Шляхi i напрамкi тэрытарыяльнага пашырэння ВКЛ з ХІІІ па ХV ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2011 в 17:38, реферат

Описание работы

З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча Полацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

Содержание

1. Перадумовы уваходжання беларускіх зямель ў склад ВКЛ
2. Міндоўг і яго палітыка. Войшалк
3. Уключэнне Полацкай зямлі
4. Рост тэрыторыі пры Гедыміне, Кейстуце і Альгердзе
5. "Збіранне" рускіх зямель пры Вітаўце
6. Высновы
7. Выкарыстаная літаратура

Работа содержит 1 файл

Шляхi пашырэння ВКЛ з 13 па 15 ст. 93.doc

— 69.00 Кб (Скачать)

     5."Збіранне" рускіх зямель пры Вітаўце

     Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ не абмяжоўвалася  беларускімі зямелямі. У XV ст. князь Вітаўт далучыў да Літвы ўласна расейскія землі, тэрыторыі сучасных Смаленскай, Калужскай, Тульскай, Арлоўскай, Курскай абласцей. Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Аднак у тым жа Смаленску ўжо праз некалькі год пасля далучэння мясцовыя жыхары складалі "Пахвалу вялікаму князю Вітаўту" і йшлі бараніць ВКЛ пад Грунвальд.

     У XVI ст. 90% тэрыторыі Літвы і асноўная частка яе насельніцтва былі славянскімі. Да далучэння Масквой наўгародскай зямлі працэс "збірання" рускіх зямель ішоў хутчэй у Літоўскай, а не ў Маскоўскай дзяржаве. 

     6.Высновы

      Стварэнне ВКЛ і ўключэнне ў яго склад заходнерускіх зямель было паскорана неабходнасцю сумеснай барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і нашэсцем мангола-татараў Шляхі ўключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ былі рознымі: ваенная сіла літоўскіх князёў, добраахвотныя пагадненні, дынастычныя шлюбы.

     З сярэдзіны ХІІІ да сярэдзіны XIV ст. у  склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі  практычна ўсе беларускія землі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла у склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая, Віцебская землі). Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў…

     Пры Альгердзе і Кейстуце працэс уключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ быў завершаны. На гэтых землях усталявалася ўлада літоўскіх князёў. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ за кошт беларускіх зямель не абмяжоўвалася. Акрамя іх, у другой палове XIV — пачатку XVст. у сладзе ВКЛ апынуліся паўднёварускія, Чарнігава-Северская і Смаленская землі. Аб’яднанне славянскіх зямель вакол Літвы праходзіла ў асноўным мірным шляхам праз заключэнне дагавораў, шлюбных саюзаў і не ўспрымалася слявянскім насельніцтвам як агрэсія.. Але ваенная сіла літоўскіх князёў у гэтым працэсе мела важнае значэнне.

     7.Выкарыстаная літаратура:

1. Ермаловiч М.I. Старажытная Беларусь. Навагрудскi перыяд.      Гicтарычны нарыс, -Мiнск, 1990.;

2. Iгнатоускi У.М. Кароткi нарыс гicторыi Беларусi. -Мн. 1991.;

3. Нарысы гiсторыi Беларусi. /Пад рэд. М.П. Касцюка: У 2-х ч. Мн. 1994, 1995.;

4. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии, Мн., 1991 г;

5. Энцыклапедыя гісторыi Беларусі. У 6 т. Т. 1. -Мн.,1993-1997 г.

Информация о работе Шляхi i напрамкi тэрытарыяльнага пашырэння ВКЛ з ХІІІ па ХV ст