Контрольная работа по "Памятники истории и культуры Республики Беларусь"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 10:02, методичка

Описание работы

Перечень вопросов для комплексной контрольной работы по дисциплине "Памятники истории и культуры Республики Беларусь"

Работа содержит 1 файл

Памятники истории и культуры.doc

— 35.00 Кб (Скачать)

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

Ваўкавыскі  каледж

УА  «Гродзенскі  дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

 

Спецыяльнасць 2-89 01 01

«Турызм і гасціннасць»

 

Пералік пытанняў для комплекснай кантрольнай  работы

па  дысцыпліне “Помнікі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь”

 

  1. Раскрыць сутнасць паняцця “помнікі гісторыі і культуры”. Пералічыць віды помнікаў археалогіі. Ахарактарызаваць адзін з іх.

 

  1. Назваць рамкі эпохі палеаліту на тэрыторыіі Беларусі. Раскрыць асаблівасці дадзенай эпохі на тэрыторыі Беларусі. Ахарактарызаваць найбольш старажытныя стаянкі каменнага веку.

 

  1. Даць азначэнне паняццю “горад”. Апісаць гістарычныя ўмовы ўзнікнення і эвалюцыі беларускіх гарадоў у 9-13 ст.ст. Ахарактарызаваць узнікненне і станаўленне аднаго са старажытных беларускіх гарадоў (па выбару).

 

  1. Раскрыць адметныя рысы Гродзенскай школы дойлідства. Назваць найбольш вядомыя збудаванні. Даць характарыстыку Барысаглебскай (Каложскай) царквы.

 

  1. Назваць вядомыя вам Сафійскія саборы ў розных краінах.

Выкласці матэрыял аб Сафійскім саборы ў Полацку – помніку    архітэктуры ХІ – ХУІІІ ст.ст.

Параўнаць архітэктурныя  асаблівасці дадзеных архітэктурных  збудаванняў.

 

  1. Даць паняцце культавай архітэктуры абарончага тыпу  ў ХУ-ХУІІ ст.ст. Вызначыць як агульныя так і адметныя рысы храма-крэпасці ў Сынкавічах, Маламажэйкаве, Камаях. Ахарактарызаваць Сынкавіцкі храм-крэпасць з пункту гледжання спалучэння разнастайных архітэктурных стыляў  (раманскі, готыка, рэнесанс).

 

  1. Даць паняцце замка. Раскрыць асаблівасці абарончай архітэктуры 14-16 ст. ст. Ахарактарызаваць адзін з замкаў, пабудаваных на беларускіх землях (па выбару).

 

  1. Назваць адметныя рысы архітэктурнага стылю “Віленскае барока”. Коратка ахарактарызаваць найбольш выдатныя  архітэктурныя збудаванні дадзенага стылю. Раскрыць ролю архітэктара І. Глаўбіца ў развіцці новых тэндэнцый у беларускім дойлідстве сярэдзіны ХУІІІ ст.

 

  1. Даць паняцце палацава-паркавай сядзібы. Пералічыць палацава-паркавыя ансамблі ХІХ ст., размешчаныя на тэрыторыіі Беларусі. Ахарактарызаваць асаблівасці палацавага комплексу ў Гомелі.

 

  1. Даць кароткую характарыстыку развіцця архітэктуры Беларусі перыяду капіталізму др. паловы ХІХ – пач. ХХ ст.ст. Раскрыць новыя тэндэнцыіі ў горадабудаўніцтве. Прывесці прыклады архітэктурных збудаванняў.

 

  1. Назваць асноўныя рысы эклектызму ў архітэктуры. Даць характарыстыку этапаў развіцця рэтраспектыўнага накірунку на тэрыторыіі Беларусі. Апісаць архітэктурныя асаблівасці аднаго з будынкаў (па выбару).

 

  1. Выкласці матэрыял аб знаходжанні А.В. Суворава на тэрыторыі Беларусі. Пералічыць помнікі і памятныя месцы , прысвечаныя А.В. Сувораву на тэрыторыі Беларусі. Вызначыць накірункі дзейнасці ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава ў Кобрыне.

 

  1. Апісаць падзеі Айчыннай вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Пералічыць помнікі, прысвечаныя дадзеным гістарычным падзеям. Даць кароткую характарыстыку аднаму з іх.

 

  1. Даць кароткую характарыстыку дзейнасці Т. Касцюшкі. Пералічыць памятныя месцы, звязаныя з яго імем на тэрыторыіі Беларусі. Назваць вядомыя вам помнікі Т. Касцюшка ў замежных краінах.

 

  1. Даць кароткую характарыстыку дзейнасці К. Каліноўскага. Пералічыць помнікі и памятныя месцы, звязаныя з яго дзейнасцю. Апісаць адзін з іх.

 

  1. Даць гістарычную даведку аб І з’ездзе РСДРП у 1898 г. Выкласці матэрыял аб стварэнні і дзейнасці Дома-музея І з’езда РСДРП у Мінску. Вызначыць характар экспазіцыі музея ў нашыя дні.

 

  1.  Апісаць мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Назваць імёны яго стваральнікаў.

 

  1. Назваць вядомыя вам памятныя месцы і помнікі, прысвечаныя ахвярам фашысцкіх концлагераў. Раскрыць асаблівасці мемарыяльнага комплекса “Хатынь”.

 

  1. Даць кароткую гістарычную даведку аб акупацыі Мінска. Назваць памятныя месцы і помнікі, звязаныя з дадзенымі падзеямі. Ахарактарызаваць 3-4 помніка, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

 

  1. Вызначыць асноўныя накірункі дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Апісаць новы будынак бібліятэкі на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Контрольная работа по "Памятники истории и культуры Республики Беларусь"