Эканамічная палітыка царскага ўрада ў дачыненні да Беларускага краю. Ці была Беларусь калоніяй Расіі

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Марта 2012 в 22:25, реферат

Описание работы

У працы прадпрынята спроба адзначыць змены ў сельскай гаспадарцы, гандлі і прамысловасці Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі ў выніку разбора Рэчы Паспалітай. Вызначыць асноўны палітычны курс расійскай улады ў дачыненні да Беларусі. І адказаць на пытанне: ці была Беларусь калоніяй Расіі?
Гэтую тэму даследавалі беларускія гісторыкі З.В. Шыбека, В.І. Галубовіч, У.М. Ігнатоўскій і інш. Пры напісанні рэферата ў асноўным выкарыстоўваліся іх кнігі.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………..
Змены ў эканамічным і сацыяльным становішчы Беларусі пасля далучэння да Расіі………………………………………………………………………………….
Змены ў сельскай гаспадарцы………………………………………………
Змены ў транспарце і гандлі………………………………………………..
Змены ў прамысловасці……………………………………………………….
Эканамічны вынік далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Ці стала Беларусь калоніяй Расіі?..........................................................................................
Высновы…………………………………………………………………………..
Спіс выкарыстанай літаратуры……………

Работа содержит 1 файл

реферат.docx

— 36.30 Кб (Скачать)

У апошняй трэці XIX ст. у эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачаль адыгрываць банкі. Вядучае месца сярод крэдытных устаноў займаў Мінскі камерцыйны банк, заснаваны ў 1873 г. У выніку іх дзейнасці, назапашваліся капіталы, якія пераважна укладаліся ў сферу гандлю. Банкаўскія сродкі накіроўваліся таксама ў прамысловасць па пярвічнай апрацоўцы лесу і льну. Аднак большасць назапашаных сродкаў не ішло на крждытаванне мясцовых прадпрымальнікаў,а перапраўлялася ў Пецярбург. Дробным і сярэднім прадпрымальнікам Беларусі крэдыты ў банках былі гнедаступныя. Складалася становішча, калі вольнага капіталу не хапала, а яго яшчэ і вывозілі з Беларусі [3,с 115].

   Такім чынам, вынікам развіцця беларускай прамысловасці XIX ст. з’яўляецца стварэнне падмурка для індустрыалізацыі грамадства Беларусі. 

 

 

ЭКАНАМІЧНЫ ВЫНІК ДАЛУЧЭННЯ БЕЛАРУСІ ДА РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ЦІ СТАЛА БЕЛАРУСЬ КАЛОНІЯЙ РАСІІ?

 

 

Гэтае гістарычнае здарэнне розныя аўтары ацэньваюць па рознаму. Адны толькі станоўча – як уз’яднанне беларускага народа з братнім народам і ажыццяўленне яго спрадвечнай мары, як “отторженая возвратах” (Кацярына ІІ). Другія – толькі адмоўна: беларускі народ папаў пад азіяцкі дэспатызм Расійскай імперыі.

Відавочна, што абедзьве канцэпцыі тлумачацца ідэалагічнымі  падыходамі. Фактычна ж уваходжанне ў склад Расіі спыніла шляхецкае самавольства і ўсобіцы на беларускіх землях, садзейнічала далейшаму эканамічеаму развіццю Беларусі [2, с. 129]. Аднак памылкай было б перабольшваць значэнне гэтай гістарычнай падзеі. І тут трэбы мець на ўвазе наступнае. Па-першае, ў выніку далучэння да царскай Расіі Беларусь падпала пад больш цяжкі гнёт расійскай манархіі. Яна не мела амаль ніякай самастойнасці ні ў палітычных, ні ў эканамічных, ні ў нацыянальна-культурных пытаннях. Па-другое, становішча працоўных масс, у першую чаргу сялянства, пагоршылася. Вядомы беларускі гісторых прафесар У. Ігнатоўскі пісаў, што “ў Рэчы Паспалітай працоўныя масы Беларусі былі рабочым “быдлам”, а ў царскай Расіі яны зрабіліся рабочым скатом” [4, с. 39]. Па-трэцяе становішча гараджан таксама пагоршылася. Магдэбургскае права, хаця і было прызнана за беларускімі гарадамі, але фактычна самакіравання ў гарадах не было. Купцы плацілі падаткі з капіталу, а мяшчане былі абложаны агульным падушным падаткам і ў адносінах да адбывання вайсковай павіннасці былі прыраўняны да сялян. Яўрэйскае насельніцтва гарадоў было абмежавана ў правах. Пачала ўстанаўлівацца “мяжа яўрэйскай аседласці”. Па-чацвёртае, пасля далучэння да Расіі Беларусь павінна была ўносіць у царскую казну большыя падаткі, чым ў складзе Рэчы Паспалітай. Па падліках У. Ігнатоўскага, яны ўзраслі амаль у шэсць разоў і складалі больш за 1 мільён рублёў у год. Па-пятае, у Расійскай імперыі беларуская культура апынулася ў крытычным стане. У складзе Рэчы Паспалітай, культуру Беларусі трэба было бараніць ад асімілятарскай палітыкі польскіх паноў і засілля каталіцкай царквы, а ў складце Расійскай дзяржавы з двух бакоў: ад каланізатарскіх дзеянняў польскіх памешчыкаў і каталіцкага духавенства, і ад нацыянальна-культурнай асіміляцыі царскай Расіі, бо афіцыйныя ўлады імперыі не лічылі беларусаў за самастойны этнас і прымалі вялікія намаганні прыглушыць нацыянальную самасвядомасць беларускага народа [2, с. 130].

Расія не рабіла інвестыцыяў  у эканаміку Беларусі. Яна проста выкарыстоўвала яе танныя прыродныя, людскія  і грашовыя рэсурсы. Зразумела, што  пры такіх метадах беларуская эканамічная незалежнасць ад цэнтра далёка зайсці не магла. Беларускі край захоўваў сваю эканамічную адметнасць. Тут развівалася высокасортавая сельскагаспадарчая вытворчасць і, хоць і дробная, але шматгаліновая прамысловасць. Склаўся і надзейна дзейнічаў эканамічны тандэм “мястэчка-горад”. Рускія з цяжкасцю траплялі ў эканамічныя структуры Беларусі, бо ў сельскай гаспадарцы сустракалі жорсткую канкурэнцыю беларускіх памешчыкаў і сялянаў, а ў гарадах – канкурэнцыю яўрэйскіх прадпрымальнікаў. Адзінай сферай, дзе рускія ўлады дасягнулі значных поспехаў у кантролі над Беларуссю, былі фінансы. Ў апошняй чвэрці XIX ст. яе фінансавая залежнасць ад Масквы стала дамінуючай. Але нацыянальна-эканамчная кансалідацыя не выключалася. Эканамічны падмурак для еднасці беларусаў, як гэта ні парадаксальна, ствараўся тым самым расійскім прадпрымальніцтвам, якое узмацняла эканамічную залежнасць ад цэнтра. Чыгунка, тэлеграф, пошта, друк павышалі інфармаванасць людзей. Правінцыйныя навіны імгненна абляталі ўвесь край. Непазбежныя вандроўкі відавачна пераконвалі ў распаўсюджанні беларускай мовы і культуры на вялікай прасторы. Захоўваліся і старыя сувязі. Эканамічная дыскрымінацыя ў спалучэнні з традыцыямі і ментальнасцю беларусаў абумовілі тое, што і ў канцы XIX ст. яны амаль на 90% былі земляробамі. Земляробчая праца стала галоўным фактарам іх эканамічнай еднасці. Зразумела, што практычную працу па пабудове беларускага рынку, які паўнаварта функцыяваў бы ў інтарэсах нацыі, магла выканаць толькі незалежная нацыянальная дзяржава [3, с 115-116]. Таму можна ўпэўнена сказаць, што Беларусь так і не стала калоніяй Расійскай імперыі.

 

ВЫСНОВЫ

 

 

У выніку далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі, беларускія землі  апынуліся пад уладай рускай абсалютнай манархіі. Гэта быў крок назад да ўмацавання прыгонніцтва, замаруджвання  нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў. Беларусь апынулася ў складзе  эканамічна адсталай краіны. Расійская  імперыя не магла ніякім іншым  чынам паспрыяць гаспадарчаму прагрэсу краю, апроч як яго мілітарызацыяй. Негледзячы на спробы расійскай улады аслабіць самасвядомасць беларускага народа, спробы ператварыць Беларусь у калонію Расійскай імперыі, беларускі край захоўваў сваю эканамічную адметнасць.

У сельскай гаспадарцы галоўнай зменай было тое, што добра забяспечваўся збыт зерня і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі за мяжу і буйныя гарады Расіі.

Галоўнай зменай у транспарце і гандлі было будаўніцтва чыгунак  і станаўленне і развіццё ў  Беларусі транзітнага гандлю.

У прамысловай сферы Беларусі пачалося будаўніцтва прамысловых  прадпрыемстваў, фабрык, якія ў асноўным пераапрацоўвалі мясцовую сельскагаспадарчую сыравіну і лесаматэрыялы.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

 

  1. Шыбека З.В. Гарады Беларусі / Мінск, ЭўроФорум 1997 г.
  2. Галубовіч В.І. Эканамічная гісторыя Беларусі / Мінск, Асвета 1996 г.
  3. Шыбека З.В. Нарыс гісторыі Беларусі 1795 – 2002 / Мінск, Энцыклапедыкс 2003 г.
  4. Ігнатоўскі У.М. Гісторыя Беларусі XIX і пачатку XX ст.

 


Информация о работе Эканамічная палітыка царскага ўрада ў дачыненні да Беларускага краю. Ці была Беларусь калоніяй Расіі