Паўстанне 1794 года

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 11:14, реферат

Описание работы

Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.

Содержание

Уводзіны 3
1. Паўстанне 1794 года 4
1.1 Перадумовы паўстання 4
1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў 5
1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне 11
2. Кіраўнікі паўстання 17
Заключэнне 25
Спіс выкарыстанай літаратуры 26

Работа содержит 1 файл

Паўстанне 1794 года.doc

— 173.50 Кб (Скачать)

У 1832 годзе Нямцэвіч пераязджае ў Парыж i актыўна ўключаецца ў бурлiвае жыцце эмiграцыі. Разам  з Чартарыйскім i Міцкевiчам ен становіцца членам савета Таварыства навуковай дапамогі ў Францыi, садзейнічае адкрыццю ў Парыжы Польскай бiбліятэкi27.

У 1839 годзе пачынае  пісаць раман аб паўстаннi, але не паспявае скончыць яго. У мае 1841 Нямцэвіч памер і там жа ў Парыжы, удалечыні ад радзімы, быў пахаваны. 

Михаіл  Францішак Карповіч – асветнік, публіцыст, палітычны дзеяч. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1744 г. у Камянцы Брэсцкай вобласці. Прафесар Кракаўскай і Віленскай акадэмій. Прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў і матэрыялістаў. У 1774 быў дэлегатам правінцыяльнага канвента ў Варшаве. Яго погляды на духоўнае і свецкае выхаванне — спроба дастасаваць вальнадумства да рэлігійнага аскетызму. 3 1783 прафесар дагматычнай тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды розных падзей у жыцці мясцовых магнатаў, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў.

Па сваіх поглядах быў радыкальным дэмакратам, прапанаваў адкрыць касы дапамогі сялянам з  мэтай развіцця іх гаспадаркі. Адзін  з першых на Беларусі выступіў з крытыкай прыгоннага права. Змагаўся за ажыццяўленне прынцыпаў Канстытуцыі 3 мая 1791, якая павінна была садзейнічаць палітычнаму і эканамічнаму ўмацаванню Польшчы28.

Прымаў актыўны  ўдзел у паўстанні 1794, якім кіраваў  Т. Касцюшка, быў яго памочнікам і ўваходзіў у склад Літоўскага паўстанцкага ўрада. Пасля задушэння паўстання царскія ўлады выдалі загад на яго арышт. Пэўны час Карповіч хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна жыў у маентку Гражышкі на Сузальшчыне, які атрымаў ад біскупа І. Масальскага. Сабраў там багатую бібліятэку29. 

З роду Сапегаў  у паўстанні удзельнічаў Казімір Нестар Сапега, сын Яна Сапегі. У 1767-72 гадах ен вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3 1772  Казімір Нестар Сапега – палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773-93 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 – член Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788-92 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі.

Удзельнічаў у  падрыхтоўцы паўстання 1794 года. 3 яго  пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памер у Вене.

Францішак Сапега нарадзіўся у Варшаве ў 1772 годзе і падлеткам быў залічаны ў кадэцкі корпус у Пулавах. У 21 год Францішак Сапега атрымлівае званне генерала артылерыі, яго генеральскі мундзір упрыгожвае ордэн святога Станіслава.

Як сведчаць рэляцыі тагачасных расейскіх сакрэтных  службаў, Францішак удзельнічаў  у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Спадзеючыся на здольнасці маладога генерала і на аўтарытэт ягонага прозвішча, Тадэвуш Касцюшка спачатку запрапанаваў яму ўзначаліць збройны выступ на Літве. Але ў выніку патаемнай дыпламатыі Францішку дасталася толькі адна дывізія колькасцю дзве тысячы жаўнераў. 22 мая 1794 года генерал Сапега дакладвае ў Вільню, што ягонае войска канцэнтруецца ў Дзярэчыне і рыхтуецца да баявых дзеянняў.

Пасля паражэння  паўстання расейцы не зачапілі адстаўнога камандзіра мяцежнікаў, запатрабаваўшы ад яго пісьмовага забавязання больш  не ваяваць супраць Расеі. 6 студзеня 1795 года Францішак Сапега перадаў праз расейскага ваеначальніка М. Рапніна пакаянны ліст да Кацярыны ІІ, у якім, ратуючы ад канфіскацыі свае маенткі, прасіў імператрыцу дараваць удзел у паўстанні. Дачакаўшыся найвышэйшай літасці, Францішак прыязджае ў Пецярбург, дзе ў Петрапаўлаўскай крэпасці адбывае пакаранне звязнены Тадэвуш Касцюшка. Спрабуючы дапамагчы кіраўніку паўстання і даўняму сябру, князь сустракаецца з уплывовымі вяльможамі. Насуперак просьбам цесця, Станіслава Шчаснага-Патоцкага, які стала жыў у Пецярбурзе, на шматлікіх свецкіх раўтах і балях Францішак Сапега, выкарыстоўваючы ўсе даступныя яму метады, рыхтуе глебу для вызвалення Касцюшкі. Але ягоныя вымогі далі плен толькі праз два гады.

У 1796 годзе Францішак  Сапега, ужо маючы ў сваім паслужным спісе тытулы расейскага тайнага саветніка і маршалка Менскай губерні, як дэлегат ліцвінскай шляхты ўдзельнічаў у каранацыі Паўла І, што адбывалася ў Маскве. Пасля гэтага цар наведаў фамільны палац Сапегі ў Дзярэчыне. Францішак не забыўся замовіць слова за свайго Галоўнакамандуючага. Прыехаўшы ў Пецярбург, Павел І уласнай персонай наведаўся ў Петрапаўлаўскую цытадэль і, не выходзячы з падзямелля, падпісаў указ аб вызваленні Касцюшкі30.

Пасля чыннага  ўдзелу ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні і нараджэння сына Францішак Сапега свой абавязак перад Айчынай палічыў выкананым. Ен пачынае падарожнічаць па еўрапейскіх сталіцах, дзе з галавой акунаецца ў вяселае багемнае жыцце.

 

Заключэнне

Паўстанне 1794 г. быў першым з трох вызваленчых рухаў, якія адбыліся ў Польшчы, Заходняй Беларусі, Літве на лрацягу 70 гадоў. У паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гг. выкарыстоўваўся вопыт барацьбы канца XVIII ст., пераклікаліся і іх мэты. Па размаху баявых дзеянняў на Беларусі паўстанне 1794 г. было не меншым, чым, напрыклад, больш нам вядомыя вызваленчыя выступленні 1863—1864 гг., а геаграфічна яно распаўсюджвалася на ўсход нават болей.

Пры пэўнай непаслядоўнасці  дзеянняў, супярэчлівасці, абмежаванасці  поглядаў некаторых яго кіраўнікоў, недахопах прынятых імі рашэнняў, паўстанне было прагрэсіўным і мужным актам. Фактычна паўстанцы супроцьстаялі правячым рэжымам трох дзяржаў — Расіі, Прусіі, Аўстрыі. Еўрапейскі кантэкст і вялікае значэнне паўстання — відавочныя. Услед за Французскай рэвалюцыяй гэта быў новы рэвалюцыйны ачаг у Еўропе. Таму патушыць яго так дружна ўзяліся ўсе суседнія манархічныя кіраўнікі. Яны баяліся, што рэвалюцыйныя ідэі перакінуцца на іхнія краіны і актывізуюць пакуль што паслухмяныя народы. I гэта было небеспадстаўна: прыгонніцкі лад перажываў крызіс, які ўсе болей паглыбляўся.

Беларусь, у першую чаргу Берасцейшчына, аказалася  адным з раенаў паўстанцкага руху. Распаўсюджванне паўстання на гэтых  беларускіх землях было значным. Як ацэньваюць даследчыкі, з агульнай колькасці  паўстанцаў у 150 тыс. чалавек ад 30 да 40 тыс. з’яўляліся прадстаўнікамі нашага краю. Шмат сярод іх было сялян-касінераў. Большасць з іх загінулі ў бітвах з рэгулярным войскам Расійскай імперыі. Яшчэ большая колькасць нашых землякоў мела непасрэднае ці ўскоснае дачыненне да паўстання. Усе гэта робіць яго буйной сацыяльнай і ваенна-палітычнай з’явай у гісторыі Бацькаўшчыны. Нам неабходна ведаць пра гэта, калі мы хочам ушанаваць імены і справы нашых гераічных продкаў, аднавіць гістарычную памяць народа. 

 

    Спіс  выкарыстанай літаратуры 

  1. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мiнск: Экаперспектыва, 2000 - 2005. - Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалiтай (XVII - XVIII ст.) / Ю.Бохан [i iнш.]. -2004. - 343 с. (с. 245-259)
  2. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 527 с. – с. 237
  3. Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995. - № 5. - Ст. 225-241.
  4. Анішчанка Я. Яны баяліся беларускага народа //Беларуская мінуўшчына, 1997. - № 6. - Ст. 26-29.
  5. Барташэвіч К. З гісторыі паўстання Тадэвуша Касцюшкі. //Крыніца, 2001, № 8. Ст. 158-178.
  6. Бензярук А. Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі // Сельская праўда. – 1997. – 29 кастр. – Ст 2-6.
  7. Бензярук А. Памяць нашае зямлі: Гiсторыка-культурныя мясціны Жабінкоўскага раена. - Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2002. -  36 с.
  8. Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994. - № 11. – Ст. 39-46.
  9. Емяльянчык  У.П.  Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – 160 с.
  10. Касцюк М. За волю, роўнасць, незалежнасць. //Беларуская думка, 1994, № 7 - Ст. 71-74.
  11. Мазоўка Н. «Возьмем косы ды янычаркі...». Паплечнікі Т. Касцюшкі //Роднае слова, 1994. - № 2. – Ст. 70-73.
  12. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энц. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – 671 с.
  13. Несцярчук Л.М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму. – Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2006.  – 296 с.
  14. Памяць: Гісторыка-дакументацыйная хроніка Брэст. 1 ч. – Мн.: Белта, 1997. – 576 с.
  15. Судлянкова В. Нямцэвіч у Англіі //Новы час, 2003. - № 19. – Ст. 7.
  16. Тарасаў, К.І. Начальнік паўстання / Кастусь Тарасаў // Памяць пра легенды : постаці беларускай мінуўшчыны / Кастусь Тарасаў. Выд. 2-е, дапоўненае. - Мінск, 1990. - Ст. 199-210.
  17. Чаропка В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў. Тадэвуш Касцюшка //Беларускі гістарычны часопіс, 2004, - № 12. – Ст. 9-21.
  18. Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 68 с.

Информация о работе Паўстанне 1794 года