Белая Русь

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Декабря 2010 в 19:51, реферат

Описание работы

Бе́лая Русь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнеэўрапейскім навуковым асяродзьдзі ў дачыненьні да розных рэгіёнаў Усходняй Эўропы. Ад 17 стагодзьдзя гэта найчасьцей назва сучаснага беларускага Падняпроўя ды Падзьвіньня (адпавядала рэгіёну «Русь» у ВКЛ). Пачынаючы з 19 стагодзьдзя — агульнапрынятая назва ўсіх тэрыторыяў, якія тагачасная этнаграфія адносіла да беларускіх, а таксама — у форме Беларусь — нацыянальная саманазва, прынятая ідэолягамі беларускага нацыянальнага руху ў канцы 19 стагодзьдзя

Работа содержит 1 файл

бел яз инфо.docx

— 32.93 Кб (Скачать)

Белая Русь

Бе́лая Русь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнеэўрапейскім навуковым асяродзьдзі ў дачыненьні да розных рэгіёнаў Усходняй Эўропы. Ад 17 стагодзьдзя гэта найчасьцей назва сучаснага беларускага Падняпроўя ды Падзьвіньня (адпавядала рэгіёну «Русь» у ВКЛ). Пачынаючы з 19 стагодзьдзя — агульнапрынятая назва ўсіх тэрыторыяў, якія тагачасная этнаграфія адносіла да беларускіх, а таксама — у форме Беларусь — нацыянальная саманазва, прынятая ідэолягамі беларускага нацыянальнага руху ў канцы 19 стагодзьдзя.

Зьмест

Гісторыя

Гэтая назва ўпершыню зафіксаваная ў лацінскай форме Alba Rusсia каля 12551260 гадоў у геаграфічным трактаце «Пачатак апісаньня земляў» (верагодна, у дачыненьні да Наўгародзкай рэспублікі). Наступныя па храналёгіі зь вядомых зьвесткі пра Белую Русь паходзяць з твораў паўднёванямецкіх паэтаў 1360-х — рыфмаванай хронікі Вугоршчыны Генрыха фон Мюгельна і вершаў П. Зухенвірта пра крыжацкія наезды на Пскоў. Пад 1381 годам назва адзінкава (да канца 16 стагодзьдзя такая лякалізацыя не паўтараецца) аднесеная да Полацку, «крэпасьці Белай Русі» ў «Хроніцы Польшчы» Яна з Чарнкова, на пачатку 15 стагодзьдзя часта сустракаецца ў дакумэнтах, зьвязаных з канцылярыяй імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Жыгімонта Люксэмбурга. Першая датаваная выява Белай Русі ў картаграфіі — на круглай карце сьвету Фра Маўра (1457). Да канца 15 стагодзьдзя абсалютная большасьць згадак пра Белую Русь адносіцца да тэрыторыі Наўгародзкай рэспублікі. Узьнікненьне тэрміну «Белая Русь» і яго замацаваньне ў сярэднявечнай геаграфічнай намэнклятуры, магчыма, зьвязанае з памылковымі ўяўленьнямі схаластаў пра мітычную краіну Альбанію, якая «мяжуе на ўсходзе з Касьпійскім морам і ўзыходзіць па ўзбярэжжы да Паўночнага акіяну, прасьціраючыся да Меаційскіх азёраў і да найдзічэйшых пустынных месцаў» (Барталамей Англійскі).

З апошняй чвэрці 15 стагодзьдзя (лекцыі італьянскага гуманіста Пампонія Лэта, паэма Матэа Баярда «Закаханы Раланд» і карты сьвету Генрыха Мартэла з Фларэнцыі), фіксуецца назва Белая Русь у дачыненьні да нізоўяў Дону ды Паўночнага Прычарнамор’я. Гэтая другая Russia Alba паслядоўна не аддзялялася ад першай, бо, паводле геагpафічных уяўленьняў Сяpэднявечча вытокі Дону знаходзіліся далёка на поўначы, недзе побач з Ладаскім возеpам. Але з 1470-х назва ўжываецца пераважна да Маскоўскай дзяржавы Івана III. Зьмяненьне сэнсу назвы «Белая Русь», зафіксаванае італьянцамі Дж. Вольп’е, Дж. Мафэі дэ Вальтэpа, А. Кантарыні, было выклікана ўваходжаньнем у 14711478 гадах тэрыторыі Наўгародзкай рэспублікі — адзінай часткі цяперашняй Расеі, якая дагэтуль мела цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з Заходняй Эўропай — у склад Вялікага княства Маскоўскага. Ужо вядомая эўрапейцам Белая Русь — Ноўгарад зрабілася сынонімам малазнаёмай Масковіі. Замацаваньню ў эўрапейскай традыцыі тэрміна Russia Alba ў такім значэньні паспрыяла і выкарыстаньне панегірыстамі маскоўскага вялікакняжацкага дому эпітэту «белы» ў значэньні «вялікі», «высакародны».

Падзел на Белую, Чорную і Чырвоную Русь у агульнапрынятым цяпер выглядзе выснаваўся не раней за другую палову 17 стагодзьдзя і ні ў якім разе ня можа лічыцца спадчынай уласна славянскіх уяўленьняў аб чляненьні Русі. Чорная Русь ніколі не была аўтэнтычнай назвай Верхняга Панямоньня, як і Белая — Падзьвіньня і Прыдняпроўя. З усіх трох «каляровых» тэрмінаў першым зьявілася менавіта Белая Русь. Тэрміны Чырвоная Русь і Чорная Русь узьніклі амаль адначасова і працяглы час «канкуравалі» за «права» абазначаць адны і тыя ж тэрыторыі.

Самы даўні помнік усходнеславянскага паходжання, які згадвае Белую Русь, — «Слово избpанное от святых писаний еже на латыню», створанае, праўдападобна, сэрбам Пахоміем Лагафетам у Ноўгарадзе каля 1461 году.

У ВКЛ тэрмін Белая Русь вядомы з канца 15 стагодзьдзя і ў большасьці выпадкаў датычыў Маскоўскай дзяржавы (напрыклад, на карце Віда-Ляцкага 1542 году, першай карце, створанай на тэрыторыі ВКЛ), радзей — Ноўгараду. Да часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі, перш за ўсё да Полаччыны, назву Белая Русь пачалі трывала дастасоўваць у сярэдзіне 16 стагодзьдзя («Гісторыя палякаў» Марціна Кромера, 1555). Чарговае пераасэнсаваньне назвы было абумоўленае абставінамі Лівонскай вайны, у першую чаргу — знаходжаньнем Полацку пад маскоўскай акупацыяй у 15631578 гадах. Магчыма, некаторы час штучны навуковы тэрмін ужываўся як агульная назва земляў, вяртаньня якіх Рэчы Паспалітай патрабавала польска-літоўскае грамадзтва. Да таго ж аўтары павярхоўных гісторыка-геаграфічных кампіляцыяў, што складаліся ў Заходняй Эўропе, часта зьмешвалі зьвесткі аб заваяваньні Ноўгараду Іванам ІІІ і захопе Полацку Іванам IV у 1563 годзе. У значэньні «Русь Літоўская» тэрмін Белая Русь спачатку ўжывалі або іншаземцы (Кромер, Гваньіні) або ўраджэнцы ВКЛ — прадстаўнікі адукаваных пластоў грамадзтва «заходняй» арыентацыі — у тым ліку С. Рысінскі, які ўпершыню ўжыў тэрмін «leucorussus» (грэцкае «беларус») як этнічную самазву. У канцы 16 — на пачатку 17 стагодзьдзяў назва Белая Русь трапляе з твораў польскіх гісторыкаў і публіцыстаў у хронікі ВКЛ: «Хpоніку…» Мацея Стрыйкоўскага, «Хpоніку Літоўскую і Жамойцкую», ды інш.

Пашырэньне вядомасьці Белай Русі ў афіцыйных колах Маскоўскай дзяржавы і ў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай пачалося амаль адначасова, з 1620-х. Назва Белая Русь адразу ж набыла выразную ідэалягічную афарбоўку: яе асноўным зьместам на доўгія стагодзьдзі зрабілася ідэя аб’яднаньня (а пазьней — захаваньня) усіх «рускіх» земляў пад уладай Масквы.

У расейскіх афіцыйных дакумэнтах 16401650-х у склад Белай Русі ўкраінскія тэрыторыі ўключалі часьцей, чым беларускія, а тэрмінам «белоруское письмо» абазначалі ўсю сукупнасьць графічных і лексычных асаблівасьцяў, якія адрозьнівалі так званую «заходнерускую» пісьмовую мову ад рускай мовы Маскоўскай дзяржавы. Аднак назвы «Ўкраіна» ды «Малая Русь» хутка выцесьнілі Белую Русь з ужытку ў гэтым значэньні. Белая Русь у значэньні «Расейская дзяржава» сустракаецца на некаторых эўрапейскіх картах нават у 18 стагодзьдзі, але ўсё радзей. З канца 17 — пачатку 18 стагодзьдзяў геаграфічная прывязка назвы стабілізуецца: яна канчаткова замацоўваецца за часткай земляў ВКЛ, здаўна называных Русьсю (у вузкім сэнсе), у адрозьненьне ад уласна Літвы.

Такі стан рэчаў у асноўным захаваўся да канца 19 стагодзьдзя, калі на ўздыме нацыянальнага руху — але і пад яўным уплывам «заходнерусізму» — Белая Русь пачала выкарыстоўвацца як назва ўсёй краіны, якая з цягам часу стане незалежнай Рэспублікай Беларусь.

Гісторыя назвы Белая Русь — выдатная ілюстрацыя да шляху, пройдзенага эўрапейскай геаграфіяй сярэднявечча і раньняга Новага часу ад чыста разумовага апісаньня розных, часта фантастычных, краін і народаў, да дакладнай навукі. Хаця і навязаная Беларусі звонку, назва Белая Русь сьведчыць пра лучнасьць яе гістарычнага лёсу зь лёсам эўрапейскай цывілізацыі.

Информация о работе Белая Русь