Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Мая 2013 в 11:04, курсовая работа
Пры апісанні гэтай тымы автор паставіў перад сабой такія мэты, як:
• Сабраць і прааналізаваць неабходны матэрыял па маёй тэме.
• Прааналізаваць смяротнае пакаранне, як меру крымінальнай адказнасці.
• Найбольш поўна разгледзець такую з,яву, як смяротнае пакаранне на тэрыторыі ВКЛ у 16 стагоддзі, а таксама перыяд яе выкарыстанн.
• Высветліць, наколькі жорсткім было выкарыстанне смяротнага пакарання на тэрыторыі ВКЛ у адносінах да іншых краін еўропы, а таксама жорсткасць гэтага пакарання па Статуту ВКЛ 1588 года ў параўнанні з крыніцамі крымінальнага права на тэрыторыі феадальнай еўропы таго часу.
Уводзіны……………………………………………………………….... 3 ст.
Частка 1. Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці... .5 ст.
Частка 2. Смяротнае пакаранне па Статуту 1588 года………………..11 ст.
Заключэнне………………………………………………………...........17 ст.
Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………….19 ст.
Тым самым мы можам падвесці вынік, што акрамя простага смяротнага пакарання выкарыстоўваюцца больш цяжкія і ўстрашаючыя яго віды.
Статут 1588г. прадугледжваў смяротнае пакаранне за здзяйсненне злачынстваў:
К павешанню прысуджалі разбойнікаў, крадзежнікаў, пайманых са здабыткам ; асобы, упершыню асуджаныя за крадзеж, калі каштоўнасць перавышала вызначаную сумму(па Судзебніку 1468г. – вышэй паўкапы грошай, па Статуту 1588г. – вышэй 240 грошай); а таксама крадзежнікі – рэцэдывісты незалежна ад каштоўнасці скрадзенага [5, c. 64 – 65].
Аднак няроўнасць паміж людзьмі прагледжваецца і ў Статуце 1588г. У выпадку, калі шляхціч абвінавачваў простага чалавека ў крадзяжы і прынёс прысягу пры тым з сапрысяжнікамі, - прызначалася смяротнае пакаранне. Калі ж абвінавачвалі шляхціча ў тым жа злачынстве, то ён мог некалькі разоў апраўдацца шляхам прынясення прысягі з сапрысяжнікамі.
Патрэбна адзначыць, што смяротнае пакаранне усё ж магло прымяняцца ў адносінах да шляхціча: Артыкулъ 1. Раздзел 12 “…если бы который шляхтичь зъ зуфалъства, з опилъства и без данья причины своволне, умысльне, легце поважаючи право посполитое а паствечися над створеньемъ божимъ, ч[о]л[о]в[е]ка простого стану, не шляхтича, забилъ, а былъ бы пойманъ заразомъ за [так!] горячомъ учинку в часе, вышей в семъ статуте на горячий учинокъ замерономъ, таковый шляхтичь за слушнымъ доводомъ маеть быти горломъ каранъ, кромъ головщизны…” [14].
Да смяротнага пакаранняпрысуджваліся асобы, якія застрэлілі звера ў чужым лесе і якіх спаймалі пры гэтым са здабыткам. Смерцю каралі пасобнікаў і укрывацеляў злачынцаў, забойцы бацькі і маці, а таксама забойцы брата ці сястры з карыслівай мыты (атрыманне спадчыны). Смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца і за ўзброены напад на шляхецкі маёнтак: Артыкулъ 1. Раздзел 11. Хто бы на чый домъ або на господу умысльне наехалъ, хотечы его забити.
Уставуемъ: хто бы на чый домъ шляхетский не только на самый дворъ, але и на гумно або на дворецъ, где быдло и иншое господаръство домовое бываеть ховано, кгвалтомъ умысльне наехавшы або нашедъшы, а в томъ дому кого кольвекъ забил и тымъ покой посполитый възрушылъ, а то бы на него было слушнымъ доводомъ водлугъ сего статуту переведено, тотъ горло тратить, а не толко самъ, але и помочники такового, хто з нимъ на томъ кгвалте будеть, также горъломъ карани будуть…;[14].
за напад на вайне
на другога война свайго
Уставуемъ: хто бы без воли отца, матки и стрыевъ або инъшыхъ близскихъ, будь тежъ опекуновъ, на якомъ колвекъ местцу взял кого с тыхъ персонъ, вышей мененыхъ, кгвалтомъ, менуючы, ижъбы ему в малженъство пошлюбила, а то бы пришло передъ нас, г[о]с[по]д[а]ря, або передъ который врядъ нашъ, тогды таковая персона маеть первей взята быти до секвестру того вряду, передъ который се то приточыт, и маеть быти дана до росправы на хован[ь]е на таковое местъцо, где бы водлугъ стану своего при белыхъ головахъ учтиве хована была. И кгды се то покажеть с права, же яко приятелей кревныхъ або опекуновъ, такъ тежъ и ее самое на то позволенья не было, тогды тотъ, хто се того важылъ, маеть горломъ каранъ быти… і т.д.[14].
Для прывядзенне смяротнага
пакарання ў выкананне
Статут 1588г. рэгламентуе выкарыстанне некаторых кваліфікаваных формаў смяротнага пакарання, не прадугледжаных папярэднім крымінальным законам, але прымяняемых на практыцы. За дзяржаўныя злачынствы каралі, як правіла: чацвертаваннем, пасаджэннем на кол і калесаваннем. За забойства жонкай мужа прадугледжвалася закапванне вінаватай жонкі яшчэ жывой у зямлю. Асуджаную са звязанымі за спінай рукамі закопвалі ў землю па плечы і пакідалі павольна паміраць пры стражніках. Людзям, якія праходзілі каля яе, дазвалялася толькі кідаць грошы на яе пахаванне, а святару – маліцца за ўратаванне яе душы. [5, c.65].
Статут 1588 года зрабіў спробу абмежаваць адказнасць за чужую віну, абвясціўшы прынцып асабістай адказнасці віноўнай асобы. Згодна з законам суб,ектам злачынства мог быць толькі чалавек. Псіхічна хворыя, а таксама асобы, якія не дасягнулі пыўнага ўзросту, да адказнасці не прыцягваліся. Калі Статут 1566 г. прадугледжваў крымінальную адказнасць пасля 14 гадоў, то Статут 1588 года – пасля 16. Закон размяжоўваў віну на наўмысную і ненаўмысную. Ненаўмысная віна ў шэрагу выпадкаў прадугледжвала маёмасную адказнасць (пакрыццё страт, шкоды): Артыкулъ 23. Раздзел 11. О неумысльномъ а пригодномъ мужобойстве.
Уставуемъ: естли бы хто с прыгоды, а не с хути, не з вазни, але з неведомости, стреляючы на звер або на птаху, кого забил. Другое: если бы ремесникъ, будуючы домъ або муруючы, а дерево або цекглу, камень необачне упустилъ и кого тымъ забилъ. Третее: естли бы, секучы дерево, секера, с топорища спадъшы, кого ранила, и от тое бы раны умеръ. Четверътое: где бы посечоное дерево, валечисе, з неведомости того, который секъ, кого забило. Пятое: если бы кому, стреляючы з луку або з ручницы до шапки и якого иного целю, стрела або куля, взявшы похватъ вбокъ або через гору, кого зранила, а от тое бы раны умеръ. А не мели бы тые особы промежку себе первей никоторое вазни и зайстя, ино для такового пригодного мужобойства, кгды се людми добрыми, веры годными, которые того будуть ведоми, высветчыть, и з ними, а в недостатку обчых, хотя жъ з слугами своими принамней, кгды самотреть прысягнеть, таковый на горъле и везеньемъ каранъ не будеть. Вед же головщизну водле стану забитого детемъ або близкимъ его заплатити будеть повиненъ. [14]
Пры адсутнасці віны крымінальнае пакаранне (у тым ліку смяротнае) не прымянялася. Для правільнага вызначэння ступені віны суд павінен быў вызначыць прычынную сувязь паміж дзеяннямі вінаватай асобы і іх вынікамі.
Першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю невінаватасці зроблена яшчэ ў Статуце 1566 г., а Статут 1588 г. пашырыў гэтае правіла і на простых людзей. Атрымалі сваё прававое замацаванне ў Статуце і такія інстытуты, як неабходная абарона і крайняя неабходнасць, рэцэдыў.
Трэба адзначыць, што такія суровыя формы пакаранняў не з,яўляліся характэрымі для мясцовага права і ў боольшасці сваёй былі прынесены аднекуль. Самыя даўнія помнікі права зусім не ўспамінаюць аб смяротным пакаранні. Толькі Судзебнік 1468г. рэгламентуе яго з мэтаю застрашэння за некаторыя маёмасныя крадзяжы. [5, c. 66].
Пашырэнне ідэй гуманізму садзейнічала некатораму змякчэнню пакаранняў, прывядзенню іх у адпаведнасць учыненым злачынствам. Невыпадкова, што ўжо ў прадмове да Статута 1588 г. указваецца на неабходнасць за злачынныя дзеянні прымяняць “слушнае каранье”. Нягледзячы на гэта, за адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феадальнага крымінальнага права, якое працавала на карысць феадалаў, захоўвала ўсе іх ільготы і перавагі.
Трэба заўважыць, што пакаранні, што прымяняліся ў адпаведнасці са Статутам ВКЛ 1588 г., былі больш гуманныя, чым тыя, што існавалі ў іншых еўрапейскіх краінах той эпохі. Апошняе праяўляецца ў:
Нормы Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года былі прасякнуты ідэяй умацавання прававога парадку. Усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаліся дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Усе вольныя людзі павінны былі судзіцца толькі нормамі, якія былі змешчаны ў Статуце. І нават калі судзіў селяніна па праве вотчыннага суда сам феадал-уласнік, працэсуальныя дзеянні і санкцыі павінны былі адпавядаць статутавым нормам.
Заключэнне
У сваёй працы я пастараўся прааналізаваць тыя моманты, якія мяне найбольш зацікавілі. Наогул, такая тэма як смяротнае пакаранне ў ВКЛ у XVI стагоддзі вельмі мяне зацікавіла. Я лічу, што такую з,яву, як пакаранне чалавека шляхам пазбаўлення яго жыцця, прааналізаваць ў курсавой рабоце ў поўнай меры, немагчыма.
На мой погляд я ў поўнай меры прааналізаваў і адвобразіў асноўныя рысы такога публічна-крымінальнага пакарання, як смяротнае пакаранне.
Наогул мэты і задачы, якія я ставіў перад сабой, я ў поўнай ступені здзейсніў і нават перавыканаў. Асноўны абагульняючыя вывады я падвёў у асноўным тэксце маёй працы (так як каротка аб галоўным нельга сказаць).
Праца над тэмай маёй курсавой працы здалася мне вельмі цікавай і яна можа быць прадоўжана.
У рабоце я пастараўся звярнуць увагу на прававыя аспекты, таму што гэты час характэрызуецца вялікай колькасцю гістарычных нарматыўна-прававых актаў, якія аказалі вялікі ўплыў на гісторыю нашай краіны і якія з,яўляюцца помнікамі беларускага і нават еўрапейскага права.
У выніку я прыйшоў да наступных вывадаў, якія я падзяліў на 2 групы:
Спіс выкарыстаных крыніц
Информация о работе Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці