Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Сентября 2011 в 17:10, реферат

Описание работы

Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сыцыяльна-эканамічным развіцці краіны: звергнута самадзяржаўе, праведзены дэмакратычныя выбары ў органы мясцовага самакіравання, абвешчаны свабоды слова, саюзаў, вызвалены палітычныя зняволеныя і г.д. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Перад народамі краіны ўзнікла альтэрнатыва: якім шляхтам ісці далей – буржуазна-рэфармісцкім да развітога капіталізму ці пралетарска-рэвалюцыйным да сацыялізму? Не выключаўся і трэці шлях – контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі.

Работа содержит 1 файл

Лютаўскай буржуазна.doc

— 39.00 Кб (Скачать)

     Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай  рэвалюцыі адбыліся значныя змены  ў палітычным і сыцыяльна-эканамічным  развіцці краіны: звергнута самадзяржаўе, праведзены дэмакратычныя выбары ў органы мясцовага самакіравання, абвешчаны свабоды слова, саюзаў, вызвалены палітычныя зняволеныя і г.д. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Перад народамі краіны ўзнікла альтэрнатыва: якім шляхтам ісці далей – буржуазна-рэфармісцкім да развітога капіталізму ці пралетарска-рэвалюцыйным да сацыялізму? Не выключаўся і трэці шлях – контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі.

      Выбар шляху залежаў ад асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. Якія гэта асаблівасці? Галоўная з іх закючалася у тым, што ў Расіі сфарміравалася такая мадэль капіталізму, якая была пазбаўлена “запасу трываласці”, самарэгуляцыі. У грамадскім жыцці не сфарміраваліся дастаткова устойлівыя дэмакратычныя традыцыі. Да таго ж пасля рэвалюцыі ў краіне склалася  своеасаблівая сітуацыя – двоеўладзе. Часовы ўрад хацеў умацаваць уладу буржуазіі. Але ён не мог вырашыць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства. Працягвалася вайна, не вырашаліся аграрнае і нацыянальнае пытанні. Захаваліся эксплуатацыя рабочых, малазямелле сялян, у прыгнечаным стане знаходзіліся нацыянальныя меншасці. Саветы салдацкіх і рабочых дэпутатаў добраахвотна адмовіліся ад улады. Яны зыходзілі з таго, што ўлада павінна быць у руках буржуазіі, таму і падтрымлівалі Часовы урад, узяўшы на сябе абавязак ажыцяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада. У такіх умовах забяспечыць палітычную ўстойлівасць грамадства, вывесці яго з крызісу было немагчыма.

      Лютаўская рэвалюцыя палярызавала грамадства. Розныя класы, палітычныя плыні і  партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны. Партыі буйнай буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-дэмакратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнага рэспубліканскага ладу. Кадэты, напрыклад, імкнуліся адцягнуць кардынальныя рэформы да склікання Устаноўчага схода, скіраваўшы намаганні на ўмацаванне ўлады і працяг вайны. Дробнабуржуазныя партыі выступалі за больш радыкальную перабудову грамадства. Меншавікі, напрыклад, лічылі, што буржуазны лад, які пачаў складавацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўга, пакуль не наспеюць аб’ектыўныя ўмовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.

      Пасля Лютаўскай рэвалюцыі востра стаяла пытанне нацыянальна-дзяржаўнага  будаўніцтва Расіі. Буржуазныя і  дробнабуржуазныя партыі падтрымлівалі  ідэю адзінай і непадзельнай Расіі, выступалі супраць самавызначэння нацыі. Разам з тым у праграмах гэтых партый значыліся і іншыя ідэі. Напрыклад, у праграме кадэтаў гаварылася аб аднаўленні канстытуцыйных правоў польскага народа, аб аднолькавым разам з іншымі часткамі імперыі ўдзеле Польшчы ў цэнтральных прадстаўнічых органах Расіі. Кадэды лічылі магчымым змяніць межы паміж Польшчай і Расіяй з улікам нацыянальнага складу насельніцтва, выступалі за ўстанаўленне канстытуцыі Фінляндыі.

      Партыя  эсэраў лічыла неабходным “устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі з шырокай аўтаноміяй абласцей і абшчын, як гарадскіх, так і сельскіх”. Пры гэтым эсэры дапускалі федэрацыю толькі ў адносінах паміж некаторымі нацыянальнасцямі, прызнавалі толькі за імі права на самавызначэнне. У  эсэраўскай праграме былі і такія патрабаванні, як поўнае і ўсеагульнае грамадзянскае раўнапраўе, устанаўленне абавязковай для ўсіх, незалежна ад нацыянальнасці, адукацыі, раўнапраўе моў. Бясспрэчна, гэта былі пазітыўныя патрабаванні. Аднак у праграмах партый адсутнічала права ўсіх нацый на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў. Не ставілася задача барацьбы з праявамі шавінізму і нацыяналізму.

      Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вызначыла  сваю палітычную лінію і патрыя бальшавікоў. Гэта была адзіная партыя, якая не скампраментавала сябе супрацоўніцтвам з Часовым урадам. У. Ленін у сваіх Красавіціх тэзісах заклікаў не адказваць ніякай падтрымкі Часоваму ўраду, уся ўлада павінна быць у руках Саветаў. Адзіным выйсцем з вайны і ўмовай заключэння дэмакратычнага міру Ленін лічыў перамогу сацыялістычнай рэвадюцыі. У якасці пераходных мер ад капіталізму да сыцыялізму У.Ленін прапанаваў аб’яднаць усе банкі ў адзін і ўстанавіць дзяржаўны кантроль за ім, а так сама кантроль з боку Саветаў за грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, канфіскаваць памешчыцкія землі і нацыяналізаваць усе землі. Бальшавікі добра ўсведамлялі, што гэтыя меры, разлічаныя на мірнае развіццё рэвалюцыі, могуць выклікаць вострую класавую барацьбу, што і адбылося на самой справе. Праграма бальшавікоў па нацыянальным пытанні ўключала наступныя патрабаванні: поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, права на абласную (тэрытарыальную) аўтаномію, барацьба за інтарнацыянальнае адзінства працоўных супраць любых праяў шавінізму і нацыяналізму.

      Такім чынам, пасля Лютаўскай рэвалюцыі  выказваліся розныя погляды на далейшы  лёс краіны. У гэтых поглядах, як у люстэрку, адбіліся інтарэсы розных класаў, партый і плыней расійскага грамадства.

      Пасля Лютаўскай рэвалюцыі значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Ажывілася  дзейнасць агульнарасійскіх партый, і ў першую чаргу кадэтаў. Былі створаны камітэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. У маі 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць кадэцкая арганізацыя ў Мінску. Пачалося фарміраванне кадэцкай арганізацыі і на Заходнім фронце. Але кадэты не змаглі схіліць на свій бок салдат і абапіраліся ў асноўным на “Саюз афіцэраў”.

      Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі. Эсэры пасля звяржэння царызму схілілі на свій бок вялікую колькасць сялян і салдат, а таксама частку рабочага класа. Гэтаму спрыяла аграрная праграма эсэраў – праграма “сацыялізацыі” зямлі. У канцы сакавіка 1917 г. у Мінску ствараецца арганіцыйны камітэт, які ў дальнейшым быў пераўтвораны ў губернскі камітэт партыі эсэраў. Найбольш моцны ўплыў эсэраў адчуваўся ў Магілёўскай губерні. Моцныя пазыцыі мелі эсэры і ў войску. Эсэраўскія арганізацыі аб’ядноўвалі звыш 30 тыс. Салдат – у асноўным выхадцаў з сялянства.

      Пасля Лютаўскай рэвалюцыі працягвалі дзейнасць манархічна-памешчыцкія  аб’днанні – Беларускі саюз зямельных  уласнікаў, Беларускі праваслаўны  саюз і інш.

      У маі 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС). Яе арганізатарамі былі Я.Сушынскі (старшыня), А.Лявіцкі, А.Кульчыцкі, П.Аляксюк і інш. Да БНПС далучылася і група буйных памешчыкаў на чале з Р.Скірмунтам. галоўным праграмным патрабаваннем гэтай партыі была аўтаномія Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы. Зямельнае пытанне БНПС разглядала як другараднае, прадугледжвала канфіскацыю толькі той зямлі, якая належыла царскай сям’і буйным польскім памешчыкам. Гэтыя пытанні павінен быў вырашаць Устаноўчы сход.

      Праграмныя  мэты БНПС падзяляла і Беларуская хрэсціанская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў маі 1917 г. у кіруючыя органы БХД уваходзілі В.Ластоўскі, А.Станкевіч, У.Гадлеўскі, А.Грынкевіч і інш. БХД абараняла асновы буржуазнага ладу, выступалі за захаванне прыватнай уласнасці, а ў нацыянальнай палітыцы прытрымлівалася, як і БНПС, курсу на аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі.

      Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі  – Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная  рабочая партыя (Паалей-Цыён) і інш. Яны рабілі ўсё, каб не дапусціць  далейшага паглыбення рэвалюцыі. Бундаўцы, як і меншавікі, лічылі, што Расія яшчэ не дарасла да сацыялістычнай рэвалюцыі, бо пралетарыят не складаў большасці нацыі. Выступаючы адзіным фронтам

Информация о работе Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай