Кастусь Астрожски

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2011 в 13:15, реферат

Описание работы

Палітычны i культурны дзеяч Украіны, Беларусі, Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Дубна (Валынь) у сям'i старажытнага княжацкага роду, які паходзіў ад князёў тураўскіх. Яго бацька Канстанцін Іванавіч — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, славуты пераможца ў Аршанскай (1514) i Камянецкай (1527) бітвах, адзін з найбуйнейшых магнатаў княства. Меў маёнткі на Валыні, на Беларусі ў Мінскім, Мазырскім, Новагародскім паветах i ў інш. землях.

Работа содержит 1 файл

АСТРОЖСКІ Канстанцін.doc

— 50.00 Кб (Скачать)

Учреждение  образования

Гомельский  государственный технический университет  имени П.О. Сухого 
 
 
 
 
 
 
 

Кафедра «Белорусского и иностранных  языков» 
 
 
 
 
 
 

Кастусь Астрожскi – славуты гетман ВКЛ 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Выполнила студентка группы МГ-21

                                                    Потороча Ольга

                         

Гомель 2011

 

АСТРОЖСКІ Канстанцін
(Васіль) Канстанцінавіч (1527—21.3.1608)

Палітычны i культурны дзеяч Украіны, Беларусі, Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Дубна (Валынь) у сям'i старажытнага княжацкага роду, які паходзіў ад князёў тураўскіх. Яго бацька Канстанцін Іванавіч — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, славуты пераможца ў Аршанскай (1514) i Камянецкай (1527) бітвах, адзін з найбуйнейшых магнатаў княства. Меў маёнткі на Валыні, на Беларусі ў Мінскім, Мазырскім, Новагародскім паветах i ў інш. землях. Прыхільнік праваслаўя, фундатар храмаў у Навагрудку, Смалявічах, Тураве, удзельнік дыпламатычных перагавораў з суседнімі дзяржавамі. Маці — княгіня Аляксандра Слуцкая. A. атрымаў добрую хатнюю адукацыю, з 1540х гадоў выконваў розныя гаспадарскія даручэнні («службы»), з 1550 — староста ўладзімірскі, маршалак валынскай шляхты, з 1559 i да канца жыцця — кіеўскі ваявода. Значна памножыў уладанні, што атрымаў у спадчыну. Паводле некаторых звестак, у 1603 яму належала 59 гарадоў i мястэчак, 857 вёсак, 111 фальваркаў — амаль 1/3 частка Валыні, землі Кіеўскага, Падольскага, Рускага ваяводстваў, Беларусі, Малой Польшчы.

Як i большасць  самых уплывовых магнатаў Вялікага княства Літоўскага, А. быў праціўнікам Люблінскай уніі, асцерагаўся непажаданых змен у статусе i прывілеях буйных землеўласнікаў, хоць выступаў за пашырэнне палітычных i гандлёвых сувязей з Польшчай, Рускай i інш. дзяржавамі, асабліва са славянскімі. У канцы 1580х гадоў, у перыяд чарговага міжкаралеўя,  падтрымліваў  планы  перадачы велікакняжацкага   прастолу   ў   Вільні расійскаму   цару   Фёдару.   Магнаты Вялікага княства Літоўскага, а таксама ўкраінскіх   зямель,   што   лічыліся   ў складзе Польшчы, разлічвалі такім чынам умацаваць свае пазіцыі  ў Рэчы Паспалітай. Ён прымаў у Астрозе пасланцаў Барыса Гадунова, перапісваўся з ім, падкрэсліваючы сваё імкненне актыўна процістаяць каталіцкай  экспансіі. Агульная палітычная праграма А. была даволі памяркоўнай, бо сацыяльнапалітычны лад Рэчы Паспалітай задавальняў у цэлым прывілеяваныя слаі грамадства. А. дамагаўся пашырэння   аўтаноміі   для   беларускіх   i ўкраінскіх   зямель,   стварэння   еўрапейскай   антытурэцкай   лігі,   распрацоўваў свой праект рэлігійнай уніі на аснове адноснай незалежнасці праваслаўнай царквы з кананічным зацвярджэннем яе на праваслаўным саборы. Незадаволены тайнай дзейнасцю праваслаўных  епіскапаў,  якія  падтрымлівалі рымскакаталіцкія планы уніі, i рэлігійнай палітыкай вярхоўнай улады, перайшоў у антыуніяцкую апазіцыю. А. — адзін з асноўных свецкіх арганізатараў i апекуноў Берасцейскага праваслаўнага сабора 1596, які катэгарычна асуджаў царкоўную унію. Праваслаўны сабор адбыўся адначасова з уніяцкім, нарады праходзілі ў Бярэсці ва ўласнай камяніцы А. У 1599 ён падтрымаў канфедэрацыю (палітычны саюз)   праваслаўных   i   рэфарматараў, якая пракламавала мір i згоду паміж абедзвюма канфесіямі i сумесныя дзеянні ў абарону рэлігійнай талерантнасці. А. прыкметна адрозніваўся ад многіх магнатаў Рэчы Паспалітай шырынёй i нестандартнасцю сваіх поглядаў, верацярпімасцю. У яго акружэнні было заўсёды шмат прадстаўнікоў розных канфесій, пісьменнікаў, педагогаў, слуг.  Здаецца,  што  i  ў  прыватным жыцці ён аддаваў большую ўвагу сацыяльнаэканамічным    i    сацыяльнапалітычным аспектам шлюбных сувязей. Яго жонка,    дачка кракаўскага кашталяна Соф'я Тарноўская, была каталічкай, як i сын Януш, дочкі выйшлі замуж за пратэстантаў з вельмі высокіх i ўплывовых колаў (Крыштоф Радзівіл, Януш Кішка). Палітычны i рэлігійны прагматызм А., яго актыўная культурнаасветніцкая   дзейнасць   не перашкаджалі прымаць самыя жорсткія захаДы ў тых выпадках, калі пад пагрозай аказваліся яго ўласныя інтарэсы. Украінскія ўладанні А. знаходзіліся ў асабліва важных ваеннастратэгічных рэгіёнах Рэчы Паспалітай. Значнае войска, якое ён выстаўляў у час ваеннага ліхалецця, выкарыстоўвалася не толькі для абароны паўднёвых рубяжоў дзяржавы ад турэцкататарскіх нашэсцяў, але i для задушэння небяспечных сацыяльных рухаў, казацкіх паўстанняў К.Касінскага, С.Налівайкі.

Пад апекай А. ў яго радавым маёнтку Астрог у сярэдзіне 1570х гадоў узнікла першая на Украіне школа вышэйшага ўзроўню — славянагрэкалацінская калегія, т.зв. Астрожская акадэмія, друкарня, заснаваная ў 1578 Іванам Фёдаравым, сфарміравалася ўстойлівае згуртаванне пісьменнікаў, літаратараў, настаўнікаў, навукоўцаў, што ператварылі Астрог у буйны культурнаасветніцкі цэнтр. Астрожскае згуртаванне шмат у чым нагадвала падобныя культурнаасветніцкія цэнтры, якія раней узніклі на Беларусі (князёў Алелькавічаў у Слуцку, Радзівілаў у Брэсце i Нясвіжы, Кішак у Лоску). У дзейнасці А. выразна адлюстраваліся беларускаўкраінскія культурныя, a ў пэўным сэнсе i рэлігійнапалітычныя сувязі. Дзеячы культуры з Астрога аб меньваліся выданнямі і нават выконвалі заказы беларускіх брацтваў, дапамагалі арганізоўваць i ўдасканальваць школьныя справы, падтрымлівалі соймавыя i інш. грамадскапалітычныя акцыі, накіраваныя супраць дыскрымінацыі праваслаўнага насельніцтва Украіны i Беларусі. Сярод найбольш прыкметных удзельнікаў Астрожскага культурнаасветніцкага цэнтра былі беларускі шляхціц, празаік i паэт Андрэй Рымша, дзяк мясцовай школы Ц.М.Аніч, выдатны дыпламат, пісар Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Гарабурда, малады «словаліцец» з Заблудава Грынь Іванавіч (адліваў шрыфты Фёдараву i віленскім друкарам Мамонічам). Нейкім чынам у Астрозе апынуліся i друкарскія матэрыялы Пятра Мсціслаўца (не выключана, што i сам ён працаваў там у апошнія гады свайго жыцця). У Астрозе выдадзены першыя друкаваныя школьныя дапаможнікі, якія сталі важнай крыніцай больш позніх шматлікіх выданняў «Азбук» i «Буквароў», надрукаваных у Вільні, Еўі, Куцейне. Галоўнай рэлігійна-ідэалагічнай акцыяй Астрожскага згуртавання была падрыхтоўка i выданне ў 1581 першай ва Усходняй Еўропе поўнай Бібліі, у падрыхтоўцы тэкстаў якой выкарыстоўваліся i кнігі Ф.Скарыны. Астрожски  заснаваў школы ў Слуцку, Тураве i інш. месцах, меў багатую бібліятэку, цікавіўся выяўленчым мастацтвам, перапісваўся з многімі мясцовымі i замежнымі культурнымі i палітычнымі дзеячамі, царкоўнымі іерархамі. Пасля смерці Астрожскага (пахаваны ў Астрозе каля царквы Святога Богаяўлення) i переходу яго нашчадкаў у каталіцызм Астрожскі культурнаасветніцкі цэнтр, Астрожская акадэмія i друкарня страцілі сваё былое значэнне. 

Літ.: Максимович М. Письма о князьях Острожских к  графине А.Д.Блудовой. Киев, 1866; Быков Н.П. Князья Острожские и Волынь. Пг., 1915; И с а е в и ч Я.Д. Братства та ix роль в розвитку украі'нськоі' культури XVI—XVII ст. Кйів, 1966; Яго ж. Преемники первопечатника. М., 1981; Фёдоровские чтения, 1981. М., 1985; Мицько 1.3. Острозька слов'яногреколатинська академія (1576—1636). Кйів, 1990.

Информация о работе Кастусь Астрожски