Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1950-80-я гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2013 в 21:25, реферат

Описание работы

У першыя пасляваенныя гады ў СССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гг. Перамога над фашызмам давала спадзяванне, што людзі нарэшце будуць жыць больш свабодна. Прыкметай таго, што палітычны рэжым стаў менш жорсткім, сведчыў і Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1947 г. аб скасаванні смяротнага пакарання. У 1948-1949 гг. у СССР не было вынесена аніводнага смяротнага пакарання. Аднак такі стан быў не доўгім. У студзені 1950 г. быў новы указ, згодна якому смяротнае пакаранне зноў аднаўлялася.

Содержание

1. Палітычная “адліга” другой паловы 50-х-пачатку 60-х гадоў 3
2. Узмацненне палітычнага дыктату у перыяд "застою" (сярэдзіна 1960-х-пачатак 80-х гадоў) 5
3. Палітыка перабудовы (другая палова 1980-х гг) и яе вынікі 9
Спіс літаратуры 13

Работа содержит 1 файл

история.doc

— 73.00 Кб (Скачать)

Абуджэнне нацыянальнай свядомасці грамадзян  і асабліва прыняцце закона аб мовах  у БССР актывізавалі на пачатку 90-х  гг. як прыхільнікаў нацыянальнага  адраджэння, так і яго праціўнікаў. І хаця нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі не набыў такога размаху як у суседніх рэспубліках, сувязь паміж палітыка-прававымі зменамі дэмакратычнага характару і беларускім адраджэннем станавілася ўсё больш відавочнай [4].

 Рэальным дасягненнем перабудовы стала галоснасць, якая паступова пераўтварылася ў свабоду слова. У другой палове 80-х гг. у краіне быў сапраўдны газетны і часопісны бум. Былі апублікаваны «Дзеці Арбата» А. Рыбакова, «Белыя адзенні» В. Дудзінцава, «Зубр» Д. Граніна, «Начавала хмарка залатая...» А. Прыстаўкіна і шмат іншых раней забароненых кніг.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кiраўнiкi Расii, Беларусі i Украiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялікую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. 15 сакавiка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю – асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўляецца ўнiтарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнцкая форма кiравання 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.

Палітыка перабудовы адыграла важнейшую  ролю ў Гісторыі Беларусі. Яна стала  першым важным этапам да станаўлення  і развіцця сучаснай Беларусі.

 

Спіс літаратуры

1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ад  старажытных часоў па 2000 г. / Пад  рэд. прафесараў Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Выд. 2-е, перапрац. і дап.–Мн: “Універсітэцкае”, 2000. (323 с.)

2. История Беларуси: Словарь-справочник / Под ред. С.Ф. Дубенецкого.–Мн., 2000. (157 с.)

3. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени.–Мн., 2001. (422 с.)

4. Касцюк М.П., Ігнаценка І.М. і інш. Нарысы гісторыі Беларусі: 2 ч. – Мн., 1995. (527 с.)

 


Информация о работе Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1950-80-я гг