Усясла́ў Чарадзе́й

Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Марта 2013 в 15:59, биография

Описание работы

У 1044 годзе пасьля сьмерці бацькі стаў полацкім князем. Гады яго праўленьня ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі і славутымі, і трагічнымі. У 1050-1055гг. пры ім у Полацку пабудаваны новы замак-дзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, распачатае ўзвядзеньне і іншых манумэнтальных пабудоваў. У якасьці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да Полацку аналягічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, і завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыя захавала імёны тагачасных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес.

Работа содержит 1 файл

Усяслай Чарадзей.docx

— 16.79 Кб (Скачать)

Усясла́ў Чарадзе́й, Усясла́ў Брачысла́вавіч (? — 14 красавіка 1101) — князь полацкі. Сын князя Брачыслава Ізяславіча, унука Рагнеды, імя маці гісторыя не захавала.

Паводле легендаў, паходжаньне Ўсяслава прыпісвалася чарадзейным сілам (верагодна, таму і празваны Чарадзеем).

 

Горадабудаўніцтва

У 1044 годзе пасьля сьмерці бацькі стаў полацкім князем. Гады яго праўленьня ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі і славутымі, і трагічнымі. У 1050-1055гг. пры ім у Полацку пабудаваны новы замак-дзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, распачатае ўзвядзеньне і іншых манумэнтальных пабудоваў. У якасьці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да Полацку аналягічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, і завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыя захавала імёны тагачасных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Ёсьць сьведчаньне, што князь будаваў і ўмацоўваў ня толькі сваю сталіцу, але і іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцак, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Воршу, Менск.

У сваёй сталіцы Ўсяслаў Чарадзей прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэта-сьпевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасьці якога правераны ў час паходу на торкаў у саюзе з кіеўскімі князямі.

 

Вайна з Кіевам. Бітва на Нямізе

У 1065 годзе пачалася другая вайна паміж Кіевам і Полацкам. Усяслаў хадзіў паходам на Пскоў, пасля — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты-суправіцелі, нашчадкі Яраслава Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Няміскай бітвы 1067, аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» з спачуваньнем намаляваў вобраз Усяслава Чарадзея як яскравую гістарычную асобу, мудрага і дзейнага валадара, князя-чарадзея і адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека. «На Немізе снопы стелютъ головами, молотятъ цепы харалужъными, на тоце живот кладутъ, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше. Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути».

Хутчэй за ўсё, страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісьці на Полацак і праз 4 месяцы пасьля бітвы запрасілі Ўсяслава на перамовы. Летапісец так распавядае пра гэта: «Цалавалі крыж чэсны Ўсяславу, казалі: „Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое“». Але кіеўскія князі ашукалі Ўсяслава Чарадзея. Прыбыўшы на перамовы, ён быў схоплены, як толькі ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Воршы. Яго адвезьлі ў Кіеў і разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцу-поруб.

 

Княжаньне ў Кіеве

Князь прабыў у зьняволеньні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разьбілі войска Яраславічаў, і тыя ў паніцы зьбеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя іх паводзінамі кіяўляне ўзьнялі мяцеж, выпусьцілі зь вязьніцы Ўсяслава Чарадзея з сынамі і пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол.

На велікакняскім прастоле Ўсяслаў прабыў 7 месяцаў. За гэты час ён разьбіў полаўцаў, ажыцьцявіў паход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе зьявіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Польшчы войскам. Усяслаў з кіяўлянамі пайшоў яму насустрач, каб даць бой. Але, не жадаючы пачынаць братазабойную вайну, ён нечакана для ўсіх ноччу пакінуў войска і зьбег у родны Полацак. Дасьледчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо Ўсяслава ніяк нельга лічыць баязьліўцам ці здраднікам.

 

Вяртаньне ў Полацак. Астатак жыцьця

 Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол і зноў напаў на Полацкія землі. Не пасьпеўшы арганізаваць добрую абарону Полацку, Усяслаў Чарадзей пакінуў горад і знайшоў прытулак у племені водзь, дзе зьбіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068 годзе на чале водскага войска ён зьявіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі Ўсяслаў трапіў у палон. У хуткім часе яго чамусьці адпусьцілі.

У 1071 годзе, сабраўшы войска з прадстаўнікоў балцкіх плямёнаў, Усяслаў урэшце вярнуў свой полацкі прастол.

Да 1084 году кіеўскія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацак і скінуць Чарадзея з прастола. Але полацкі князь адстаяў свае землі і трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякуючы ваеннаму майстэрству і мудраму кіраўніцтву Ўсяслава Чарадзея з 1084 году да самай яго сьмерці (1101) Полацкае княства існавала бяз войнаў, Полацак разьвіваўся як гандлёвы і культурны цэнтар. Усяслаў меў 6 сыноў — Давыда, Глеба, Рамана, Расьціслава, Сьвятаслава-Юры, Рагвалода-Барыса.


Информация о работе Усясла́ў Чарадзе́й