Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР У 20–30-я гады ХХ ст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2012 в 23:09, контрольная работа

Описание работы

Пераўладкавання сельскай гаспадаркі пачало рэалізоўвацца ў 20-я гады шляхам развіцця розных форм кааперацыі, паступовага пераходу дробных сялянскіх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкі зямлі ва ўмовах нэпа. Асаблівасцю Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супадала з перадачай зямлі сялянам. Прыняты ІІ з’ездам Саветаў Дэкрэт аб зямлі, паводле якога ўся зямля перадавалася бязвыплатна сялянам у карыстанне, тут быў здзейснены толькі ў 1921 г.

Содержание

1. Абгрунтуйце неабходнасць і пакажыце працэс радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркі.
2. Якія падыходы партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва выкарыстоўвала для ажыццяўлення масавай калектывізацыі на Беларусі? Памылкі, пралікі ў гэтым працэсе.

Работа содержит 1 файл

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА .doc

— 29.23 Кб (Скачать)

Стасько Віталій Станіслававіч

Спецыяльнасць  ПЗІТ

Факультэт     ЗВіДН(дыст.)  1-курс

Заліковая кніжка  № 801021-31 
 
 
 
 
 
 
 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па дысцыпліне “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”

ВАРЫЯНТ 31 
 
 

ТЭМА. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ БССР У 20–30-я ГАДЫ ХХ ст.

План

  1. Абгрунтуйце неабходнасць і пакажыце працэс радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркі.
  2. Якія падыходы партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва выкарыстоўвала для ажыццяўлення масавай калектывізацыі на Беларусі? Памылкі, пралікі ў гэтым працэсе.
 
 
 
    1. Прычыны радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркі БССР у 20–30-я гады ХХ ст.
  1. Голад і разбурэнне пасля грамадзянскай вайны.
  2. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян.
  3. Раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы.
  4. Нізкая эфектыўнасць вытворчасці харчовых прадуктаў, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.
  5. Перанаселенасць беларускай вёскі і хранічнае малазямелле сялян.
    1. Працэс радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркі.
 

 Пераўладкавання сельскай гаспадаркі  пачало рэалізоўвацца ў 20-я гады шляхам развіцця розных форм кааперацыі, паступовага пераходу дробных сялянскіх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкі зямлі ва ўмовах нэпа. Асаблівасцю Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супадала з перадачай зямлі сялянам. Прыняты ІІ з’ездам Саветаў Дэкрэт аб зямлі, паводле якога ўся зямля перадавалася бязвыплатна сялянам у карыстанне, тут быў здзейснены толькі ў 1921 г. У выніку сялянства ўсходніх абласцей Беларусі павялічыла аб’ём землекарыстання да 5,4 млн дзесяцін. Але забеспячэнне сялян зямлёй тут было амаль напалову (на 41 %) менш, чым у сярэднім па краіне. Патрэбна ўлічваць, што ў Беларусі пад балотамі знаходзілася 16 % усёй зямлі, пад лясамі – 25 %.Беларускі ўрад ставіў задачу пашырэння апрацоўваемай зямельнай плошчы шляхам ліквідацыі няўдобіц, меліярацыі, пераразмеркавання ўчасткаў. Дзякуючы ўздзеянню нэпа колькасць бядняцкiх гаспадарак у рэспублiцы знiзiлася, а серадняцкiх павялiчылася. У 1925 г. на долю сераднякоў прыпадала да 70 % ворнай зямлi. Аднак важна адзначьщь, што тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi ўсё больш замаруджваўся, а агульная таварнасць яе была нiзкая. Дробная гаспадарка мела тэндэнцьтю да падзення таварнасцi (14,2 % У 1925/26 годзе, 13,2 % у 1927/28 годзе).

У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя  памкненні сялян, заахвочвала пошук  форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю  як калектыўным, так і аднаасобным  гаспадаркам. Абвешчаная ў Зямельным  кодэксе БССР свабода выбару форм землекарыстання захоўвалася ў  Беларусі аж да 1927 г. Народным камісарыятам земляробства, які ўзначальваў з 1921 г. да 1929 г. Дз. Ф. Прышчэпаў, быў складзены  “Пяцігадовы перспектыўны план развіцця лясной і сельскай гаспадарак БССР на 1925–1929 гады”. План прадугледжваў  стварэнне хутароў і дробных  пасёлкаў тыпу адрубоў. У адпаведнасці з гэтым планам было пераселена на хутары і ў дробныя пасёлкі 130 тыс. сялянскіх гаспадарак. У выніку да канца 20-х гадоў хутарская сістэма на Беларусі складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання.

З першых гадоў  савецкай улады ствараліся і вытворчыя  кааператывы, калектыўныя гаспадаркі. Да пачатку 1927 г. у Беларусі налічвалася каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі, а таксама 213 саўгасаў. Аднак ва ўмовах Беларусі, пры адсутнасці вялікіх масіваў ворнай зямлі, прыдатнай да апрацоўкі складанай тэхнікай, нізкім узроўні механізацыі, недахопе агранамічных кадраў, стварэнне буйных калгасаў было нерэнтабельным і нязначным.

Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі  бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны, як правіла, на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычніка 1928 г. у БССР было арганізавана 994 калгасы, у тым ліку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскіх, 12 польскіх, 2 латышскія, цыганскі і нават кітайскі – 2 апошніх у Віцебскай вобласці). На 1 калгас у сярэднім прыходзілася 40–75 дзесяцін зямлі, па 3–5 коней, 3–4 плугі, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывёлы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га складала 8 ц.

Развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі ішло галоўным чынам у  дзвюх формах: крэдытнай і забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў Беларусі ўжо да пачатку 1926 г. было аб’яднана 20,9 % сялянскіх  гаспадарак.

Дзякуючы кааперацыі паменшыўся працэнт гаспадарак, якiя не мелi коней і кароў, нашмат павялiчылася закупка сялянамi сельгасмашын і мiнеральньтх угнаенняў , а таксама набыццё iмi мануфактуры, газы, мыла, цукру і iншьтх тавараў шырокага спажывання.

Вывад: 

У 20-я гады быў  сапраўды значны ўздым сялянскай  гаспадаркі. Дзякуючы  ўздзеянню   нэпа  ўжо ў пачатку 1925/26 гаспадарчага года памеры пасяўной плошчы пераўзышлi даваенны ўзровень. ў Беларусі свабодна развіваліся гаспадаркі як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыі – сельгасарцелей, камун, таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі; у разнастайных прасцейшых формах кааперацыі – крэдытных, забеспячэнскіх, збытавых; у спецыялізаваных відах кааператыўных аб’яднанняў – машынных і конна-машынных, масларобных і сыраварных, жывёлагадоўчых і насенняводчых і г.д.), так і аднаасобнага землекарыстання (двары, хутары і адрубы). Дзякуючы кааперацыі валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі Беларусі да пачатку 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень больш чым на 12 %. Менавіта кааператыўны рух дапамог пераадолець голад і разбурэнне пасля грамадзянскай вайны, садзейнічаў аздараўленню фінансавай і эканамічнай сістэмы. 

2.1  Ажыццяўленне масавай  калектывізацыі на  Беларусі.

Першым пяцігадовым  планам развіцця народнай гаспадаркі СССР прадугледжвалася да 1933 г. ахапіць  усімі формамі кааперацыі каля 85 % сялянскіх гаспадарак, і толькі 18–20 % з іх меркавалася арганізаваць у калгасы. Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927–1928 гг. У такiх умовах сталiнская група, якая ў гэты  час дабiлася большасцi ў палiтычным кiраўнiцтве, пачала адыход  ад новай эканамiчнай палiтыкi, яе дэмаятаж  і шырокае прымяненне надзвычайных мер. Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі, скарачалася крэдытаванне і забеспячэнне заможных гаспадарак, праводзіліся арышты ў адміністрацыйным парадку і прыцягненне да суда за захаванне лішкаў збожжа. У выніку ў краіне пачалося скарачэнне пасяўных плошчаў, памяншэнне памераў гаспадарак.

У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў перабудова вёскі згубіла  сувязь з паступовым каапераваннем  на аснове добраахвотнага аб’яднання гаспадарак і ператварылася ў  прымусовую калектывізацыю. Партыя перайшла ад палiтыкi абмежавання i выцяснення кулацтва да палiтыкi лiквiдацыi кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывiзацыi.

5 студзеня 1930 г.  ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб тэмпе калектывізацыі i мерах дапамогi дзяржавы калгаснаму будаўнiцтву”, у якой тэрмiны завяршэння калектывiзацыі былi рэзка скарочаны, умацавана новая палiтыка ў адносiнах да кулака, пры вызначэннi форм калгаснага будаўнiцтва арцель характарызавалася як ступень,” пераходная да камуны”. На месцах старалiся не адстаць ад цэнтра. На Беларусi, паводле названай пастановы ЦК ВКп(б), меркавалася завяршыць калектывiзацыю да 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)В К. Гей патрабаваў завяршьщь суцэльную калектывiзацыю сельскай гаспадаркi рэспублiкi да 1931 г. У хуткiм часе i гэтыя тэрміны  былi перагледжаньг. У лютым 1930 г. прынята рашэнне абагулiць 70—80 % сялянскiх гаспадарак, г. зн. завяршыць понўую калектывiзацыю за паўгода.  

  Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, якая праходзіла ў абставінах нястрымнага фарсіравання тэмпаў і грубага адміністрацыйнага націску, адшукання і выкрыцця “ворагаў”, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. Для паскарэння тэмпаў арганізацыі калгасаў у вёску былі накіраваны ўпаўнаважаныя камуністы і рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі, у тым ліку прысланыя з прамысловых цэнтраў РСФСР.

   Растлумачальная і арганізацыйная работа ў масах падмянялася націскам, пагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Нярэдка сялян прымусова запісвалі ў калгасы. У арцелях дабіваліся максімальнага абагулення маёмасці, уключаючы адзіную карову, дробную жывёлу, птушку. Таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі ў адміністрацыйным парадку пераводзіліся на статуты арцелей і камун.

Раскулачваць  пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Усё нажытае селянінам, уключаючы жыллёвыя пабудовы, пры раскулачванні пераходзіла ва ўласнасць калгасаў. У вынiку да лета 1930 г. у краiне канфiскавана i перададзена маёмасцi калгасам на 400 млн рублё, што склала 23 % ад кошту непадзельных фондам калгаса. Ужо да мая 1930 г. на Беларусi было раскулачана 15,6 тыс. гаспадарак. Як адзначыў на ХIII з’ездзе КП(б)Б (май 1930 г.) К. Гей, 2393 гаспадаркi, цi іх сёмая частка, раскулачаны беспадстана.Прьтмусовыя меры давалі свае вынiкi. Калi ў студзенi 1930 г. у калгасы ўступіла 20,9 % сялянскiх двароў, то да сакавiка таго ж года — 58 %.   

  У ходзе суцэльнай калектывiзацыi былi распушчаны зямельныя таварыствы, сялянскiя кааператыўныя аб’яднаннi. Не склiкалiся сялянскiя сходы, знiклi iншыя нефармальныя арганiзацыi ў вёсцы. Усе яны былi заменены сходам калгаснiка, але і правы агульных калгасных сходаў парушалiся, перавагу атрымлiвала асабiстае кiраванне старшынi, якi падмінаў калгасную дэмакратыю.

Складвалася сiстэма  дырэктьтнага планавання і адмінiстрацыйна- бюракратычнага кiравання калгасамi з боку партыийна-дзяржанага апарату. Нормай стала частая змена кiраўнiкоў гаспадарак. Толькi ў 1936 г. у рэспублiцы было заменена 1500 старшынь калгаса. Аб’яднаяыя ў калгасы сяляне былi пазбаўлены права самастойнага рашэння гаспадарчых пытанняў: арганiзоўваць кiраванне справамi калгаса, размяркоўваць і рэалiзоўваць прадукцыю, вызначаць структуру і нават тэхналогiю вытворчасцi. “Зверху” гаспадаркам спускалiся заданнi, што, дзе, калi сеяць, гадаваць, здаваць. Нават такiя паняццi рыначнай эканомiкi, ак “пакупка”, зніклi і былi заменены тэрмiнамi “пастаўка”.

     Такім чынам да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб’ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5 % іх агульнай колькасці. Абагуленыя палеткі склалі 96 % усёй пасяўной плошчы рэспублікі.

2.2  Памылкі, пралікі партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва ў працэсе калектывізацыі.

Памылкамі, пралікамі партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва з’яўляюцца метады, якiмi ажыццяўлялася абагульнне сельскай гаспадаркi. Перагiбы пры правядзеннi суцэльнай калектывiзацытi не могуць быць апраданы. Буйная калектыўная гаспадарка не можа ствараць спрыяльныя магчымасцi тады, калi працоны калектьтў на справе з’яўляецца паўнапраўным гаспадаром свайго прадпрыемства, дзейнiчае гаспадарчы разлiк, выкарыстоўваюцца розныя метады гаспадарання. Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў стала масавая незадаволенасць палітыкай партыі, адкрыты пратэст сялян, аж да ўзброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі, паводле няпоўных даных, у 1930 г. адбылося больш за 500 сялянскіх выступленняў. У краіне склалася надзвычай вострая палітычная сітуацыя. Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2 – 3 месяцы распаліся 1002 калгасы, з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак. Фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя, раскулачванне часткі сялянства адмоўна адбіліся на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. агульны аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэспубліцы знізіўся ў параўнанні з 1928 г. на 26 %, а вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым па краіне ўпала да 65 % ад узроўню 1913 г.

Нізкая эканамічная  эфектыўнасць калгасна-саўгаснай вытворчасці  ў СССР і БССР у 20–30-я гады паміж  іншым таксама была звязана з  недастатковымі фінансавымі і матэрыяльнымі  рэсурсамі краіны, немагчымасцю аказаць  дзейсную дзяржаўную дапамогу аграрнаму  сектару эканомікі. Стварэнне эфектыўнага  аграрнага сектара эканомікі  немагчыма без дапамогі і падтрымкі  дзяржавы. Большая частка фінансавых сродкаў і матэрыяльных рэсурсаў, лепшыя кадры спецыялістаў дзяржава накіроўвала ў той час для  правядзення індустрыялізацыі краіны і ўмацавання абараназдольнасці  ў сувязі з ваеннай пагрозай фашызму.

Вывад:   

Да канца 30-х  гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб’ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5 % іх агульнай колькасці. Абагуленыя палеткі склалі 96 % усёй пасяўной плошчы рэспублікі.

Нягледячы на дапушчаныя памылкі і пралікі, працэс калектывізацыі таксама меў станоучыя вынікі. Буйная калгасна-саўгасная вытворчасць давала магчымасці выкарыстання трактароў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Рыхтаваліся кваліфікаваныя кадры для калкалгаснай вытворчасті. Дзякуючы выкарыстанню дасягнення навукi і тэхнiкi паступова ператваралiся ў нівы колiшнiя пустэчы, не ўлючаныя ў гаспадарчы абарот землi. За гады перадваенных пяцiгодак было мелiяравана 270 тыс. га забалочаных зямель.Да канца 30-х гадоў адбылося некаторае ажыўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі узрос у параўнанні з 1913 г. на 1,7 %. Павялічыліся ўраджаі. Аднавілася пагалоўе жывёлы, якое за гады першай пяцігодкі скарацілася больш чым удвая. 
 
 

Літаратура

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2.–Мн., 2000. С.128–139.

Бяспалая М. Стварэнне  калектыўных гаспадарак на Беларусі ў першыя гады НЭПа // Беларускі гістарычны часопіс, 1999. № 2. С.37–40.

Эканамічная гісторыя Беларусі.–Мн., 1999. С.273–286. 

05.12.2008 

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                   

Информация о работе Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР У 20–30-я гады ХХ ст.