць сваёй воляй без згоды рады, не рабіць прызначэнні, назначаць на дзяржаўныя пасады, распараджацца фінансамі. Такім чынам у 15 ст. ВКЛ становіцца саслоўна-прэдстаўнічай манархіяй, дзе ўлада манарха абмежавана радай. У склад рады ўваходзіла 45 чалавек, а пасля рэформы  1565 г. – 65 чалавек. Гэта асобы якія займалі вышэйшыя пасады ў краіне. З рады     выдзялялася праднейшая рада, у якую ўваходзіла 5 чалавек, найболь уплывовых у дзяржаве людзей. Займаць пасады ў радзе маглі толькі багатыя землеўладальнікі і прадстаўнікі знакамітых радоў. У 15 ст. сфарміраваўся вяліка-княжскі сойм. У яго склад уваходзілі: родныя паны, дзяржаўныя чыноўнікі і ўся шляхта. Ён быў шматлюдны і цяжка было вырашыць рашэнне, таму было вырашана пасылаць на агульны сойм па два дэпутата ад паветы. На сойме вырашалі ўсе дзяржаўныя пытанні: саюз, вайна, падаткі, войска, суд, заканадаўства, выбранне князя. У ВКЛ існаваля мясцовае самакіраванне: тэрыторыя падзялялася на ваяводства, якімі кіравалі ваяводы, у паветах старасты. На мясцовых соймах збіралася ўся шляхта, войскамі камандаваў кашталян. У гарадах было магдэбурскае права (самакіраванне гарадоў). Войта прызначаў князь, а бурністаў і гарацкую раду. Самакіраванне не распаўсюджвалася на землебуйных магнатаў. Законы ВКл выдаваліся ў статутах, якія былі прыняты ў 1529, 1566, 1588 г. Яны адлюстроўвалі дзяржаўнае, зямельнае, грамацкае і крымінальнае права.

  
 
 

23 Рэлігійная сітуація  ў ВКЛ (правасла’е  і каталіцызм, Рэфармацыя,  Брэсцкая царкоўная  ўнія)

Большая частка насельніцтва ВКл былі праваслаўныя, але пасля падпісанне Крэўскай уніі  ў 1385 г. на на тэр. ВКЛ пачынае распаўсюджвацца  каталіцтва. Абедзве рэлігіі існуюць побач. Так як католікі мелі прывілеі, то дольшая частка шляхты і магнатаў пераходзяць у каталіцтва, сяляне засталіся праваслаўнымі. У 16 ст. назіраўся крызіс праваслаўя: яна не успрымала перамен прпаведзі, на царкоўна-славянскай мове не разумелі людзі, не распаўсюджвалася адукацыя, вышэйшую адукацыя можна было атрымаць на Захадзе, пры каталіцкіх храмах. У 16 ст. пачынаецца крызіс каталіцкай царквы, пачынаецца рэфармацыя – рух за рэфарміраванне царквы. У адрозненні ад Еўропы гэты рух не стаў народным, яко ўспрымалі магнаты і шляхта. Рэфармвцыя спрыяла:

1.Пашырэнне асветы  і дабрачыннасці.

2.Актывізацыі  духоўнага жыцця грамадства.

3.Распаўсюджанне  ідэй гуманізма, верацярпімасці, чалавечай роўнасці і міралюбства.

Прадстаўнікамі  рэфармацыйнага руху на Беларусі былі: Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Каталіцкая царква разгарнула барацьбу сцупраць рэфпрмацыі – контрэфармацыі. На тэр. Беларусі яна перамагла, але тут знішчалі іншадумцаў, як у Еўропе, а наадварот іншадумцы ратаваліся на тэр. ВКЛ. Галоўнымі праціўнікамі рэфармацыі ў ВКЛ былі езуіты. Разам з рэфармацыяй абвастрылася супрацьстаянне католікаў і праваслаўных. Гэта не спрыяла спакою ў краіне. Было вырашана падпісаць унію, якая аб’ядноўвала абедзьве царквы. Праваслаўная царква згадзілася на ўнію, каб дабіцца ўзвышэння і вярнуць плац. Каталіцкая царква пайшла на ўнію каб перамагчы праваслаўе і распаўсюдзіць каталіутва.  У 1596 г. была падпісана Берасцейская цэркоўная ўнія, якая аб’ядноўвала абедзве царквы, праваслаўныя падпарадкоўваліся папу Рымскаму, але захоўвалі парваслаўна-царкоўныя абрады. Унія яшчэ больш узмацніла барацьбу. Зачыняліся праваслаўныя цэрквы, школы. Каб наладзіць мір у грамацтве ў пач. 17 ст. католікі прызналі правы праваслаўнай цэрквы. У 18 ст. большая частка насельніцтва Беларусі былі ўніятамі, бо  яны абучалі дзяцей на бел. мове, вбаранялі праваслаўных ад уціску католікаў і садзейнічалі захаванню культурных традыцый Беларусаў. Такім чынам на тэр. Беларусі стала 3 царквы.

 
 
 
55 Незалежная  Беларусь у сістэме міжнародных адносін (1991-2008)

. Рэспубліка Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Пасля прыпынення існавання СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларусі. Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы i cyпрацоўнмцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі i развіцця, иаладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). Наша краіна застаецца актыўным членам ААН, удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі, розных камісій i камітэтаў". Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у 1996г. ўдзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх належыць сёння i Беларусь. Наша краіна была прадстаўлена таксама ў «саміцс тысячагоддзя» — сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў свету, што адбылася ў 2000 г. у 3ША. Найвялікшай трагедыяй для беларускага народа стала ў 1986 г. Чарнобыльская катастрофа. Толькі праз чатыры гады наша рэспубліка атрымала міжнародную дапамогу па лініі ААН. За гэтыя гады была арганізавана міжнародная экспертыза вынікаў катастрофы i дапамогі ў ix пераадоленні. ААН прыняла рэзалюцыю «Міжнароднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння i пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі». Ва ўмовах нарастання ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% ycix ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай збpoi пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку i для самой Беларусі. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтралънай дзяржавай. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва i ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных i палітычных адносін з Расяй. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе i супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні i развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю i Расіяй, a таксама краінамі СНД меў праведзены ў мai 1995 г. усебелаpycкi рэферэндум. На рэферэндуме большасць нaceльнiцтвa, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне i выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй i Беларуссю аб стварэнні Суполъніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Pacii, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржаны. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

56 Тэндэнцыі  культурнага развіцця РБ на  сучасным этапе (адукацыя, навука, літаратура, мастацтва)

Змены ў сістэме адукацыі:

- Створаны  гімназіі і ліцэі

- Праводзяцца  прадметныя алімпіяды

- Пераможцы  рэспубліканскіх алімпіяд маюць  права паступаць у ВНУ без  экзаменаў па дысцыпоіне алімпіяды

- Частка  тэхнікумаў пераўтвораны ў калежы, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія маюць магчымасць паступаць адразу на 3 курс ВНУ.

- У ВНУ  створаны новыя спецыяльнасці  напрыклад робататэхніка, банкаўскія  і кампьютэрныя сістэмы, новыя  хімічныі тэхналогіі і інш.

- Дзейнічаюць  не дзяржаўныя навучальныя ўстановы  на платнай аснове

- Працягваецца  рэформа школы:

Пераход на 12-ці гадовую сістэму навучання, перавод на 5-ці днеўку і 10-ую сістэму.

Вяртаньне гістарычнай спадчыны беларускага народа 

1Даследаванні  па гісторыі культуры Адама  Мальдзіса, Мікалая Ермаковіча, Паўла  Лойкі, Міхаіла Біча.

2 Адноўлены  ў памяці народа імёны беларускіх  гісторыкаў М. Доўнара-Запольскага,  Уладзіміра Ігнатоўскага, Вацлава  Ластоўскага і іх навуковыя  працы.

Літаратура:

1 Высокай  грамадзянскай пазіцыяй вылучаюцца  творы Івана Чагрынава, Івана  Шамякіна, Васіля Быкава.

2 Гістарычная  тэматыка пераважая ў творчасці  У. Арлова, У. Дайнекі, Кастуся  Таранава, В Чаропкі.

Тэатры (Больш за 20 у Беларусі)

У Мінску:

- Дзяржаўны  Акадэмічны тэатр “Оперы и Балета”

- Нацыянальны  Акадэмічны тэатр Янкі Купалы

- Рускі  тэатр

- Тэатр-студыя  кінаакцёра

- Маладзёжны  тэатр

- Музычны  тэатр

- Музычнай  камедыі

- Шырокую  свядомасць набыў Дзяржаўны Канцэртны  Аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла  Фінберга

- З 1992 года ў Віцебску праводзіцца фістываль “Славянскі Базар”

Музеі:

- Нацыянальны  Мастацкі музей

- Музей  гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

- Музей  гісторыі і культуры РБ

- Музей  экалогіі РБ

- Літаратурны  музей

- Музеі  Янкі Купалы і Максіма Багдановіча,  карцінныя галерэі і выставачныя залы. 
 
 

Информация о работе Шпаргалка по "Истории РБ"