Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2012 в 21:15, реферат
Мануфактурамі называліся капіталістычныя прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле. Яны былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі. Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з фабрыкай падабенства мануфактур было ў тым, што на гэтых прадпрыемствах ужывалася наёмная праца і прысутнічаў яе падзел.
Першыя мануфактуры на Беларусi
Мануфактурамі называліся капіталістычныя прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле. Яны былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі. Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з фабрыкай падабенства мануфактур было ў тым, што на гэтых прадпрыемствах ужывалася наёмная праца і прысутнічаў яе падзел.
Панаванне ў значных гарадах цэхавых арганізацый абумовіла пачатковую канцэнтрацыю мануфактур галоўным чынам у малых гарадах i мястэчках. Першыя ў Беларусі мануфактуры з'явіліся ў 10 – 30-х гадах 18 ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, Свержаньская – фаянсавая, а таксама Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў.
Род Радзівілаў быў першым магнацкім родам, які стаў ініцыятарам стварэння на Беларусі мануфактур. У першай палове 18 у сваіх уладаннях імі былі заснавана 24 мануфактуры.
Яшчэ ў 18 стагоддзі невялічкае вотчынае мястэчка Налібокі (цяпер вёска Стаўбцоўскана раёна) вылучалася развіццём самых розных рамёстваў. У 1717 г. Ганна Радзівіл, жонка канцлера Вялікага Княства Літоўскага, заснавала тут буйную шкляную мануфактуру. Яна з’явілася першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі.
Пры вызначэнні месца будаўніцтва завода Налібокі былі выбраны не выпадкова. У тыя часы галоўным відам сыравіны быў паташ, які вырабляўся з драўлянага попелу. Каля в. Налібокі знаходзіліся вялізныя лясныя масівы, што давала магчымасць лёгка арганізаваць вытворчасць попелу, а таксама падрыхтоўку будаўнічых матэрыялаў. Немалаважную ролю ў выбары месца будаўніцтва завода адыграла і наяўнасць даволі вялікай рэчкі Лебяжады і таннай рабочай сілы – прыгонных сялян.
Працавалі на заводзе прыгонныя сяляне радзівілаўскіх маёнткаў. У большасці выпадкаў яны былі з Налібок і сумежных вёсак. Сяляне Налібок павінны былі адпрацаваць на заводзе 1872 чалавека-дні ў год, а сяляне Нівaк – 1454 дні.
Умовы працы на заводзе былі вельмі цяжкімі. У інструкцыі, якая вызначала рэжым працы, было сказана, што рабочыя павінны прыступаць да працы ў чатыры гадзіны раніцы і працаваць да сямі гадзін вечара з двухагадзінным перапынкам на абед (з 11 да 13 гадзін).
Качагары прыступалі да працы значна раней. Такім чынам, працоўны дзень на заводзе працягваўся больш за 13 гадзін. Для асобных катэгорый рабочых і ў першую чаргу для тых, хто адбываў паншчыну, давалі норму выпрацоўкі і не адпускалі з завода, пакуль рабочы не выконваў яе.
Паколькі нормы былі вельмі вялікія, часта прыходзілася працаваць да ночы. За спазненне, а таксама за заўчасны ўход з працы сурова каралі – штрафавалі, білі палкамі і інш. Нават майстры за кожную гадзіну спазнення плацілі 20 горшаў штрафу.
У 1727 - 1739 г.г. галоўным рысавальшчыкам быў збяднелы шляхціц Бабруйскага павета Мікалай Дубіцкі. Пра высокае мастацкае і тэхнічнае майстэрства Мікалая Дубіцкага сведчыць хоць бы кубак, прызначаны для падарунка каралю Фрыдрыху Аўгусту. Гэты кубак змяшчаў шэсць літраў віна і дасягаў вышыню 68 см.
Супрацоўніцтва беларускіх і іншаземных майстроў спрыяла павышэнню майстэрства і якасці вырабаў. Налібоцкія гутнікі стварылі некалькі сваіх, адметных формаў вырабаў. Напрыклад “куляўкі”, пацешны посуд без стапы, які можна было неяк паставіць толькі выпіўшы напітак. “Куляўкі” выраблялі ў выглядзе гарматы, мядзведзя, булавы, рога і г.д. А таксама “дубельты” – два перахопленныя пасярэдзіне бакалы з жартаўлівымі надпісамі на іх.
Пасля адмены прыгонніцтва Налібоцкая манафактура, якая трымалася на выкарыстанні пераважна дармавой працы прыгонных, была ў 1866 г. закрыта.
Па-майстэрску выкананыя шэдэўры ткацтва ствараліся на працягу сярэдзіны 18 – першай паловы 19 стагоддзя на мясцовых мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая.
Слуцкія паясы прызнаныя ва ўсім свеце нацыянальнай рэліквіяй беларускага народа як унікальны від ручнога ткацтва і сімвал самавызначэння нацыі. Паясы былі важнай часткай мужчынскага касцюма, служылі сімвалам узроўню ўлады і багацця яго ўладальніка, суправаджалі чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях. Стагоддзямі ў славянскай культуры паясам надавалі магічнае, абрадавае значэнне. Пры вырабе паясоў выкарыстоўваліся беларускія народныя ўзоры, нацыянальны арнамент. Арнаменты, якія іх упрыгожвалі, выконвалі ролю абярэгаў. Даўжыня такога пояса складала прыблізна 2 – 4,5 метра. На ражках звычайна ткаліся надпісы «Слуцк», «У горадзе Слуцку» і да таго падобнае.
Слуцкім паясам характэрны колеравыя спалучэнні блакітных, зеленаватых, ружовых тонаў. Эфектна і ўрачыста выглядаюць чырвона-сінія паясы з залаціста-бэжавай каймой і традыцыйнымі букетамі на канцах.
У выніку канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і далучэння этнічных зямель Беларусі да Расійскай імперыі асартымент Слуцкай мануфактуры скарачаецца. Пасля паўстання 1831 года нашэнне традыцыйнага касцюма шляхты было забаронена царскім урадам – выходзіць з ужывання і слуцкі пояс. Мануфактура закрылася ў 1848 годзе; яна існавала галоўным чынам дзякуючы вытворчасці паясоў.
Еўрапейскую вядомасць мела шкляная мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча. Гэта было першае прадпрыемства па вырабу люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Люстэркі Урэцкай гуты ўпрыгожвалі радзівілаўскія палацы, у тым ліку ў Нясвіжы. Іх куплялі магнаты для сваіх палацаў, развозілі купцы па ўсёй Літве і прадавалі на кірмашах. Тут жа, ва Урэччы выраблялі аконнае шкло, посуд з каляровага і малочнага шкла і крышталю. Вырабы аздаблялі гравіроўкай, гранением, размалёўвалі золатам, срэбрам, плацінай і фарбамі, упрыгожвалі накладнымі медальёнамі. Посуд вырабляўся выдуваннем. Малюнкі і ўзоры на шкло наносіліся пры дапамозе алмаза, сярэбранага напільніка, маленькага долатца і гранільнага кола. На паверхню выраба наносіліся партрэты каралёў і княжацкіх асоб, у больш позні час — надпісы фальклорнага характару, геаметрычны і раслінны арнамент, кветкі, сельскія і архітэктурныя пейзажы, выявы жывёл.
Урэцкая гута дзейнічала каля 120 гадоў. У час шматлікіх войнаў, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, яна неаднаразова гарэла. У 1812 г. былі спалены млын, малявальня і шліфоўня з інструментамі, загінулі многія майстры. Гуце быў нанесены значны ўрон. Мануфактура перайшла на выраб простага шкла і посуду.
Значнымі былі Крычаўская, Шклоўская, Горацкая, Дубровенская, Мышаўская, Карэліцкая мануфактуры. У прадмесцях Гародні дзейнічалі створаныя Антоніем Тызенгаўзам суконная, баваўняная (хлопковая), палатняная фабрыкі, а таксама фабрыкі паясоў, аружэйная, свечачная і гарбарная, завод жалезных і медных вырабаў. Усяго на 53 мануфактурах у азначаны час было занята 2400 рабочых.
Таксама у 18 ст. з'яўляюцца невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну, у мястэчку Карэлічы працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабу шпалераў (палатна для абіўкі сцен). Ткалі іх у складанай габеленавай тэхніцы. Выканаўцамі былі мясцовыя майстры. На Карэліцкай мануфактуры была выткана серыя шпалеpaў цудоўных па якасці і геніяльных па майстэрству. Ha іх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі.
Такім чынам, развіццё прамысловасці ў Бeлapyci ў 18 ст. характарызавалася cвaiмi асаблівасцямі. Галоўнай з ix была даволі вялікая колькасць дробных прадпрыемстваў. Фабрычная вытворчасць мела нізкую удзельную вагу ў агульным выпуску прамысловай прадукцыі. Дробныя прадпрыемствы (з колькасцю рабочых да 15 чалавек) давалі амаль 84% усёй прамысловай прадукцыі, мануфактуры (прадпрыемствы з 16 i больш рабочымі, з ручной працай) - 7,4%, фабрычныя (машынізаваныя) - да 9%.