Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Января 2012 в 12:28, реферат
У гэтыя часы на Беларусі разгортваецца актыўная дзейнасць Антонія Тызенгаўза, які быў захоплены ідэяй рацыянальнай арганізацыі гаспадаркі. Ён заўважыў, што эканоміка, якая хутка развіваецца, вырабляе залішні прадукт, які трэба разумна прадаць. Пры гэтым трэба было цалкам задавальніць усе патрэбы грамадства. Ён аддаваў перавагу актыўнаму будаўніцтву дарог, лякарняў, мануфактур. На думку Тызенгаўза трэба было спыніць накапленне багаццяў у адным полюсе і згаленне ў іншым. Вялікую ролю Тызенгаўз надаваў усталяванню і выкананню цвёрдай законнасці.
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў |
Іеранім Страйноўскі |
Аб праве, уладзе, дзяржаве. |
Падрыхтаваў студэнт 215 групы Дзямідчык Аляксей |
Менск 16.05.2011 |
Уводзіны.
XVIII стагоддзе вельмі багаты час на змены, як палітычныя, так і эканамічныя. Не мінулі яны і сферы сацыялагічных, філасоўскіх ідэй.
У
гэтыя часы на Беларусі разгортваецца
актыўная дзейнасць Антонія Тызенгаўза,
які быў захоплены ідэяй
Але рэфарматарская дзейнасць Тызенгаўза была безвыніковай. Ён задумаваў яе ў дзяржаўным маштабе, што ва ўмовах таго часу было немагчымым.
Тут
Трэба звярнуць увагу на статут для
сялян, складены Ксаверыям Паўлам Бжастоўскім.
У гэтым дакуменце
Гэтая
ідэя вельмі блізкая да ідэй натуральнага
права, якіх прытрымліваліся фізіякраты.
Яны надавалі прыродзе, глебе, сельскай
гаспадарцы галоўны статус у фарміраванні
эканомікі. Але побач з гэтым
фізіякраты жорстка крытыкавалі
існуючую феадальна-прыгонніцкую сістэму.
Найвядомым фізіякратам і прыхільнікам
натуральнага права на нашых землях быў
Іеранім Страйноўскі.
Іеранім Страйноўскі гэта вучоны-прававед, які нарадзіўся ў весцы Ходачкава Крэменецкага павету (Валынь) у збяднелай шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў ва навучальных установах ордэна піяраў, у якім састаяў з 1776 па 1788 год. У 1776 – 1780 годзе выкладаў спачатку матэматыку, лёгіку, метафізіку, а затым натуральнае і палітычнае права, права народаў і палітычную эканомію ў Варшаўскам калегіюме. У 1780 годзе ён прызначаны прафесарам кафедры натуральнага права Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. З гэтага часу пачалася актыўная педагагічная дзейнасць Страйноўскага, якая найцяснейшым чынам была звязаная з гістарычным лёсам нашая Радзімы. Ён удзельнічаў у працы Камісіі нацыянальнай адукацыі, уваходзіў у камісію па падрыхтоўцы праектаў грамадзянскага і ўгалоўнага кодэксаў. Галоўным для нашай гісторыі, быў перыяд з 1799 па 1806 гады, калі пры яго ўдзеле Віленская Галоўная школа была ператворана ў Віленскі ўніверсітэт, які сам Іеранім Страйноўскі ў 1801 годзе абараняў ад іезуітаў, якія пры падтрымцы Паўла І імкнуліся ўсталяваць кантроль над адукацыяй у Беларусі і Літве. Ён з’яўляўся адным з аўтараў статуту Віленскага ўніверсітэту. З’яўляўся першым рээктарам Віленскага ўніверсітэту.
Іеранім
Страйноўскі ўвайшоў у
На прыканцы свайго жыцця Страйноўскі сыходзіць з пасады рэктара Віленскага ўніверсітэту ён быў уздвігнуты ў епіскапы Луцка, а ў 1814-1815 быў епіскапам віленскім.
Памёр
5 жніўня 1815 года ў фальфарку пад
Вільняй, і, згодна завяшчання, быў пахаваны
ў фамільным склепе Страйноўскіх
у Гарохаве. У 1828 годзе ў Вільне
ва універсітэцкім кляштары Святога
Іаана быў удзвігнуты помнік Іераніму
Страйноўскаму.
Частка
першая. Аб дзяржаве і уладзе
На думку Страйноўскага, кансалідацыя народа, яго яднанне не можа быць здзейснена без улады. Улада выступае як орган, які павінен азначыць тую сістэму каардынат, якой павінна трымацца грамадства. Неабходнасць гэтага органа аўтар тлумачыць тым, што кожны чалавек заняты сваёй уласнай працай і запатрабаваннямі, якія замінаюць яму “…исполнить того, что им вообще нужно».
Улада павінна быць даручана пэўнай групе асоб ці саслоўю. Лад, які ўстаноўлены ўладай у абавязковым парадку павінен выконвацца. Страйноўскі не прызнае падзяленне ўлады — улада павінна быць у руках аднаго чалавека ці групы асоб. Але самае цікавае тое, што, незалежна ад таго, якая ўлада зараз займае пасаду, яна абавязкова павінна служыць народу і выконваць яго запатрабаванні, дакладана аведаць сваю місію. Такім чынам, урад у Страйноўскага — орган, які задавальняе грамадзянскія запатрабаванні людзей.
Але для здзяйснення волі народа, прадстаўнікі ўлады павінны быць на прывілеяваным становішчы. Урад павінен мець татальную ўладу і высокі прыбытак. Улада мае права патрабаваць столькі сродкаў, сколькі яна лічыць патрэбным для задавальнення волі народа. З гэтага вынікаюць абавязкі ўрада перад народам і народа перад урадам. Урад павінен захоўваць унутраную і знешнюю бяспечнасць, захоўваць усеагульную маёмасць. З гэтага вынікае, што ўрад павінен :
1.Делать всё то, чего требует совершенная безопасность народа, как внутренняя, так и внешняя.
2. Достаточно употреблять иждивения на
всеобщие надобности.
Але для таго, каб урад мог правільна здзяйсняць свае абавязкі, ён павінен:
А з
гэтага вынікае, што народ павінен
павінавацца ўраду ва ўсім тым, чаго
ад яго патрабуюць, і штогод рабіць
складчыну – штогодны абавязковы
падатак.
Частка другая. Аб праве.
З гэтым пытаннем вельмі моцна злучан адзін з такіх найгалоўных абавязкаў вярхоўнай улады, ка забяспечанне ўнутранай бяспекі грамадзян. Як фізіякрат, Іеранім Страйноўскі кажа аб тым, што ўнутраная бяспечнасць арода залежыць ад таго, наколькі людзі займаюць тыя месцы, якія яны павінны займаць, і на колькі яны сумленна выконваюць свае абавязкі. Аднак наяўнасці “законов и уставов» надаецца вельмі вялікая роля. Уставы ў Страйноўскага, падзяляюцца на грамадзянскія ўставы, палітычныя ўставы і законы аб парадку. Грамадскія ўставы павінны былі стрымліваць дзейнасць выканаўчай улады. Палітычныя законы павінны змяшчаць абавязкі палітычнай улады. Аднак, як піша сам аўтар, з усеагульнай практыкі сведчыць, што звыш законаў, якія павінны існаваць, трэба вылучыць законы аб парадку, якія будуць кантраляваць правільнае функцыяванне грамадскіх і палітычных законаў. Законны аб парадку павінны дапамагчы ў вынясенні правільнага вырашэння ў спрэчках паміж грамадзянамі. Што датычыцца менавіта ўраду, то ў законах павінны быць прапісаны функцыі і абавязкі ўлады і чыноўнікаў, што, па меркаванню Страйноўскага, павінна стрымаць самаадвольнасць улады. Закон павінен быць вядомы і зразумелы народу.
Дарэчы, прававой адукацыі народа Страйноўскі надаваў вялікае значэнне. Усе законы павнны былі даносіцца да свядомасці грамадзян праз апублікаванне.
Кожны чалавек павінен быў кіравацца толькі законам. І гэта патрэбнасць і ўсвядомленасць прававой абароны павінна была ісці знутры чалавека. Чалавек натуральным чынам павінен усведамляць, што яму трэба кіраваць законам. Тут, безумоўна, можна заўважыць рысы натуральнага права, прыхільнікам якога з'яўляўся Іеранім Страйноўскі.
Але спасылаясь на палітычныя меркаванні і розныя тлумачэнні законаў спасылаецца на тое, што закон можа пазбегнуць самаадволльнасці толькі тады, калі ён пішацца па натуральным законам прыроды, мае арыентыр на іх і вельмі высокую ступень падабенства. Бо кожнаму чалавеку ад прыроды дадзены яго натуральныя правы, якіх ён не можа быць пазбаўлены, таму законы і павінны быць арыентаваны на гэтыя правы, каб накладвацца, супадаць і не супярэчыць існасці чалавечай свабоды. Такі закон лягчэй будзе здзейсніць у грамадстве. Законы павінны пісацца не ад уласнага жадання не з самаадвольнасці, яны павінны быць вынікам розуму, шматгадовага досведу — толькі тады законы будуць карыснымі. Законаў не павінна быць вельмі шмат, яны павінны датычыцца менавіта справы і быць карыснымі.
Што датычыцца пакараняў, то яны павінны быць сувымерныя з пашкоджаннем і праяўляцца ў той ступені, наколькі гэта трэба для ўстанаўлення парадку.
Вельмі цікавая частка разважанняў Страйноўскага пра стварэнне зконаў. Ён вельмі моцна асуджае тое меркаванне людзей, яко абвяшчае, быццам бы ўлада спецыяльна піша недасканалыя законы і гэта ягона праца. Срайноўскі кажа, што гэта меркаванне, якое абапіраецца на досвед і не глядзіць на прычыны. Ён вельмі моцна асуджае такое аднабаковае меркаванне. Уладу ў стварэнні такіх законаў ён апраўдвае тым, што гэта ўсяго толькі памылка — сумная здольнасць кожнага чалавека.
Што датычыцца судовай улады, то тут Страйноўскі прытрымліваецца пазіцыі жорсткай справядлівасці. Ён выносіць такую думку, што патрэбна наяўнасць пэўнага «судебного чина», які змог бы узяць на сябе арбітражную функцыю ў грамадсве. Страйноўскі не надаве заканадаўчую ўладу судовымі паўнамоцтвамі з-за таго, што гэта было б не зусім справядліва, каб урад пісаў суд і сам “суд чинил». Тым больш, што гэта было б вельмі складана, бо на вялізнай тэрыторыі было б цяжка здзейсніць судовую ўладу.
«Судовые
чины» для павінны быць пазбаўленыя ўласнага
погляду на падзеі, павінны мець пэўныя
доказы і час для вынясення аб’ектыўнага
прысуду. Калі справа датычыцца смяротнага
пакарання, то суддзя павінен кіравацца
вельмі дакладнымі доказамі, якія бы дакладна
падцверджывалі віну чалавека. З гэтага
вынікае, што кожны суддзя павінен кіравацца
наступным прынцыпам: «Не отнимать и не
нарушать свободы людей».
Вынік.
Іеранім Срайноўскі як Беларускі асветнік зрабіў вельмі шмат у галіне грамадскіх ведаў. Яго падручнікі выкарыстоўваліся ў Віленскім універсітэце, і, верагодна, выгадавалі не адно пакаленне бачных грамадскіх дзейчоў. Яго роздумы аб праве (не пазбаўленыя прымітывізму) абапіраюцца на адвечныя духоўныя каштоўнасці і натуральныя законы, якія ад нараджэння дадзены кожнаму чалавеку. Улада прыходзіць на дапамогу чалавека, каб абараніць яго натуральныя правы. У сваіх ідэях Страйноўскі паспрабаваў стварыць ідэльную дзяржаву, у якой назіралася адвечная гармонія паміж уладаю і народам. Нажаль ажыццяўленне такога балансу можна лічыць немагчымым з-за таго, што кожны чалавек у сваім жыцці кіруецца менавіта ўласнымі меркантыльнымі жаданнямі, якія адмятаюць у бок не толькі ўласную прававую свядомасць, але і наяўнасць любой улады як гаранта правоў і свабод чалавека.
Але
не гледзячы на гэта, разгледжаныя ідэі
спрыяюць фарміраванню палітычна-прававой
свядомасці чалавека.
Спіс літаратуры: “Асветнікі Зямлі Беларускай”, «Очерки философской и социологической мысли Беларуси до 1917 года»Мн, 1973., «Наука права природного, политического, государственного хозяйства и права народов». Санкт-Петербург 1809 год, internet-портал ru.wikipedia.org.