Культура прафесійнага маўлення

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 18:05, реферат

Описание работы

Спакон вякоў самай распаўсюджанай формай інфармацыі з’яўляецца вербальная (слоўная) форма ў выглядзе вуснага ці пісьмовага маўлення. Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы атрымалі назву камунікацыі, а сукупнасць усіх сродкаў, прызначаных для ажыццяўлення гэтых мэт называецца сродкамі або сістэмамі камунікацыі.

Работа содержит 1 файл

Культура прафесійнага маўлення.docx

— 26.90 Кб (Скачать)

Існуе цесная сувязь паміж дакладнасцю  і лагічнасцю маўлення. У многіх выпадках недакладна ўжытае слова робіць маўленне нелагічным. Напрыклад, слова  нагбом мае лексічнае значэнне, якое выяўляецца толькі ў словазлучэнні  з дзеясловам піць (піць нагбом) –  “піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы  яе”. У вершы К. Ільюшчыца ёсць радкі: “І шпак, спацелы ў пералёце, п’е днём бярозавік нагбом”. Тут  прыслоўе нагбом выкарастана недакладна, а таму парушаецца лагічнасць выказвання: шпак не можа піць бярозавік нагбом. У праекце праграмы па мове для  ўніверсітэтаў ёсць сказ: “праграма  мае на мэце захаванне пастаяннай сувязі з асновамі школьнай граматыкі, асабліва з тымі яе тэмамі, што вывучаюцца ў сярэдняй школе”. Лагічнасць у  дадзеным выказванні парушана тры разы: 1) не праграма, а выкладанне курса мовы мае на мэце захаванне пастаяннай сувязі; 2) зараз у школе вывучаюць не толькі граматыку, але і арфаграфію, лексіку, стылістыку і г.д., таму патрэбна было друкаваць не школьная граматыка, а школьны курс мовы; 3) радок “асабліва з тымі яе тэмамі, што вывучаюцца ў сярэдняй школе” стварае ўражанне, што ў школьнай граматыцы ёсць тэмы, якія не вывучаюцца ў сярэдняй школе.

“Мысленне, - пісаў Ф. Энгельс, - калі яно не робіць промахаў, можа аб’яднаць  элементы свядомасці ў нейкае адзінства  толькі ў тым выпадку, калі ў іх гэтае адзінства ўжо існавала. Ад таго, што шчотку для абутку мы залічым у адну катэгорыю з  млекакормячымі, - ад гэтага ў яе яшчэ не вырастуць малочныя залозы”. Урывак з адной навуковай працы: “У кнізе  разглядаюцца найбольш актуальныя пытанні  і тыя, для вырашэння якіх аўтар  меў дастатковы матэрыял”. Чытаючы  гэты сказ, склакдваецца ўражанне, што  другая група пытанняў (“для вырашэння  якіх аўтар меў дастатковы матэрыял”) ужо не належыць для найбольш актуальных.

   Лінгвістычная ўмова лагічнасці  заключаецца ў правільным выбары  сінтаксічнай канструкцыі і сродкаў  лагічнай сувязі паміж часткамі  выказвання. Адным з лагічных  парушэнняў з’яўляецца аб’яднанне  ў адзін аднародны рад несупастаўляльныя  паняцці: Кожны год са свайго  ўчастка школа збірае багаты  ўраджай садавіны, агародніны і  іншых культур. напрыклад, мы  ўжо звыкліся з назвай штотыднёвіка  творчай інтэлігенцыі Беларусі  “Літаратура і мастацтва”, аднак  тут дапушчана лагічная памылка.  Злучнікам і злучаны радавое  і відавое паняцці: у мастацтва  ўвахрдзяць архітэктура, музыка, ліатаратура, скульптура, жывапіс  і іншыя відв творчай дзейнасці  чалавека. Літаратура – гэта адзін з відаў мастацтва

Такім чынам, лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г.зн. пры пабудове выказванняў і  тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння  слова як выказніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што  дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць  ісціну, заключаную ў думцы.

Да лінгвістычных сродкаў, што  забяспечваюць лагічнасць маўлення, адносяцца, акрамя дакладнага словаўжывання, яшчэ і правільны парадак слоў, правільны выбар патрэбнай сінтаксічнай канструкцыі, а таксама правільны  выбар сродкаў і лагічнай, і  сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання (тэксту). Таксама ў тэкстах  адводзіцца вялікая роля абзацам  і параграфам.

Парушэнні, выкліканыя незахаваннем адзначаных асаблівасцей лагічнасці маўлення, сустракаюцца вельмі часта як у вусных выказваннях, так і ў пісьмовых:

несумяшчальныя, несуадносныя паняцці  аб’ядноўваюцца ў аднародны рад;

нелагічная сувязь займеннікаў  з папярэднімі назоўнікамі ці займеннікамі і інш.;

вельмі часта парушаюць лагічнасць маўлення плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі.

Ствараючы найпрасцейшыя выказванні на аснове вуснай і пісьмовай мовы, носьбіты сучаснай беларускай мовы дапускаюць наступныя лагічныя памылкі:

1. Пропуск істотных фактаў ці  дэталяў, якія цягнуць за сабой  парушэнні звязнасці выказвання (тэксту).

2. Неабгрунтаваныя, бяздоказныя  высновы, якія супярэчаць сказанаму  раней.

3. Лагічнае кола - выказванне тыпу  “Асіміляцыя – гэта прыпадабненне”.

Сучасная стылістыка беларускай літаратурнай мовы дазваляе праяўляцца лагічнасці маўлення своеасабліва ў мастацкім  стылі. Іншым разам  з пэўнай стылістычнай мэтай у вусны персанажаў укладваюцца  нелагічныя разважанні. Напрыклад, дзед Цыбулька з камедыі А. Макаёнка “Таблетку  пад язык” прызнаецца: “Ды я  са сваім завочнікам Юркам усю  палітэканомію асіліў. За істмат узяўся. Вот!”Зразумела, паміж палітэканоміяй  і істматам няма ніякай прычынна-выніковай  залежнасці. У мастацкіх творах нярдка знарок для стварэння камічнага  эфекту несупастаўлялшьныя паняцці  ўкладваюцца ў канструкцыю з  фармальна аднароднымі членамі  сказа: “А пакгауз я ведаю, як свой вагон, мы вунь колькі разоў туды лазілі галубоў ганяць... – Галубоў, галубоў, - перадоражніў адзін з рабочых, - Тут, бачыш не галубямі пахне,  акуляй” (М. Лынькоў). У беларускай мове ёсць нямала фразеалагізмаў якія ўтрымліваюць алагізмы (лагічныя памылкі): выдраць  лысаму валоссе, ваду ў ступе таўчы, дзірка ад абаранка, сёрбаць лапцем боршч, вароты пірагамі падпёртыя, выходзіць  з вады сухім, бярозавая каша і  інш

5. Дарэчнасць маўлення

Дарэчнасць (рус. уместность) – адно з цэнтральных паняццяў і культуры маўлення як практычнай дысцыпліны, так  і стылістыкі беларускай мовы як тэарытычнага курса. Маўленне лічыцца дарэчным, калі выкарыстаныя ў ім моўныя сродкі адпавядаюць  стылю, жанру, часу, месцу, мэтам і  ўмовам камунікацыі ці інфармацыі. Дарэчнасць маўлення абавязкова павінна  пераплятацца з лагічнасцю і дакладнасцю, таму што яе сутнасць заключаецца  ў падборы сродкаў у залежнасці ад тэмы гутаркі, стылю, часу, кантэксту, сітуацыі, узроўню падрыхтаванасці  слухачоў ці чытачоў. Дарэчная інфармацыя будзе адпавядаць узросту, інтэлектуальнаму ўзроўню, прафесіі, нават настрою.

Кантэкстуальная дарэчнасць забяспечвае  сэнсавае адзінства слоў і словазлучэнняў у кантэксце, не дапускае нематываванае  змешванне адзінак. Не змешваюцца ў  адным кантэксце словы з жывой, народнай мовы і тэрміналагічная  лексіка.

Стылявая дарэчнасць размяжоўвае  адзінкі розных функцыянальных стыляў. Напрыклад, нельга ўжываць эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку ў навуковым або афіцыйна-справавым  стылі. І наадварот, нельга беспадстаўна выкарыстаць канцылярызмы ў мастацкім  ці гутарковым стылі.

Сітуацыйная дарэчнасць прадугледжвае  выбар моўных элементаў  адпаведна  канкрэтнай сітуацыі маўлення. У дадзеным выпадку неабходна кіравацца  створанымі абставінамі, напрыклад, нечаканым  далучэннем новага субяседніка, апанента.

Асабіста-псіхалагічная дарэчнасць папярэджвае ад неасцярожнага выказвання, так як недарэчнае слова можа раніць чалавека. Неабходна прадумваць асаблівасці  размовы з тым ці іншым субяседнікам, таму што адны і тыя ж словы  або звесткі могуць успрымацца людзьмі  абсалютна па-рознаму.

Навуковаму і афіцыйна-справавому тэкстам найбольш характэрны кантэкстуальная  і стылявая дарэчнасць, якія гарантуюць адзінства стылю. Абодва стылі вылучаюцца спецыфічнымі моўнымі сродкамі, характэрнымі толькі для іх.

У публіцыстычным стылі недарэчнымі  могуць з’яўляцца прастамоўныя словы  з аднаго боку, і захапленне спецыяльнай  тэрміналогіяй — з  другога.

Мастацкі тэкст пераважна кіруецца сітуацыйнай дарэчнасцю, паколькі падбор моўнага матэрыялу павінен дакладна перадаць аўтарскі настрой, стварыць неабходную сітуацыю, закрануць душу таго, хто  будзе ўспрымаць мастацкі твор.

У гутарковым стылі неабходна ўлічваць асабіста-псіхалагічныя рысы, настрой  субяседніка, яго характар, узрост, тэмперамент. У сяброўскую размову  недарэчна ўключаць кніжныя, канцылярскія выразы.

Вельмі часта трапнае і неабходнае ў адным стылі можа стаць памылковым і недарэчным у другім, таму адно з важнейшых патрабаванняў стылістыкі — трымацца адзінства стылю.

Улічваючы тое, што моўныя стылі  – гэта грамадска ўсвядомленыя, функцыянальна абумоўленыя і  ўнутрана аб’яднаныя разнавіднасці  мовы ці маўлення, якія склаліся гістарычна і залежаць ад характару і зместу выказвання, неабходна адрозніваць  сферы грамадскага жыцця, дзе  складваюцца ўсе стылі літаратурнай мовы. Так, у сферы афіцыйных і  справавых зносін сфарміраваўся  і бытуе афіцыйна-справавы стыль  – стыль дзяржаўных дакумуентаў, указаў, законаў, кодэксаў, актаў, даверанасцей, пратаколаў і г.д., у публіцыстычнай сферы або ў сферы грамадска-палітычных зносін – публіцыстычны стыль, а  ў сферы навуковых зносін –  навуковы стыль. Кожны стыль сучаснай беларускай мовы мае свае спецыфічныя  нормы, і таму прыдатнае і патрэбнае  ў адным стылі можа не падыходзіць  да другога ці будзе зусім недарэчнае ў ім. Значыць, трымацца адзінства  стылю – асноўнае патрабаванне як стылістыкі, так і культуры маўлення.


Информация о работе Культура прафесійнага маўлення