Конституцыя БССР 1978

Автор: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 09:03, контрольная работа

Описание работы

На падставе Канстытуцыi 1978 года вышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР з’яўляўся Вярхоўны Савет Беларусскай ССР. У паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР уваходзіла права вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і Канстытуцыяй БССР 1978 года да ведання Беларускай ССР.

Содержание

Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР………… …3-9
Мясцовыя органы ўлады і кіравання………………………………...10-12
Параўнаць Канстытуцыю 1978г. з Канстытуцыяй БССР 1937г., адзначыць, якія змены адбыліся ў вышэйшых і мясцовых органах дзярдаўнай улады і кіравання………………………………………...13-15

Работа содержит 1 файл

ист.бел.docx

— 37.41 Кб (Скачать)

 У межах сваіх паўнамоцтваў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў забяспечвалі комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё на іх тэрыторыі; ажыццяўлялі кантроль за захаваннем заканадаўства размешчанымі на гэтай тзрыторыі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі вышэйстаячага падпарадкавання; каардынавалі і кантралявалі іх дзейнасць у галіне землекарыстання, аховы прыроды, будаўніцтва, выкарыстання працоўных рэсурсаў, вытворчасці тавараў народнага спажывання, сацыяльна-культурнага, бытавога і іншага абслугоўвання насельніцтва.

Сесіі абласных, раённых, гарадскіх, раённых у гарадах, пасялковых, сельскіх Саветаў народных дэпутатаў маглі склікацца іх выканаўчымі камітэтамі не радзей чатырох разоў у год.

Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў былі правамоцны разглядаць і вырашаць на сесіях любыя пытанні, якія аднесены да іх ведання заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. Пералік пытанняў, якія вырашаліся выключна на сесіях, устанаўліваўся законамі аб мясцовых Саветах народных дэпутатаў.

Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў прымалі рашэнні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. Рашэнні мясцовых Саветаў з’яўляліся абавязковымі для выканання ўсімі размешчанымі на тэрыторыі Савета прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, а таксама службовымі асобамі і грамадзянамі.

 Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў выбіралі з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання мясцовых Саветаў, а таксама для садзейнічання правядзенню ў жыццё рашэнняў Саветаў, выканаўчых камітэтаў, вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кантролю за дзейнасцю дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Рэкамендацыі пастаянных камісій мясцовых Саветаў падлягаліся абавязковаму разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі. Аб выніках разгляду або аб прынятых мерах павінна было быць паведамлена камісіям ва ўстаноўлены тэрмін. [6, стр. 189-192]

 Выканаўчымі і распарадчымі органамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з’яўляліся выканаўчыя камітэты, якія выбіраліся імі з ліку дэпутатаў у саставе старшыні, намеснікаў старшыні, сакратара і членаў. Выканаўчыя камітэты не радзей аднаго разу ў год павінны былі рабіць справаздачы Саветам, якія іх выбралі, а таксама на сходах працоўных калектываў і па месцы пражывання грамадзян. Яны былі непасрэдна падсправаздачны як Савету, які іх выбраў, так і вышэйстаячаму выканаўчаму і распарадчаму органу. Кіравалі дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтвам на тэрыторыі адпаведных Саветаў на аснове рашэнняў Саветаў, якія іх выбралі, і вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Пасля сканчэння паўнамоцтваў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў іх выканаўчыя камітэты захоўвалі свае паўнамоцтвы аж да выбрання Саветамі народных дэпутатаў новага склікання выканаўчых камітэтаў.

 Аддзелы і ўпраўленні выканаўчых камітэтаў утвараліся абласнымі, раённымі, гарадскімі, раённымі ў гарадах Саветамі народных дэпутатаў і падпарадкоўваліся ў сваёй дзейнасці як Саветам і іх выканаўчым камітэтам, так і адпаведным вышэйстаячым органам дзяржаўнага кіравання.

Пералік аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і парадак іх утварэння ўстанаўліваўся заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. [3, стр.245-256]

У выніку можна зрабіць  вывад, што сістэма мясцовых органаў паводле Асноўнага Закону будавалася ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем і ахоплівала абласныя, акруговыя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы народных дэпутатаў.

 

  1. Параўнаць Канстытуцыю 1978 г. з Канстытуцыей БССР 1937г., адзначыць, якія змены адбыліся ў кампетэнцыі  вышэйшых і мясцовых органаў дяржаўнай  улады і кіравання.

Канстытуцыя БССР 1978 г. маючы  шмат агульнага з Канстытуцыяй 1937г.  адрозніваецца ад апошняй і структурай і ўтрыманнем. У новай Канстытуцыі  БССР апроч глаў і артыкулаў ёсць яшчэ выразна названыя часткі, што палягчае карыстанне яе тэкстам; значна большая колькасць артыкулаў(172 замест 122), артыкулы, якія адносяцца да праў, воляў і абавязкаў, змешчаны ў ў другой частцы Канстытуцыі 1978г.. Тады як аналагічныя артыкулы ў Канстытуцыі БССР 1937г. размешчаны ў восьмай частцы.

Канстытуцыя ўпершыню сцвярджала ў прэамбуле (у папярэдніх канстытуцыях яна адсутнічала), што яе прымае і  абвяшчае народ БССР. У Канстытуцыі  ўпершыню змяшчалася норма аб суверэнітэце БССР, праўда на практыцы ў тых умовах яго рэалізаваць было нерэальна.

Змены закранулі і вышэйшых органаў дзяржаўнай улады.   Пасля прыняцця новай Канстытуцыі БССР 1978 г. у якасці пастаяннага структурнага звяна Савета Міністраў дзейнічае Прэзідыум, у складзе Старшыні Савета Міністраў, першых намеснікаў і намеснікаў Старшыні, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з Законам аб Савеце Міністраў БССР.  Вышэйшым судовым органам з'яўляўся Вярхоўны Суд, які выбіраўся Вярхоўным Саветам БССР тэрмінам на 5 гадоў, а па Канстытуцыі 1978 г. стаў выбірацца на 10 гадоў. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады БССР з’яўляўся Вярхоўны Совет, але пасля Констытуцыі 1978 г. змяніўся яго склад (складаўся з 485 дэпутатаў, якія выбіраліся па выбарачных акругах з роўнай колькасцю насельніцтва замест аднаго дэпутата на 20 тыс. насельніцтва). Законы БССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета сталі публікавацца на беларускай і рускай мовах (па Канстытуцыі 1937 г. на беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах). Новым з’яўляецца і тое, што ў Старшыні Вярхоўнага Савета стала чарыты намесніка (да прыняцця Канстытуцыі іх было два). Паўнамоцтвамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР стала права вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і  Канстытуцыяй БССР 1978 года да ведання Беларускай ССР без без усялякіх абмежаванняў. Значна пашырыліся і паўнамоцтвы Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Змянілася становішча, паводле якога значна пашырылася кола асоб, якія ўдзельнічаюць у кіраванні дзяржавай дзякуючы зніжэнню ўзросту, якi дае права быць абраным у Вярхоўны Савет БССР з 21 года да 18 гадоў (арт. 85). Але, нягледзячы на змены, многія даследчыкі лічаць, што ў агульным панняці сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання засталася ранейшай.

У мясцовых органах дзяржаўнай улады і кіравання народ ажыццяўляў дзяржаўную ўладу ўжо праз Саветы народных дэпутатаў, якія і складалі палітычную базу. Усе астатнія дзяржаўныя органы заставаліся падкантрольныя і падсправаздачныя Саветам народных дэпутатаў. У параўнанні з Канстытуцыяй 1937 года змяніўся парад склікання сесій абласных, раёных, гарадскіх, раёных у гарадах, пасялковых, сельскіх Саветаў народных дэпутатаў. Ён стаў адзіны, не радзей чатырох разоў у год. Таксама значныя адрозненні можна адзначыць і ў будове часткі, якая датычыцца мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У ёй ужо не выдзяляюцца такія дробныя падзелы выканаўчых камітэтаў Саветаў народных дэпутатаў.

У выніку можна сказаць,што  тое, што датычыцца мясцовых органаў  улады і кіравання Канстытуцыя БССР 1978 года ў сваю чаргу як папярэднія зноў змяніла загаловак органаў ўлады, пакідаючы пастаянным характар гэтых органаў.

Неабходна таксама адмеціць і тое, што асабліва вялікія змены глыбока дэмакратычнага характару ўнесены па пытаннях правоў і абавязкаў грамадзян у другой частцы Канстытуцыі БССР “Дзяржава і асоба”. Упершыню на канстытуцыйным узроўні замацавалася права грамадзян на ўдзел у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі (арт.46), права на жыллё (арт.42), права на дзяржаўную ахову здароўя (арт.40), права на карыстанне дасягненнямі культуры (арт.44),права звяртацца са скаргамі на дзеянне службовых асоб (арт.56) і іншыя. У грамадзянскім праве была значна пашырана праваздольнасць грамадзян і ўпершыню ўведзены нормы, якія прадугледжваюць грамадзянска-прававую абарону гонару і годнасьці фізічнай асобы. Па канстытуцыі БССР 1978 г. правы грамадзян павялічыліся ў два разы. [5, стр. 216-248]

Новым у Канстытуцыі  з’яўляецца і становішча, датычныя эканамічнай сістэмы (арт. 2), дзе на шэрагу з дзяржаўнай і калгасна-кааператыўнай ўласнасцю ўпершыню канстытуцыйна замацоўваецца ўласнасць прафсаюзных і грамадскіх арганізацый (арт. 10). Более таго, за грамадскімі органамі ўпершыню замацоўваецца права ўдзельнічаць у вырашэнні палітычных, гаспадарчых і сацыяльна-культурных пытанняў, а таксама права заканадаўчай ініцыятывы. Гэта сведчыць аб большай самастойнасці і аб большай іх ролі ў жыцці грамадства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Вішнеўскі А.Ф., Гісторыя дзяржавы і права Беларусі– Мн., 2003
  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 2003..
  3. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 2007.
  4. Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай ССР. – Мн., 1989.
  5. Кунцэў К. Н., Канстытуцыйнае права Рэспублікі Беларусь. – Мінск, Алфея. – 2000г.
  6. Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.) : вуч. дап. – Мн., 1998.

 


Информация о работе Конституцыя БССР 1978