Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Автор: Пользователь скрыл имя, 30 Мая 2012 в 12:26, контрольная работа

Описание работы

23 жніўня 1939 года ў Маскве паміж СССР і Германіяй быў падпісаны Дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў – “пакт Молатава – Рыбентропа”. Савецкі Саюз імкнуўся такім чынам выйграць час для завяршэння мерапрыемстваў па ўмацаванні абароназдольнасці краіны.
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Фашысцкая Германія разам з саюзнікамі пашырала агрэсію супраць краін Еўропы. Ужо вясной 1940 года былі захоплены такія краіны, як Данія, Нарвегія, Бельгія, Галандыя і інш. Летам і восенню Германія працягвала баявыя дзеянні: капітулявала Францыя, вялася бамбардзіроўка Англіі, нямецкія войскі занялі Румынію. Так у 1941 годзе акрамя гэтага былі захоплены Балгарыя, Грэцыя, частка Югаславіі, а на тэрыторыі Афрыкі вяліся баявыя дзеянні.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………….…….2
I. Напад Германіі на СССР. Першы этап ваенных дзеянняў: захоп Беларусі………………………………………………………………….....3
ІІ. Арганізацыя акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць беларускіх калабаранцкіх арганізацый……………………………………………………………………….5
ІІІ. Развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы………………….….8
IV. Аперацыя “Баграціён” і вызваленне БССР…………………………….….10
V. Асноўныя паняцці па тэме…………………………………………………..13
Высновы…………………………………………………………………………14
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………15

Работа содержит 1 файл

контрольная.doc

— 94.00 Кб (Скачать)


3

 

                                         Змест       

Уводзіны…………………………………………………………………….…….2

I. Напад Германіі на СССР. Першы этап ваенных дзеянняў:                       захоп Беларусі………………………………………………………………….....3

ІІ. Арганізацыя акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць беларускіх калабаранцкіх арганізацый……………………………………………………………………….5

ІІІ. Развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы………………….….8

IV. Аперацыя “Баграціён” і вызваленне БССР…………………………….….10

V. Асноўныя паняцці па тэме…………………………………………………..13

Высновы…………………………………………………………………………14

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                               Уводзіны

23 жніўня 1939 года ў Маскве паміж СССР і Германіяй быў падпісаны Дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў – “пакт Молатава – Рыбентропа”. Савецкі Саюз імкнуўся такім чынам выйграць час для завяршэння мерапрыемстваў па ўмацаванні абароназдольнасці краіны.

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Фашысцкая Германія разам з саюзнікамі пашырала агрэсію супраць краін Еўропы. Ужо вясной 1940 года былі захоплены такія краіны, як Данія, Нарвегія, Бельгія, Галандыя і інш. Летам і восенню Германія працягвала баявыя дзеянні: капітулявала Францыя, вялася бамбардзіроўка Англіі, нямецкія войскі занялі Румынію. Так у 1941 годзе акрамя гэтага былі захоплены Балгарыя, Грэцыя, частка Югаславіі, а на тэрыторыі Афрыкі вяліся баявыя дзеянні.

Але адначасова з планам захопа Еўропы, нямецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва мела накірунак на Савецкі Саюз:  захоп тэрыторыі, знішчэнне і “анямечванне” народа. У дзень падпісання акта аб капітуляцыі Францыі – 22 чэрвеня 1940 года – Гітлер аддаў загад аб распрацоўцы плана нападзення на Саюз ССР. У снежні 1940 года быў зацверджаны план пад кодавай назвай “Барбароса”. Сутнасць яго – малнкавая вайна і разгром СССР за 3-4 месяцы. А ў маі 1941 года быў прыняты яшчэ адзін план па знішчэнні і каланізацыі народаў Савецкага Саюза – план “Ост”.

22 чэрвеня 1941 года прыкладна а чацвёртай гадзіне авіяцыя, ваенна-марскі флот і сухапутныя войскі фашысцкай Германіі ўварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюза, парушыўшы такім чынам “пакт Молатава – Рыбентропа”. Нападзенне Германіі з’явілася раптоўным і нечаканым для народа і Узброенных сіл СССР. Так пачалася Вялікая Айчынная вайна.

 

           І.  Напад Германіі на СССР. Першы этап ваенных дзеянняў:

                                                захоп Беларусі

Раптоўным і нечаканым напад Германіі стаў па некалькім прычынам. Кіраўніцтва СССР памылкова лічыла, што фашысцкія войскі не здолеюць напасці на Саюз, пакуль не скончаць ваенныя дзеянні супраць Англіі, дэзінфармаванае, яно заяўляла, што галоўнай задачай Гітлера было захапіць багатыя заморскія калоніі. Таксама ў Маскве панавала думка, што пасля Англіі Германія рушыць на Блізкі Усход, багаты нафтай. Больш за тое, за тыдзень да пачатку вайны радыёвяшчанне і друк распаўсюдзілі паведамленне ТАСС: Германія выконвае ўмовы Дагавора аб ненападзенні 1939 года. А галоўнай памылкай кіраўніцтва СССР і Узбоеных сіл стаў недахоп інфармацыі – упушчэнне савецкай разведкі. Нямецкія спецслужбы мэтанакіравана займаліся дэзінфармацыяй і захаваннем сакрэтнасці наконт сваіх планаў.

Такім чынам, недастатковы прафесіяналізм кіраўнікоў савецкай разведкі, заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., спакойны тон савецкіх СМІ, недахоп у баявой гатоўнасці савецкіх войск і незаслужана паважлівы тон да кіраўнікоў фашысцкай Германіі прывялі вялікую дзяржаву да нечаканага нападу з боку нямецкай арміі, разам з якой супраць СССР выступілі Італія, Фінляндыя, Румынія, Венгрыя, Славакія, Харватыя. Неафіцыйна аб’явілі вайну Саюзу і Іспанія, Партугалія, Турцыя, Швецыя, Данія і Нарвегія.

З першых дзён ваенных дзеянняў тэрыторыя Беларусі, як і тэрыторыі іншых прыгранічных раёнаў СССР, стала арэнай жорсткіх баявых сутычак. У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб’ектах у заходняй пагранічнай паласе. Адразу была знішчана большая частка бамбардзіроўшчыкаў, якія базіраваліся на аэрадромах прыгранічных ваенных акругоў.

Па стане на 22 чэрвеня 1941 года на тэрыторыі Беларусі знаходзілася больш за 650 тысяч воінаў Заходняга фронту і Пінскай ваеннай флаціліі. Змагаліся з наступленнем ворагаў таксама пагранічнікі, лётчыкі і прадстаўнікі іншых родаў войск. У першы дзень вайны было збіта каля 100 нямецкіх самалётаў. Камандзір эскадрыллі Гастэла і члены яго экіпажа здзейснілі пад Мінскам наземны таран, направіўшы машыну на скапленне варожых танкаў. У крайне неспрыяльных умовах, несучы цяжкія страты, аказвалі рашучае супраціўленне чырвонаармейцы.

Трэба адзначыць, што гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці, у склад якого ўваходзілі прадстаўнікі больш за 30 нацый і народнасцей, узначальвалі які маёр Гаўрылаў і палкавы камісар Фамін. Без сувязі, вады, харчу, медыкаментаў абаронцы крэпасці не збіраліся здавацца без бою, пастаянна наносілі контратакі. Апошнія групы змагаліся да канца ліпеня 1941 года, калі камандаванне фашыстаў планавала правесці захоп “з ходу”.

Цяжкія баі вялі палявыя войскі Чырвонай арміі каля Беластока, Гродна, Жабінкі, Маларыты. Але да канца чэрвеня стала відавочна, што савецкія войскі не ў сілах стрымаць, а тым больш разграміць атакуючыя групоўкі ворага. Таму стаўка Узброеных сіл была вымушана перайсці да стратэгічнай абароны.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм савецкіх салдат і афіцэраў, 28 чэрвеня 1941 года нямецка-фашысцкія войскі захапілі Мінск.

Са спазненнем быў прыняты шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў краіны на адпор Германіі. Пачалася дадатковая мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную армію.

Але ў ліпені-жніўні 1941 года, калі ішлі цяжкія абарончыя баі, войскі Чырвонай арміі вымушаны былі адступаць. Савецкае камандаванне паставіла задачу стварыць лінію абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра, каб не прапусціць ворагаў да Маскоўскага напрамку. Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск. З 4 па 27 ліпеня савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы ў напрамку Магілёва, больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх ахвяр Германіі ўдалося захапіць горад на Сожы.

Нягледзячы на гераічнае супраціўленне Чырвонай Арміі да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Але трэба адзначыць, што план маланкавай вайны “Барбароса” быў сарваны. Самаадданыя абарончыя баі савецкіх войск на тэрыторыі Беларусі далі магчымасць падрыхтаваць рэзервы для абароны Масквы і разгрому там у будучым нямецкіх войск.

 

ІІ. Арганізацыя акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць беларускіх калабаранцкіх арганізацый

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб расавай перавазе нямецкай нацыі, пашырэнні жыццёвай прасторы немцаў. Асноўным было жаданне панавання ва ўсім свеце. Немцы праводзілі палітыку генацыду – знішчэння груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, палітычных матывах. Да верасня 1941 года Германія знішчыла дзяржаўную самастойнасць нашай краіны, а разам з ёю тэрытарыяльную цэласнасць – Беларусь была падзелена на пяць частак.

Згодна з планам “Ост”, распрацаваным нямецкай уладай у 1941 годзе за месяц да нападу на СССР, фашысты меркавалі фізічна знішчыць     75 % беларусаў, украінцаў і рускіх. Астатнія 25% планавалася анямечыць і зарабаваць.

Узброенай апорай фашысцакага рэжыму на тэрыторыі Беларусі былі акупацыйныя войскі вермахта – ахоўныя дывізіі, а таксама службы СД    (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі), СС (ахоўныя атрады, адборныя войскі), гестапа – паліцыя. Усяго тут было 160 тысяч чалавек ваенна-паліцэйскіх.

Тэрыторыя Беларусі пакрылася сеткай канцэтрацыйных лагероў і турмаў. Было створана больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. Людзей там трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі. Самым буйным не толькі на Беларусі, а на ўсёй прасторы СССР быў Трасцянецкі лагер смерці пад Мінскам, там было знішчана больш за 200 тысяч чалавек.

Распаўсюджанай з’явай было гета – месцы пражывання яўрэйскага насельніцтва, створаныя з мэтай знішчэння яўрэяў, якія лічыліся фашыстамі ніжэйшай расай. Адным з найбуйнейшых такіх лагераў смерці было Мінскае гета, створанае гітлераўцамі 19 ліпеня 1941 года. Тут было знішчана каля 100 тысяч чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета.

Адной з праяў акупацыйнай палітыкі быў вываз нашага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. Нават былі выпадкі, калі войскі вермахта акружалі вёскі і вывозілі ўсё насельніцтва, а калі ім аказвалі супраціўленне – расстрэльвалі ці палілі вёску.

Фашысцкімі катамі было забіта і замучана толькі ў Беларусі больш за 2,2 мільёна чалавек, гэта амаль кожны чацвёрты яе жыхар.

З-за няўдач вермахта на савецка-германскім фронце і нарастаючай барацьбы з боку акупантаў нямецкія ўлады вымушаны былі шукаць падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Так з’явіліся калабарацыяністы – асобы, якія супрацоўнічалі з фашыстамі ў акупіраваных краінах, у тым ліку і на Беларусі.

У кастрычніку 1941 года была створана Беларуская народная самапомач (БНС), на чале якой стаяў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы. Пры кіраўніцтве БНС быў створаны Цэнтральны савет (Цэнтраль), у склад якога ўваходзіла 10 чалавек. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС). У сакавіку 1943 года на з’ездзе Цэнтральнай Рады і кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў у нямецкіх улад поўнай аўтаноміі Беларусі, з умовай, што тады Беларусь аддзеліцца ад СССР і аб’явіць яму вайну. Гэта ідэя не была падтрымана і 4 чэрвеня 1943 года БНС была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой абмяжоўвалася зборам ахвярванняў, аказаннем матэрыяльнай дапамогі, вярбоўкай новых членаў.

Падчас вайны былі створаны такія арганізацыі і саюзы як Саюз беларускай моладзі (1943), Беларуская цэнтральная рада (1943), Беларуская краёвая абарона і інш.

У калабарацыяністаў на працягу вайны былі арганізаваны свае ўправы ў гарадах, агульнанацыянальныя арганізацыі, існавала свая сімволіка, адкрываліся школы, асветныя ўстановы, выдаваліся газеты і часопісы. Але ўсё гэта, безумоўна, кантралявалася гітлераўцамі.

Такім чынам, у час вайны фашысты імкнуліся выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго да супрцоўніцтва. Сама назва калабарацыянізм з’явілася толькі ў 1953 годзе. З французскага гэта супрацоўніцтва. Гэты тэрмін характарызаваў здрадніцкую дзейнасць людзей, якія супрацоўнічалі з немцамі. Так у склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі апазіцыянеры, простыя людзі, якія добраахвотна падпісаліся на службу да фашысцкіх захопнікаў, а былі і тыя, каго гвалтоўна прымусілі, пазбавіўшы іншага выбару.

 

                   ІІІ. Развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы

 

Безумоўна, акрамя калабарацыяністаў, існаваў яшчэ і рух людзей, якія жадалі дапамагчы сваёй краіне і складалі большую за здраднікаў суполку. Асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Барацьбу за свабоду і незалежнасць узмацняла нянавісць да фашысцкіх захопнікаў, іх акупацыйнага рэжыму.

Арганізатарамі партызанскага руху былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, але і радавыя грамадзяне. Партызанскія атрады і групы ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў. У першыя ж дні вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, які ўзначаліваў Корж. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад Бумажкова і Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палескай  вобласці. У ліпені 1941 года дырэктар кардоннай фабрыкі Шмыроў (бацька Мінай) у пасёлку Пудаць Віцебскай вобласці сабраў атрад з рабочых. Гэта былі адні з першых прадстаўнікоў партызанскага руху на Беларусі.

Нягледзячы на тое, што Беларусь да верасня 1941 года была захоплена, тут ствараліся падпольныя цэнтры, групы і арганізацыі. Важную ролю ва ўмацаванні падпольнага і партызанскага рухаў адыгралі першыя падпольныя камітэты: Пінскі, Гомельскі, Мінскі гаркомы, Рагачоўскі, Рудзенскі, Чэрыкаўскі райкомы і інш.

Мінскае падполле, на чале якога былі Кавалёў, Казінец, Матусевіч і інш., было аднім з самых моцных прадстаўнікоў барацьбы народа з нямецкімі захопнікамі. Яны ажыццяўлялі дыверсіі на чыгунке, прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі зброю ў партызанскія атрады.

Паводле няпоўных данных да канца 1941 года на Беларусі налічвалася не менш за 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груповак. Але трэба адзначыць, што ў першыя месяцы вайны партызаны не мелі дастатковай падрыхтоўкі і матэрыяльнага забеспячэння для вядзення супраціўлення.

Расла колькасць народных мсціўцаў, што дазволіла на базе асобных атрадаў ствараць буйныя партызанскія фарміраванні – брыгады і злучэнні, дзейнасць якіх каардынавалася войскамі Чырвонай Арміі. У савецкім тыле была створана спецыяльная школа для падрыхтоўкі падпольшчыкаў і партызан – Асобы беларускі збор.

Информация о работе Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.