Отшдюіропмжрдюі

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Октября 2011 в 22:37, реферат

Описание работы

лрі.ор. рдро.эшотшл орпгжррл
орг нрп рнб оргшрганапб. амнасне анрм гэмпр мсп

Работа содержит 7 файлов

_ндыв_д.doc

— 22.50 Кб (Открыть, Скачать)

картк_.doc

— 21.50 Кб (Открыть, Скачать)

кластэр.doc

— 34.00 Кб (Открыть, Скачать)

настрой.doc

— 24.00 Кб (Открыть, Скачать)

Сп_шыце тэкст.doc

— 22.00 Кб (Открыть, Скачать)

Тэставае заданне па тэме.doc

— 22.00 Кб (Открыть, Скачать)

Урок беларускай мовы ў 9 класе па 12.doc

— 35.50 Кб (Скачать)

Урок  беларускай мовы ў 9 класе  

Тэма: Дзейнік. Спосабы  яго выражэння 

Мэты:

       - узнавіць і пашырыць веды  вучняў па тэме “Дзейнік і  спосабы яго выражэння”, пазнаёміць  з найбольш складанымі аспектамі  дадзенай тэмы, абапіраючыся на практычны матэрыял;

   - развіваць граматычную пільнасць, уменне аналізаваць і сістэматызаваць матэрыял;

  - выхоўваць  увагу і павагу да роднага  слова, да беларускага фальклора. 

Абсталяванне: кластэр “Дзейнік і спосабы яго выражэння”, карткі з практычнымі заданнямі, тэставыя заданні, альбом фальклорных песень Стайскага сельскага савета. 

Тып урока: развіцце крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо 

Ход урока

    1. Выклік
 
    1. Уступнае  слова настаўніка

    - Усё  ў жыцці мае сваю аснову. Для  кветкі – гэта… глеба.

 Для чалавека  – яго бацькі, пордкі.

Для народа нацыі - яго гісторыя.

Для літаратуры – вусная народная творчасць (фальклор).

Мовазнаўчая тэма, якую мы пачалі вывучаць  на папярэдніх уроках, таксама мае свой фундамент, базу, якая завецца… граматычная аснова сказа і складаецца з… дзейніка і выказніка.

Сёння на ўроку  мы паспрабуем звязаць усе гэтыя  паняцці і зрабіць так, каб  яны ўзаемадзейнічалі і пераклікаліся. А дэвізам нашага ўрока стануць  мудрыя словы беларускага класіка  Я.Коласа, запісаныя на дошцы: 

“Перш за ўсё  трэба ведаць свой народ, яго гісторыю, яго багатую вусную народную творчасць.” 

    1. Выклік  на тэму ўрока.

- Зараз звярніце, калі ласка, увагу на дошку,  дзе запісаны…сказы.

- Што пазначана  ў прапанаваных сказах? (Дзейнік)

- Як пазначаецца  дзейнік? (Адной рыскай)

- Падумайце літаральна хвілінку і адкажыце вусна на пытанне: чым выражаны дзейнік у дадзеных сказх? 

Песня – душа народа. 

Ішла Купалка сялом-сялом,

Закрыўшы вочкі  пяром-пяром. 

У лесе гаспадарыла  бабіна лета.                 ? 

Першая  тонкая, высокая,

Другая  белая, румяная,

Трэцяя  чорная, малая. 

Цераз – уласнабеларускае слова.                 ? 

- Як жа, на  вашу думку, будзе гучаць тэма  нашага сённяшняга ўрока?

- Ці з’яўляецца  гэтая тэма абсалютна новай  для вас?

- Але ці дастаткова  поўныя ў вас веды?

Такім чынам, абапіраючыся на раней атрыманую інфармацыю, вы паглыбіце веды па тэме “Дзейнік і спосабы яго выражэння” 

    1. Асэнсаванне
 
    1. Работа з падручнікам. Чытанне метадам інсэрта.

- Што ж такое  дзейнік? (адказы вучняў)

-Давайце праверым, наколькі поўна вы адказалі  на пастаўленае пытанне. Чытаем  правіла на старонцы 62 (1 абзац) пры дапамозе інсэрта.

- Якую інфармацыю  вам не далі ў падручніку (дзейнік заўседы стаіць у форме Назоўнага склону). 

    1. Складанне кластэра “Дзейнік і спосабы яго выражэння”

-Як бачна  з матэрыялу пачатка ўрока  (сказы на дошцы), у некаторых  сказах вы не змаглі вызначыць  спосаб выражэння дзейніка. Адказаць  на гэтыя пытанні, а тксама  правільна вызначаць дзейнік  у сказе вы зможаце, запоўніўшы  кластэр. (гл. дадатак 1)

- Каб запоўніць яго, вам спатрэбіцца практычны матэрыял. Кожны атрымоўвае картку са сказамі, якія ўзяты з народных песень нашага мясцовага фальклору.(гл. дадатак 2)

- Кожны сказ у картцы пазначаны лічбай, якая суадносіцца з нумарам гнязда ў кластэры. Вызначыўшы дзейнік, вы зможаце зрабіць запіс у кожным гняздзе.

- А пачнем  з ключавога слова ў кластэры (Дзейнік)

- Падагулім зробленую  працу.

- Што з’яўляецца  дзейнікам у сказе?

- Чым можа  быць выражаны дзейнік?

- Ці зможам  мы зараз убраць пытальнікі на дошцы? (гл. выклік на тэму)

                3) Фізкульмінутка

                4) Замацаванне новага  матэрыялу

а) практыкаванне  № 97 (1-4 сказы) – індывідуальна.

б) тэставае заданне  па групах (гл. дадатак 3)

в) індывідуальнае заданне на павышаны ўзровень (гл. дадатак 4) 

    1. Рэфлексія
 

    1) - Ці дасягнулі мы сёння пастаўленай на пачатку ўрока мэты?

- На якім этапе  было цяжэй?

- Які від работы  быў лягчэйшы за астатнія?

- Якая работа  была найбольш цікавая?

- Зараз я прапаную  вам прыслухацца да свайго  “ўнатранага я” і вызначыць свой настрой на ўроку. Некаторыя варыянты ўнутранага стану напісаны на  постерах, замацаваных на дошцы. Але я магла і не ўгадаць ваш настрой. Калі так – то выбірайце пусты лісток і вызначайце настрой самастойна.

- Хто з вас  пачне? Хто быў “ух які смелы?”

    2) Выстаўленне адзнак

    3) Дамашняе заданне 

Распрацавала  і правяла настаўніца   беларускай мовы і літаратуры Зарэцкая В.А.

Информация о работе Отшдюіропмжрдюі