Кирила Туровский

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Ноября 2012 в 22:39, реферат

Описание работы

Кірыла Тураўскі (нарадзіўся не раней за 1110 і не пазней за 1134, 28 красавіка 1113, Тураў — магчыма ў пачатку 1190-х, Тураў) — царкоўны дзеяч 12 стагоддзя, епіскап тураўскі (магчыма, з 1159/1161 па 1177) - святы праваслаўнай царквы; аўтар вядомых царкоўна-асветніцкіх і царкоўна-літаратурных твораў. Сучаснікамі быў называны Залатавустам.

Работа содержит 1 файл

КирилаТуровский.docx

— 44.73 Кб (Скачать)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат на тэму:

 

ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кірыла Тураўскі (нарадзіўся не раней за 1110 і не пазней за 1134, 28 красавіка 1113, Тураў — магчыма ў пачатку 1190-х, Тураў) — царкоўны дзеяч 12 стагоддзя, епіскап тураўскі (магчыма, з 1159/1161 па 1177) - святы праваслаўнай царквы; аўтар вядомых царкоўна-асветніцкіх і царкоўна-літаратурных твораў. Сучаснікамі быў называны Залатавустам.

Звестак пра яго жыццё няшмат. Падрабязнасці жыцця, такія, як дакладныя  даты нараджэння і смерці, свецкае імя і гэтак далей, невядомыя; непасрэдныя дакументальныя звесткі абмяжоўваюцца «Жыціем» і адзінай летапіснай згадкай (Іпацьеўскі летапіс, 1169). Магчыма, паходзіў з арыстакратычнай сям'і, а яго бацька служыў Святаполку II. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе». У ёй гаворыцца: «Гэты шчасны Кірыла нарадзіўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў ён не любіў багацця і тленнай славы гэтага свету, але добра напрактыкаваўся ў Святых Пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым на Русі «стоўпнікам».

Адзначаецца добрая адукаванасць Кірыла, асабліва ў багаслоўі; ведаў мовы, у тым ліку грэчаскую. Быў пастрыжаны ў манахі, магчыма, Нікольскага манастыра Турава (магчыма, у канцы 1120-х—пачатку 1130-х гадоў). Відаць, быў узведзены ў ігуменскі сан тамсама (не раней за 1140—1143), быў ігуменам да ~1148. Пасля пастаўлення на Рускую мітраполію Клімента Смаляціча (1147) і пачатку ўціску з боку «самастойнікаў» у бок «грэкафілаў», Кірыл, як прыхільнік апошніх, з канца 1147 — пачатку 1148 або быў зняволены ў манастыры, або прыняў подзвіг стоўпніцтва, якое, аднак, мела, відаць, выгляд самазачынення ў келлі. У гэты час займаўся каментаваннем Святога Пісання, і, відаць, паводле Антыяхійскай школы экзегетыкі (праца не захавалася). Пасля змянення палітычнай сітуацыі на карысць «візантыністаў» Кірыла быў пастаўлены на Тураўскае епіскапства тураўскім князем Юр'ем (відаць, каля 1159—1161, у час небыцця мітрапаліта на Русі, што, аднак, было пэўным парушэннем кананічнасці). Актыўна ўдзельнічаў у палеміцы 2-й палове 12 стагоддзя вакол царкоўнага ўладкавання на землях Русі. Магчыма, што каля 1177 года быў пазбаўлены пасады епіскапа, і, відаць, прымусова.

Каля 1169 года князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу прыняць епіскапства. Сваю пасаду ён разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна i асветніка, бо яго ўзнёслапаэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кар'еры i царкоўнага адміністратарства. У першы год свайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у той званай «справе Феадорца». Нейкі Фёдар з Уладзіміра Суздальскага княства, выкарыстаўшы славалюбівыя планы князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часу адзінай праваслаўнай царквы на Русі. Кірыла Турайскі дасціпна выкрыў ерась Феадорца i пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланняў па гэтай справе, якія, аднак, не захаваліся. На думку даследчыка спадчыны Кірылы епіскапа Яўгенія, сваімі пасланнямі да Андрэя Багалюбскага асветнік імкнуўся па хрысціянску паўплываць на князя цэнтральнай Русі, куды перамяшчаўся цэнтр будучай Расіі.

Кірыла Тураўскі першым у  беларускай філасофскай і навукова-філалагічнай традыцыі поўна сфармуляваў першаступенную значнасць для жыцця чалавека кніжных ведаў, гуманітарнай навукі і пазнання. Пісьменнік заклікаў чытаць кнігі, якія дазваляюць адчыніць браму вечнага жыцця, знайсці невымоўныя даброты будучага веку.

На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы, 2 казанні, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе выявіліся яго духоўныя перажыванні.


 

 

 

 

 

 

 

 

Першая старонка «Слова на ўзнясенне Гасподняе» Кірылы Тураўскага

паводле спісу XIII ст.

Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў ў келлі пры царкве ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і творчасці. Творы Кирылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12-17 стагоддзяў. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях.

У 1821 К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І.Яромін у 1956—58. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Казанні, або «Словы», святога Кірылы ахопліваюць велікодны цыкл нядзельных i святочных дзён ад Вербніцы («нядзелі Ваій») да Ушэсця. Кожнае з ix, з'яўляючыся класічным творам красамоўніцкага мастацтва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоўска-філасофскіх i грамадска-этычных поглядаў пісьменніка. Ён нідзе не сцвярджае, што Бог стварыў сусвет з «нічога», з нейкай пустаты, як тэта прыпісваецца яму даследчыкамі хрысціянскай філасофскай анталогіі.

У «Слове пра антыпасху» пісьменнік кідкімі жывапіснымі метафарамі малюе веснавое абнаўленне прыроды як урачысты гімн прыгожага тварэння свайму Творцу. Законы прыроды, паводле Кірылы, гэта «страх боскі». Такім чынам, філасофскія погляды Кірылы Тураўскага — тэацэнтрызм, які толькі па аналогіі можна назваць аб'ектыўным ідэалізмам. Кірыла развівае традыцыю ўсходніх айцоў царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў паняццях. І Кірыла верыў у вучэнне царквы пра Тройцу, што ёсць Бог Бацька, Бог Сын і Бог Дух Святы (гэта не біблейскае вучэнне). Багаслоўская канцэпцыя Кірылы Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду. У адной з сваіх Прытч ён вызначае наіўным «бытавое» хрысціянства. Багасловы спрабавалі тлумачыць словы Бібліі:«І сказаў Бог: „ Створым чалавека па нашай выяве, па нашым падабенстве…“» (Пераклад Новага Света, НС, 2007 год). На думку Кірылы, падабенства гэта сказана вобразна, сімвалічна. Ён называў ерассю погляды тых, хто насуперак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. «Бога нельга апісаць альбо вызначыць мераю». Але гэтыя словы царква разумела рэальна, а не вобразна. І тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігіі. Ён жыў у эпоху, калі хрысці

янства на Русі яшчэ моцна сутыкалася з жывой язычніцкай плынню ў народнай культуры, а ў вучэннях царквы ўсё яшчэ спалучалі хрысціянскія догматы з грэчаскімі філасофіямі.

На гэтым ідэалагічным фоне асветніцтва, Кірыла Тураўскі вызначаецца сваёй памяркоўнасцю, цярпімасцю да народнай культуры. Народная міфалогія [язычнікаў і грэкаў] ўяўлялася яму верай у створаную прыроду, а не ў самога Творца.

Кірыла Тураўскі склаў твор «Слова на пахвалу айцоў Нікейскага сабору». На гэтым першым ўсяленскім саборы было прынятае вучэнне аб Троіцы, што 

выклікала вострую дыскусію і споры ва ўсей хрысціянскай царкве. Такім чынам, догмат аб Тройцы з'явіўся толькі ў 4 ст., да гэтага яго не існавала ў хрысціянскай царкве зусім. У сваім творы ён расказвае аб гэтай падзеі. Таксама Кірыла дакладна вызначае сутнасць вучэння «папы Александрыйскай царквы» Áрыя, які выступаў супраць вучэння аб Тройцы. Кірыла Тураўскі рэдка карыстаўся лагічнымі довадамі ці хоць бы спасылкамі на аўтарытэтныя дакументы або кнігі іншых аўтараў, ён спадзяваўся на ўнушальнасць сваіх твораў і аратарскае мастацтва.

У сваім арыгінальным творы «Прытча пра чалавечую душу i цела» ён абвяргае наіўны анапацэнтрызм «бытавога» хрысціянства, папярэджваючы ад спакусы, літаральна тлумачыць сімволіку біблейскіх кніг, асабліва вядомыя боскія словы: «Створым чалавека па вобразу Нашаму, падабенству Нашему». Падабенства гэтае, на думку аўтара, — «не вобразам, а прытчаю», гэта значыць, іншасказальнае i сімвалічнае. Ён назваў ерассю погляды тых, хто насуперак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. Бога нельга апісаць альбо вызначыць мераю. Тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігійнай антрапалогіі, бо сам прыкладаў да чалавека толькі цялесную i душэўную меркі, забыўшыся на трэцюю людскую іпастась — дух. Толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біблейскія словы пра богападобнасць i свой вобраз Божы.

У «Слове пра шанаванне кніг і пра навучанне» К. Тураўскі змясціў рэестр кніг, неабходных для чытання, і пералічыў апакрыфічныя творы: «Спасцігайце і засвойвайце святыя кнігі — Евангелле, Апостал, Парамію, Псалтыр, а хлуслівыя пісанні — адкідвайце прэч. Памылковыя кнігі — гэта Астраномія, Зоркалічэнне, Соннік, Чароўнік, Зялейнік, Замовы, Каляднік, Громнік, Кіданне. У іх — хлуслівыя праракаванні і паклёп на святыя кнігі».

Паводле канцэпцыі Кірылы Тураўскага, інтэлектуальная і духоўная праца — шлях да маральнага ўдасканалення асобы. Менавіта веды найбольш стрымліваюць чалавека ад злых учынкаў, адводзяць ад граху. Навука — невычэрпная крыніца жыццёвай энергіі і фізічнага здароўя чалавека. Шлях да сапраўднай славы таксама палягае праз навуку. Яна стварае багацці і дабрабыт, дапамагае пераадольваць жыццёвыя перашкоды. У адпаведнасці з азначэннем К. Тураўскага, навука — вонкава нябачная, але яна — вечная і бясконцая, цвёрдая і трывалая.

На думку Кірылы Тураўскага, адукаваныя людзі абавязаныя навучаць іншых, перадаваць набытыя веды, шчодра дзяліцца плёнам уласнага розуму, ні ў якім разе не трапляць у пастку ганарлівасці, інакш Госпад Бог пазбавіць іх таленту і інтэлектуальных здольнасцяў. Выключнае месца мысліцель адводзіў святарам і духоўным настаўнікам, якія абавязкова мусілі няспынна набываць і пашыраць кніжныя веды, бо нават уладары, паводле яго слоў, старанна і настойліва імкнуцца да ведаў.

Сярод інтэлектуальна-эстэтычных прыярытэтаў Кірыла Тураўскі вылучаў чатыры найбольш істотныя элементы: набыццё «дару слова», уменне «даступна пісаць», пазбаўленне «замутнёнасці розуму» і пераадоленне «грубасці мовы».

Кірыла Тураўскі, выяўляючы сціпласць, як правіла, указваў на абмежаванасць уласных ведаў, пісаў пра сваю няздатнасць пранікнуць у духоўную сутнасць рэчаў, вытлумачыць і апісаць разнастайныя таямніцы зямной прыроды і космасу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Кирила Туровский