Творчасць Пятруся Броўкі

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2010 в 17:54, реферат

Описание работы

Пятрусь Усцінавіч нарадзіўся 12 (25) чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы, зараз Ушацкі раён Віцебскай вобласці, у сялянскай сям'і.
Працоўны шлях пачаў у 1918 г. Вельмі рана прылучыўся да актыўнай грамадскай дзейнасці — трынаццацігадовым падлеткам ён ужо працуе ў Вялікадолецкім валасным камісарыяце, затым — справаводам у валвыканкаме, рахункаводам у саўгасах Вялікія і Малыя Дольцы, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола.

Работа содержит 1 файл

Творчасць Пятруся Броўкі.docx

— 15.54 Кб (Скачать)
 
 
 
 

Творчасць Пятруся Броўкі 
 
 
 
 

                                  Вучаніцы 10 “А” класа

                                                                                      СШ № 130 г.Мінска

                                                                                      Куроўскай Кацыряны 
 

     Пятрусь Усцінавіч нарадзіўся 12 (25) чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы, зараз Ушацкі раён Віцебскай вобласці, у сялянскай сям'і.

    Працоўны шлях пачаў у 1918 г. Вельмі рана прылучыўся да актыўнай грамадскай дзейнасці — трынаццацігадовым падлеткам ён ужо працуе ў Вялікадолецкім валасным камісарыяце, затым — справаводам у валвыканкаме, рахункаводам у саўгасах Вялікія і Малыя Дольцы, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола.          

    У 18 гадоў будучы паэт становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі, а праз год — старшынёй Маладолецкага сельсавета. Захоплены няўрымслівым вірам жыцця, юнак стараецца перадаць свае адчуванні літаратурным словам — дасылае допісы, карэспандэнцыі, вершы ў акруговую газету «Чырвоная Полаччына», дзе яны і былі ўпершыню надрукаваны ў 1926 г. У 1927-1928 гг. становіцца адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына».

   П. Броўка быў на камсамольскай працы ў Полацку, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце,які скончыў у 1931 г. У 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партызанскім друку. Страшэнным ударам для паэта сталася смерць маці ў Асвенціме ад рук фашысцкіх забойцаў за сувязь з партызанамі. Радасна, як і ўсе савецкія людзі, сустрэў паэт Перамогу.

  З энтузіязмам і маладой няўрымслівасцю працаваў ён на карысць развіцця беларускай культуры і літаратуры: працяглы час быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі,шмат намаганняў прыкладаў для адкрыцця выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Менавіта пад яго кіраўніцтвам выйшла ў свет шматтомная Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў дванаццаці тамах. Ён падтрымаў многіх маладых аўтараў, што ўваходзілі ў літаратуру пасляваеннага часу. Вечна заклапочаны, спагадлівы, адстойваў правы літаратараў на нармальнае жыццё, клапаціўся пра жыллёвыя ўмовы і матэрыяльны дабрабыт сваіх калег. З 1943 г. - адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 г. - зноў галоўны рэдактар часопіса «Полымя». 

    У 1948 г. абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1959 г. як дэлегат ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. - галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, сакратаром праўлення СП СССР. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

   Броўка быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР (1947) за цыкл вершаў і паэму «Хлеб», Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за зборнік вершаў «Дорога жизни», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Калі зліваюцца рэкі», лаўрэатам Ленінскай прэміі за кнігу паэзіі «А дні ідуць...» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за паэму «Заўсёды з Леніным» і кнігу вершаў «Між чырвоных рабін», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел устварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапеды, лаўрэатам Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Героем Сацыялістычнай Працы, акадэмікам АН Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, заслужаным дзеячам навукі БССР, Ганаровым грамадзянінам Мінска.

 Аўтар кніжак  паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова  фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і  паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У  роднай хаце» (1946) і інш.

Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі «Маладым сябрам» (1961), «Наш музей» (1962, паэма), аповесць «Донька-Даніэль» (1982).

   Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Бажана, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, У.Бранеўскага, Дж.Байрана і іншых паэтаў.

   П.Броўка заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). Ганаровы грамадзянін г. Менска (1980).

   Памёр 24.03.1980 г. 
 

Информация о работе Творчасць Пятруся Броўкі