Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2011 в 18:55, реферат
"Жыціе Еўфрасінні Полацкай" узнікла ў канцы ХІІ ці ў першай палове ХІІІ ст. і з’яўляецца асноўнай крыніцай звестак пра дзейнасць і лёс славутай полацкай асветніцы. Аўтар Жыція невядомы, але тэкст дае падставы меркаваць, што ў яго складанні браў удзел "слуга" Еўфрасінні Міхаіл, магчыма, ігумен мужчынскага манастыра, заснаванага падзвіжніцай у Полацку. Неаднаразова выказвалася гіпотэза, што ў Жыціі адлюстраваліся ўласныя малітваслоўныя і павучальныя творы самой Еўфрасінні, укладзеныя аўтарам Жыція ў вусны галоўнай гераіні як яе маналогі і роздумы.
Жыцiе Еўфрасiннi Полацкай
Прадмова
"Жыціе Еўфрасінні
Полацкай" узнікла ў канцы ХІІ ці ў першай
палове ХІІІ ст. і з’яўляецца асноўнай
крыніцай звестак пра дзейнасць і лёс
славутай полацкай асветніцы. Аўтар Жыція
невядомы, але тэкст дае падставы меркаваць,
што ў яго складанні браў удзел "слуга"
Еўфрасінні Міхаіл, магчыма, ігумен мужчынскага
манастыра, заснаванага падзвіжніцай
у Полацку. Неаднаразова выказвалася гіпотэза,
што ў Жыціі адлюстраваліся ўласныя малітваслоўныя
і павучальныя творы самой Еўфрасінні,
укладзеныя аўтарам Жыція ў вусны галоўнай
гераіні як яе маналогі і роздумы.
Першапачатковы
варыянт тэксту да нашага часу не захаваўся.
Налічваецца значна болей за сотню
спісаў гэтага твора, старэйшы з якіх
датуецца XV cт. (звесткі пра спіс XІV cт. пацвярджэння
не маюць). Усе спісы ўкладаюць шэсць рэдакцый,
якія адлюстроўваюць уплывы розных пазнейшых
літаратурных стыляў і школ, але асноўны
фонд гістарычных звестак, моўна-стылёвых
і асабліва вобразатворчых формаў і сродкаў
з высокай ступенню дакладнасці перадае
асаблівасці страчанага арыгінала.
Помнік створаны
ў рэчышчы манументальна-
Вобраз галоўнай
гераіні ідэалізаваны ў адпаведнасці
з патрабаваннямі агіяграфіі і можа
супастаўляцца не з партрэтнай выявай,
а з іконай.
Складальніка
Жыція цікавілі не перапетыі лёсу,
прыгоды, рэаліі жыцця гераіні, а
тое агульнае для многіх падзвіжнікаў
эпохі, у чым, на яго думку, выяўлялася
богаабранасць, святасць Еўфрасінні. Таму
дзеянне ў творы разгортваецца ў межах
трафарэтнай агіяграфічнай схемы, што
не замінае, аднак, стварыць прывабныя
і не пазбаўленыя жывых рыс вобразы самой
Еўфрасінні Полацкай, яе сясцёр, бацькі,
братоў, паплечніц, царкоўных уладык, яскрава
адлюстраваць асаблівасці менталітэту
і духоўных каштоўнасцей сярэднявечнага
грамадства. Важнейшымі асаблівасцямі
Жыція можна лічыць спробы драматызацыі
апавядання шляхам уключэння ў тэкст эмацыйна
напружаных дыялогаў герояў, а таксама
нетыповую для агіяграфіі таго перыяду
псіхалагізацыю. У пэўнай ступені аўтар
Жыція часам адыходзіў ад задач стварэння
царкоўна-службовага і павучальнага твора.
Пад яго пяром узнікалі сапраўдныя рысы
рэальных асоб, уся дзейнасць якіх была
накіравана на распаўсюджанне асветы
ў родным краі.
АПОВЕСЦЬ
ЖЫЦЦЯ І СМЕРЦІ СВЯТОЙ І БЛАЖЭННАЙ
І НАЙПАДОБНЕЙШАЙ ЕЎФРАСІННІ, ІГУМЕННІ
МАНАСТЫРА СВЯТОГА СПАСА І
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ЯГОНАЙ МАЦІ, ШТО Ў
ГОРАДЗЕ ПОЛАЦКУ БАГАСЛАВІ, ОЙЧА!
Пахвалёны
Госпад Бог Ізраіля, Бог Аўраама, Бог
Ісаака, Бог Іакава, не мёртвых Бог, але
жывых. Праведный бо і пасля смерці жывуць;
як кажа Саламон у прыповесцях: "Праведнікі
ў вяках жывуць, і ад Госпада іх узнагарода,
і клопат пра іх ад Усявышняга". Таму
атрымаюць яны вянец з рукі Госпада".
Так і ёсць. I яшчэ скажам пра іх: "Прыйдзіце
ўсе, хто жыве ангельскім жыццём у пустэльнях
і ў гарах: старыя — адкінуўшы немач, маладыя
— скачучы, быццам алені,— сыдзіцеся ўсе".
Хачу бо даць вам трапезу з такіх страваў,
каб, паеўшы, узвесялілі вы свае душы. Бо
гэтая трапеза ад страваў нятленных —
не тая, што дае асалоду гартані і чэрава
насычае, але тая, што душу весяліць і розум
умацоўвае на добрыя дзеі. Калі будзе хто
есці яе, дык, насыціўшыся, болей не ўжадае,
як мовіць Пісанне: "Не заморыць голадам
Госпад праведных душы". Але вернемся
да таго, з чаго пачалі мы аповесць.
Вы ж, дабрачынныя
слухачы — князі і баяры, царкоўнікі
і пачэсныя сонмы святых, што жывуць
у манастырах, і простыя людзі,—
прыйдзіце на гэтую казань, паслухайце
ўважліва, адкрыўшы вушы свае, памякчыўшы
нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне
ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той,
яе подзвігі й працу святую, і любоў да
Бога. Скажам спярша пра тое, як яна нарадзілася
і гадавалася, як узрасла і як пайшла следам
за сваім жаніхом Хрыстом.
Быў у горадзе
Полацку князь Усяслаў, і меў жа
ён многа сыноў. I быў у яго меншы сын імем
Георгій, ад якога і нарадзілася шчаснае
тое дзяўчо. I ўзрадаваліся бацькі яе нараджэнню
разам з усімі роднымі. А праз колькі дзён
наказалі хрысціць яе, і хрысцілі яе ў
імя Айца, Сына і Духа Святога. I гадавала
яе карміцелька, і расло дзень за днём
немаўля, жывячы малаком цела, а душу напаўняючы
Духам Святым. I дзяўчына была вельмі здольная
да кніжнай навукі, нават не дасягнуўшы
яшчэ паўналецця, і было гэта плёнам малітвы.
Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька
яе з любові такой да навук. I па ўсіх гарадах
разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя
здольнасці да навук, і красу цялесную,
бо была яна прыгожая надта абліччам.
Хараство
ж яе многіх слаўных князёў прыводзіла
да бацькі яе: хацеў кожны з іх заручыць
яе сыну свайму. I многія часта прасілі
згоды на гэта ў бацькі яе, але адказваў
той: "Няхай спраўдзіцца воля Госпада!"
Адзін жа з
князёў, найбольш слаўны княжэннем сваім
і багаццем, паслаўшы да бацькі яе, папрасіў
выдаць дачку за сына свайго. I калі споўнілася
дзяўчыне дванаццаць гадоў, пачаў казаць
бацька яе да княгіні: "Варта аддаць
ужо за князя Прадславу" (так бо назвалі
яе да хрышчэння). Яна ж адказала: "Хай
спраўдзіцца воля Бога і твая, княжа!"
Прадслава ж, пачуўшы ўсё тое, падумала,—
ці праўдзівей сказаць: Святым Духам напоўніўся
розум яе,— і сказала сабе: "Што будзе,
калі бацька надумае аддаць мяне замуж?
Калі здарыцца так, смутку гэтага свету
нельга будзе пазбыцца!" I яшчэ казала
сабе: "Што ж учынілі нашыя роды, якія
былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж
і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх
праплыло, і загінула, іхняя слава, быццам
прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны,
што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц,
пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы
свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы
пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі
свае пад жалеза, але мечам духоўным адсеклі
плоцкія асалоды, аддаўшы целы пасту, чуйнаванню
і малітоўнаму кленчанню, і ляжанню зямельнаму
— тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаныя
на нябёсах, дзе яны з ангеламі Бога ўсхваляюць.
А слава гэтая — пыл і попел, быццам дым
разыходзіцца і нібы пара водная гіне!"
Так яна думала ў сэрцы сваім, а розум яе
больш узмацняўся на любоў Божую. I адзіная
думка легла на сэрца яе, бо казала сабе:
"Ці не было б лепей за гэтае жыццё пастрыгчыся
ў манашкі і быць пад ігуменняй, і слухацца
сёстраў, і вучыцца, як Божы страх сцвердзіць
у сэрцы сваім і як скончыць жыццё? "
I гэтак вырашыўшы, пайшла ў манастыр пакрыёма
ад бацькі і маці і ад усіх родных.
У тыя гады
ігуменняю была княгіня Раманава. Прыйшоўшы
да яе, Еўфрасіння прасіла, каб дазволіла
тая прыняць ёй ангельскі воблік і далучыцца
да інакіняў, што жылі там, і быць пад Хрыстоваю
ўладай. I ўгледзела шчасная тая жанчына
яе маладосць і квітучы ўзрост, і сумелася,
і стала пакутаваць целам, і сэрцам жахнулася,
і схіліла твар да зямлі, і надоўга ўкленчыла,
і схілілася, і ўбачыла маладосць яе, уздыхнула
і, плачучы, гэтак сказала:
"Дзіця!
Як магу я такое ўчыніць?
Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне
на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам,
каб несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш
ты пакінуць княжэнне і славу гэтага свету?"
I адказвала ёй шчасная тая дзяўчына: "Панна
і маці! Усё відочнае на гэтым свеце прыгожае
і слаўнае, але хутка мінае, як сон, альбо
вяне, бы квет; вечнае ж і невідочнае ў
вяках жыве, як гаворыць Пісанне: Вока
не бачыць, і вуха не чуе, і на сэрца чалавеку
не прыйдзе, што рыхтуе Бог тым, хто любіць
Яго. Ці дзеля бацькі майго не хочаш пастрыгчы
мяне? Не яго бойся, панна мая, а Бога пабойся,
Які ўладарыць над усімі стварэннямі;
не пазбаў мяне ангельскага чыну!"
Шчасная ж
тая княгіня здзівілася розуму дзяўчыны
і яе любові да Бога і загадала выканаць
волю яе. I абвясціў яе іерэй, і пастрыг
яе, і даў ёй імя Еўфрасіння, і апрануў
яе ў чорныя рызы. I багаславіла яе ігумення
багаславеннем святых айцоў, гэтак мовячы:
"Наследуй, дзіця, жанчынам, што жылі
раней цябе: Фяўронні і Еўпраксіі і многім
іншым, якія цярпелі дзеля Хрыста, і дасць
Госпад табе перамогу і сілу на супраціўніка
нашага д'ябла!" I так ёй сказаўшы, адпусціла
яе ў сваю келлю.
I калі ўведаў
усё тое бацька яе, адразу ж
пайшоў у манастыр, і ў роспачы
рваў на сабе валасы, і цалаваў
дачку замілавана, і казаў: "Гора
мне, дзіця маё! Што ж ўчыніла
ты мне, прынёсшы душы маёй смутак! Што
ж раней не сказала ты мне намеру свайго?
Дзіця маё салодкае, жаль агортвае сэрца
маё! О гора мне, дзіця маё мілае! Як абміне
твая дабрыня спакусы варожыя? Ужо трэба
мне плакаць душою маёю аструпянелай да
Госпада Бога майго, каб увайшла ты ў Царства
Яго!" I смуткаваў па ёй увесь дом яго.
Найпадобнейшая ж Еўфрасіння не зважала
на смутак бацькі свайго, але, як добры
ваяр, узброілася супраць ворага свайго
д'ябла, і стала жыць у манастыры ў паслушэнстве
ігуменні і ўсім сестрам, і ўсіх пераўзыходзіла
ў посце, малітвах, чуйнаванні начным.
I з тога часу яшчэ руплівейшаю стала, збіраючы
дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала
— мёд у соты.
Так жыла яна
нейкі час у манастыры, а пасля
папрасіла епіскапа Ілью, што кіраваў
пасадам Святой Сафіі ў Полацку, каб той
дазволіў ёй жыць у царкве Святой Сафіі
ў мураванай келлі. I ён дазволіў ёй жыць
там. I яна увайшла туды, і ўчыніла найпадзвіжнейшы
подзвіг посту, і пачала пісаць кнігі сваімі
рукамі, і прыбытак ад продажу іх аддавала
тым, хто быў у нястачы.
Так жыла яна
там пэўны час. I ў адну ноч легла
яна адпачыць пасля доўгіх стаянняў
на малітве да Бога, і ўбачыла праяву: узяў
яе ангел і павёў туды, дзе была цэркаўка
Святога Спаса, метохія Святой Сафіі, што
людзі завуць Сяльцом. I паказаў яе ангел
Госпадавы, кажучы так: "Еўфрасіння!
Тут належыць быць табе!" Яна ж, абудзіўшыся,
вельмі здзівілася, кажучы: "Што гэта
значыць?" I ў тую ж ноч бачыла гэтае
тройчы. I, абудзіўшыся ад сну, узнялася
са страхам, славячы Бога й гаворачы: "Слава
Табе, Божа, слава Табе, што даў мне ў гэтую
ноч бачыць светлае аблічча ангелава!"
I пачала пасля чытаць псалам: "Гатовае
сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё! Зноў
да Цябе прыбягаю ад чэрава маці маёй!
Ты — Бог мой; паводле жадання Свайго ўчыні
мне, рабе Сваёй!" I скончыла ютрань.
Той жа ночы
явіўся той ангел епіскапу Ілью,
кажучы: "Увядзі рабу Божую Еўфрасінню
ў цэркаўку Святога Спаса на святым месцы,
званым Сяльцом, бо яна вартая Царства
Нябеснага; як духмянае міра, узыходзіць
да Госпада малітва яе, як вянец на галаве
царавай, спачывае на ёй Дух Святы, і як
сонца ззяе над усёю зямлёю, так праззяе
жыццё яе прад Божымі ангеламі! "Епіскап
жа ўзняўся хутка са страхам і трымценнем
і прыйшоў да Еўфрасінні. Тая ж, пабачыўшы
епіскапа, пакланілася яму і сказала: "Багаславі,
святы Уладыка!" Ён жа адказвае: "Бог
няхай багаславіць цябе, дзіця, і надасць
табе цярпення і сілы на ўсіх ворагаў відочных
і невідочных!" Яна ж пакланілася і сказала:
"Амін. Хай учыніцца мне паводле слова
твайго, святы ўладыка!" I села.
Адкрыў жа
той шчасны епіскап вусны свае і пачаў
з ёю гутарыць пра ратунак душы. Шчасная
ж Еўфрасіння прымала словы яго ў жытніцу
душы сваёй, быццам насенне, якое радзіла:
адно — 30, другое ж — 60 альбо 100. I доўга
гутарыў з ёю епіскап, і пасля сказаў так:
"Дачка! Хачу слова мовіць табе; ты ж
прымі з любоўю яго!" Яна ж кажа: "3
радасцю, найпадобнейшы ойча, прыму слова
тваё, быццам дар шматкаштоўны!" I гаворыць
епіскап: "Ведаеш, дзіця, што царква,
дзе жывеш ты,— саборная; тут усе людзі
збіраюцца, і нядобра табе быць тут. Але
ж ёсць цэркаўка Святога Спаса ў Сяльцы,
дзе брація наша ляжыць — епіскапы, што
былі да нас. Калі Бог успаможа, дык малітвамі
іх і працай тваёю ўзвялічыцца гэтае месца!"
Еўфрасіння, пачуўшы словы епіскапа, узрадавалася
душою і ўзвесялілася сэрцам, веры даўшы
яўленню ангела і таму, што бачыла і чула
ад яго. I прамовіла да епіскапа: "Хай
паможа мне Бог тваімі святымі малітвамі,
ойча!"
I паклікаў
тады епіскап князя Барыса, дзядзьку
яе, і бацьку яе Георгія, і
найпадобную Еўфрасінню, і пачэсных мужоў,
і, зрабіўшы іх сведкамі, мовіў: "Вось,
аддаю Еўфрасінні месца Святога Спаса
пры вас, каб пасля маёй смерці ніхто не
судзіўся за гэты дарунак мой". I чулі
гэта абодва князі і баяры ўсе ад епіскапа,
і пакланіліся яму, кажучы гэтак: "Сапраўды,
уладыка святы: сам Бог уклаў у тваё сэрца
клопат апекавацца над гэтай дзяўчынаю".
Еўфрасінні
ж казалі: "Ідзі і паслухай епіскапа,
учыні, што ён табе скажа, бо ён усім нам
айцец, і трэба слухаць яго". Еўфрасіння
ж, узняўшы з усмешкаю твар на іх, мовіла:
"Іду з радасцю; як Бог мне накажа, так
і будзе; хай будзе на мне воля Госпада!"
Князі ж
і баяры ўсе, пачуўшы гэтыя
словы найпадобнейшае Еўфрасінні, узрадаваліся
і, атрымаўшы багаславенне епіскапа,
пакланіліся Еўфрасінні, цалавалі з любоўю
яе і раз'ехаліся па дамах. А Еўфрасіння,
памаліўшыся ў Святой Сафіі, атрымаўшы
багаславенне епіскапа, тае ж ночы ўзнялася
і, узяўшы з сабою адну манашку, прыйшла
на месца, званае Сяльцом, дзе стаяла царква
Святога Спаса. I ўвайшла ў царкву, і пакланілася,
і прамовіла так:
"Ты, Госпадзе,
даючы святым Сваім апосталам
запавет, казаў: "Не насіце з
сабою нічога, апрача посаха".
Я ж, слухаючыся слова Твайго,
прыйшла на гэтае месца,
Пажыўшы тут
пэўны час, паслала яна да бацькі
свайго з такімі словамі: "Пусці да
мяне сястру маю Градзіславу, — так назвалі
яе бацькі, — каб навучылася грамаце".
I пусціў яе бацька. I Еўфрасіння рупна
вучыла яе ратаванню душы, а тая рупна
прымала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы
сэрца сваё і кажучы гэтак: "Госпад Бог
хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі
святымі малітвамі, панна!" Так казала
яна. Найпадобнейшая ж Еўфрасіння, прывёўшы
яе ў царкву, наказала іерэю, каб той, абвясціўшы,
апрануў яе ў рызы манаскія, і дала ёй імя
Еўдакія. Праз колькі дзён прыслаў па яе
бацька, кажучы: "Адпусці ўжо сястру
да мяне". Тая ж гэтак адказвала: "Не
навучылася яшчэ ўсёй грамаце".
Бацька ж,
даведаўшыся, што ад яго ўпотай пастрыгла
сястру, раз'юшыўся на найпадобнейшую
Еўфрасінню і, палаючы сэрцам, прыехаў
да манастыра і казаў:
"Дзіця
маё, што ты ўчыніла! Дадала ты сэрцу майму
жалю да жалю і смутку да смутку!" I так
мовіў ён ад гаротнага сэрца свайго, і
рэкі слёзаў ліліся з вачэй яго. I казаў
ён, з любоўю абдымаючы Еўдакію: "Дзеці
мае! Ці ж дзеля гэтага вас нарадзіў я,
ці ж на тое ўзгадавала вас маці? Дзеля
чаго шлюб вам рыхтаваў? I няўжо палац і
шлюбныя шаты вашыя ператворацца ў гора
маё! Дзеці мае любасныя, што вы мне ўчынілі?
Заместа радасці сэрца маё вы напоўнілі
горкім смуткам!" I усе баяры, чуўшы жаль
князя свайго, горка плакалі аб яго марным
смутку. Шчасная ж Еўфрасіння адказвала
бацьку: "Што турбуешся ты пра нас? Маем
бо мы заступніка і ўспаможніка адзінага
— Бога!" Але, мала суцешаны гэтымі словамі
найпадобнейшае Еўфрасінні, паехаў бацька
яе да свайго дому. А Еўдакія жыла ў манастыры
сястры сваёй у паслушэнстве. Шчасная
ж Еўфрасіння нястомна малілася Богу,
каб зладзіў Ён тое месца.