Паўночная вайна ў БеларусіПаўночная
вайна (1700-1721 гг.) вялася кааліцыяй еўрапейскіх
дзяржаў – Расіяй, Саксоніяй, Даніяй
(так званы Паўночны саюз) супраць
Швецыі. У ходзе вайны Расія
імкнулася забяспечыць сабе выхад
да Балтыйскага мора, ІІрэтэндуючы
на тэрыторыі Карэліі і Інгрыі.
Кароль Аўгуст II разлічваў далучыць
да сваіх уладанняў Эстляндыю
і Ліфляндыю і тым самым
умацаваць сваё становішча ў Рэчы
Паспалітай. Пад час вайны тэатрам
ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя,
якая прасціралася з поўначы на поўдзень
на 600 – 650 і з захаду на ўсход на
360 – 800 вёрст і закранала частку
тэрыторыі Літвы, Польшчы, Украіны
і амаль усю Беларусь [2, c. 211].Ваенныя
дзеянні сіламі Саксоніі распачаў Аўгуст
II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус
у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію
каб знянацку захапіць Рыгу, але
гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо
армія не мела артылерыі, без якой
аблога Рыгі была бесперспектыўнай.Рэч
Паспалітая ў гэты час перажывала
глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс.
Грамадства падзялілася на праціўнікаў
і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на
бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія,
якія разам з ворагам руйнавалі
гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія
шукалі падтрымкі ў рускай арміі.
Тэрыторыя Беларусі часта станавілася
полем баёў. Першае сутыкненне адбылося
ў пачатку 1706 г. каля Гародні, дзе
шведы блакіравалі і ледзь
не знішчылі 60-тысячную расійскую армію
фельдмаршала Г. Агільві. Асобныя шведскія
атрады пераходзілі на левы бераг
Нёмана і рабілі глыбокія рэйды па
тылах расійскай арміі, перашкаджаючы
падвозу прадуктаў харчавання да
Гародні. Гарады і маёнткі прыхільнікаў
Аўгуста II мэтанакіравана разбураліся
і спусташаліся. Найбольш пацярпелі
ўладанні канцлера ВКЛ Караля Станіслава
Радзівіла і князёў Вішнявецкіх.
Былі спалены Карэлічы, Нягневічы, Мір,
Свержань, Клецк. Шведы разрабавалі
Наваградак і канчаткова разбурылі
яго замак, са Слуцка спагналі значную
кантрыбуцыю. Пасля кароткіх аблог
захапілі і зруйнавалі Ляхавічы і
Нясвіж. У красавіку 1706 г. у бітве
каля Клецка шведы разграмілі 5-тысячны
расійскі атрад Няплюева [3, c. 30].У
канцы сакавіка 1706 г. расійская армія
пакінула Гародню і, не ўступаючы
ў сутычкі са шведамі, пачала адыходзіць
да Берасця, а потым па поўначы
Украіны да Кіева. Каб адрэзаць шляхі
адыходу Агільві, шведскі кароль
з асноўнымі сіламі рушыў праз
Палессе ў напрамку да Пінска. Не
здолеўшы знішчыць расійскую армію,
Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе
пасля шэрага ваенных перамог
прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі
мірны дагавор у верасні 1706 г.
(паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся
ад польскай кароны на карысць Станіслава
Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся
адклікаць саксонцаў з рускай
арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх,
якія знаходзіліся ў саксонскай арміі,
аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў
і Тыкоцін і г.д.У 1708 г., на тэрыторыі
Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя
баявыя дзеянні. Сюды былі сцягнуты асноўныя
сілы расійскай арміі (каля 70 тыс. чалавек).
3 захаду ў Беларусь увайшлі шведскія
войскі (амаль 35 тыс.). Яны занялі Гародню
і пачалі прасоўвацца ў напрамку
Ліда - Смаргонь – Вілейка - Менск. 14
ліпеня 1708 г. каля м. Галаўчын на Магілёўшчыне
адбылася бітва, у якой шведы атрымалі
апошнюю значную перамогу ў вайне
з Расіяй. Агульныя страты расіян склалі
больш за 1,7 тыс. чалавек. Шведы захапілі
10 гармат і вялікую колькасць
баявых прыпасаў. Расійская армія
адышла за Днепр і сканцэнтравалася
ў раёне м. Горкі. 18 ліпеня 1708 г. шведы
занялі Магілёў. Тут яны затрымаліся
амаль на месяц. Шведскі кароль спадзяваўся
сустрэць корпус Левенгаўпта, які рухаўся
з Ліфляндыі з вялікім абозам,
і тым самым значна папоўніць
свае сілы перад будучым наступленнем.
Аднак дарэмна змарнаваўшы час,
Карл XII так і не дачакаўся падмацавання.
15 жніўня 1708 г. шведская армія пераправілася
праз Днепр і рушыла на ўсход [1, c.
105].Недалёка ад Мсціслава адбыліся
дзве бітвы паміж шведамі і
расійскім войскам - 10 верасня 1708 г.
каля в. Добрае і 20 верасня 1708 г. каля в.
Раеўка. Яны не аказалі значнага
ўплыву на агульны ход ваенных
падзей, таму што на той момант расійскае
камандаванне лічыла немэтазгодным
уступаць са шведамі ў рашаючую бітву
і працягвала адвод сваіх войскаў.
21 верасня 1708 г. шведская армія выйшла
да межаў Расіі. Аднак для паспяховага
наступлення далей у Карла XII не
было дастаткова сіл. Шведскі кароль
заручыўся падтрымкай украінскага
гетмана І. Мазепы і ў канцы верасня
павярнуў на Украіну. Услед за шведамі
рушыла і расійская армія пад камандаваннем
фельдмаршала Б. Шарамецьева. На дапамогу
Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале
з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу.
Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі
сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы
і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў
Пётр I.Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка)
1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад
Магілёва на р. Сож. Шведы пацярпелі паражэнне.
3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17
пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Левенгаўпт
прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу.
Бітва пры Лясной аказала істотны ўплыў
на далейшы ход вайны. У значнай ступені
дзякуючы поспеху на беларускай зямлі
расійская армія змагла перамагчы шведаў
і ў рашаючай бітве пад Палтавай 8 ліпеня
1709 г.Пасля Палтавы і капітуляцыі галоўных
шведскіх сіл каля Перавалочны 11 ліпеня
1709 г. Паўночная вайна праходзіла пры поўнай
перавазе Расіі. Ст. Ляшчынскі пакінуў
краіну і ўцёк у Памеранію, куды спешна
адыходзілі рэшткі шведскай арміі. Са
згоды расійскага двара і пры падтрымцы
саксонскіх войскаў у канцы жніўня 1709
г. у Варшаву вярнуўся Аўгуст II. 3 гэтага
часу Рэч Паспалітая фактычна не прымала
ўдзелу ў Паўночнай вайне, яе працягваў
Аўгуст II сіламі адной Саксоніі [1, c. 107].Бедствы
насельніцтва Беларусі падчас ваеннага
ліхалецця. Чарговая вайна прынесла жыхарам
беларускіх зямель велізарныя страты.
Утрыманне шматтысячных армій Расіі і
Швецыі цалкам забяспечвалася за кошт
пабораў з мясцовага насельніцтва. Пры
несвоечасовай выплаце накіроўваліся
ўзброеныя атрады для “экзекуцыі” –
прымусовага спагнання.Спіс выкарыстанай
літаратуры1. Гісторыя Беларусі:
У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай
(ХVП-ХVПІ стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык
і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2004. – 344 с.2.
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных
часоў – па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад
рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае,
1998. – 416 с.3. Казлоў Л.Р. Паўночная
вайна на Беларусі // Падарожнік. 1998. №
9. – С. 30-31.4. Сагановіч Г. Нарыс
гісторыі Беларусі ад старажытнасціда
каПрычыны Паўночнай вайны, стварэнне
Паўночнага саюза
Шырока пашырана меркаванне,
што прычынамі Паўночнай вайны
было жаданне Маскоўскай дзяржавы вярнуць
свае ўладанні ў Прыбалтыцы, страчаныя
паводле Сталбоўскага дагавору 1617 года,
і яе заклапочанасць з прычыны
далейшага ўзмацнення Швецыі, якая
нібы склала два антымаскоўскія дагаворы
з Англіяй (4(14) мая 1698) і Нідэрландамі
(13(23) студзеня 1700)[10].
Першае цяжка прызнаць
аб'ектыўным, бо афіцыйнай прычынай
Паўночнай вайны былі абвешчаны
не тэрытарыяльныя рознагалоссі, а
абраза Вялікага пасольства, якая нібы
мела месца ў Рызе — прычына
надуманая, якая хутчэй можа гаварыць
аб адсутнасці сур'ёзных супярэчнасцяў
паміж бакамі[10]. Таксама і другое,
бо яшчэ Карл XI імкнуўся ўсталяваць з
Масквой добразычлівыя адносіны,
напрыклад, улетку 1697 года, калі Маскоўская
дзяржава ваявала за Азоў, Швецыя падарыла
300 гармат, з іх 150 3-фунтовых і столькі
ж 3,5-фунтовых — меней 100 з падораных
гармат былі дастаўленыя ў Ноўгарад
ужо пры Карлу XII, у 1699 годзе[11]. Тым
жа часам праз наўгародскага ваяводу
Ф. М. Апраксіна шведскаму ліцейшчыку
Эрэнкрэйцу было заказана яшчэ 280 гармат[11].
Яшчэ адной прычынай Паўночнай
вайны часта называюць неабходнасць
Маскоўскай дзяржавы ў выхадзе да
мора для прамых сувязяў і гандлю
з краінамі Заходняй Еўропы. Але
незразумела, з якімі краінамі Маскоўская
дзяржава збіралася мець прамыя сувязі
праз Балтыйскае мора, бо ў тыя часы
яго ўзбярэжжа ў асноўным належала Швецыі
і Рэчы Паспалітай, з якімі Маскоўская
дзяржава мела працяглыя сухапутныя межы.
З Англіяй і Нідэрландамі, якія прапануюцца
як асноўныя перспектыўныя гандлёвыя
партнёры, весці прамы гандаль праз Балтыйскае
мора было цяжка, бо Данія трымала ў сваіх
руках праліў Зунд і збірала з праходзячых
караблёў вялікія мыты. У той жа час, у
Маскоўскай дзяржавы быў вядомы з пач.
15 ст. шлях прамых сувязяў з Заходняй Еўропай
праз Белае мора. Гэты шлях даволі інтэнсіўна
выкарыстоўваўся ў кан. 17 — пач. 18 ст., у
тым ліку англічанамі і галандцамі, і пасля
замежныя гандляры не спяшаліся пераарыентавацца
на Пецярбург — у 1703 годзе туды зайшло
толькі 1 замежнае судна. У той час, як у
Архангельск у 1715—230 судоў. Маскоўскі
ўрад з 1716 года ўвёў шэраг забаронных мер
на гандаль праз Архангельск, каб прымусіць
замежных гандляроў і ўласных купцоў да
гандлю праз Пецярбург, для гэтага былі
ўведзеныя падвышаныя мыты для Архангельскага
порту і забарона на ўвоз у Архангельск
тавараў звыш уласных патрэбнасцяў горада,
гэтыя меры прывялі да часовага скарачэння
агульных аб'ёмаў знешняга гандлю ў Маскоўскай
дзяржаве. Нават пасля канца Паўночнай
вайны, ужо ў 1722, у Пецярбург прыйшло толькі
116 судоў, а ў Архангельск у 1724 — толькі
19. Праўда, у 1725 у Пецярбург прыйшло ўжо
914 судоў, але архангельскі гандаль быў
поўнасцю падушаны, а забаронныя меры
супраць яго былі скасаваныя толькі ў
1762.
Справа не ў месцы выхаду
да мора, а ў тых высілках, якія
Маскоўская дзяржава прыкладала або
не прыкладала да развіцця свайго знешняга
гандлю. Выхад да Балтыйскага мора
быў у Маскоўскай дзяржавы пры
Іване III, Васілію III і Іване IV, аднак
цяжка назваць выкарыстанне гэтага
выхаду ў іх час актыўным. Такім
чынам, складана лічыць, што Паўночная
вайна была абумоўленая прычынамі,
аб'ектыўна выспелымі ўнутры Маскоўскай
дзяржавы, хутчэй гэтыя прычыны можна
лічыць вынікам знаходжання Пятра
I у Еўропе падчас Вялікага пасольства.
Вялікае пасольства для Пятра
было перарвана паведамленнем аб
стралецкім бунце, цар рашыў вярнуцца
ў Маскву. Па дарозе Пётр пазнаў аб падаўленні
бунту, а 31 ліпеня ў Раве-Рускай сустрэўся
з курфюрстам саксонскім і каралём
Рэчы Паспалітай Аўгустам. Сустрэча працягвалася
тры дні, падчас яе была дасягнутая
папярэдняя дамоўленасць аб стварэнні
саюза супраць Швецыі. 25 жніўня 1698
года Пётр прыбыў у Маскву. Неўзабаве
пачаліся няпростыя перамовы з Даніяй
і Саксоніяй аб умовах саюза супраць
Швецыі, асноўная складанасць якіх
былі ў тым, што Данія і Саксонія
не толькі жадалі войны са Швецыяй,
але і баяліся ўзмацнення Масквы
ў выпадку перамогі. Яны жадалі
выкарыстаць, па магчымасці, сілы Маскоўскай
дзяржавы, але зрабіць гэта як мага
танней для сябе ва ўсіх адносінах.
24 жніўня 1699 года быў заключаны
ваенны саюз з Даніяй, пасол
якой знаходзіўся з гэтай мэтай
у Маскве з 1698 года,[12] дагавор
прадугледжваў удзел Саксоніі. На
працягу восені 1699 года праходзілі
перамовы аб саюзе з пасламі
Аўгуста, у выніку 11 лістапада
1699 года быў заключаны саюзны
дагавор Пятра I з Саксоніяй,
але Рэч Паспалітая ў гэтым
саюзе не ўдзельнічала. Паводле
ўмоў дагавораў Маскоўская дзяржава
абавязвалася ўступіць у Інгерманландыю
і Карэлію адразу па заключэнні
міру з Асманскай імперыяй, але
не пазней як у красавіку
1700 года, а Аўгуст мусіў пачаць
вайну супраць Швецыі ў Лівоніі
сіламі саксонскіх войскаў. У
красавіку 1700 ва ўмовы дагавораў
быў уключаны пункт аб незаключанні
саюзнікамі сепаратнага міру
са Швецыяй.[13]
[прСеверная война (1700—1721) —
война между Российским царством и Швецией
за господство на Балтике, также известна
как Великая Северная война. После заключения
Нарвского договора, 19 (30) августа 1704 года,
между Россией и представителями Речи
Посполитой о союзе против Швеции, Речь
Посполитая официально вступала в войну
на стороне Северного союза. Россия совместно
с Саксонией развернула военные действия
на польской территории. Беларусь тем
самым оказалась в самом центре военных
событий северной войны.
Беларусь у гады Пауночнай
вайны 1700 - 1721 гг.
Дополнительные условные
обозначения обозначены на самой
карте, разными цветами обозначены
районы и даты концентрации Россиских
и Шведских войск, основные действия
войск в разные временные интервалы,
блокада Шведскими восками Российских
в городе Гродно, места и даты
битв к которых одержали победу шведские
или российские войска, населенные
пункты, которые больше всего пострадали
во время войны, цифрой 1 обозначены
вассальные земли Речи Пасполитой.
Так же на карте показаны
портреты:
Август Сильный, также
Фридрих Август I Саксонский и Август
II Польский — курфюрст Саксонии с 7
мая 1694 и король Польши с 15 сентября
1697 по 16 февраля 1704 (1-й раз, фактически
до 24 сентября 1706), с 8 августа 1709 (2-й
раз). Из-за его легендарной силы
этот представитель династии Веттинов
был назван Август Сильный нем. August
der Starke.
Карл XII (швед. Karl XII) (17 июня 1682
— 30 ноября 1718), король Швеции в 1697—1718,
полководец, потративший большую
часть своего царствования на продолжительные
войны в Европе.
Пётр I Великий (Пётр Алексеевич;
30 мая (9 июня) 1672 — 28 января (8 февраля) 1725)
— царь Московский (с 1682 из династии
Романовых) и первый император всероссийский
(с 1721). В российской историографии
считается одним из наиболее выдающихся
государственных деятелей, определившим
направление развития России в XVIII веке.авіцнца
XVIII стагоддзя. – Мн.: ЭнцыклПаўночная
вайна (1700—1721) — вайна Маскоўскай дзяржавы
са Швецыяй за панаванне ва Усходняй Прыбалтыцы
і на Балтыйскім моры.
Маскоўская дзяржава пачала
вайну ў саюзе з Даніяй і
Саксоніяй, стварыўшы гэтак званы
Паўночны саюз, які распаўся хутка
пасля пачатку вайсковых дзеянняў
і быў адноўлены ў 1709 годзе
пасля Палтаўскай бітвы. На розных этапах
вайны ў ёй прымалі ўдзел на
баку Маскоўскай дзяржавы — Вялікабрытанія,
Гановер, Нідэрланды, Прускае герцагства,
Рэч Паспалітая; на баку Швецыі —
Вялікабрытанія, Гановер, Рэч Паспалітая.
Вайна завяршылася перамогай
Маскоўскай дзяржавы, што было засведчана
падпісаннем у 1721 годзе Ніштадскага
мірнага дагавора. Паўночная вайна
з'яўляецца важным момантам у гісторыі
Расіі, галоўнай прычынай спроб мадэрнізацыі
Маскоўскай дзяржавы ў пачатку 18 ст.,
часам змены балансу сіл ва
Усходняй Еўропе. Нягледзячы на неадназначнасць
ацэнак Паўночнай вайны, трэба прызнаць,
што яна вывела Маскоўскую дзяржаву
на новы ўзровень развіцця, і хоць у
выніку Расія не стала ў шэраг
з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі,
але набыла ў іх вачах большае
значэнне.
У ваеннай справе высокага
ўзроўню развіцця дасягнула лінейная
тактыка бою. Выдзеліўся новы від
пяхоты — грэнадзёры. Кіраванне
войскам і флотам было аформлена
ў цэнтралізаваных органах, развівалася
і арганізацыйная структура войска,
узмацнілася роля рэзерву. У ходзе
вайны ўвагу звярнулі супольныя
ўзгодненыя дзеянні расійскіх арміі
і флоту.апедыкс, 2001. – 412 с.