Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2012 в 16:53, курсовая работа

Описание работы

Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прыкмет, працэсаў, з’яў, уласцівасцяў і інш. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў (канкрэтныя назоўнікі тыпу стол, кніга, дрэва і да т.п.).

Содержание

1 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады
2 Прыметнік
3 Лічэбнік
4 Займеннік
5 Дзеяслоў
6 Дзеепрыметнiк
7 Iнфiнiтыў i дзеепрыслоўе
8 Прыслоўе
9 Службовыя часціны мовы
10 Часціцы і мадальныя словы
11 Выклічнікі і гукапераймальныя словы
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Работа содержит 1 файл

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.doc

— 251.50 Кб (Скачать)

З генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца  на невытворныя (параўн.: а, і, але, ды і  інш.) і вытворныя, што паходзяць  ад слоў іншых часцін мовы : займеннікаў (параўн.: што, таму што і інш.), прыслоўяў (параўн.: калі, пакуль, як і інш.), дзеясловаў (параўн.: няхай, хаця і інш.), часціц (параўн.: ці, быццам і інш.). Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя (параўн.: і, што, каб і інш.) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (параўн.: таму што , для таго каб і інш.). Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (параўн.: а, бо, чым і інш.), парныя ( параўн.: не толькі … але і, калі … то і інш.), паўторныя (параўн.: то … то, ці … ці і інш.). Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць роль членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення (параўн.: але, і , калі і інш.), размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (параўн.: дык, дарма што і інш.), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце (параўн.: у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што і інш.).

Да непаўназначных часцін мовы адносяцца і звязкі, якія маюць дзеяслоўнае паходжанне, выражаюць граматычныя катэгорыі часу, ладу састаўнога выказніка, чым і адрозніваюцца ад іншых службовых слоў. У процілегласць звязкам, што служаць першай часткай састаўнога выказніка, іншыя словы, якія выступаюць у ролі другой часткі састаўнога выказніка, належаць да неспрагальных слоў, суадносяцца з дзейнікам праз звязку, нясуць часта пры гэтым асноўную сэнсавую нагрузку дадзенага члена сказа. Лексічнае значэнне звязак можа захоўвацца па-рознаму, у залежнасці ад чаго яны падзяляюцца на знамянальныя (напрыклад, дзеясловы руху або стану, параўн.: Ён вярнуўся задаволены і інш.), поўзнамянальныя (дзеясловы тыпу стаць, рабіцца, з’яўляцца і інш., параўн.: Ён з’яўляецца чэмпіёнам краіны і інш.), незнамянальныя – формы дзеяслова быць, тыпу Ён быў узрушаны і інш.

 

10 Часціцы і мадальныя словы

 

Часціцы – дапаможныя словы, якія надаюць дадатковыя кантэкстуальныя  сэнсавыя адценні словам, словазлучэнням , сказам, актуалізуюць іх семантычны патэнцыял. У адрозненне ад такіх непаўназначных слоў, як прыназоўнікі, злучнікі, што выконваюць пераважна сінтаксічныя функцыі, часціцы адыгрываюць роль своеасаблівага семантычнага каментатара іншых знамянальных моўных адзінак. У адпаведнасці з гэтай роляй яны падзяляюцца на тры асноўныя сэнсавыя групы, унутры якіх звычайна вылучаюць больш дэталёвыя падгрупы. Гэтыя групы ўключаюць, па-першае, часціцы, што выражаюць дадатковыя семантычныя адценні, па-другое, часціцы, якія выражаюць мадальныя адценні, па-трэцяе, часціцы, што абазначаюць эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні.

Сярод часціц з дадатковым семантычным адценнем выдзяляюцца  ўказальныя (вось, вунь, гэта), азначальна-ўдакладняльныя (амаль, акурат, іменна, проста, прыблізна, чыста, сапраўды, якраз), вылучальна-абмежавальныя (выключна, толькі, усяго, хаця, хіба і  інш.). Сярод мадальных часціц адрозніваюць сцвярджальныя (так, але і інш.), адмоўныя (не, ні, ані), пытальныя (а, ну, няўжо, ці, хіба і інш.), параўнальныя (быццам, нібы і інш.), пабуджальныя (давай, няхай, ану і інш.). Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы падзяляюцца на клічныя (вось, як, ну і інш.) і ўзмацняльныя (аж, і нават, дык ні, так і інш.). Некаторыя з пералічаных канкрэтных часціц з’яўляюцца полісемічнымі, ужываюцца ў розных выдзеленых падгрупах (параўн.: так, вось, ні і інш.). Некаторыя ж часціцы даволі шырока выкарыстоўваюцца ў значэнні слоў іншых граматычных класаў (часцін мовы) , у прыватнасці, злучнікаў (параўн.: і, ні, але, ды, хаця і г.д.) і могуць лічыцца граматычнымі амонімамі. Значная колькасць часціц ужываецца як словаўтваральны і сінтаксічнаўтваральны сродак для пабудовы іншых лексем і граматычных канструкцый. Такімі часціцамі-кампанентамі ў беларускай мове служаць абы-, ані-, не-, ні-, -небудзь, -сьці (параўн.: абы-куды, аніхто, нехта, нішто, што-небудзь, хтосьці і інш.). Для ўтварэння аналітычных загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў ужываюцца часціцы давай, няхай, бы і інш. (параўн.: давай вырашаць, няхай прынясе, пайшоў бы і інш.). Асобныя часціцы выкарыстоўваюцца для выражэння сінтаксічных адносін у складаных сказах, г. зн. адыгрываюць, як ужо зазначалась, ролю злучнікаў, і для выканання марфалагічных функцый пры ўжыванні ў якасці прыставак (параўн.: не надта прыгожы і непрыгожы, ні які і ніякі, не было нікога ані і не было анікога і інш.). Прычым некаторыя былыя часціцы цалкам перайшлі ў разрад словаўтваральных афіксаў (параўн.: -ка, -небудзь, -сьці, -сь, -ся, -сьці, - та і інш. у словах дай-ка, калі-небудзь, хтосьці, штось, як-та і інш.).

Па свайму паходжанню часціцы падзяляюцца на невытворныя (параўн.: і, а, але, вунь, жа, не і інш.) і вытворныя, якія суадносяцца з адпаведнымі паўназначнымі словамі, а таксама з выклічнікамі (параўн.: выключна, гэта, давай, ах, ну, так і інш.). Праз спалучэнні дзвюх і болей аднаслоўных часціц утвараюцца састаўныя часціцы, што надаюць, як правіла, выказванню павышаную экспрэсію (параўн.: дык вось, абы толькі, куды там і інш.).

Да мадальных слоў у беларускай мове адносяцца нязменныя  лексічныя адзінкі, якія выражаюць  адносіны прамоўцы да рэчаіснасці ці да выказанага паведамлення. Мадальнасць  з’яўляецца глабальнай семантыка-граматычнай катэгорыяй, якая можа выражацца граматычнымі формамі (катэгорыя ладу), дзеясловамі, часціцамі. Мадальныя словы ўключаюць у свой склад нязменныя моўныя адзінкі тыпу безумоўна, бясспрэчна, відавочна, мабыць, напэўна, сапраўды і інш., з дапамогай якіх перадаюцца разнастайныя значэні даверу / недаверу, пэўнасці / няпэўнасці, магчымасці / немагчымасці і г.д. Большасць мадальных слоў паходзіць ад слоў іншых часцін мовы, але практычна страціла іх зыходнае лексічнае значэнне, зрабілася, па сутнасці, іх амонімамі (параўн., напрыклад: назоўнікі праўда, факт і інш., кароткія прыметнікі вядома, магчыма і інш., прыслоўі зразумела, відавочна і інш., дзеясловы здаецца, мусіць і інш. і суадносныя з гэтымі рознымі часцінамі мовы адпаведныя мадальныя словы) Пры пераходзе лексем згаданага тыпу да мадальных слоў страчваецца іх граматычная зменнасць, мадальныя словы замацоўваюцца ў мове адной якой-небудзь формай. У якасці мадальных могуць ужывацца ўстойлівыя словазлучэнні тыпу па ўсёй верагоднасці, можа быць і інш. У сказе мадальныя словы сінтаксічна не звязваюцца з іншымі членамі сказа, што падмацоўваецца іх выдзяленне на пісьме знакамі прыпынку, а ў вусным маўленні – адпаведнай інтанацыяй.

 

11 Выклічнікі і гукапераймальныя словы

 

У разрад выклічнікаў  адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.

Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя (параўн.: а! эх! эй! ой! ах! фу! браво ! і інш.) і  імператыўныя (параўн.: алё! кыш! марш! но! стоп! Цыц! і інш.). Па паходжаню сярод  выклічнікаў вылучаюцца невытворныя (тыпу ах! ого! і інш.) і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (параўн.: божа! чорт! годзе! і інш.). Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў з дапамогай адпаведных афіксаў (параўн.: ахаць, охаць, нукаць, ойкаць і інш.). Асобны разрад выклічнікаў складаюць этыкетныя словы тыпу добры дзень! калі ласка! дзякуй ! і інш. Выклічнікі займаюць спецыфічнае месца сярод іншых часцін мовы, не ўваходзяць ні ў склад знамянальных, ні ў склад службовых, незнамянальных слоў.

Гукапераймальнымі словамі  імітуюцца разнастайныя гукі жывой  і нежывой прыроды (параўн.: ку-ку, дзын-дзын і да т.п.). Часцей за ўсё  гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна  адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў (параўн.: татакаць, мяўкаць і інш.). У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

1. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова / Бурак Л.І. – Мінск, Вышэйшая школа, – 1985, - 319 с.

2. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. – 3-е выданне. – Мн., 2005. – 240 с.

3. Жыдовіч М.А. Назоўнік у беларускай мове / Жыдовіч М.А. Ч.1. Адзіночны лік. Мн., Выд. БДУ, 1969. 230 с.

4. Вярхоў П.В. Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі) / Вярхоў П.В. - Мінск, Выд. БДУ, 1961, 36 с.

5. Беларуская граматыка. Марфалогія – Менск, Выд. Акадэміі навук БССР, 1936. 208 с.

6. Блох М.Я. Теоретические основы грамматики / Блох М. Я. – М., Высшая школа, - 1986, 160 с.

7. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч.2. Сінтаксічны нарыс / Булахаў М. – Мінск, Выд. БДУ, 1971, 294 с.


Информация о работе Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы